Telegram Web
🎭 Прыём заявак на фестываль OUTNOW! 2026 | Брэмен, #Германія

→ OUTNOW! запрашае пачынаючых творцаў і калектывы на міжнародны фестываль перфарматыўных мастацтваў, які адбудзецца ў Брэмене.
▫️ Калі: 21-25 траўня 2026.
▫️ Для каго: індывідуальныя #творцы, #перформеры/-кі, групы і калектывы з досведам не больш за 5 гадоў у прафесійнай дзейнасці. Студэнты таксама могуць падавацца.

Можна падаваць:
- Усе віды перфарматыўных і тэатральных твораў (інсталяцыі, site-specific праекты, перфомансы ў публічных прасторах і інш.)
- Працы, накіраваныя на маладую аўдыторыю, міжпакаленчыя праекты, а таксама праекты, якія закранаюць інклюзію і даступнасць
- Працы павінны быць створаны не раней за тры гады і быць гатовыя да паказу. Працягласць можа быць як кароткай, так і поўнафарматнай.

Прапануецца:
- Пакрыццё транспартных выдаткаў, пражывання і харчавання падчас фестывалю
- Ганарар
- Удзел у WHATNOW? artistic lab — серыі воркшопаў, лекцый і дыскусій для абмену вопытам і наладжвання кантактаў;
- Магчымасць наладзіць сувязі з еўрапейскай незалежнай тэатральнай сцэнай.

Ддл: 15 верасня.
🔗 Даведацца больш

***
📬
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
🤞
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7👍2
Прыём заявак на ALTERLIFE — Rupert x Sonic Acts Residency 2026-27 | #Літва, #Нідэрланды

→ Rupert (#Вільнюс) і Sonic Acts (#Амстэрдам) запрашаюць міждысцыплінарных мастакоў і калектывы на сумесную рэзідэнцыю ALTERLIFE, прысвечаную мастацкаму даследаванню кліматычнага крызісу і сітуацыям, якія ён выкрывае. Праграма скіравана на стварэнне новых прац, даследаванне межаў тэхналогій, мастацтва і гісторыі, натхнёных ідэяй «alterlife».
▫️ Для каго: #мастакі/-чкі і дуэты з краін ЕС і іншых краін, якія ўдзельнічаюць у праграме Creative Europe (поўны спіс краін на сайце).
▫️ Калі:
- Rupert: красавік-травень 2026
- Sonic Acts: лістапад 2026.

Прапануецца:
- Грант 3800 EUR за ўвесь перыяд + да 400 EUR на падарожжы
- Бюджэт на вытворчасць праекта 7000 EUR (з іх 2000 EUR для паказу ў Вільнюсе і 5000 EUR для Амстэрдама)
- Пражыванне і працоўная прастора
- Куратарская падтрымка, зваротная сувязь, ментарства
- Прэзентацыя праекта ў публічнай праграме (2026)
- Канчатковая прэзентацыя ў Sonic Acts Biennial у 2028.

Ддл: 17 жніўня, 23:59 (CEST).
🔗 Даведацца больш

***
📬
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
🤞
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍11
Прыём заявак на праграму ад Martin Roth-Initiative | #Германія

→ Martin Roth-Initiative (MRI) абвясціла новы набор на праграму часовага перасялення ў Германію для #мастакі/-чкі і #культдзеячы/-чкі, якія знаходзяцца пад пагрозай або ў нябяспецы з-за сваёй творчай, культурнай або грамадскай дзейнасці. Праграма дазваляе працягваць працу ў бяспечным асяроддзі і развіваць прафесійныя кантакты разам з нямецкай культурнай супольнасцю.
▫️ Для каго: #мастакі/-чкі і #культдзеячы/-чкі з усяго свету, якія праз сваю працу змагаюцца за адкрытае грамадства, свабоду, дэмакратыю і мір; тыя, хто падвяргаецца рэпрэсіям, пагрозам або цэнзуры; хто дагэтуль актыўна працаваў у сваёй краіне, толькі нядаўна яе пакінуў (пасля 28.02.2025) або знаходзіцца ў небяспецы ў цяперашнім месцы пражывання; хто не мае бяспечнага статусу пражывання (напрыклад, з-за двухграмадзянства або гуманітарнай візы).
▫️ Працягласць: да 15 месяцаў у 2026.

Прапануецца:
- Штомесячная #стыпендыя
- Падтрымка ў страхаванні, псіхасацыяльнай дапамозе, моўных курсах, навучанні, наладжванні сеткі кантактаў
- Фінансаванне дзейнасці ў Германіі
- Падтрымка ў візавых працэсах.

Важна: для ўдзелу абавязкова трэба мець прымаючую арганізацыю ў Германіі.

🔤 Кансультацыі: 22 ліпеня, 10:00 (CEST) і 21 жніўня, 14:00 (CEST).

Ддл: 29 жніўня, 17:00 (CEST).
🔗 Даведацца больш

***
📬
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
🤞
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
32👍1
🎥 Прыём заявак на Future Recipes ад CIFRA | #Германія / анлайн

→ Платформа CIFRA запрашае дасылаць відэа-працы, якія адказваюць на пытанне: «Які твой рэцэпт заставацца чалавекам у свеце, што гарыць?»
▫️ Для каго: #мастакі/-чкі да 30 гадоў, якія працуюць у лічбавым мастацтве (відэа-арт, 3D, анімацыя, AI-арт, інтэрактыўнае мастацтва і г.д.).

Прапануецца:
- Удзел у выставе на POSITIONS Berlin Art Fair (11-14 верасня 2025)
- Паказ вашай працы на платформах CIFRA
- Ганарар 500 EUR 15 фіналіст(к)ам.

Ддл: 1 жніўня.
🔗 Даведацца больш

***
📬
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
🤞
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍22
🕺💃 Прыём заявак на Differenti Sensazioni 2025/26 | #Італія

→ Officine CAOS (Турын, Італія) шукае працы (каля 40 хвілін) для пачынаючых #мастакі/-чкі ў галіне сучаснага #тэатр, #танец, #перфоманс і мультымедыйнага мастацтва.
▫️ Калі: лістапад 2025 - красавік 2026.

Прапануецца:
- Прастора для паказу
- Тэхнічнае абсталяванне
- Пражыванне (макс. 4 чалавекі);
- Кампенсацыя: 1000 EUR для ўдзельнікаў/-ц з Італіі і 1500 EUR для ўдзельнікаў/-ц з-за мяжы
- Прамоцыя (друкаваныя і анлайн-матэрыялы).

Ддл: 31 жніўня.
🔗 Даведацца больш

***
📬
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
🤞
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
32👍1
Прыём заявак на ФEMМІТАП 2025 | #Літва

→ Фемгрупа Беларусь абвяшчае набор удзельніц на Феммітап 2025 з мэтай стварыць прастору для ўзаемадзеяння і абмеркавання паміж феміністкамі розных пакаленняў, распрацоўкі сумесных праектаў і кампаній.
▫️ Калі: 11-14 верасня.

Праграма:
- Статус-кво фемінісцкай прасторы: ключавыя акцёркі, трэнды, важныя ініцыятывы і паспяховыя прыклады
- Дзейнасць Фемгрупы: мэты, напрамкі працы, вынікі і магчымасці для супрацы
- Абмен досведам, лепшымі практыкамі і наладжванне дыялогу.

У Феммітапе возьмуць удзел:
- Актывісткі і прадстаўніцы ініцыятыў, занятыя ў грамадзянскім, палітычным або нізавым актывізме пасля 2020 года, якія пазіцыянуюць сябе як феміністкі і/ці цікавяцца фемінізмам і гендарнымі пытаннямі.
- Жанчыны*, якія раней не ўдзельнічалі ў актывізме, але хочуць працаваць з праблемамі сваёй мэтавай або прафесійнай групы праз фемаптыку.
- Прадстаўніцы Фемгрупы.
- Таксама сярод запрошаных экспертак — грамадзянскія і палітычныя актывіст_кі, нізавыя ініцыятывы, гендарныя даследчыцы і эксперт_кі, прадстаўні_цы медыя, культуры, спорту, мастацтва, медыцыны, адукацыі, эканомікі.


Ддл: 15 ліпеня.
🔗 Зарэгістравацца

***
📬
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
🤞
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
9👍2🔥1
🎥 Прыём заявак на SIMULTAN Festival 2025 | #Румынія

→ SIMULTAN Festival шукае відэапрацы (да 10 хвілін, створаныя ў 2023-2025) на тэму Re:MEDIATE — як сёння можна “перапрацаваць” не толькі медыя, але і пачуцці, сувязі, станы.
▫️ Калі: фестываль 2-5 кастрычніка 2025.
▫️ Для каго: пачынаючыя і дасведчаныя #мастакі/-чкі, групы, калектывы, якія працуюць з відэа і рухомым вобразам.

Прапануецца:
- Паказ працы ў кінатэатральным фармаце падчас фестывалю
- Узнагарода 500 EUR для трох абраных працаў
- Публікацыя ў архіве фестывалю (па ўзгадненні).

Ддл: 30 ліпеня.
🔗 Даведацца больш

***
📬
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
🤞
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍311
🌞 Летняя школа MALDZIS 2025

→ Летняя школа MALDZIS запрашае маладых людзей да 30 гадоў, якія працуюць у #культура, #медыя, #мастацтва, #спадчына ці ідэнтычнасці; навучаюцца на адпаведных напрамках або проста цікавяцца беларускай ідэнтычнасцю і хочуць ствараць новы культурны ландшафт.
▫️ Калі: 21 ліпеня - 7 верасня 2025.

Праграма:
- 16 лекцый і практыкумаў: ад культурнай дыпламатыі да сторытэлінгу і праектнага менеджменту. Анлайн і афлайн фарматы.
- Экспертныя сесіі з Рыгорам Астапенем, Максімам Жбанковым, Воляй Чайкоўскай, Настай Роўдай, Мікітам Монічам ды іншымі.

Прапануецца: магчымасць рэалізаваць уласную актыўнасць у межах фестывалю MALDZIS.

Удзел магчымы індывідуальна ці камандай да 3 чалавек.
Візавая падтрымка не аказваецца.

Ддл: 16 ліпеня, 23:59 (CET).
🔗 Даведацца больш

***
📬
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
🤞
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
9👍2🔥2👎1
sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
📢 Вяртаецца #конкурс_грантаў ArtPower Belarus. Можна атрымаць падтрымку ад 3 да 60К еўра ArtPower Belarus, супольная праграма Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры, абвяшчае новы набор заявак для беларускіх творцаў і культурніцкіх ініцыятываў.…
🚀 Нагадваем, што хутка дэдлайны па ArtPower Belarus!

Падавацца могуць індывідуальныя творцы, арганізацыі і культурніцкія ініцыятывы з Беларусі ці ў выгнанні:

- Крэатыўныя праекты — да 60 000 € (дэдлайн 15 ліпеня)
- Арганізацыйнае развіццё — да 60 000 € (дэдлайн 29 ліпеня).

🔗 Каб найлепш падрыхтавацца да падачы заяўкі, глядзіце гэтую відэабібліятэку з інфасесіямі і гайдамі па тэме.

***
📬
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
🤞
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
33👍11
⚡️ Сябры, мы вяртаем працу над навінамі пра беларускую культуру — і запрашаем вас у адмысловы Telegram-канал @sekktor_news! 👌

У ім будзем збіраць рэлізы і імёны, дасягненні і здарэнні, івэнты па абодва бакі мяжы — самае цікавае і важнае ў белкульце. Канал будзе сінхранізавацца з адноўленымі “Навінамі” на sekktor.online.

💬 Маеце навіну? Дасылайце:

- На [email protected]
- Або ў @sekktor_newsadmin.

sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
11❤‍🔥43👍2
Фатаграфічны конкурс Photography 4 Humanity Global Prize 2025

→ Штогадовы міжнародны #конкурс фатаграфіі Photography 4 Humanity абвясціў прыём работ на 2025. Мэта — паказаць кліматычную справядлівасць праз візуальныя гісторыі.
Шукаюць здымкі людзей, якія:
- Непасрэдна пацярпелі ад кліматычных змен (кліматычныя ўцекачы, дзеці, пажылыя, людзі з інваліднасцю, бедныя, карэнныя народы, жыхары астраўных тэрыторый і інш.)
- Змагаюцца за змяншэнне наступстваў кліматычных змен ці праводзяць экалагічныя ініцыятывы.
Фота павінны быць зробленыя з 1 жніўня 2024 да 5 жніўня 2025.

▫️ Для каго: прафесійныя #фатографы/-кі і аматары/-кі.

Прапануецца:
- Галоўны прыз 5000 USD
- Уключэнне работ пераможцы, топ-10 фіналістаў(-к) і 20 узнагароджаных у сусветную выставу праз платформу UN.org.

Ддл: 5 жніўня, 13:00 (EST).
🔗 Даведацца больш

sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1👍1
Прыём заявак на Emerging Talents in A/V Art | #Італія

→ Конкурс для пачынаючых творцаў у сферы аўдыёвізуальнага мастацтва ад кансерваторый Лечэ (Tito Schipa) і Трэнта/Рыва-дэль-Гарда (F.A. Bonporti). Падзея адбываецца ў межах SISS – Sounding Images Screening Sounds.
▫️ Для каго: #мастакі/-чкі або творчыя калектывы да 35 гадоў (сярэдні ўзрост), якія працуюць з #відэа, #гук, #медыяарт, #музыка і #перфоманс. Для катэгорыі D — толькі студэнты/-кі і выпускнікі/-цы італьянскіх AFAM-устаноў.

Катэгорыі:
- Experimental Visionaries (A) – live-перфоманс з арыгінальным відэа і live electronics
- Screened Sound (B) – фіксаваныя аўдыёвізуальныя працы (single-screen)
- Young Pioneers (C) – міксаваныя кампазіцыі для інструментаў, электронікі і відэа
- AFAM Commission (D) – музыка да нямога кіно ад Cineteca di Bologna (толькі для італьянскіх AFAM).

Прапануецца:
- Прыз 2500 EUR (брута) для пераможцаў у кожнай катэгорыі (уключае транспарт і пражыванне)
- Публічныя паказы твораў у Лечэ ці Трэнта да сакавіка 2026
- Работы пераможцаў трапляюць у афіцыйную праграму SISS
- Магчымасць рэзідэнцыі (для катэгорыі D).

Ддл: 31 жніўня, 23:59 (CET).
🔗 Даведацца больш

sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍1
Грант Liu Shiming Artist Grants 2025

→ Liu Shiming Art Foundation (ЗША) абвяшчае прыём заявак на гранты для пачынаючых візуальных #мастакі/-чкі з усяго свету, якія атрымалі дыплом у галіне візуальных мастацтваў ці ўпершыню ўдзельнічалі ў выставе ў галерэі ці мастацкай падзеі ў 2015-2023.

Прапануецца:
- Грант 5000 USD (выплата ў два этапы 3000 USD да 15 студзеня 2026 і 2000 USD пасля завяршэння праекта)
- Падтрымка ў рэалізацыі творчага праекта.

Ддл: 31 жніўня.
🔗 Даведацца больш

sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2
🧶 Рэзідэнцыя JR Residency | #Індыя

→ JR Residency (Джайпур, Індыя) запрашае #мастакі/-чкі, #дызайнеры/-кі і творчыя асобы даследаваць рамяство і ствараць праекты разам з майстрамі. Рэзідэнцыя прапануе прастору для эксперыментаў і даследаванняў.
▫️ Для каго: творцы з мінімум 5 гадоў актыўнай практыкі; вітаецца практычны досвед і цікавасць да тэкстылю, валакна, рамяства.

Прапануецца:
- Прастора для працы (студыя)
- Доступ да дызайнерскай бібліятэкі
- Пражыванне (індывідуальнае або сумеснае)
- Штодзённае харчаванне
- Падтрымка паездак у рэгіёны Раджастхана (пры неабходнасці для праекта)
- Магчымасць супрацоўніцтва з мясцовымі майстрамі-рамеснік(ц)амі
- Магчымасць вытворчасці дываноў з Jaipur Rugs (калі гэта патрэбна праекту).

🔤Падарожжа да і з Джайпура — за ваш кошт. Калі неабходна фінансавая падтрымка, можна звярнуцца ў рэзідэнцыю для індывідуальнага разгляду.

Дэдлайну няма — прыём заявак увесь год.
🔗 Даведацца больш

sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍1
🌾 Прыём заявак на Prix Paille 2025 | #Швейцарыя

→ Schweizer Strohmuseum (Волен, Швейцарыя) абвясціў дызайн-конкурс Prix Paille 2025 для #дызайнеры/-кі, #мастакі/-чкі і #творцы, якія жадаюць ствараць сучасныя рэчы на аснове традыцыйных тэхнік і формаў з саламяной індустрыі.
Шукаюць:
- Новыя дызайнерскія ідэі, заснаваныя на гістарычных аб’ектах ці тэхніках з калекцыі саламяной індустрыі (не рэканструкцыі, а сучасныя інтэрпрэтацыі)
- Любыя матэрыялы і формы: прадметы побыту, дэкор, мэбля, тэкстыль, адзенне, біжутэрыя.

Прапануецца:
- Прызы: 1 месца 7 000 CHF, 2 месца 3 000 CHF, 3 месца 2 000 CHF
- Публічная выстава лепшых праектаў у Schweizer Strohmuseum з мая 2026 года на працягу года.

Ддл першага этапу: 31 жніўня.
🔗 Даведацца больш

sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1
☀️ Арт-канікулы “Творчык” для дзяцей 8-12 гадоў у #Варшава 🌈

Шукаеце для сваіх дзяцей нешта сапраўды асаблівае на лета? Прыводзьце іх на творчыя серады ў Варшаве! Усяго адзін дзень на тыдзень, а астатнія застануцца вольным для іншых прыгод. 🏖

▫️ Калі: 16 ліпеня - 13 жніўня 2025, кожную сераду з 11:30 да 15:30 (тры ўрокі плюс перапынкі).
▫️ Дзе: Варшава, метро Płocka, ul. Wolska 50.

На працягу 5 тыдняў юныя маста(ч)кі будуць:
- Ствараць уласную арт-кнігу — дзённік ідэй і малюнкаў
- Маляваць карціну на палатне — ад эскіза да фінальнага мазка
- Распісваць стыльны шопер — аўтарскую модную торбу.

Кожны занятак — гэта крок да раскрыцця творчага патэнцыялу ў атмасферы натхнення і падтрымкі.

💫 Няхай гэтае лета будзе творчым!

🎟 Кошт: 450 PLN за ўвесь курс (асноўныя матэрыялы прадастаўляюцца).
🔗 Падрабязнасці і запіс:
- Telegram @O3julia
- Instagram https://www.instagram.com/abc_mastactva

#sekktor_promo

sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤩5👍21
Ausschreibung_Stipendium_2025_26_zweisprachig_zur_Veröffentlichung.pdf
566.2 KB
Прыём заявак на International Art Residency Grant 2025/26 | #Германія

→ Landkreis Gifhorn абвяшчае конкурс на арт-#стыпендыя ў Künstlerhaus Meinersen (Майнэрсэн, Германія) з мэтай падтрымкі маладых творцаў і развіцця сучаснага мастацтва ў рэгіёне.

▫️ Для каго: выпускнікі/-цы акадэмій мастацтваў ці падобных устаноў у галіне выяўленчага мастацтва (максімальны ўзрост 40 гадоў).
▫️ Калі: 1 кастрычніка 2025 - 30 верасня 2026 (да 12 месяцаў).

Шукаюць праекты, якія даследуюць тэмы «чужога» і «радзімы» — паміж ідэалізацыяй, выкараненнем, выключэннем і абмежаваннямі ў грамадстве. Магчымасць вольнага выбару мастацкіх медыя (жывапіс, графіка, фатаграфія, відэа, інсталяцыі, перфоманс і інш.).

Прапануецца:
- Пражыванне і студыя ў Künstlerhaus Meinersen
- Штомесячная стыпендыя ў памеры 850 EUR
- Магчымасці для публічнага паказу створаных падчас рэзідэнцыі прац.

Ддл: 1 жніўня.
🖇 Даведацца больш у PDF.

sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Прыём заявак на Art in Public Space Tyrol 2026 | #Аўстрыя

→ Tyrol (Тыроль, Аўстрыя) абвясціў конкурс для #мастакі/-чкі і #куратары/-кі на стварэнне праектаў у грамадскай прасторы па тэме Seelenschwitzen (Soul Sweating). Гэта пра пачуцці, эмоцыі і тое, як яны праяўляюцца ў грамадстве: дзе назапашваецца злосць, страх, надзея, і як праз супольнае «потааддзяленне» мы можам стаць бліжэй.

▫️ Для каго: індывідуальныя мастакі, калектывы, куратары з ЕЭЗ ці EFTA, якія працуюць з #інтэрвенцыя, #скульптура, #гук, #перфоманс і іншымі фарматы сучаснага мастацтва ў публічнай прасторы.
▫️ Калі: рэалізацыя у сакавіку - лістападзе 2026.

Прапануецца:
- Агулам да 80.000 EUR на ўсе абраныя праекты
- Фінансаванне да 100% выдаткаў праекта.

Ддл: 17 жніўня.
🔗 Даведацца больш

sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1
2025/07/11 22:29:30
Back to Top
HTML Embed Code: