Telegram Web
🔈 IDREAM - адукацыйная #праграма для праваабаронцаў

▫️Для каго: #актывісты, праваабаронцы і г.д.
▫️Калі: сакавік 2025 - люты 2026.

Цэнтр дапамогі ахвярам катаванняў (CVT) запрашае праваабаронцаў і актывістаў прыняць удзел у інавацыйнай праграме IDREAM, накіраванай на ўмацаванне ўстойлівасці і падтрымку руху за правы чалавека. IDREAM будзе праводзіць навучальныя і сеткавыя мерапрыемствы па садзейнічанню псіхасацыяльнай устойлівасці і дабрабыту праваабаронцаў і паляпшэнне фізічнай і лічбавай бяспекі праваабаронцаў у выгнанні. Удзельнікі IDREAM атрымаюць фінансавую дапамогу для падтрымкі сваёй працы ў праекце.

🔸Можна падаць заяўку ў тым ліку на рускай мове.

Ддл: 31 снежня ў 23:00 (па Мексіцы).
👉Падрабязней.

#актывізм #грамадскія_праекты #правы_чалавека
Sixi Museum - творчая #рэзідэнцыя ў #Кітай

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін і #даследчыкі.
▫️Калі: сакавік - травень 2025.

Запрашаюць творцаў і даследчыкаў папрацаваць у Нанкіне і ўсталяваць кантакты з мясцовай арт-сцэнай. Рэзідэнты змогуць прадэманстраваць вынікі рэзідэнцыі на публічных мерапрыемсьвах.

Арганізатары прапануюць:
- візавую падтрымаку
- выдаткі на праезд
- выдаткі на страхаванне
- пражыванне
- адміністрацыйную і тэхнічную дапамогу
- суткавыя.

Ддл: 1 студзеня 2025.
👉Падаць заяўку.

UPD: Кітай не з’яўляецца цалкам бяспечнай краінай для творцаў у выгнанні па палітычных прычынах. Ацаніце свой кейс і, калі ласка, mind your safety.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🎉 2 прапановы па супрацы

1️⃣ Медыя Акадэмія Press Club Belarus шукае трэнераў_ак

Набіраюць пул трэнераў розных напрамкаў. Нават калі ў спісе няма пункта рэлевантнага вашаму досведу, усё роўна падавайцеся. Вы можаце патрапіць у базу знешніх экспертаў_ак.

👉Падрабязней.

2️⃣ Інстытут беларускай мовы шукае аднадумцаў

Шукаюць экспертаў, каб разам весці адукацыйна-асветніцкую і навукова-даследчую працу. Калі вы мовазнавец, настаўнік, папулярызатар або проста хочаце дапамагчы праекту – далучайцеся.

👉Падрабязней.

#адукацыя #грамадскія_праекты #актывізм
📝 Museum of Latin American Art - літаратурная #рэзідэнцыя ў #Аргентына

▫️Для каго: #аўтары і #літаратары.
▫️Калі: 5 тыдняў у 2025.

Музей лацінаамерыканскага мастацтва ў Буэнас-Айрэсе запрашае пісьменікаў папрацаваць у Аргентыне. Аўтары атрмаюць магчымасць пазнаёміцца з культурай аргентынскага горада і наведаць культурныя мерапрыемствы. Запланаваны публічныя сустрэчы з рзідэнтамі.

Патрабаванні да аўтараў:
- мець не менш за 3 апублікаваныя кнігі (навуковыя артыкулы і самастойна выдадзеныя работы разглядацца не будуць)
- пажадана, каб у аўтара былі перакладзеныя на іспанскую мову творы (але не абавязкова).

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- стыпендыю 500 USD
- страхоўку
- картку, якая дазваляе наведваць выставачныя залы, кіна- і літаратурныя праграмы, а таксама музейныя краму і рэстаран.

Ддл: 13 снежня.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #кнігавыданне #адукацыя
🟣INHABIT - творчая #рэзідэнцыя ад Інстытута эмпірычнай эстэтыкі Макса Планка ў #Франкфурт, #Германія

▫️Для каго:
#творцы выканальніцкіх мастацтваў, #кампазітары і #музыкі.
▫️Калі: верасень - снежань 2025, сакавік - чэрвень 2026 ці верасень - снежань 2026.

Запрашаюць творцаў папрацаваць над сваімі праектамі ў супрацоўніцтве з навукоўцамі інстытута. Творы, створаныя падчас рэзідэнцыі, будуць прэзентаваны ў мясцовых мастацкіх установах у форме выставы, перформансу, канцэрта і г.д.

Арганізатары прапануюць:
- куратарскую падтрымку
- ганарар 8000 EUR
- стыпендыю 2000 EUR
- вытворчы бюджэт
- праезд
- пражыванне.
- тэхнічную і адміністрацыйную падтрымку.

Ддл: 29 снежня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
Трэнінгі ад БНМС «РАДА»

1️⃣ «Пабудова стратэгіі працы з кам’юніці і ўкараненне інструментаў групавой працы» - афлайн-#трэнінг для кам’юніці-мэнэджараў_ак і лідараў_ак супольнасцяў у #Варшава, #Польшча

▫️Калі: 30 лістапада ў 10:00-18:00.

Трэнінг дапаможа стварыць і ўзмацніць стратэгію развіцця для новых або бягучых кам’юніці, навучыцца мадэраваць групавую працу ўнутры кам’юніці, пазнаёміцца і разабрацца з метадалогіяй Community Canvas.

🔸Арганізатары могуць кампенсаваць кошт праезда да Варшавы з іншых гарадоў Польшы.

Ддл: 26 лістапада.
👉Падрабязней.

2️⃣ «Дзе ўзяць новыя ідэі. Крэатыўныя інструменты для сацыяльных праектаў» - #вебінар

▫️Калі: 12 снежня ў 20:00-21:30 (па Мінску).

На вебінары вы даведаецеся, як прынцыпы і інструменты са свету рэкламы і бізнесу могуць дапамагчы сацыяльным праектам стаць больш яркімі і эфектыўнымі.

Ддл: 10 снежня.
👉Падрабязней.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты
🟣 Akademie Schloss Solitude: ‘Tools for Citation’ - творчая анлайн-#рэзідэнцыя

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 27 студзеня 2025 (праграма) + сакавік 2025 (запуск праектаў).

Запрашаюць з праектамі, якія даследуюць практыку цытавання — як тэорыю альбо канцэпцыю. Праекты павінны быць дасяжнымі для рэпрэзентацыі ў анлайн-фармаце і для розных супольнасцяў.

Арганізатары прапануюць:
- #грант 1200 EUR.

Ддл: 15 снежня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
💫 Анлайн-#воркшоп з Марыяй Бяганскай - сертыфікаванай эксперткай па працы каманд у Notion

▫️Калі: 28 лістапада ў 19.30 (па Мінску).

Ад вядзення канспектаў і праектаў да падвядзення вынікаў года з пачуццём кантролю і парадку. Запрашаюць на ўжо другую сустрэчу па Notion.

Вы даведаецеся:
- як хаос з нататак і задач арганізаваць у сістэму
- як кіраваць праектамі і наладзіць шаблоны пад сябе
- як звязваць элементы для зручнай працы.

А таксама атрымаеце гатовыя матэрыялы і шаблоны, каб адразу ж пачаць выкарыстоўваць новыя веды.

🔸Воркшоп правядзе Марыя Бяганская – сертыфікаваная экспертка па Notion, афіцыйная амбасадорка і аўтарка самага буйнога рускамоўнага канала пра Notion на YouTube.

Ддл: 27 лістапада.
👉 Зарэгістравацца.

#адукацыя #публічныя_прасторы #арт_менеджмент
💡 Многія з нас чулі пра лічбавую прыватнасць і GDPR, але ці дакладна мы разумеем, як гэта працуе?

“Тэрыторыя правоў” запрашае на вебінар, прысвечаны лічбавай прыватнасці і правілам GDPR!

▫️Калі: 28 лістапада, 20:30 па Мінску.

Пытанні, у якіх вы зможаце разабрацца:
🔹 Як клопат аб персанальных даных стаў не толькі пытаннем каштоўнасцяў, але і юрыдычным стандартам.
🔹 Асновы рэгулявання персанальных даных у ЕС.
🔹 Як грамадскім арганізацыям і прыватным асобам працаваць у адпаведнасці з GDPR і пазбегнуць памылак.

🎙️СпікерАляксей Казлюк, эксперт у галіне лічбавай прыватнасці, трэнер і кансультант па GDPR (DPP). Ён адкажа на вашы пытанні і дасць практычныя рэкамендацыі па апрацоўцы персанальных даных.

Вэбінар будзе карысны, каб:
👉 Выявіць “падводныя камяні" GDPR
👉 Разабрацца з прынцыпамі бяспечнай працы з дадзенымі
👉 Навучыцца паляпшаць практыкі апрацоўкі даных у вашай дзейнасці і асабістым жыцці.

🔗👉Зарэгіставацца.

#юрыдычныя_кансультацыі #варкшоп #лекцыя
🎭 Blois Danse - харэаграфічны #фестываль у #Францыя

▫️Для каго: #танцоры, #харэографы і #перформеры танца.
▫️Калі: 3 - 12 ліпеня 2025.

Запрашаюць танцавальныя калектывы з працамі, зробленымі ў любых тэхніках. Працягласць твора павінна быць не больш за 25 хвілін, а сам праект без узроставых абмежаванняў.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар на танцора 200 EUR
- праезд 100 EUR
- пражыванне са сняданкамі
- фотафіксацыю паказа
- прасоўванне ў #медыя
- удзел у гала-вечары
- пропуск на мерапрыемствы фестывалю
- магчымасць правесці 2 майстар-класы і атрымаць дадатковы ганарар.

Ддл: 30 лістапада.
👉Падаць заяўку.

#танец #выканальніцкія_мастацтвы #харэаграфія
Chiba City Arts Triennale 2025 ‘Project Social Dive’ - творчая #рэзідэнцыя і #трыенале ў #Японія

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: красавік - чэрвень, ліпень - верасень, верасень - лістапад у 2025.

Запрашаюць творцаў даследаваць горад Ціба, усталёўваць глыбокія сувязі з мясцовымі жыхарамі і даведвацца пра ягоную гісторыю і культуру. Цікавяць творцы, якія займаюцца сацыяльным мастацтва і працуюць з супольнасцямі. Запланавана некалькі перыяадў рэзідэнцыі: даследчы візіт, рэалізацыя мастацкіх праектаў і публічная прэзентацыя праектаў на трыенале. Вітаюцца #візуальныя_мастацтвы, #дызайн, #перформанс, #media_art, #фатаграфія, #музыка і #міждысцыплінарныя_праекты і інш.

Арганізатары прапануюць:
- вытворчы бюджэт да 2 000 000 JPY
- праезд
- пражыванне.

Ддл: 5 студзеня 2025.
👉Падаць заяўку.

#мастацтва #арт #публічныя_прасторы
🎉 «Кааператыў: сіла партнёрстваў - ад інвестыцый да ўзаемадапамогі» - #праграма для тых, хто гатовы да калабарацый у #Варшава, #Польшча

▫️Калі: 5 снежня ў 18.00.

Другі мітап працягвае ідэю кааперацыі, але робіць акцэнт на глыбокае апусканне ў ключавыя аспекты партнёрстваў. Мэта – паказаць, як праз супрацоўніцтва і абмен рэсурсамі можна ўзмацніць праекты і стартапы, павялічыць уцягнутасць мэтавай аўдыторыі, прыцягнуць новых людзей, інвестыцыі і выбудаваць паспяховыя камунікацыі.

Спікеры_кі:
▪️Дзмітрый Калінін - прэзідент WESTART FUND & CEO at xMentor
▪️Вячаслаў Смірноў - CEO at Around PR Studio
▪️Вольга Шляжко - CEO at Polski na Tak
▪️Марына Папова - CEO at Sprava.

Ддл: 3 снежня.
👉Падрабязней.

#адукацыя #міждысцыплінарныя_праекты #грамадскія_праекты
Запрашаем на прэзентацыю праграмы стажыровак для беларусаў і беларусак MOST!

17 снежня 2024 у 18.00 па мінскім часе адбудзецца анлайн-прэзентацыя новай, чацвертай фазы праграмы MOST. На прэзентацыі можна даведацца пра магчымасці праграмы, умовы ўдзелу, a таксама задаць свае пытанні.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца да 16 снежня 2024 уключна. Анлайн-прэзентацыя пройдзе ў фармаце Zoom-вебінара, што дазваляе ўдзельнічаць ананімна.

MOST – гэта праграма падтрымкі прафесійных паездак у краіны Eўрапейскага саюза для беларусаў і беларусак. Дзякуючы праграме, незалежна ад краіны пражывання, можна атрымаць падтрымку на стажыроўку ў партнёрскай арганізацыі, удзел у канферэнцыі ці трэнінгу, абмен досведам ды ўсталяванне новых прафесійных кантактаў у краінах ЕС.

Больш падрабязна пра праграму стажыровак MOST тут.

Праграма MOST фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.
#EU4Belarus #ЕсдляБеларусі
🎭 Art Integration - #конкурс_грантаў на тэатральныя праекты ў выгнанні ад Teal House Foundation у #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: #рэжсёры, #акторы, #перформеры, #харэографы, #танцоры, #музыкі, драматургі і інш. #творцы тэатра ў выгнанні.

Мэта конкурсу – дапамагчы творцам у падрыхтоўцы прафесійнага пітчу і прэзентацыі сваіх праектаў, дапамагчы з іх рэалізацыяй і аблегчыць адаптацыю да новага культурнага асяроддзя. Праграма прапануе гранты, адукацыйную падтрымку і экспертнае кіраўніцтва ад куратараў.

Арганізатары прапануюць:
- дапамогу ў стварэнні прафесійнага пітчу і прэзентацыі для вашых праектаў
- садзейнічанне ў рэалізацыі праектаў;
- #грант 3000 €
- куратарскую падтрымку.

Ддл: 10 студзеня 2025.
👉Падрабязней.

#тэатр #выканальніцкія_мастацтвы #перформанс
🎉 We Day - сёння адбудзецца анлайн-знаёмства з новай адукацыйнай платформай для беларусак

▫️Калі: 28 лістапада ў 19:00 (па Мінску).

WE Platform – новая адукацыйная платформа, якая аб'яднае беларусак у розных краінах, дапаможа вам на шляху да прафесійных мэт. Бізнес, кар'ера, фрыланс – больш не трэба разбірацца ва ўсім у адзіночку. We Day– дзень адчыненых дзвярэй, які будзе прысвечаны тэме пошуку рэсурсаў: знешніх і ўнутраных.

Эксперткі раскажуць:
▪️як знайсці апоры ў сабе і як прымаць рашэнні ва ўмовах нявызначанасці
▪️як зразумець, якія навыкі і якасці дапамогуць дасягнуць мэтаў
▪️як вызначыць вектар свайго прафесійнага развіцця
▪️як развіваць сетку прафесійных кантактаў і падтрымкі
▪️як шукаць нетворкінг у анлайне і афлайне
▪️як партнёрства можа дапамагчы ў бізнэсе і аб чым трэба дамовіцца да старту.

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #фемінізм
🎶 LIVEMX - #конкурс_грантаў для музычных арганізацый і музыкаў у #ЕС

▫️Для каго: музычныя арганізацыі і #музыкі, якія ў ЕС.

Праграма накіравана на дапамогу музычным арганізацыям і прафесіяналам. Мэта – умацаваць іх навыкі і здольнасці, якія дапамогуць адаптацыі і развіццю.

Прапануюць #грант па наступных напрамках:
▪️Экспарт музыкі (развіццё экспарту музыкі праз сумесную творчасць; прасоўванне новай музыкі і артыстаў за мяжой інавацыйнымі спосабамі; развіццё прафесійных сетак і разуменне новых рынкаў).
▪️Пляцоўкі з жывой музыкай (развіццё мабільнасці артыстаў у Еўропе, распрацоўка экалагічных рашэнняў, адаптаваных да сектара жывой музыкі; распрацоўка новых стратэгій работы з аўдыторыяй).
▪️Лічбавае распаўсюджванне і ўзаемадзеянне.

🔸Праекты фінансуюцца ў 3 катэгорыях - 20 000 EUR, 40 000 EUR ці 60 000 EUR.

Ддл: 6 студзеня 2025.
👉Падаць заяўку.

#музыка #выканальніцкія_мастацтвы #конкурс
«Ці трэба збіраць беларускія культурныя каштоўнасці за мяжой?» - публічная #дыскусія ў #Варшава, #Польшча

▫️Калі: 5 снежня ў 18:30.
▫️Дзе: ul.Twarda 14/16.

Майстэрня думак «Наша Візія» запрашае на адкрытую дыскусію.

Абмяркуюць наступныя пытанні:
▪️ці ёсць сэнс збіраць за мяжой калекцыю беларускіх гістарычных артэфактаў?
▪️ці магчыма ў замежжы функцыянаванне ўмоўнага “гістарычнага музея” і ў якім выглядзе?
▪️ці варта цяпер перадаваць каштоўныя артэфакты ўнутр Беларусі? ▪️што агулам можна знайсці на міжнародным рынку каштоўнасцей? Ці могуць там патрапіцца напраўду вартыя рэчы?
▪️што можна пераняць у нашых папярэднікаў - эмігрантаў ХХ ст.?

Хто ўдзельнічае:
▪️Павел Мацукевіч - кіраўнік праекта Maldzis, старэйшы навуковы супрацоўнік ЦНІ
▪️Сяргей Будкін - кіраўнік Беларускай Рады Культуры
▪️Алякцей Бацюкоў - гісторык, журналіст, былы дырэктар Музэю гісторыі Магілёва
▪️Мадэратар дыскусіі - Цімох Акудовіч
▪️Каардынатар «Нашай Візіі» - Вадзім Мажэйка.

👉Падрабязней.

#адукацыя #грамадскія_праекты #актывізм
2024/11/29 03:33:05
Back to Top
HTML Embed Code: