Telegram Web
🚇 Між тым, наш цягнік экспрэс-знаёмстваў прыбыў на новую #станцыяІнстытутКультуры 🏛

🚏 Сёння ўглядаемся ў EUNIC – European Union National Institutes for Culture. Гэтая сетка складаецца з 39 культурных арганізацый з краін ЕС, якія ў большасці сваёй бяруць на сябе задачы рэпрэзентацыі і прамоцыі культуры сваёй краіны ў іншых, а ў маштабе ўсёй сеткі — міжкультурнага дыялогу ЕС і іншых рэгіёнаў, а таксама пашырэння ведаў аб прыярытэтах культурніцкай палітыкі ЕС.

💡 EUNIC аб’ядноўвае такія выдатна вядомыя вам грамадскія арганізацыі як Гётэ-Інстытут 🇩🇪, Французскі і Шведскі інстытуты 🇫🇷🇸🇪, а таксама Міністэрствы ці іх ведамствы. У некаторых рэгіёнах лакальныя прадстаўніцтвы сеткі — кластары EUNIC — могуць утварацца з удзелам аддзелаў культурных сувязяў пасольстваў краін ЕС. Так, у Беларусі ў ранейшы перыяд паспеў стварыцца кластар EUNIC з удзелам Амбасад Аўстрыі, Францыі, Італіі, Гётэ-Інстытута…

У картках вы пазнаёміцеся з кірункамі працы ўсёй глабальнай сеткі, а праглядаючы спіс членаў EUNIC, вы дакладна пазнаёміцеся з арганізацыямі, якія лепш супадаюць з вашым профілем дзейнасці.

🔣 Наступны прыпынак — MAL: Miejsca Aktywności Lokalnej у Варшаве.

***
Калі вы ведаеце класныя прыклады арганізацый, суперадкрытых для партнёрстваў і працы, апроч іншага, з нашым кантэкстам, АЛЬБО хочаце пра пэўныя інстытуцыі даведацца больш, пішыце нам у каментары ці @sekktor_admin 😉

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎵 Дзве магчымасці ў #музыка: Early Music і эксперыментальнае гукавое мастацтва

1️⃣ Sustainable EEEMERGING Programme 2026-2027 — #праграма для ансамбляў старадаўняй музыкі ў Еўропе

▫️ Для каго: ансамблі (2-9 музыкаў), якія працуюць у галіне Early Music (Historically Informed Performance) і маюць мінімум адзін публічны канцэрт; заснаваныя пасля 1 студзеня 2021.

Прапануецца:
- 3 рэзідэнцыі для даследавання і падрыхтоўкі канцэртных праграм (па 6 дзён кожная, з аплатай усіх выдаткаў)
- Анлайн-навучанне па прадпрымальніцтве, фінансаванні, маркетынгу і стварэнні ўстойлівай кар’еры
- Фінансавая падтрымка для развіцця ансамбля
- Ментарства і выступы на вядучых фестывалях ранняй музыкі.

🔥 Ддл: 2 сакавіка.
🔗 Даведацца больш


2️⃣ Art Zoyd Studios "Études de Bruit" — #рэзідэнцыя для эксперыментальнай і электраакустычнай музыкі, #Францыя

▫️ Калі: 2026 год (да 2 тыдняў, даты ўзгадняюцца).

Студыя Art Zoyd – адна з вядомых незалежных студый у галіне эксперыментальнай, электраакустычнай і камп'ютарнай музыкі. Фокус рэзідэнцыі: стварэнне новых гукавых праектаў.
Прапануецца:
- Аплочанае пражыванне і харчаванне.
- Кампенсацыя транспартных выдаткаў (да 400 EUR)
- Доступ да прафесійнага абсталявання студыі.

Ддл: 30 сакавіка.
🔗 Даведацца больш

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🍀 Грант, рэзідэнцыі і стыпендыі з дэдлайнам у першыя дні сакавіка

⬇️ Ддл: 1 сакавіка.

1️⃣ SAC International Curatorial Residency Programme — куратарская рэзідэнцыя ў Барселоне, Іспанія

2️⃣ Стыпендыя ўраду Польшчы для маладых навукоўцаў

3️⃣ Lane Kirkland Scholarship Program 2025-2026 — стыпендыя і адукацыя ў Польшчы


⬇️ Ддл: 2 сакавіка.

4️⃣ "Памяць, лес і мы ў ім" — курс з Вольгай Бубіч ад Fem*HUB Bridging Cultures у Берліне, Германія

5️⃣ Civitates Media Grants 2025 — грант для незалежных медыя ў Еўропе

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎥 Чатыры кінасустрэчы з рэжысёрам Квінцінам Шумэйкерам у CreateCulture Space у Вільнюсе, #Літва

Квінцін Шумэйкер (Quintin Schomaker) — рэжысёр і медыяпрадзюсар з Нью-Ёрка, які спецыялізуецца на дакументальным кіно і сацыяльных праектах. Ён выкарыстоўвае кінематограф як інструмент для стварэння ўплывовых гісторый і грамадскага ўдзелу.

1️⃣ Нэтворкінг прадстаўнікоў/-ц #медыя і #кіно
▫️ Калі: 4 сакавіка, 18:00 – 20:00.
- Q&A сэсія з Квінцінам Шумэйкерам, абмеркаванне дакументальнага кіно і тэхнік апавядання.

2️⃣ Варкшоп па сторытэлінгу для #рэжысёры/-кі, #сцэнарысты/-кі, SMM-спецыялістаў-/к і прадстаўнікоў/-ц беларускіх культурніцкіх арганізацый
▫️ Калі: 5 сакавіка, 16:00 – 20:00.
- Як выкарыстоўваць сторытэлінг для стварэння ўплывовага кантэнту ў сацсетках, медыя і дакументальным кіно?

3️⃣ Сцэнарная лабараторыя: Ідэі для беларуска-амерыканскага фільма
▫️ Калі: 7 сакавіка, 12:00 – 17:00.
- У гэтай лабараторыі будзе магчымасць згенераваць ідэі, выбраць найлепшыя і закласці аснову для будучага фільма. Удзельнічаць могуць усе, хто любіць кіно і хоча зрабіць свой унёсак у стварэнне сцэнарыя!

4️⃣ Паказ фільма і нетворкінг
▫️ Калі: 14 сакавіка, 19:00 – 21:00.
- Паказ кароткаметражнага фільма, створанага падчас лабараторыі, і абмеркаванне.

🔗 Зарэгістравацца

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤳 Шукаюць кіраўніка/-цу SMM-накірунку — #вакансія ад «Зеркало» у ЕС (пераважна #Польшча або #Літва)

▫️Для каго:
- Досвед працы ў журналістыцы +3 гады (вопыт у SMM будзе перавагай)
- Досвед кіравання камандай або праектам у медыя
- Разуменне прынцыпаў дыстрыбуцыі кантэнту на розных пляцоўках
- Навыкі стратэгічнага планавання і аналітыкі, жаданне працаваць з вялікім аб'ёмам дадзеных
- Гатоўнасць эксперыментаваць і абгрунтоўваць свае гіпотэзы
- Разуменне беларускага медыярынку і асаблівасцяў працы з аўдыторыяй
- Добрыя камунікацыйныя навыкі.

Прапануецца:
- Зарплата будзе вызначана па выніках сумоўя
- Праца з найбуйнейшай аўдыторыяй у беларускім медыяполі
- Магчымасць уплываць на стратэгію і развіццё, падтрымка ў рэалізацыі вашых ідэй.

🔗 Даведацца больш

***
🗂 І нагадваем пра яшчэ тры вакансіі:

1. Менеджар/-ка па камунікацыях — вакансія ад ЕГУ. Ддл: ❤️‍🔥 ЗАЎТРА, 28 лютага.

2. Куратар/-ка праекта памяці Алеся Пушкіна. Ддл: ❤️‍🔥 ЗАЎТРА, 28 лютага.

3. Кастынг у мастацкі фільм Спадчына, рэжысёр Аляксей Палуян. Ддл: 31 сакавіка.

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🏆 Прэмія імя Ежы Гедройця 2025 — галоўная незалежная літаратурная #прэмія Беларусі ад Беларускага ПЭНа і Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў

▫️ Для каго: намінаваць на прэмію могуць самі #аўтары/-кі, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ, сябры журы і аргкамітэт.

Да ўдзелу прымаюцца арыгінальныя кнігі на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы, выдадзеныя ў 2024.
🔤І ўпершыню таксама – аўдыякнігі (пры ўмове наяўнасці ISBN і адпаведнасці іншым крытэрам удзелу).

Прапануецца:
- Прэмія для трох пераможцаў
- Прасоўванне і медыйная падтрымка намінантаў.

Ддл: 19 сакавіка (да 23:59 Мінск).
🔗 Даведацца больш

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Дзве магчымасці ў #Польшча для тых, хто даследуе тэмы #квір 🏳️‍🌈, #міграцыя

1️⃣ What can the East offer to the West? — мастацкая #праграма для квір-мігрантаў ад Pawilon у #Познань

▫️ Для каго: у першую чаргу — LQBTQ+ #творцы з вопытам міграцыі, якія жывуць у Познані ці ваколіцах, але таксама творцы, якія супрацоўнічаюць з мігрантамі і/або квір-асобамі ці працуюць з тэмамі міграцыі/квіру.
▫️ Калі: 29 сакавіка – 8 чэрвеня.

Праграма:
- 5 вікэндавых варкшопаў з мастакамі/-чкамі з Даніі, Германіі, Венгрыі, Беларусі і Польшчы
- Развіццё мастацкай практыкі і супольнае стварэнне фінальнай адкрытай падзеі.
Прапануецца: ганарар 4000 PLN.

Ддл: 4 сакавіка.
🔗 Даведацца больш


2️⃣ Queer Displacement, Then and Now — журналісцкі #варкшоп ад n-ost and Human Constanta у #Люблін і #Пшемысль

▫️ Для каго: #журналісты/-кі, #актывісты/-кі, якія цікавяцца гісторыяй і сучаснасцю квір-міграцыі.
▫️ Калі: 22–28 красавіка.

Праграма:
- Даследаванне квір-міграцыі ад часоў Нацыянал-сацыялізму да сёння, з акцэнтам на вымушаную міграцыю з-за вайны ва Украіне
- Экскурсія ў мемарыяльны комплекс Майданэк, сустрэчы з даследчыкамі/-цамі, журналіст(-к)амі і праваабаронцамі
- Варкшопы па стварэнні транснацыянальных гісторый
- Практычныя сесіі з прафесійнай падтрымкай, туры па гарадах, культурныя мерапрыемствы
Прапануецца: пражыванне, харчаванне, транспарт.
магчымасць падацца на #стыпендыя для стварэння трансгранічных журналісцкіх матэрыялаў.

Ддл: 9 сакавіка.
🔗 Даведацца больш

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2025/02/28 02:04:56
Back to Top
HTML Embed Code: