Telegram Web
Тры магчымасці для перформераў і перформерак 💃🕺

1️⃣ Artistic Exploration Lab — #трэнінг для артыстаў/-к, якія працуюць на скрыжаванні перфарматыўных мастацтваў, здароўя і сацыяльнай сферы

▫️ Калі: травень 2025 – студзень 2026 (анлайн + афлайн-сустрэчы ў #Вена, #Аўстрыя).
"Фармаванне калектыўных прастораў і даследаванне межаў" – праца з ідэяй межаў у мастацтве і здароўі.
Фармат: практычнае даследаванне, ментарская падтрымка, праца з уласнымі праектамі і ўдзел у даследчай супольнасці.
Прапануецца: пакрыццё транспарту, пражывання і харчавання.

🔥Ддл: 28 лютага.
🔗 Даведацца больш


2️⃣ RIDCC 2025 — #конкурс харэаграфічных дуэтаў у Ратэрдаме, #Нідэрланды

▫️ Калі: 12-14 чэрвеня 2025 (фінал у Theater Rotterdam).
16 адабраных дуэтаў выступяць у паўфінале, з якіх журы і аўдыторыя выберуць пераможцаў.
Прапануецца:
- XL Production Award для стварэння поўнаметражнага спектакля
- Прыз глядацкіх сімпатый і партнёрскія ўзнагароды
- Аплата праезду і пражывання.

🔥 Ддл: 1 сакавіка.
🔗 Даведацца больш


3️⃣ MOMI - International Physical Theatre Festival – Algarve, #конкурс на ўдзел у праграме фестывалю фізічнага тэатра ў Фару, #Партугалія

▫️ Калі: 6-9 лістапада 2025.
Прапануецца:
- Ганарар (абмяркоўваецца асобна)
- Пражыванне, харчаванне, тэхнічная падтрымка.

Ддл: 15 сакавіка.
🔗 Даведацца больш

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.

#выканальніцкія_мастацтвы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Два анлайн-курсы: лічбавыя інструменты для развіцця бізнесу і разуменне інтэграцыйных працэсаў у ЕС

1️⃣ “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўрапейскага зьвязу” — анлайн-#курс ад ВБЎ

▫️ Калі: 10 сакавіка - 30 траўня, 17:30 - 19:00 CET.

Праграма:
- Глыбокі аналіз інтэграцыйных працэсаў і інстытуцыяў ЭЗ
- Разуменьне эўрапейскага права і яго ўплыву на нацыянальныя праўныя сыстэмы
- Агляд міжнароднай палітыкі ЭЗ
- Дыскусіі пра сучасныя выклікі: расейскую агрэсію, міграцыйны крызіс, рост папулізму і іншыя.
▫️ Выкладчык: Алесь Лагвінец.

Выпускнікі атрымаюць сертыфікат ВБЎ — Collegium Civitas і 3 ECTS.

Ддл: 3 сакавіка.
🔗 Даведацца больш


2️⃣ “Лічбавізацыя бізнесу” — анлайн-курс ад Digital Lab

▫️ Для каго: #прадпрымальнікі/-цы, уладальнікі/-цы малога бізнесу, спецыялісты/-кі па маркетынгу.
▫️ Калі: 5 - 13 сакавіка, 17 - 25 сакавіка.
▫️ Фармат: Кароткія відэа, тэкставыя матэрыялы і хатнія заданні. Практычнае навучанне з падтрымкай ментараў/-к.

Праграма:
- Створыце сайт або старонку ў сацсетках, якія прыцягваюць кліентаў
- Даведаецеся, як наладзіць анлайн-плацяжы і аўтаматызаваць замовы
- Засвоіце продажы праз маркетплэйсы і выйдзеце на новых кліентаў
- Разбярэцеся, як выкарыстоўваць аналітыку і SEO для росту бізнесу
- Укараніце лічбавыя інструменты, якія зэканомяць час і павялічаць даход.

Ддл: 5 сакавіка.
🔗 Даведацца больш

***
Збіраем
курсы на sekktor.online.
Расказваем, як даслаць свае абвесткі, вось
тут.

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔎 Два даследніцкія івэнты на гэтую пятніцу

1️⃣ “Краіны, куды беларусам нельга” — анлайн-прэзентацыя даследавання пра рызыкі перамяшчэння і “Навігатара бяспечных перамяшчэнняў” ад “Прававой ініцыятывы”

▫️ Калі: 28 лютага, 14:00 CET | 15:00 Вільнюс | 17:00 Тбілісі.
Праграма:
– Якія краіны могуць прадстаўляць небяспеку для беларусаў у вымушанай міграцыі?
– Як мінімізаваць рызыкі пры перасячэнні межаў?
– Якія міжнародныя механізмы ўплываюць на бяспеку перамяшчэння?

🗺 Прэзентацыя «Навігатара бяспечных перамяшчэнняў» — інтэрактыўнай карты, якая якая дапамагае ацаніць узровень бяспекі знаходжання ў 193 краінах-членах ААН і 8 часткова прызнаных тэрыторыях.
🔗 Зарэгістравацца.


2️⃣ Круглы стол “Урбананімічная прастора Беларусі: канцэпцыі ўпарадкавання, дэкаланізацыі, дэкамунізацыі” ад “Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі” ў #Вільнюс, #Літва

▫️ Калі: 28 лютага, 14:00 – 19:00.
▫️ Дзе: дакладнае месца пасля рэгістрацыі.

Выступы і дыскусія будуць прысвечаныя праблемнай сітуацыі з назвамі вуліц і іншых аб'ектаў у Беларусі. Падчас круглага стала будуць прэзентаваныя канцэпцыі дэкамунізацыі ўнутрыгарадскіх назваў, упарадкавання ўрбананімічнага ландшафту з улікам нацыянальных тапанімічных традыцый і моўнай спецыфікі.

Дзве тэматычныя панэлі:
– Унутрыгарадская тапанімія Беларусі: выклікі камуністычнай і каланіяльнай спадчыны
– Упарадкаванне ўрбананімічнага ландшафту: крыніцазнаўчы і лінгвістычны аспекты.
На мерапрыемстве выступяць гісторыкі, мовазнаўцы, краязнаўцы, колішнія ўдзельнікі тапанімічных камісій розных гарадоў Беларусі.

З 18:00 да 19:00, адбудзецца #дыскусія “Якія могуць быць падыходы да ўпарадкавання ўрбаністычнага ландшафту Беларусі?”
▫️Удзельнікі: Вінцук Вячорка, Алесь Капуцкі, Павел Церашковіч, Алесь Пашкевіч.
▫️Мадэратар: Андрэй Казакевіч.
🔗 Зарэгістравацца.

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🚇 Між тым, наш цягнік экспрэс-знаёмстваў прыбыў на новую #станцыяІнстытутКультуры 🏛

🚏 Сёння ўглядаемся ў EUNIC – European Union National Institutes for Culture. Гэтая сетка складаецца з 39 культурных арганізацый з краін ЕС, якія ў большасці сваёй бяруць на сябе задачы рэпрэзентацыі і прамоцыі культуры сваёй краіны ў іншых, а ў маштабе ўсёй сеткі — міжкультурнага дыялогу ЕС і іншых рэгіёнаў, а таксама пашырэння ведаў аб прыярытэтах культурніцкай палітыкі ЕС.

💡 EUNIC аб’ядноўвае такія выдатна вядомыя вам грамадскія арганізацыі як Гётэ-Інстытут 🇩🇪, Французскі і Шведскі інстытуты 🇫🇷🇸🇪, а таксама Міністэрствы ці іх ведамствы. У некаторых рэгіёнах лакальныя прадстаўніцтвы сеткі — кластары EUNIC — могуць утварацца з удзелам аддзелаў культурных сувязяў пасольстваў краін ЕС. Так, у Беларусі ў ранейшы перыяд паспеў стварыцца кластар EUNIC з удзелам Амбасад Аўстрыі, Францыі, Італіі, Гётэ-Інстытута…

У картках вы пазнаёміцеся з кірункамі працы ўсёй глабальнай сеткі, а праглядаючы спіс членаў EUNIC, вы дакладна пазнаёміцеся з арганізацыямі, якія лепш супадаюць з вашым профілем дзейнасці.

🔣 Наступны прыпынак — MAL: Miejsca Aktywności Lokalnej у Варшаве.

***
Калі вы ведаеце класныя прыклады арганізацый, суперадкрытых для партнёрстваў і працы, апроч іншага, з нашым кантэкстам, АЛЬБО хочаце пра пэўныя інстытуцыі даведацца больш, пішыце нам у каментары ці @sekktor_admin 😉

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎵 Дзве магчымасці ў #музыка: Early Music і эксперыментальнае гукавое мастацтва

1️⃣ Sustainable EEEMERGING Programme 2026-2027 — #праграма для ансамбляў старадаўняй музыкі ў Еўропе

▫️ Для каго: ансамблі (2-9 музыкаў), якія працуюць у галіне Early Music (Historically Informed Performance) і маюць мінімум адзін публічны канцэрт; заснаваныя пасля 1 студзеня 2021.

Прапануецца:
- 3 рэзідэнцыі для даследавання і падрыхтоўкі канцэртных праграм (па 6 дзён кожная, з аплатай усіх выдаткаў)
- Анлайн-навучанне па прадпрымальніцтве, фінансаванні, маркетынгу і стварэнні ўстойлівай кар’еры
- Фінансавая падтрымка для развіцця ансамбля
- Ментарства і выступы на вядучых фестывалях ранняй музыкі.

🔥 Ддл: 2 сакавіка.
🔗 Даведацца больш


2️⃣ Art Zoyd Studios "Études de Bruit" — #рэзідэнцыя для эксперыментальнай і электраакустычнай музыкі, #Францыя

▫️ Калі: 2026 год (да 2 тыдняў, даты ўзгадняюцца).

Студыя Art Zoyd – адна з вядомых незалежных студый у галіне эксперыментальнай, электраакустычнай і камп'ютарнай музыкі. Фокус рэзідэнцыі: стварэнне новых гукавых праектаў.
Прапануецца:
- Аплочанае пражыванне і харчаванне.
- Кампенсацыя транспартных выдаткаў (да 400 EUR)
- Доступ да прафесійнага абсталявання студыі.

Ддл: 30 сакавіка.
🔗 Даведацца больш

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2025/02/27 01:22:50
Back to Top
HTML Embed Code: