Telegram Web
Калі краіна стаіць на раздарожжы, кожны застаецца сам-насам з маральным выбарам: рызыкаваць уласным лёсам дзеля лепшай будучыні іншых ці задаволіцца ціхім і спакойным жыццём з адсунутым убок сумленнем. Актыўнасць ці абыякавасць? Дзея альбо пакорнасць? У стужцы іранскага рэжысёра Махамада Расулофа, знятай у знакавым для беларусаў 2020 годзе, паказана, як па-рознаму вырашаюць для сябе розныя героі гэтую праблему. 🎥

Чым кіно “Тут няма зла” (There Is No Evil, па-персідску شیطان وجود ندارد) – лаўрэат Берлінскага кінафестывалю – можа быць цікавым беларусам, распавядае “Штодзень”. ✌🏻

Падрабязнасці: https://homeldays.org/tut-njama-zla-jakija-filmy-gljadzec-kali-kraina-na-razdarozhzhy/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/uriyt


Штодзень
Як быць донарам у Беларусі і Ізраілі: 10 адрозненняў ад Алега Барадзіна 👩🏼‍⚕️

Былы прадпрымальнік Алег Барадзін быў вымушаны з'ехаць з Гомеля і рэпатрыіраваўся ў Ізраіль. «Штодзень» паразмаўляў з ім пра досвед донарства крыві ў абедзвюх краінах. Сярод прынцыповых і пазітыўных Алег назваў адсутнасць аплаты за здачу крыві ў Ізраілі.

📌 «У мяне 10 кроваздачаў (Беларусь+Ізраіль). Так што я магу сябе лічыць прафесійным донарам. Маю другую групу крыві з адмоўным рэзусам. Мінусавыя рэзусы – досыць рэдкія, таму такая кроў заўсёды неабходна, выкарыстоўваецца па прамым прызначэнні і ніколі не перапрацоўваецца на плазму. Па статыстыцы маім рэзусам (A(II) Rh -) валодае 4% чалавецтва», – распавёў Алег Барадзін.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/jak-byc-donaram-u-belarusi-i-izraili-10-adroznennja-ad-alega-baradzina/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/uswac


Штодзень
На Гомельшчыне сустрэлі рэдкую і небяспечную пчалу 🐝

Пра сустрэчу з насякомым з незвычайнымі сіне-фіялетавымі крыламі паведамляюць жыхары Краснага берага і Чачэршчыны.

Яна нагадвае пчалу-цесляра – самая буйная прадстаўніца сярод пчолаў Беларусі. Насякомае ўключана ў Чырвоныя кнігі не толькі Беларусі, але і Літвы, Украіны і Расіі.☝🏻

❗️ Для людзей з алергіяй укус можа быць смяротным. Найлепшая рэкамендацыя: трымацца ад пчалы і яе гнязда падалей, тым болей, што гэта чырвонакніжны від.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/na-gomelshchyne-sustrjeli-rjedkuju-i-nebjaspechnuju-pchalu/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/uswrv


Штодзень
У Чачэрску пляж на возеры Святое прызнаны найлепшым па добраўпарадкаванні ў вобласці, але ёсць нюанс 🏖

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-chachjersku-pljazh-na-vozery-svjatoe-pryznany-najlepshym-pa-dobra-paradkavanni-voblasci-ale-josc-njuans/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/utbrx


Штодзень
Як нефармалы ў 1980-х адбудоўвалі краіну “талакой”. Гісторыя найстарэйшай моладзевай арганізацыі Гомеля ✌🏻

🤲🏻 Слова “талака” азначае старажытны беларускі народны звычай сумеснай добраахвотнай і бескарыснай працы ці дапамогі. Гэты звычай нават увайшоў у заканадаўства Вялікага княства Літоўскага, ён падаецца, напрыклад, у тэксце Статута ВКЛ 1588 года. Вось як апісвае звычай талакі ў Гомельскім павеце адна з даследчыц беларускай народнай культуры Зінаіда Фёдараўна Радчанка ў прадмове да сваёй кнігі “Гомельские народные песни”, выдадзенай у Санкт-Пецярбургу ў 1888 г.: “… Ёсць яшчэ звычай склікаць людзей на талаку, г. зн. запрашаюць жаць жыта або ўбіраць сена без усялякай аплаты, толькі за пачастунак...”

Уласна гісторыя гомельскай “Талакі” пачалася ў восені 1985 г., калі мужа і жонку Таццяну Сапач і Сяргея Дубаўца, выпускнікоў журфака БДУ размеркавалі на працу ў г. Гомель.


Падрабязнасці: https://homeldays.org/specpraekt-4/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/txiriy


Штодзень
🪦🏚 Старадаўнія могілкі, закінутыя хаціны, каровы на выпасе і маляўнічая прырода. Усё гэта знаходзіцца ў пяці хвілінах ад ажыўленых гомельскіх вуліц. У падарожжа па маляўнічых мясцінах і таямнічых завуголлях Гомеля запрашае “Штодзень”. 📸

У ГЦ “Мандарын” быў, напэўна, амаль кожны гомелец. Але на пытанне, што знаходзіцца за “спінай” папулярнага месца шопінгу, адкажуць далёка не ўсе. Між тым тэрыторыя трохкутніка пр. Рэчыцкі – вул. Сасновая – вул. Барыкіна хавае шмат цікавостак.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/padarozhzha-pa-tajamnichyh-zavugolljah-trohkutnika-rjechycki-sasnovaja-barykina/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/qlafvn


Штодзень
«У беларускай сістэмы белая гарачка»: гомельскія музыканты і блогеры пра завочныя прысуды 😜

Учора вынеслі завочныя прысуды па «справе Рудабельскай паказухі». Гэты ютуб-канал калісьці стварыў блогер Андрэй Павук з Акцябрскага, цяпер суд прызнаў яго кіраўніком «экстрэмісцкага фармавання».

Хоць суд адбываўся ў Брэсце з канца траўня (у закрытым рэжыме, адвакаты на кантакт не ішлі, таму пра працэс вядома няшмат), сярод фігурантаў справы былі як мінімум тры чалавекі з Гомельшчыны.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-belaruskaj-sistjemy-belaja-garachka-gomelskija-muzyka-i-blogery-pra-zavochnyja-prysudy/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tvsgtn


Штодзень
Больш за 120 новых прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў і медыяў стварылі ў Гомелі з 2021 года 🐸🐍

Такія лічбы былі агучаныя на пасяджэнні гарвыканкаму. Улады справаздачацца, што падпісчыкаў у гэтых «медыях» больш за 119 тысячаў, але ўмоўчваюць прагляды і прачытанні навінаў.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/bolsh-za-120-novyh-prapagandysckih-tjelegram-kanala-i-medyja-stvaryli-gomeli-z-2021-goda/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/bclnem


Штодзень
Святар БПЦ Сава Мажука так намагаўся падтрымліваць расейскіх акупантаў, але яны яго ўсё роўна абвінавацілі ў беларускім нацыяналізме 🤷🏻‍♀️

“Мажука сфармуляваў ідэалогію беларускіх нацыяналістаў, якія ненавідзяць рускіх” 😳

🐸🐍 Аднак ягоны ўдзел у прапагандысцкіх шоу ў Расеі, малітвы за акупантаў, якія напалі на Украіну, не выратавалі яго. Расейскі філосаф і рэктар Расейскага праваслаўнага ўніверсітэта Аляксандр Шчыпкоў абвінаваціў Саву ў беларускім нацыяналізме.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/svjatar-bpc-sava-mazhuka-tak-namaga-sja-padtrymlivac-rasejskih-akupanta-ale-jany-jago-sjo-ro-na-abvinavacili-belaruskim-nacyjanalizme/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/mmywiz


Штодзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Мазыры колькі год спрабуюць закончыць яшчэ адзін спартовы даўгабуд вобласці ФАЦ «Палессе-Арэна» 🤣

У гэтага даўгабуду ёсць свае асаблівасці: яго адкрылі, ды не зусім. 🥸

«Гэты спартова-аздараўляльны цэнтр будуецца з 2008 года, праз адсутнасць фінансавання тэрмін будоўлі працягнуўся ў нас, атрымліваецца, на 14 год», – заявіла нядаўна ў эфіры мясцоваму ТВ дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Мазырскага раёна Ірына Турко. 🤷🏻‍♀️

Гэта лічба так і выйшла ў выніковым відэа, стала для яго загалоўкам, але навідавоку памылка падлікаў чыноўніцы, а таксама няўважлівасць аўтараў перадачы: размова ідзе пра 16 год.

😂 У каментарах жыхары Мазыра пасмейваюцца, што закончаць у 2065, і тады давядзецца мяняць дах, які ўжо выгарэў на сонцы.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-mazyry-sprabujuc-zakonchyc-jashchje-adzin-spartovy-da-gabud-voblasci-fac-palesse-arjena/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/rhhgav


Штодзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Украінка з’ехала ў квітнеючую Беларусь, дзе яе цяпер судзяць за раскраданне і службовы падлог 🤷🏻‍♀️

У Гомельскім абласным судзе будуць судзіць адразу некалькіх аграрыяў. Па артыкулах 427 ч.2 “Службовы падлог”, 426 ч.3 “Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў”, 210 ч.2 “Раскраданне шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі”, 210 ч. 4 “Раскраданне шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі” праходзяць адразу 8 чалавек. Сярод іх -- грамадзянка Украіны Хенчанка Алена Вітальеўна.

У пачатку 2023 года ў мясцовых раёнках “Чырвоны Кастрычнік” і “Жыццё Палесся” выйшлі амаль ідэнтычныя прапагандысцкія матэрыялы пра ўкраінскую сям’ю, якая з’ехала ад беспрацоўя ва Украіне, калі там пачаліся ваенныя дзеянні, у гасцінную і мірную Беларусь. 🥴

Падрабязнасці: https://homeldays.org/ukrainka-z-ehala-kvitnejuchuju-belarus-dze-jae-cjaper-sudzjac-za-raskradanne-i-sluzhbovy-padlog/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ovwrcx


Штодзень
Як дыялог пераўтварыўся ў маналог: на Гомельшчыне закрылі чаты для скаргаў уладам 🤷🏻‍♀️

Карыстальнікаў накіроўваюць у тэлеграм-боты. Такім чынам, чыноўнікі спрабуюць замаўчаць рэгіянальныя праблемы.

Што за чаты

Як пісаў «Штодзень», з 2021 года толькі ў Гомелі былі створаныя больш за 120 прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў і медыяў стварылі з 2021 года. Найхутчэй, падобная сітуацыя ва ўсіх раёнах вобласці.

Хіба на хвалі спробы перахапіць і сваечасова гасіць народнае незадавальненне ў той жа час з'явілася і сетка т.зв. чатаў «Дыялог з уладай». У шмат якіх раённых гарадах Гомельскай вобласці быў свой чат, называліся яны па-рознаму, але мелі аднолькавы сэнс. Карыстальнікі маглі там звярнуць увагу на нейкую рэгіяльную праблему, а чыноўнікі аператыўна адрэагаваць на яе, патлумачыўшы сітуацыю і перспектывы.


Падрабязнасці: https://homeldays.org/jak-dyjalog-pera-tvary-sja-manalog-na-gomelshchyne-zakryli-chaty-dlja-skarga-uladam/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/xoayvh


Штодзень
У Гомелі насаджаецца культ савецкага міністра замежных справаў Андрэя Грамыкі 🤦🏼

Для праслаўлення гэтага камуністычнага дзеяча, які нарадзіўся ў вёсцы Старыя Грамыкі, што на Веткаўшчыне, было праведзена мноства мерапрыемстваў з удзелам абласных чыноўнікаў, выкладчыкаў універсітэта, дыпламатаў і расейскіх гасцей...

Ва ўспамінах Андрэй Грамыка на тэму Беларусі піша мала, называе сябе “сынам рускага селяніна...” 🙈

Што да ягонай ролі ў гісторыі, то ў 1968 годзе Андрэй Грамыка падтрымаў увядзенне войскаў у Чэхаславакію і падаўленне “Пражскае вясны”, а ў 1979 годзе далучыўся да рашэння савецкага кіраўніцтва аб увядзенні войскаў у Афганістан. 🤬

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-gomeli-nasadzhaecca-kult-saveckaga-ministra-zamezhnyh-sprava-andrjeja-gramyki/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/licxim


Штодзень
2024/06/30 19:58:54
Back to Top
HTML Embed Code: