Ну вось і ўсё. У верасні ў Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра разабралі быццам бы на рэстаўрацыю тры іканастасы: цэнтральны барочны, створаны каля 1730 года, і два бакавыя, створаныя ў 1860-я гг. у класіцыстычным стылі.
Ужо тады хадзілі чуткі, што іканастасы з рэстаўрацыі не вярнуцца, а застануцца там жа, куды раней жыровіцкія папы збылі ўсе барочныя абразы з іх, замяніўшы на бяздушныя "кононичные иконы" ў маскоўскім стылі — у сховішча Нацыянальнага мастацкага музея.
Цяпер гэта ўжо не чутка, а факт: у правым нефе, так званым Свята-Пакроўскім прыдзеле, на месцы старога іканастаса мантуюць абсалютна іншы, у стылі пачварнага, безгустоўнага "рускага ўзорачча". Цалкам пазалочанага па любімай папоўскай модзе. Ніхто ў здаровым розуме не рабіў бы такі часовы іканастас, тым больш у прытворы, так што шанец, што гістарычны іканастас вернецца назад роўны нулю. Тое ж, відаць, чакае і цэнтральны неф.
Дзяржаўная рэлігія зноў аказалася вышэй за закон і ахову помнікаў.
фота фота
#антырэстаўрацыя #Жыровіцы #цэрквы #іканастасы #інтэр'еры

Спадчына
Ну вось і ўсё. У верасні ў Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра разабралі быццам бы на рэстаўрацыю тры іканастасы: цэнтральны барочны, створаны каля 1730 года, і два бакавыя, створаныя ў 1860-я гг. у класіцыстычным стылі. Ужо тады хадзілі чуткі,…
У левым, Іаанаўскім прыдзеле ўжо таксама стаіць новы іканастас у стылі рускага ўзорачча.
Як бачыце, новыя іканастасы амаль цалкам закрылі агляд скляпенняў сабора, на якіх захавалася багатая лепка. Выяўленыя паліхромныя размалёўкі забялілі...
фота
#антырэстаўрацыя #Жыровіцы #іканастасы #інтэр'еры

Вынікі навагодняга абстрэлу гістарычнага цэнтра Кіева:
* разбурана вежавая частка жылога дома ў стылі савецкай неакласікі на рагу Банкавай і Інстытуцкай (№ 1/10).
* пашкоджаны фасады знакавага асабняка купца і цукразаводчыка Сімхі Лібермана, пабудаванага ў 1896 годзе ў стылі неарэнесансу. У будынку па Банкавай, 2 размяшчаецца Саюз пісьменнікаў Украіны, пры якім у 1989 годзе быў заснаваны народны фронт, які адыграў ключавую ролю ў аднаўленні Украінай незалежнасці.
#вайна

Для аматараў захавання белай сакральнай пабелкі на нашых храмах.
На працягу стагоддзяў лічылася, што ўвесь фасад опернага тэатра Ла Скала ў Мілане быў афарбаваны ў белы колер.
Аднак эксперты, якія працавалі над маштабнай рэстаўрацыяй фасада тэатра, зрабілі нечаканае адкрыццё: тымпан, трохкутная прастора ў франтоне над над уваходам у тэатр, першапачаткова быў афарбаваны ў блакітны і ружовы колеры.
Падчас рэстаўрацыі фасада, арганізаванай гарадскім саветам, упершыню за 20 гадоў рэстаўратары заўважылі на вуліцы кавалачкі афарбоўкі, якія адваліліся ад неакласічнага фасада. На ніжнім баку гэтых кавалачкаў, то бок на больш старых пластах, была выяўлена блакітна-шэрая фарба. Даследаванне фасада паказала, што гэтая фарба была часткай арыгінальнай задумы XVIII стагоддзя, ёю была пафарбаваная прастора вакол барэльефнай выявы Апалона на калясніцы.
Гарадскі савет разам з кіраўніком праекта і міністэрствам культуры Італіі, прынялі рашэнне пафарбаваць увесь фон тымпана ў колер, які, паводле меркавання рэстаўратараў, быў блізкі да арыгінальнага.
“Гэта адценне блакітнага колеру, блізкае да шэрага,” — кажа Паскуале Франчэска Марыяні Арландзі, які кіраваў рэстаўрацыяй, у інтэрв’ю The Art Newspaper. “Мы выкарысталі вапнавую фарбу, якая з часам трохі пасвятлее.”
Рэстаўратары таксама вырнулі барэльефу Апалона ружовае адценне, якое было выкарыстана і для іншых дэкаратыўных элементаў на фасадзе.
Гэтыя змены сталі часткай рэстаўрацыі фасада, якая каштавала €700 000. Падчас 240-дзённага праекта эксперты ачысцілі і перафарбавалі дэкаратыўныя элементы, калоны і паверхні, якія былі забруджаны і пашкоджаны знешнім уздзеяннем. Жалезныя часціцы з рэйкаў трамвая(!), што праходзіць перад тэатрам, якія назапасіліся на фасадзе і набылі чырванаватае адценне з-за акіслення, былі выдаленыя.
Праект быў завершаны якраз да адкрыцця новага сезона ў Ла Скала — аднаго з галоўных культурных мерапрыемстваў Італіі, якое штогод адбываецца 7 снежня, у дзень Святога Амвросія, апекуна Мілана.
https://www.theartnewspaper.com/2024/12/04/restorers-return-la-scalas-coloured-facade-to-former-gloryin-baby-blue-and-pink
У Італіі не баяцца вяртаць незвычайныя гістарычныя рашэнні на помніках. А ў іх яўна больш досведу ў ахове матэрыяльнай спадчыны. Чаму мусім рабіць іначай у Беларусі і трымацца як за скрэпу за пазнейшыя малакаштоўныя наслаенні, выкліканыя хутчэй гаспадарчай неабходнасцю, чым эстэтычнай?
#Італія #каларыстыка