Добры аглядны артыкул пра архітэктурныя вынікі года выйшаў на «Медузе». Ад добраўпарадкавання Парыжа да Алімпійскіх гульняў, рэстаўрацыі Нотр-Дама, Прыцкераўскай прэміі — да знішчэння ізральскімі і расійскімі вайскоўцамі культурнай спадчыны суседніх краін і планаў рэканструкцыі Харкава па выніках міжнароднага конкурсу.
https://meduza.io/feature/2025/01/04/arhitekturnye-itogi-2024-glavnye-otkrytiya-i-glavnye-poteri

Спадчына папулярна-культуралагічная. Пры праглядзе серыяла Дзюна: Прароцтва (Dune: Prophecy) вока зачапілася за серыю з 7 карцін на сцяне ў ордэне сясцёр на Валаху IX. Зачапілася, бо фігуры ў іх маюць яўна рэнесансны выгляд (нават я б сказаў протарэнесансны): знаёмыя паставы, адзенне, стылістыка. Гэта адзіны твор мастацтва з далёкай мінуўшчыны ў серыяле, а значыць ён там не проста так.
Збіў пальцы і згвалціў сваімі промтамі чат джыпіці, каб адшукаць, што гэта можа быць за твор мастацтва. Спачатку я думаў, што асобныя карціны зліваюцца ў агульную пляску, карагод - распаўсюджаны сюжэт для таго часу. Але ўсё што знаходзілася, было не тым, што я шукаў.
Сёння я здаўся і запрасіў дапамогі ў знаўцаў. І як толькі гэта спытаў, то ў галаве само сабой усплыло імя — Джота дзі Бандонэ, італьянскі жывапісец XIII—XIV стагоддзях, прадстаўнік протарэнесансу! Вось яна, магія зададзенага пытання — працуе безадмоўна!
На сценах сястрынства — фрэскі са знакамітага цыкла ў капэле Скравеньі ў Падуі. Дакладней гэтыя выявы ўзятыя з ніжняга, цокальнага яруса, які змяшчае 14 алегорый Дабрадзейнасцей і Заган.
І вось тут самае цікавае: на сцяне ў серыяле не 7 Дабрадзейнасцей, а 7 Заган. Я не шукаў кадра, каб былі бачныя ўсе 7 выяў, але сярод тых, хто бачныя, пазнаюцца Неразумнасць (1), Бязбожнасць (2), Роспач (4), Гнеў (6), Нясталасць (7).
Пры гэтым выявы двойчы інвертавыя: па-першае, адлюстраваныя па вертыкалі ў іншы бок, па-другое, інвертаваныя па колеры.
Калі інвертаваць Заганы, то атрымаюцца Дабрадзейнасці? Ці не? Калі не, то чаму Заганы вісяць у месцы, якое спрабуе вывесці лепшых людзей сваёй генетычнай праграмай? Як думаеце?
Я загугліў па-англійску серыял і імя мастака — і не знайшоў, каб нехта заўважыў гэтую дэталь раней за мяне.
Што аб'ядноўвае Дзюну 2 ад Дэні Вільнёва з саўком?
#кіно

Forwarded from ArchiDucatus: Вільня|Vilna
У сутарэннях віленскага сабора Святога Станіслава 16 снежня 2024 года знайшлі таемнае сховішча, дзе ў 1939 годзе, з пачаткам Другой сусветнай вайны, былі схаваныя каралеўскія рэгаліі. Яны былі вырабленыя ўжо пасля смерці манархаў і прызначаныя для пахавальных цырымоній
Сярод знаходак — карона польскага караля і вялікага князя літоўскага Аляксандра, а таксама карона жонкі вялікага князя літоўскага і караля Польшчы Казіміра Ягелона — Лізаветы Габсбург, знойдзены яе ланцуг, медальён, пярсцёнак і шыльда з труны.
Таксама былі знойдзены карона, скіпетр, тры пярсцёнкі, ланцуг і дзве шыльды з труны Барбары Радзівіл — жонкі вялікага князя літоўскага і польскага караля Жыгімонта Аўгуста.
Фота: Віленская архідыяцэзія
#вільня #ВКЛ #князі #знаходкі