Telegram Web
Forwarded from Спадчына
Спадчына
Photo
Горадабудаўнічая усёдазволенасць на прыкладзе армянскай царквы ў Мінску.

Здавалася, можна было б парадавацца, што архітэктура сталіцы ўзбагаціцца творам, які пераймае традыцыйную армянскую храмавую архітэктуру, але гэта чарговы прыклад, ад якога не ведаю куды крычаць:

!!!ГЕНПЛАНАМ МІНСКА ЗАБАРОНЕНА БУДАЎНІЦТВА КУЛЬТАВЫХ ЗБУДАВАННЯЎ У ЛАНДШАФТНА-РЭКРЭАЦЫЙНЫХ ЗОНАХ!!!

Пачну па парадку. Армяне ўжо даўно шукаюць месца пад свой храм і з папярэдніх месцаў ва Уруччы іх пагналі (калі не памыляюся, у адным з месцаў, дзе не далі армянам, увапхнуць псеўдарускую царкву). Цяпер яны дабудоўваюць свой храм на ўчастку ў парку па Філімонава.

У генплане гэтая тэрыторыя з'яўляецца зонай 62ЛР. Паводле п. 2.5.1. генплана ЛР (ландшафтна-рэкрэацыйныя тэрыторыі) дзеляцца на падзоны ЛР-1, ЛР-2, ЛР-1'. Відавочна, што дадзены парк адносіцца да прагулачных, а значыць гэта ЛР-2. Паводле п. 2.5.3. генплана будаўніцтва культавых аб'ектаў забаронена для ўсіх падзон акрамя ЛР-1', дзе такое будаўніцтва магчымае пры горадабудаўнічым абгрунтаванні ў дэталёвым плане.

Глядзім на кадастравай карце дзе пад царкву вылучаны ўчастак. Як архітэктар зусім не разумею, чым абгрунтаваны такі выбар, хоць бы на вось якой вуліцы ці праезда зарыентавалі...

Знаходзім праект дэталёвай планіроўкі ад 24.04.2020 № 1258 (распрацоўшчык не прыведзены, што дужа дзіўна). І вуаля! Магія і ніякага падману: увесь парк сапраўды ЛР-2, а той кавалачак, дзе будуюць храм — ЛР-1' 👏 Абгрунтавалі!

Але яшчэ не ўсё. Побач знаходзіцца сядзіба Ваньковічаў, у якой, відавочна, мусяць быць зоны аховы. Знаходзім старэнькі праект зон аховы аж ад 30.08.2004 № 17. Арыентуючыся па будынках на іншым баку вуліцы робім выснову, што ўчастак з храмам цалкам знаходзіцца ў зоне рэгулявання забудовы. Чытаем рэгламенты: забаронена будаўніцтва вышэй за 219,1 м у Балтыйскай сістэме вышыняў.

Ох, іду глядзець падасновы Мінска, якія засталіся з часоў студэнцтва. Ізалініі паказваюць на ўчастку 210. Застаецца 9 м на будынак. Глядзім рэндары, на якіх дзверы не менш за 2 м вышынёй, і разумеем, што царква значна пераўзыходзіць абмежаванне.

Парушэнне? Не! Выявілася, што ў 2013 годзе быў зацверджаны яшчэ адзін ПЗА (але стары не адменены) для сядзібы Ваньковічаў, распрацаваны ТАА «Тапас» — забудоўшчыкам раёна Сляпянкі. У новым ПЗА зоны аховы сядзібы раптам скараціліся ў два разы. Дзякуючы гэтаму неверагоднаму перагляду «Тапас» змог пабудаваць на месцы былой зоны рэгулявання забудовы 9-павярховы комлекс «Аквамарын». Дзякуючы яму ж цяпер з'явілася і магчымасць пабудаць армянскую царкву.

Я ўвогуле не разумею, навошта ў нас прымаюць і зацвярджаюць хоць нейкія планы, калі любы рэгламент можна перайграць у іншы бок, а зоны аховы помнікаў архітэктуры давяраюць распрацоўваць забудоўшчыку суседняга ўчастка? Давайце прызнаем, што ў горадзе Мінску МОЖНА ЎСЁ і не будзем ствараць сабе лішніх праблем.
Стаўбцоўская парафія адрамантавала капліцу Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў вёсцы Жацерава.

«Адрамантавалі, а можна сказаць аднавілі ўсё, апроч сцен (хоць і іх з звонку і нутры атынкавалі і пафарбавалі). Узмацнілі фундаменты, правялі па новаму электрычнасць, зрабілі электрааграванне, па льготных тарыфах, столь, сцены, падлогу. Засталося ўваходныя дзверы зрабіць, як былі і навокал капліцы упарадкаваць тэрыторыю.»

Крыніца
#капліцы #касцёлы #аднаўленне #Жацерава
Скора ў кармеліцкім касцёле ў Мсціславе не застанецца ўнікальных фрэсак зусім. Гэта самы вялікі комплекс барочных роспісаў на ўсход ад Магілёва. Можна сказаць усходні фарпост барока ў Еўропе. На дурныя пражэкты кшталту новага музея ў выглядзе савецкага ордэна ў плане грошы ёсць, бо гэта пра вайну, а на тое, што пра Беларусь - няма.

Крыніца
#Мсціслаў #роспісы #касцёлы
Вельмі часта можна пачуць альтэрнатыўныя версіі гісторыі чалавецтва, якія найчасцей адмаўляюць тое, што чалавек мог стварыць нейкія з захаваных да нашых дзён збудаванняў. "Гэта ж колькі трэба было высілкаў і людзей, каб стварыць такое".

Хачу вас пазнаёміць з пагоркам Тэстача, размешчаным на поўдзень ад гістарычнага цэнтра Рыма, каля Аўрэліянавай сцяны. Вышыня гэтага пагорка складае каля 36 метраў ад узроўню зямлі, што прыкладна параўнальна з 11-павярховым домам.

Дык вось гэты пагорак цалкам складаецца з чарапкоў бітых амфар, якія ў мностве завозілі ў сталіцу Рымскай імперыі. Амфары з алеем прывозілі з Іспаніі, пералівалі ў меншыя ёмістасці сам алей, а амфары білі. Уласна і назва пагорка паходзіць ад бітых амфар, testae - чарапок.

Прычына ў тым, што алей, якія прапітваў амфары, пачынаў з часам пратухаць. Там за межамі тагачаснага горада, за Сервіевымі сценамі (Аўрэліянавы пабудаваны пазней), была створана такая магутная звалка амфар. Ні ў адной старажытнай крыніцы яна, вядома, не згадваецца, але ад гэтага не становіцца менш рэальнай.

Калі ў старажытных былі такія велічныя звалкі, то чаму мы не верым у тое, што яны маглі стварыць каласальныя помнікі архітэктуры?
Forwarded from Minsk Photo History News
1950 год.
Вид на строительство ГУМа из-за ограды Центрального (Александровского) сквера.
2024/11/04 11:32:32
Back to Top
HTML Embed Code: