Telegram Web
У лістападзе ў Бабруйскай крэпасці пачаліся рэстаўрацыя фартыфікацыйных збудаванняў і аднаўленне земляных умацаванняў на тэрыторыі 3-га палігона. Будынкі ўжо ўзялі ў рыштаванні, тэрыторыю абнеслі агароджай, на якой з'явіўся пашпарт аб'екта. Заказчыкам выступае Упраўленне капітальнага будаўніцтва Бабруйска, а праекціроўшчыкам «Белрэстаўрацыя», якая з нядаўняга часу знаходзіцца на парогу знікнення.

Работы плануюць скончыць да сакавіка 2025 года, але такіх смешных тэрмінаў я яшчэ не бачыў. За гэты час можна хіба што смецце вынесці і фасады пафарбаваць.

Фота

#бабруйск #крэпасці #рэстаўрацыя
Типографская улица (Сурганова)
БГАНТД, Ф. 88
У Ізабеліне Ваўкавыскага раёна аднаўляюць мураваную сінагогу канца XVIII стагоддзя. Пасля правядзення супрацьаварыйных работ, умацавання расколатых сценаў скрэпамі і закладкі праёмаў, будынак накрываюць часовым дахам. Не ведаю наколькі ён часовы, але робяць яго таксама ламаным ярусным, як было ў пачатку XX стагоддзя.

Фота

#Ізабелін #сінагогі #кансервацыя
Група валанцёраў вырашыла прывесці ў парадак капліцу-пахавальню Качаноў у вёсцы Івашкаўцы Смаргонскага раёна. Падчас працы яны заўважылі, што астанкі пахаваных парушаны. З саркафагаў выцягнулі косткі і рэчы, таксама памерлым адарвалі чарапы.

У крыпце знаходзіцца шэсць цынкавых саркафагаў і тры драўляныя труны. Як удалося высветліць Бобінай, тут пахаваны бацька і дачка — Казімір і Аляксандра Качаны. Імёны астатніх прадстаўнікоў роду пакуль невядомыя.

«З усіх пахаваных толькі ў аднаго захаваўся чэрап (наогул гэты саркафаг найменш пашкоджаны, магчыма, вандалы і злачынцы не паспелі да яго дабрацца), астатнія чарапы былі выкрадзены. Большасць цел выцягнуты з разадраных металічнымі прадметамі (ламамі, манціроўкамі?) саркафагаў. Верагодна, пасля таго, як з іх былі знятыя ўсе каштоўныя рэчы (няма нават ружанцаў), яны былі раскіданы ў хаатычным парадку. Ад тых целаў, якія не маглі выцягнуць з саркафагаў, проста адрывалі галовы, пры тым ніжняя сківіца заставалася з целам. І ўсё гэта з улікам таго, што астанкі часткова муміфікаваныя. На адным з саркафагаў, аздобленых анёламі, у анёлаў таксама адрэзаныя галовы», — піша краязнаўца.

Бобіна адзначае, што са слоў мясцовых жыхароў у 2016 годзе, пасля смерці мясцовага чалавека, які наглядаў за могілкамі, дзверы капліцы былі ўзламаныя і каля месяца стаялі расчыненымі. Краязнаўца мяркуе, што менавіта тады пахаванні маглі апаганіць.

Пахаванні перажылі піянераў і камсамольцаў, але не перажылі высокадухоўнасці сучаснай Беларусі
#вандалізм #капліцы #Івашкаўцы
Forwarded from Onliner
«Тонны металла превратил в культурное наследие». Минчанин создал десятки мемориалов и памятников по всей Беларуси

Виталию Пархоменко 72 года, и бóльшую часть из них он посвятил художественному ремеслу. Его работы можно встретить в разных уголках страны, в том числе в Минске.

Многие из них вы видите каждый день, но не догадываетесь, что существуют они в том числе благодаря герою нашего материала.

Мы заглянули в мастерскую к художнику, чтобы познакомиться с его творчеством, а также узнать, как его руки создавали знаменитые белорусские мемориалы и памятники.

realt.onliner.by/go/990134
2025/07/01 16:05:21
Back to Top
HTML Embed Code: