Telegram Web
Католікі з Мар'інай Горкі і Рудзенску прывялі ў парадак могілкі на Серафінавай гары каля вёскі Суцін Пухавіцкага раёна. Гэта сапраўдная па беларускіх мерках гара, паміж вяршыняй, на якой знаходзяцца могілкі і калісьці стаяў драўляны касцёл Святога Антонія, і ракой Талькай, якая яе агібае, каля 30 м перападу (9-павярховы дом).

Актывісты расчысцілі старыя каталіцкія надмагіллі, намалявалі наноў літары на іх, у тым ліку надмагіллі Уладзіслава Азямблоўскага (пам. 1900) і Казіміра Аколава (1847-1914).

Тэхнікай выцягнулі велізарны камень, які, як кажуць, ляжаў каля касцёльнай сцяны. Гэта надмагілле Антонія Рудзіцкага, суддзі Барысаўскага павета, які памёр ў 1851 годзе ва ўзросце 85 гадоў, і ягонай 22-гадовай дачкі Станіславы з Рудзіцкіх Бербашовай (1832-1854).

А як выглядаюць старыя могілкі ў вашай вёсцы?
Фота
#могілкі
Кітайцы запусцілі на Нацыянальным футбольным стадыёне ў Мінску віншаванне з Калядамі на англійскай мове. Відаць, старэйшы брат у душы не ўяўляе, колькі байцоў у Беларусі палягло ў няроўнай бітве з Jingle Bells, Last Christmas, лацінкай і іншымі заходнімі ўплывамі.

Віншую тых, хто паддаўся заходнім уплывам ды ўвераваў у каталіцкага Бога і цяпер адзначае Божае Нараджэнне па апошнім календары, які прыйшоў да нас з захаду (бо першы таксама з захаду). ⭐️🎄🎄☃️

фота
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Вось як бачыць беларускае барока твітарская нейрасетка Grok. Відавочна, Беларусі для яго не існуе. Па такіх запытах нейрасеткі выдаюць вінегрэт з вобразаў маскоўскага барока, грувасткага кіеўскага барока і занадта дэкараванага заходнеўкраінскага барока. Тут ужо, здаецца, без рускага ўплыву, але ўкраінскага больш, чым беларускага. Уласна нічога беларускага я не бачу на карцінках.
З готыкай увогуле без каментарыяў. Хіба што ў апошняй карцінцы ёсць нешта ад капліцы ў Закозелі.
Антырэстаўрацыя капліцы ў Завушшы Нясвіжскага раёна. Разабралі франтон і не змаглі паўтарыць страчаную тэхналогію гіпербарэйцаў продкаў, фарміруючы дэкор самой цэглай. Цяпер будуць калгасіць і ляпіць пенапластавую бутафорыю. Ёсць адчуванне, што нават з вышынёй франтона памыліліся, але, магчыма, гэта ракурс здымкі скажае прапорцыі.

Фота
#Завушша #антырэстаўрацыя #капліцы
2025/01/03 19:55:24
Back to Top
HTML Embed Code: