Telegram Web
У фэйсбуку нагадалі пра адну важную рэч з Ішкалдскага касцёла, пра якую, як мне здавалася, ужо тут пісаў, але адшукаць допіс не атрымала. Што ж, прыйдзецца распавесці яшчэ раз пра інтэр'ерныя роспісы, пра якія мала хто здагадваецца.

У самым раннім з выяўленых вопісаў касцёла за 1675 г. у апісанні інтэр'ераў адзначана, што яны аздоблены выявамі святых і абразамі, а таксама «старым маляваннем, акураным ад агню непрыяцеля». А. Ярашэвіч лічыць, што фрэскі на сценах касцёла напісаны не пазней сярэдзіны XVI ст. Пра тэта сведчыць і адсутнасць фрэсак у храме, які быў узведзены у першам чвэрці XV ст. ва Уселюбе — родавым маёнтку Неміровічаў.

Як вынікае з інвентара Ішкалдскага касцёла за 1782 г., палова фрэсак сцерлася, запылілася, пазелянела ад вільгаці.

Два роспісы, як можна вылічыць у прэзбітэрыі (алтарнай частцы храма), былі замаляваныя беларускім мастаком Эдвардам Паўловічам у 1848 годзе. Гэты малюнак быў апублікаваны польскай даследчыцай Каламайскай-Саед. На першым роспісе пазнаецца ўверсе сцэна унебаўзяцця Дзевы Марыі. Ніжэй - чатыры фігуры па калена, кожны з невялікім нахіленым гербам. Можна выказаць здагадку, што гэта выявы фундатараў. Другі роспіс адлюстроўвае хваставанне Хрыста. Роспісы суправаджаюцца вялікай колькасцю надпісаў, запісаных гатычным шрыфтам

Не выключала, што рэшткі манументальнага жывапісу яшчэ захаваліся пад слаямі пазнейшай пабелкі.

Такія роспісы не тое, каб рэдкасць у якіх-небудзь ганзейскіх нямецкіх гарадах, але нічога падобна больш нідзе на тэрыторыі сучаснай Беларусі не вядома. Адзінай блізкай аналогіяй з'яўляюцца роспісы гатычнага бернардзінскага касцёла Святых Францыска і Бернарда ў Вільні. Але ў Ішкалдзі не бачна такіх характэрных вялікіх стужак, як у Вільні.

Абсалютна не зразумела, чаму столькі ўвагу надаецца Сынкавічам і Малому Мажэйкаву, але Ішкалдзь застаецца па-за ўвагай. Ці не таму, што каталіцкі храм?

#Роспісы #інтэр'еры #Ішкалдзь #Вільня
Цісні лайк, калі хочаш, каб усе блядскія дрэвы ў горадзе зрабілі тамі ж прыгожымі. Не дамо засмечваць нашыя вуліцы лісцем!

#мінск
Спадчына
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Планіроўка Івянца на нямецкім аэрафотаздымку. У цэнтры характэрны для сярэднявечча і рэнесансу рынак трохвугольнай формы. Такія ж рынкі былі ў Вілейцы, Віцебску, Друі, Крычаве, Лідзе, Мінску, Магілёве, Мазыры, Навагрудку, Ашмянах, Шарашове, а таксама трохвугольную форму мае ратушная плошча ў Вільні.

У Івянцы ад плошчы амаль нічога не засталося акрамя некалькіх старых дамоў, які фарміравалі дугападобны фронт забудовы.

#Івянец #горадабудаўніцтва
Летась на форуме Траяна ў Рыме рэканструявалі фрагмент каланады базілікі Ульпія, пабудаванай знакамітым Апаладорам Дамаскім. Быў скандал, бо грошы на аднаўленне даў расійскі алігарх Алішэр Усманаў. Але гаворка не пра гэта.

На першым здымку можна разгледзіць падыход да дэталяў. Няма ніякага сумнення, што на ўсім працягу антаблемента былі выразаныя з мармуру тыя ж каралі, што на арыгінальным фрагменце, і гэтак жа абломы мелі арнаментальную парэзку ў выглядзе лісткоў. Нішто не замінала іх аднавіць. Але рэстаўрацыйныя хартыі патрабуюць, каб новыя элементы выразна адрозніваліся ад аўтэнтычных. Тут гэта рэалізавана праз геаметрычную дакладнасць і спрашчэнне дэкору. Здалёк выглядае цэльна, бліжэй - выразна бачныя аўтэнтычныя элементы, якія паслужылі крыніцай рэканструкцыі.

Цікавая і капітэль калоны. Яе аўтэнтычная частка страціла большую частку лісцяў аканту і іншых элементаў, якія выступалі вонкі, але захавала тонкі разьбяны дэкор. Новая частка наадварот не мае аніякага дэкору, але абагульнена ўзнаўляе геаметрычную форму капітэлі.

Ствалы калон бачныя горш, але замест уставак з такога ж цёмнага каменю выкарыстаны іншы традыцыйны рымскі матэрыял - аранжавая цэгла. Нечаканы выбар, праўда?

Увогуле аднаўляць такія руіны міжнародныя дакументы не рэкамендуюць, толькі ў выключных выпадках. Але паўсюдная практыка кажа, што нават спецыялістаў такі парадак рэчаў не задавальняе. Тым больш метад анастылазу вельмі спакуслівы: у цябе ёсць амаль усе элементы і выразная сістэма пабудовы класічных збудавання — застаецца толькі сабраць пазл. Такія рэканструкцыі даюць лепшае разуменне пра выгляд старажытных збудаванняў, а таксама цягнуць за сабой больш дэталёвыя даследаванні помнікаў, іх гісторыі і тэхналогій будаўніцтва. Грэх не спакусіцца на такое.

#рым #рэстаўрацыя #аднаўленне #італія
2025/03/13 11:32:21
Back to Top
HTML Embed Code: