Telegram Web
Адзін з удзельнікаў Вікіпедыі Vedenei загрузіў апрацаваныя ШІ гістарычныя здымкі і малюнкі Мінска. Выглядае ўжо вельмі рэалістычна, з меншай колькасцю дадумак, якія б адразу кідаліся ў вочы.

#Мінск
🔥31👍115🤔4🥴3😍2❤‍🔥1
Малюнак Язэпа Драздовіча. 1920
32👍11🐳2
Археологи отдела сохранения и использования археологического наследия Института истории НАН Беларуси Леонид Колединский и Наталья Почобут в рамках экспедиции провели обследование деревянной церкви 1642 года постройки в деревне Колонтаи Волковысского района. Ими был впервые снят план церкви. Вся полученная информация будет использована для фиксации древней застройки на памятнике археологии - Городище Березовец ("Замок Кмиты"), который исследуют археологи, и где располагалась деревянная церковь в XVI - XVII вв.

О церквях в Березовце и Колонтаях найдены достоверные источники о времени их возведения и частично о плановой структуре, что вместе с современными обследованиями и раскопками даёт уникальный историко-археологический материал, позволяющий изучить технологию возведения храмов из дерева.
25👍8👏6🔥3
Спадчына
На будынках Багуслаўскага маёнтка ў гомельскім Прудку вядуцца будаўнічыя работы. Згодна з пашпартам гэта рэканструкцыя будынка стайні, якая належыць школе алімпійскага рэзерву па прыкладных відах спорту. Увесь комплекс з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.…
Алена Байнак з «Газбудпраекта» спрабуе рэабілітаваць сябе праектам зон аховы брацкай магілы ў вёсцы Зарачча Браслаўскага раёна. Яна хітра нацягвае ахоўныя зоны адзінай гісторыка-культурнай каштоўнасці на сапраўдныя каштоўнасці, якія ахоўнага статусу чамусьці не маюць — руіны вадзянога млына XVIII-XIX стст. і былы дом млынара канца XIX ст. Яны ў дакуменце абазначаны як каштоўнае гісторыка-архітэктурнае асяроддзе. І нават у тэксце прапісана:

На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца: знішчэнне, прычыненне шкоды, дэмантаж каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (руіны будынка вадзянога млына);
рэканструкцыя і рэстаўрацыя каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя без захавання і аднаўлення гістарычнага аблічча на падставе комплексных навуковых даследаванняў;

На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, дэмантаж каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (былы дом млынара);
рэканструкцыя і рэстаўрацыя каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя без захавання і аднаўлення гістарычнага аблічча на падставе комплексных навуковых даследаванняў;


Ну так і трэба рабіць, калі нармальны працэс надання гістарычна каштоўным аб'ектам ахоўнага статусу ў Беларусі не працуе належным чынам, застаецца толькі выкарыстоўваць па максімуме тое, што ёсць.

#Зарачча #ахова #гістарычнаязабудова
15👍9🔥5👏2🤔2
🤔3
Якой херні не прачытаеш у нацыяналфэнтэзі:

У 1851 року маскоўскі гаспадар Мікалай І з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага пастанавіў зруйнаваць будынак менскай ратушы, што ўчынілі ў 1857 року.

Паводле ўспамінаў відавочцаў, ратушу зруйнавалі з тае прычыны, што «... яна сваім існаваньнем нагадвала жыхарам пра звычаі мінулага часу, пра Магдэбурскае права...»


Тут ужо чалавек, які здольны трохі да аналізу, можа заўважыць некалькі нестыковак.

Па-першае, з папярэдняга "польскага паўстання" 1831 года да "маскалізацыі" Мінска праз знос ратушы мінула 20 гадоў, а да новага яшчэ было больш за дзесяць гадоў — не вельмі падобна да рэакцыі расійскіх уладаў на нейкі трыгер.

Па-другое, чаму пачалі руйнаваць толькі праз 6 гадоў пасля ўзгаднення? Не вельмі падобна да ідэалагічнага праекта, якія выконваюцца вокамгненна.

Па-трэцяе, што самае важнае — Мінск быў цэнтрам губерні, але не меў нават блізкага таго значэння, якое мела Вільня. Мінск стане важным, калі праз яго пракладуць дзве чыгункі. У час зносу ратушы Мінск нічым не вылучаўся на фоне губернскіх гарадоў Віцебска і Магілёва, дзе ратушы прастаялі да XX стагоддзя на самых бачных месцах, а таксама са сталіцай рэгіёна Вільняй, дзе таксама была ратуша не была знесена.

Але тое, што «в 1851-57 здание Минской ратуши уничтожено по распоряжению Николая I» трапіла нават у дзяржаўныя энцыклапедыі.

Адкуль жа ўзялася гісторыя пра тое, што ратуша «сваім існаваннем нагадвала жыхарам пра звычаі мінулага часу»? Месца, адкуль я скапіраваў гэтае трызненне пра маскалізацыю краю спасылаецца на кнігу «Рэха даўняга часу» (1985) Зянона Пазняка:

Горадабудаўнічая сітуацыя, якая склалася на плошчы
Высокага рынку, не задавальняла царскія ўлады. Яны вырашылі выправіць яе, знішчыўшы... ратушу. У 1851 г. быў складзены цару «всеподданнейший рапорт», дзе аб ратушы тэндэнцыйна і заведама непраўдзіва пісалася, што пабудова гэта «весьма ветхая», займае сабой частку галоўнай плошчы, робіць яе цеснай, закрывае від на саборную царкву і на адміністрацыйныя ўстановы. Рэзалюцыя цара была кароткай: «Зламаць, а каравул перавесці ў будынак прысутных месц».

Аднак прайшло яшчэ сем гадоў, перш чым
царская бюракратычная машына, спісаўшы гару папер,
канчаткова вырашыла пытанне аб знішчэнні мінскай ратушы.

Бюракратычная важданіна была выклікана, відаць, некаторым скрытым супрацьдзеяннем мінчан задуме царскіх улад разбурыць ратушу. Цікавы факт, што на гандаль, які быў прызначаны дзеля выдачы падраду на разборку будынка, ніхто не з'явіўся. Паводле ўспамінаў сучаснікаў, мінскую ратушу разбурылі, бо яна нагадвала жыхарам пра старадаўнія звычаі, пра Магдэбургскае права.


Пазняк не спасылаецца ні на якія крыніцы, таму цяжка зразумець адкуль ён гэта ўсё бярэ — з дакументаў, чужых кнігі ці з уласнай галавы. Але я ўсё ж адшукаў гэты фрагмента у кнізе «Площадь Свободы в Минске» (1985) Уладзіміра Дзянісава:

В конце XVIII — начале XIX в. в здании ратуши находились суд, магистрат, гауптвахта и архив. Здесь в 30-х гг. XIX в. разместилась музыкальная школа В 1851 г. было принято решение о сносе ратуши, но только в 1857 г. Минская городская дума выделила деньги «на покупку снарядов для разборки ратушного здания». Все это время бывшая резиденция городского магистрата пустовала.

Формальным поводом для сноса послужило то, что ратуша, «... занимая собой часть главной площади, стесняет ее и закрывает вид соборной церкви и вновь строящихся присутственных мест...». Однако по воспоминаниям очевидцев, здание ратуши было уничтожено из-за того, что «... оно своим существованием напоминало жителям об обычаях минувшего времени, о магдебургском праве...»36. На решении о сносе ратуши стоит собственноручная резолюция Николая I.

Зноска 36 вядзе да наступнага дакумента: Историческое описание губернского города Минска и губернии. — Рукописный отдел ИРЛИ, ф. 265, оп. 4, д. 26, л. 84.

Што гэта за дакумент і хто яго аўтар Дзянісаў тлумачыць у асобным артыкуле «К истории одной неопубликованной рукописи», апублікаваным у 1988 годзе.
2🤔1
В отделе рукописей Института русской литература АН СССР /Пушкинский дом/ в фонде журнала "Русская старина" находится рукопись под названием "Историческое списание губернского города Минска и губернии". Это копия работы неизвестного автора, переданная в редакцию журнала 9 марта 1882 г. для опубликации . Рукопись представляет собой толстую тетрадь большого формате в твердом добротном переплете, состоящую из 120 листов, заполненных с двух сторон текстом. Фактически это краеведческая монография, посвященная истории Минска и подготовленная к печати.

Найбольш верагодным аўтарам з'яўляецца мінскі краязнавец і калекцыянер Міхаіл Гаўсман, на што ўказваюць некаторыя факты з біяграфіі, змешчаныя ў рукапісе. Дзянісаў прыводзіць найбольш цікавыя фрагменты рукапісу:

... По середине квадрата, обрамляющего весь Высокий Рынок, воздвигнута была городская ратуша - красивое здание с обширным балконом, выходящим на губернаторский дом, катедру и прежний иезуитский монастырь, в котором помещаются ныне казенная и контрольная палаты. Внутри этой ратуши в былое время магдебургский суд отправлят свои заседания, а потом помещалась Городская Дума. Балкон же служил платформою для городской музыки, которая обязана была летом с 7 до 8 вечера разыгрывать разные симфонии, увертюры и пляски. Тут же возле ратуши был небольшой овальный бульвар, в два ряда окаймленный пирамидальными тополями, образующими довольно тенистую аллею. На этом бульваре особенно в летнее время сходились горожане с целью побеседовать друг с другом, погулять, подышать свежим воздухом и помечтать при звуке городской музыки, но, кажется, в 40-х годах одному из распорядителей пришла блажь срыть ратушное здание, потому что будто оно своим существованием напоминало жителям об обычаях минувшего времени, о магдебургском праве. Литовском статуте и с прочем. Другому же понадобилось приказать срубить вековые тополя, потому что они будут мешать войску свободно маршировать и упражняться по бульвару, и вдруг не стало ни ратуши ни тополей, ниже кустарников и цветов, разведенных по середине бульвара.

Такім чынам гэта не цытата з нейкага таямнічага дакумента расійскіх чыноўнікаў, у якой яны раскрывалі сапраўдную мэту "маскалізацыі краю", а меркаванне аднаго ангажаванага мінчука — за ўдзел у рэвалюцыйнай арганізацыі ў 1863 годзе Міхаіл Гаўсман быў высланы ў Валагодскую губерню і змог вярнуцца ў Мінск толькі ў наступным дзесяцігоддзі. Гэта ненадзейны сведка, які, хутчэй за ўсё, пераказвае гарадскія чуткі.

Расійскія дарэвалюцыйныя крыніцы апісваюць гэта так:

Въ 1851 г. , при управленіи губерніей Ө . Н. Шкляревичемъ , заботившимся объ устройствѣ города , была расчищена площадь передъ присутственными мѣстами и губернаторскимъ домомъ отъ развалинъ бывшей здѣсь старой ратуши

Дарэчы гэты губернатар звольнены з пасады 18.10.1857, у год зносу ратушы, «...против своего желания, принужден был бросить службу и выйти в отставку». Тут таксама можна было б шмат чаго дадумаць, але мы не будзем.

Чаму ж знеслі ратушу ў Мінску? Тут варта звярнуць увагу на тое, што у той жа час, калі было вырашана зламаць ратушу, побач у 1852 г. была завершана рэканструкцыя базыльянскага манастыра ў прысутныя месцы — месца, дзе размясціліся ўсе губернскія чыноўнікі.
Рядом с собором воздвигнуто большое каменное здание
вмощающее в себя губернские присутственные места, оно перестрое но из гимназии, сгоревшей в 1835 г.

Адкуль Пазняк узяў «всеподданнейший рапорт» пра «весьма
ветхую» ратушу і рэзалюцыю цара — рашуча не зразумела, але нават ён піша, што ў рэзалюцыі быў загад перавесці і каравул з ратушы ў будынак прысутных месцаў.

Маленькая гарадская ратуша, найхутчэй, пала ахвярай не дзяржаўнай ідэалогіі і "маскалізацыі", а крэпкіх рук мясцовых хазяйственнікаў, якія проста спісалі старадаўні будынак са свайго балансу — вельмі нагадвае тое, што і сёння адбываецца ў беларускіх гарадах з гістарычнай архітэктурай у час «Дажынак».

Вось так і нараджаюцца дурныя міфы, якія нават больш жывучыя, чым гістарычныя факты.

#Мінск #ратушы
🤔5👍3👏2🔥1
Ці вось яшчэ краязнавец Святаслаў Асіноўскі ў сваёй кнізе «Поле памяці» піша:

Мінчукі любілі сваю ратушу, ганарыліся ёй, бо яна «... сваім існаваннем нагадвала жыхарам пра звычаі мінулых часоў, пра Магдэбургскае права...». Безумоўна, якраз гэта і стала прычынай таго, што ў 1851 годзе цар Мікалай I асабіста падпісаў загад аб зносе гэтага сімвала былой незалежнасці Мінска. Але вось што сімвалічна: калі былі аб’яўлеяы таргі дзеля выдачы падраду на разборку ратушы, на іх ніхто не з’явіўся — ні ў аднаго мінчука не падяялася рука на гонар горада. Ратушу руйнавалі вайскоўцы па загаду.

Ізноў ніякіх крыніц!
😁1🤔1
2025/07/10 06:16:15
Back to Top
HTML Embed Code: