Telegram Web
Поп царквы ў Вялікай Мядзвядцы Карэліцкага раёна, звязанай з Ігнатам Дамейкам, працягнуў знішчаць помнік драўлянага дойлідства, які не ўзяты пад ахову.

Спачатку ён ашаляваў храм пачатку XIX стагоддзя сайдынгам, выкінуў старыя аконныя запаўненні і пабудаваў казырок на ўваходзе. Цяпер цалкам знішчыў вежу-званіцу, на месцы якой цяпер нейкая незразумелая хрэнь.

Спадзяюся тым мярзотнікам з абласнога савета, якія адмовіліся надаваць царкве ахоўны статус, хоць мы падрыхтавалі адпаведную прапанову па ўсіх правілах беларускага заканадаўства, падабаецца вынік іхняй працы.

#ВялікаяМядзвядка #антырэстаўрацыя #цэрквы #драўлянаедойлідства
Спадчына
У 2021 годзе Латыгальская царква адзначае свой 250-гадовы юбілей. Прыходу патрэбная дапамога для рамонтна-рэстаўрацыйных работ, як сцвярджаецца, уся неабходная дакументацыя распрацавана і ўсе ўзгадненні праведзены. Хацелася б верыць, што ў праекце закладзена…
У 2021 годзе Латыгальская царква ў Вілейскім раёне адзначала свой 250-гадовы юбілей. Мясцовы поп прасіў дапамогі для рамонтна-рэстаўрацыйных работ, як сцвярджалася, уся неабходная дакументацыя распрацавана і ўсе ўзгадненні праведзены. Нават на нашым канале публікаваліся рэквізіты для дапамогі.

Увогуле мы спадзяваліся, што ў час работ адновяць барочны шчыт царквы другой паловы XVIII стагоддзя. І як вы думаеце не што пайшлі гэтыя грошы? Ну часткова пайшлі на рэстаўрацыю зруба, окей. Але цяпер пачаўся сапраўдны трэш.

Поп пачаў выкідаць з помніка архітэктуры аўтэнтычныя элементы. Спачатку зніклі бакавыя шаляваныя тоўстымі дошкамі дзверы з традыцыйнай каванай ручкай з клямкай і простым узорам, які стваралі пляшкі старых цвікоў, замест іх з'явіліся цалкам новыя дзверы абабітыя звычайнымі дошкамі, на звычайных цвіках і калгаснай ручкай, якая была танным эфектам "састарана" - такія дзверы ў лазні ў аграсядзібах ставяць, ніяк не на помніках архітэктуры.

Цяпер жа ў адной сторыз аднаго праекта пабачыў, што яны "раптам сталі ўладальнікамі царкоўных дзвярэй 18 стагоддзя" з Латыгальскай царквы. Муж жанчыны працаваў ў гэтай царкве ў час рамонту і за яго працу, цытую "бацюшка падарыў яму старыя дзверы".

Проста ўзяў і падарыў аўтэнтычны кавалак гісторыка-культурнай каштоўнасці нават не мясцовага, а рэспубліканскага значэння! 😵 У галаве не ўкладаецца!!!

Дзверы з рамбічнай шалёўкай бачныя на здымку пачатку XX стагоддзя, то бок яны там стаяць ужо больш за 120 гадоў, а можа і з самай пабудовы царквы ў 1771 годзе.

А поп проста выкідае іх. Дзякую богу яшчэ што не на сметнік, а ў чыесьці рукі, з якіх можна будзе вярнуць назад.
Але чаму такім злачынцам і паганцам увогуле дазваляюць карыстацца нашай архітэктурнай спадчынай?

#Латыгаль #антырэстаўрацыя #цэрквы #дзверы #драўлянаедойлідства
Спадчына
У 2021 годзе Латыгальская царква ў Вілейскім раёне адзначала свой 250-гадовы юбілей. Мясцовы поп прасіў дапамогі для рамонтна-рэстаўрацыйных работ, як сцвярджалася, уся неабходная дакументацыя распрацавана і ўсе ўзгадненні праведзены. Нават на нашым канале…
Як выглядае сёння царква: уваходныя дзверы ўжо замененыя на новыя, ашаляваныя вузкімі дошкамі, арыгінальныя аконныя ліштвы, якія можна бачыць на здымку Балзункевіча, выкінуты, вокны патанулі ў целе сцен, над вокнамі з'явіліся фэнтэзійныя сандрыкі над вокнамі якіх не было ніколі, а таксама навесы над галоўным і бакавым уваходамі, якіх таксама ніколі не было.

«Рэстаўрацыя» ад РПЦ па ўсёй красе.

#антырэстаўрацыя #Латыгаль #дэталі #драўлянаедойлідства #цэрквы
Праз 40 хвілін пачынаецца аўкцыён, на якім паспрабуюць прадаць карціну «Помнік Тызенгаўзу ў фарным касцёле ў Гродне», намаляваную віленскай мастачкай Луцыяй Балзукевіч у 1913 годзе. Твор ацэньваецца ў 4,1-5,7 тысяч еўра.

https://onebid.pl/pl/malarstwo-dawne-lucja-balzukiewicz-1887-wilno-1976-lublin-pomnik-antoniego-tyzenhauza-z-katedry-w-grodnie-1913/2483017
Капліца-пахавальная Арэшкаў у Закозелі. На фасады вярнулася ляпніна і колер, хоць пакуль не зразумела ці да канца дафарбавалі. Застаюцца дзверы і аздоба інтэр'ераў.

фота
#Закозель #капліцы #рэстаўрацыя #касцёлы
У ліпені 1970 г. Ільнскую царкву ў Дастоеве Іванаўскага раёна як помнік драўлянага народнага дойлідства вывучала экспедыцыя Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР з мэтай уключэння яе ў «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». Але пасля абмераў і фотафіксацыі царква была зруйнавана трактарамі па загаду мясцовага сельскага савета. Гэты акт вандалізму вельмі ўразіў акадэміка Дз. С. Ліхачова. Аб чым ён і напісаў у сваіх «Заметках о прекрасном», спрыяў публікацыі матэрыялаў пра загінуўшы помнік са спадчыны Дастаеўскага ў рэдагуемым ім усесаюзным выданні.

#знішчэнне #цэрквы #драўлянаедойлідства #Дастоева
2024/11/09 00:22:36
Back to Top
HTML Embed Code: