Telegram Web
Экспазіцыя новага музея вайны ў Магілёве. Я бачыў некалькі хорараў, якія выглядалі гэтак жа.

#Магілёў
🤮28😁12🥴6🙈2💩1
Адзін з удзельнікаў Вікіпедыі Vedenei загрузіў апрацаваныя ШІ гістарычныя здымкі і малюнкі Мінска. Выглядае ўжо вельмі рэалістычна, з меншай колькасцю дадумак, якія б адразу кідаліся ў вочы.

#Мінск
🔥30👍104🤔4🥴2❤‍🔥1😍1
Малюнак Язэпа Драздовіча. 1920
28👍11🐳2
Археологи отдела сохранения и использования археологического наследия Института истории НАН Беларуси Леонид Колединский и Наталья Почобут в рамках экспедиции провели обследование деревянной церкви 1642 года постройки в деревне Колонтаи Волковысского района. Ими был впервые снят план церкви. Вся полученная информация будет использована для фиксации древней застройки на памятнике археологии - Городище Березовец ("Замок Кмиты"), который исследуют археологи, и где располагалась деревянная церковь в XVI - XVII вв.

О церквях в Березовце и Колонтаях найдены достоверные источники о времени их возведения и частично о плановой структуре, что вместе с современными обследованиями и раскопками даёт уникальный историко-археологический материал, позволяющий изучить технологию возведения храмов из дерева.
20👍8👏5🔥2
Спадчына
На будынках Багуслаўскага маёнтка ў гомельскім Прудку вядуцца будаўнічыя работы. Згодна з пашпартам гэта рэканструкцыя будынка стайні, якая належыць школе алімпійскага рэзерву па прыкладных відах спорту. Увесь комплекс з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.…
Алена Байнак з «Газбудпраекта» спрабуе рэабілітаваць сябе праектам зон аховы брацкай магілы ў вёсцы Зарачча Браслаўскага раёна. Яна хітра нацягвае ахоўныя зоны адзінай гісторыка-культурнай каштоўнасці на сапраўдныя каштоўнасці, якія ахоўнага статусу чамусьці не маюць — руіны вадзянога млына XVIII-XIX стст. і былы дом млынара канца XIX ст. Яны ў дакуменце абазначаны як каштоўнае гісторыка-архітэктурнае асяроддзе. І нават у тэксце прапісана:

На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца: знішчэнне, прычыненне шкоды, дэмантаж каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (руіны будынка вадзянога млына);
рэканструкцыя і рэстаўрацыя каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя без захавання і аднаўлення гістарычнага аблічча на падставе комплексных навуковых даследаванняў;

На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, дэмантаж каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (былы дом млынара);
рэканструкцыя і рэстаўрацыя каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя без захавання і аднаўлення гістарычнага аблічча на падставе комплексных навуковых даследаванняў;


Ну так і трэба рабіць, калі нармальны працэс надання гістарычна каштоўным аб'ектам ахоўнага статусу ў Беларусі не працуе належным чынам, застаецца толькі выкарыстоўваць па максімуме тое, што ёсць.

#Зарачча #ахова #гістарычнаязабудова
10👍5🔥4🤔2
2025/07/09 00:33:04
Back to Top
HTML Embed Code: