Telegram Web
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З сумам гляджу на маштабы паваленых штормам дрэваў у Магілёве, бо зразумела, што горад не збіраецца саджаць на іх месца новыя — ніколі не збіраўся. Горад стане яшчэ больш няўтульным.

Можа хто бачыць разбурэнні на гісторыка-культурных каштоўнасцях у Магілёве? Дасылайце ў наш чат ці бот зваротнай сувязі.

#Магілёў #разбурэнне
😢29🤬3
Паштовая станцыя ў вёсцы Кузьміно Глыбоцкага раёна. Класнае фота, на якім можна пабачыць не толькі сродкі перасоўвання, але і дэталі дэкору. Апазнаць мясцовасць дазволіў надпіс на сцяне "до Городка 9 1/4". Станцыя захавалася, але ў 2010-я гады быў праведзены еўрарамонт, які знішчыў рэшткі гістарычнага дэкору і зрабіў на яго месцы нейкае фуфло па матывах.

#Кузьміно #гістарычнаязабудова
😢16💔72🤔2
У Беларусіі вырашылі змагацца з прапагаднай гомасексуальнасці. Спадзяюся, што пачнуць у першую чаргу з мастацкіх вучэльняў. Тут ЛГБТ-інструктары ўжо некалькі стагоддзяў навязваюць студэнтам нармальнасць крэпкага мужскога сэксу, падступна падсоўваючы прыгожую гісторыю аднаго гей-кахання пад выглядам мастацкага твора.

Гаворка, натуральна, пра адносіны рымскага імператара Адрыяна і грэчаскага юнака Антыноя. Пасля 6 гадоў кахання здарылася трагедыя — хлопец патануў у водах Ніла. Гора Адрыяна было няўцешным, і ён загадаў жрацам абагавіць Антыноя. На месцы гібелі свайго палюбоўніка ён заснаваў горад Антынопаль, а на небе прыдворныя астраномы вылучылі для яго сузор'е.

Незлічоныя статуі прыгожага юнака ў розных вобразах запаланілі імперыю: да нас дайшло больш выяў Антыноя, чым шматлікіх іншых знакамітых і значна больш выдатных рымлян. Ніводная жанчына ў гісторыі пасля сваёй смерці не атрымлівала такога ўшанавання, як каханак Адрыяна.

Адным з самых выдатных скульптурных твораў, прысвечаных юнаку, з'яўляецца мармуровая скульптура Антыноя Фарнезскага, якая паходзіць з калекцыі сям'і Фарнезэ (цяпер выстаўлена ў Неапалі).

У XIX стагоддзі забяспечаныя і адукаваныя людзі, выпускнікі-пенсіянеры мастацкіх вучэбных устаноў пачалі здзяйсняць вялікія туры па Еўропе. Адным з галоўных цэнтраў прыцягнення стала, натуральна, Італія і яе помнікі даўніны. Акрамя Фларэнцыі, Венецыі, Равены, Балонні, наведвалі таксама поўдзень краіны — руіны Пампеяў і Неапаль, дзе побач з археалагічнымі артэфактамі з пахаванага пад попелам старажытнага рымскага горада, была выстаўлена і статуя Антыноя Фарнезскага, з якой рабілі шматлікія паменшаныя копіі.

У XIX стагоддзі бюст Антыноя Фарнезскага быў скапіраваны для маскоўскай калекцыі злепкаў, якая пасля стала асновай для Пушкінскага музея. Маляванне галавы Антыноя стала стандартным заданнем для абітурыентаў і студэнтаў Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу.

Пры гэтым гісторыя Антыноя і Адрыяна заўсёды была частка гомасексуальнай культуры. Вікіпедыя прыгадвае, што ў брата Пятра Чайкоўскага, драматурга Мадэста Чайкоўскага, якія як і брат быў геем, была бронзавая статуэтка Антыноя Фарнезскага.

У паваенныя гады галава Антыноя Фарнезскага была масава растыражавана ў СССР у гіпсавых копіях і ўвайшла ў праграму навучання маляванню ў школах, вучылішчах і інстытутах.

Дзякуючы Саветам, галаву Антыноя маляваў дакладна кожны выпускнік мастацкіх і архітэктурных спецыяльнасцей беларускіх навучальных устаноў. Ну і як не загугліць гісторыю таго, каго ты малюеш: Дыядумена, Гатамелаты, Антыноя...

Што калі не прапаганда гомасексуальных адносіны — прымушаць няспелых студэнтаў маляваць галаву антычнага гомасексуаліста? Камусьці ж дакладна пасля такога захочацца паўтарыць гісторыю Антыноя і Адрыяна! 😀🤣

#лікбез
😁21🦄53👏2💯2🤬1🌭1🍓1
Аказваецца, у адзінага беларускага егіптолага Алы Спартак ёсць свой тэлеграм-канал, куды яна піша па сваёй тэматыцы па-беларуску. Падпісвайцеся.
12👏1
https://collections.louvre.fr/ark:/53355/cl010034902

Статуя Падымахеса, ці "статуя Тышкевіча".

Статуя з калекцыі Міхала Тышкевіча. Была набыта Луўрам на аукцыёне за 21500 франкаў ужо пасля смерці ўладальніка.

Пталемееўскі перыяд, 4 ст. да н.э. г. Леантопаліс.

Статуя жраца багіні Бастэт. Ён трымае перад сабой невялікі наос, у якім знаходзіцца бог Гор, які выяўлены не са звычайнай галавой сокала, а ў абліччы дзіцяці з характэрным локанам юнацтва. Так выяўлялі бога Гарпакрата, культ якога развіваўся ў эпоху Пталамеяў і ў рымскім Егіпце.

Статуя пакрыта іерогліфамі і магічнымі надпісамі, якія рэкамендуюць, каб вылечыць чалавека, укушанага жывёлай. Каб магія падзейнічала, трэба выліць на статую ваду, а пацярпеламу варта выпіць гэтую ваду, зараджаную магічнай сілай 😉
#МіхалТышкевіч #егіпецкаемастацтва #egyptogy
13🔥2👍1🗿1
У вёсцы Шайкі Клецкага раёна 7 ліпеня канчаткова разбурыўся вятрак канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Мясцовыя каналы вінавацяць у гэтым непагадзь, але ўсе, хто бачыў вятрак раней, пацвердзяць, што прычына разбурэння ў дзесяцігоддзях адсутнасці якой-небудзь увагі мясцовых органаў да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Вятрак быў узяты пад ахову дзяржавай яшчэ ў 1987 годзе, калі быў уключаны ў Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларускай ССР, але за гэты час — 38 гадоў — помнік народнага прамысловага дойлідства не бачыў аніякай увагі з боку дзяржавы, ні капейкі не было ўкладзена ў яго захаванне.

Амаль упэўнены, што цяпер мясцовыя ўлады будуць дамагацца, каб аб'ект выключылі з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей без навукова абгрунтаванага аднаўлення. А мы са свайго боку будзем дамагацца прыцягнення да крымінальнай адказнасці асоб, чыё бяздзеянне пацягнула разбурэнне гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Фота
#разбурэнне #Шайкі #вертракі #драўлянаедойлідства
😢26😡10💔8👍4🫡1
У гістарычным цэнтры Бабруйска зносяць стары будынак было вучэбна-вытворчнага камбіната па вуліцы Маскоўскай, 41, які выходзіць на цэнтральную плошчу Перамогі.

У 2022 годзе гістарычны цэнтр Бабруйска атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 3-й катэгорыі. Будынак № 41, як і многія іншыя, чамусьці не трапіў у Дзяржаўны спіс. Але дагэтуль не зацверджаны праект зон аховы гістарычнага цэнтра, а таму паводле Кодэкса аб культуры забаронена нават распрацоўка праектнай дакументацыі для аб'ектаў на яго тэрыторыі.

Такім чынам па Маскоўскай вуліцы ў Бабруйску зараз адбываюцца абсалютна незаконныя работы, амаль упэўнены, што з патурання гарвыканкама, які нават не спрабаваў чытаць Кодэкс аб культуры.

Будынак можа і не мець ніякай каштоўнасці, але гэта мусіць вызначыць навуковы кіраўнік, які будзе распрацоўваць праект зон аховы і яго рэгламенты. Пакуль жа трэба выконваць закон — ці ён працуе толькі калі нехта ў шкарпэтках не таго колеру ходзіць?

Відэа
#Бабруйск #гістарычнаязабудова #знішчэнне
😡18🤬6😢51😭1
2025/07/12 00:22:27
Back to Top
HTML Embed Code: