tgoop.com/stopluka/6470
Last Update:
Беларусы святкуюць Слуцкае паўстанне
Прадстаўнік арганізацыі беларускіх нацыяналістаў "РУХ" Ян Ермаловіч падзяліўся з @bnkbel спецыяльным каментаром і патлумачыў, чаму важна памятаць гэтую дату:
— Слуцкі збройны чын – адна з найбольш гераічных старонак беларускай гісторыі ў ХХ стагодзьдзі. У той момант, калі нашыя землі былі падзеленыя, а з усходу набліжаўся чырвоны тэрор, жыхары Случчыны паўсталі за родны край і ідэялы Беларускай Народнай Рэспублікі.
Больш за месяц, з 27 лістапада па 31 сьнежня 1920 году, мужныя змагары давалі адпор бальшавікам. Было створана два палкі, якія аб'ядноўвалі, па розных зьвестках, 4.000-12.000 ваяроў. Але нажаль гэтых сілаў не хапіла, каб перамагчы перавышаючых у колькасьці ворагаў. На падаўленьне волі случчакоў акупанты кінулі Омскую дывізыю, ўзмоцненую латыскімі і кітайскімі адзьдзеламі.
І хоць паўстаньне і было задушана, але Слуцкі збройны чын і дата 27 лістапада назаўсёды ўвайдуць у гісторыю, як Дзень Герояў. Таму мы заклікаем усіх беларусаў памятаваць, шанаваць і адзначаць гэтую славутую старонку нашай гісторыі па ўсяму сьвету.
BY STOP LUKA

Share with your friend now:
tgoop.com/stopluka/6470