Telegram Web
13 лютага 1705 года нарадзілася Францішка Радзівіл - пісьменніца, паэтэса, мастачка, першая ў ВКЛ жанчына-драматург і стваральніца самабытнага тэатру ў нясвіскай рэзідэнцыі Радзівілаў.
В ТГ каналах распространяется призыв о помощи в мониторинге ситуации на выборах в Беларуси 25 февраля «безопасным способом». Убедительно просим Вас не поддаваться на провокации, не принимать участие в подобных мероприятиях и сохранить себя для будущей борьбы.
Сябры, з Днём роднай мовы! 
«Я – беларус! Мая родная мова беларуская!». (Васіль Быкаў)
«Галоўнай і найважнейшай каштоўнасьцю, якая стварае і трымае нацыю, ёсьць нацыянальная мова». (Зянон Пазьняк)
«Выбірай: быць пасрэднасьцю на мове суседа або нечым значным на сваёй». (Уладзімер Караткевіч)
«Мова – аснова ня толькі нацыянальнай культуры, але і існаваньня нацыі, існаваньня этнасу». (Васіль Быкаў)
«Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў, якія той жа мовай гаварылі». (Вацлаў Ластоўскі)
«Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля і зусім замерлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не умёрлі
». (Францішак Багушэвіч)
«Любіце і шануйце, як сьвятыню, роднае слова, з якім вас літасьцівы Бог на сьвет пусьціў».
(Францішак Скарына)
«Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе, хто забыў сваю мову ‒ усё згубіў».
(Уладзімер Караткевіч)
«Пакуль жыве мова – жыве народ».
(Янка Купала)
 «Ніякае багацьце людзей не бывает даражэйшым за іх родную мову».
(Якуб Колас)
«Мова родная, мова дзядоў!
Іншай мовы мы сэрцам ня чуем.

Мілагучнасьцю любых нам слоў.
Быццам музыкай душу чаруем».
(Ларыса Геніюш)
«Сёньня для нас важней за ўсё — Мова, на першым пляне павінна быць Мова! Будзе Мова — будзе нацыянальная сьвядомасьць і будзе Беларусь. Ня будзе Мовы — ня будзе Беларусі»
. (Ніл Гілевіч)
3 сакавіка 1930 года саветы пачалі аперацыю па дэпартацыі ў Сібір адносна багатых сялян з усходняй Беларусі, якая была пад БССР (СССР).

Працэс "раскулачвання" уключаў у сябе не толькі канфіскату прыватнай уласнасці, але таксама арышты, дэпартацыі, а нават забойствы. Пад рэпрэсіі траплялі не толькі адносна заможныя сяляне, але таксама "сярэднякі" і іншыя, якія не хацелі ўступаць у сацыялістычныя калгасы.

Толькі за два першыя гады камуністамі было сасланых больш за 73 тыс. людзей.
5 сакавіка 1953 года памёр Іосіф Джугашвілі больш вядомы як Сталін – камуніст, сімвал савецкай таталітарнай сістэмы, адзін з самых вялікіх злачынцаў XX ст.

Многія нацыі і краіны на маральным і дзяржаўным узроўні асудзілі Сталіна, камуністычную ідэалогію ды савецкі таталітарызм. Аднак так не сталася ў Беларусі, дзе знаходзяцца як мінімум два помнікі Сталіну, адзін на г.зв. "лініі Сталіна". Больш за тое, савецкі правадыр не раз хваліўся прадстаўнікамі неасавецкага (лукашэнкаўскага) аўтарытарызму.

Час пакажа, ці ў нашай каріне і дзяржаве будзе правезеная дэкамунізацыя і дэсаветызацыя ці будзе працягвацца рэсаветызацыя.
6 сакавіка 1995 года Беларуссю была падпісаная дамова аб супрацоўніцтве з ЕС.

На цырымоніі падпісання, новы прэзідэнт заявіў, што Беларусь зрабіла "першы важны крок у кірунку да галоўнай мэты - уступлення ў ЕС". Пасля незаконнага рэферэндуму 1996 года і расейскай дапамогі Лукашэнку ва ўмовах імпічменту, працэс ратыфікацыі пагаднення з дзяржавамі ЕС быў замарожаны.
❗️Беларусь занимает первое место в Европе по количеству находящихся в заключении журналистов 😢

Такие данные приводятся в ежегодном докладе организаций — партнеров платформы Совета Европы (СЕ) по содействию защите журналистики и безопасности журналистов.

На момент подготовки доклада в Беларуси было 38 журналистов находившихся в заключении, на 31 декабря 2023 года — 37. Далее идут — Россия (27), Турция (18), оккупированная Россией территория Украины (17), Азербайджан (15), Великобритания и Польша (по 1).

В докладе приводятся имена всех содержащихся в неволе представителей СМИ.
Францішак Савіч

Удзельнік вызвольнага руху, рэвалюцыянер, медык і публіцыст, які нарадзіўся ў сям'і ўніяцкага святара каля Пінска ў 1815 годзе. Пару гадоў пасля паўстання 1830-31 гадоў заснаваў дэмакратычнае таварыства "Крыж і Евангелле" (пазней "Дэмакратычнага таварыства") як працяг дзейнасці філаматаў і філарэтаў. За сваю дзейнасць быў арыштаваны царскай расійскай адміністрацыяй і сасланы на Каўказ. У роднай вёсцы Вяляцічы Савічу ўсталяваны помнік.

Гдзе глянеш — людзі брашчаць ланцугамі,
Гдзе кінеш — слёзы, аж жыты не міла.
Бо з чалавека высысаюць сілы —
А всё цары-маскалі зробілы
- пісаў Савіч.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Российская ФСБ показала видео с убийством беларуса в Карелии. Вечная память герою!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як на працягу 100 гадоў змянілася жаночая мода. Відэа зробленае з выкарыстаннем штучнага інтэлекту.
“Канешне, беларуская мова, можа быць, пацярпела найбольш у гэтай калатнечы, эканамічнай і сацыяльнай. Таму што, натуральна, мова – аснова ня толькі нацыянальнай культуры, але і існаваньня нацыі, існаваньня этнасу, можа быць. Таму, канешне, супраціўленьне пэўных рэакцыйных сіл нацыянальнай мове было аказанае самае вялікае. Якое гэта было жахлівае супраціўленьне з боку найперш, канешне, камуністычных улад! А пасьля і сучасныя ўлады – найперш яны, канешне, імпэрскага паходжаньня”

Васіль Быкаў
10 сакавіка 1972 года здарыўся выбух на заводзе "Гарызонт". Патужнасць выбуху была такая, што 2-х павярховы будынак ушчэнт быў знішчаны. Менакі адразу кінуліся аказваць дапамогу пацярпеўшым і шмат каму змаглі дапамагчы. Пазней месца трагедыі было ачэплена сіламі міліцыі і арміі. Спецыяльнай тэхнікі для разбораў бетонных канструкцый не было і сітуацыю ўскладніла тое, што на параненых людзей пад заваламі пры -15 марозу лілася вада з разарванага выбухам трубапровада. Краны для разбору завалаў з'явілася толькі на наступны ранак, але і яны былі не дастаткова патужныя і бетонныя канструкцыі часта зрываліся і зноў падалі на застаўшыся пад заваламі людзей. Апошняга пацярпелага дзівам выжаўшага ўратавалі аж праз трое сутак! Па афіцыйным дадзеным ахвярамі той трагедыі з 700 працаўнікоў цэху сталі 106 чалавек.
Forwarded from КП архив
🫡 2 гады палку імя Кастуся Каліноўскага! Віншуем новым узломам! 🥳

Далучаемся да віншаванняў беларускіх ваяроў, якія 2 гады абараняюць гонар беларускага народа і рызыкуюць жыццём дзеля барацьбы з захопленнікамі.

🦾 У гонар гэтай падзеі размяшчаем віншаванні на старонцы «Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь» (ДТСААФ РБ). См. па спасылцы (з РБ праз VPN⚠️).

Спасылка на вэб-архіў.

Мы ўпэўненыя, што полк стане асновай арміі свабоднай Беларусі — такой, якой яна павінна быць у незалежнай краіне.

Вельмі ганарымся сапраўднымі героямі Беларусі! Разам змагаемся і далей. Пакуль жывуць такія беларусы, Жыве і Беларусь! ❤️
🏆 Першы «Оскар» Украіны за дакументальны фільм «20 дзён у Марыупалі»

Гэта першы Оскар у гісторыі ўкраінскага кіно. Найлепшым дакументальным фільмам паводле амерыканскай кінаакадэміі стала стужка «20 дзён у Марыупалі». Гэта гісторыя аб групе рэпарцёраў Associated Press у Марыупалі на пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну.

Журналісты апынуліся ў абложаным горадзе і штохвілінна фіксавалі першыя тры тыдні вайны. Стваральнікі Мсціслаў Чарноў, Яўген Малалетка і Васіліса Сцяпанава раней атрымалі за сваю працу Пулітцэраўскую прэмію.

💬 У сваёй прамове журналіст і рэжысёр Мсціслаў Чарноў адзначыў, што хацеў бы, каб гэтага фільма не было.
11 сакавіка 1903 года нарадзіўся Тодар Кляшторны - беларускі паэт, перакладчык. Быў забіты саветамі ў крывавую ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
Адам Фалькоўскі – ксёндз і ўдзельнік паўстання 1863-1864 гг. Быў расстраляны расіянамі 24 чэрвеня 1863 года.

Месца расстрэлу у Лідзе стала месцам памяці, з якім адміністрацыя змагалася ў часы царскай і савецкай няволі, а таксама лукашэнкаўскай.
2025/10/24 14:18:13
Back to Top
HTML Embed Code: