tgoop.com/stryzhak/2823
Last Update:
"Какой мир!? Надо забирать всю страну и додавливать западэнцев!"
Час ад часу заходжу паабедаць у адну кавярню, якую можна акрэсліць як "аскепак былой раскошы". Бачна што ў 80-90-я яна мела часы росквіту, а зараз спакойна дажывае свае пенсійныя годы. Кухня смачная, амаль хатняя, кошты дэмакратычныя і публіка вельмі цікавая.
Сёння, напрыклад, я прыклеіў вуха да размовы двух сівагаловых сталых мужчын з бачнай вайсковай выпраўкай. Прыцягнула мяне ўвагу іх мова - ідэальная руская з абаротамі з савецкага мінулага. Тэмай размовы быў грузавы боінг, што нядаўна разбіўся ля аэрапорта. Ну, боінг і боінг, але неўзабаве мужыкі перайшлі на абмеркаванне тэмы Ўкраіны. І тут я проста абамлеў.
Лыжка грыбнога супчыка ледзь не была пранесеная міма рта, бо над вухам панеслася такая махровая Кісялёўшчына, што я на секунду адчуў сябе роўненька як дома ў Беларусі. За стандартнымі наборамі прапагандысцкіх штампаў я пачуў некалькі цікавых рэчаў што бянтэжаць немаладых пуціністаў:
- "смотрю на карту и грустно становится. За два споловиной года наши только маленький кусочек страны взяли";
- "почему же нам не показывают результаты сокрушительного удара "Орешником"?";
- "настоящие элитные части ВСУ еще не вступали в бой. Воюют только резервисты и мобилизованные".
Ну і як вішанька на торце фраза вынесеная ў загаловак поста.
Сядзей, давіў відэльцам катлетку з грэчкай і думаў з сумам. Вось яны - жывыя і сапраўдныя ватнікі, хутчэй за ўсё з ЕС-аўскімі пашпартамі. А агентура і пагроза ўсё адно ты.
BY STRYZHAK
Share with your friend now:
tgoop.com/stryzhak/2823