Telegram Web
🎁 ЗБОР ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ ПАЛІТВЯЗНЯЎ ПРАЦЯГВАЕЦЦА

Збор для дзетак перад Каляднымі святамі падтрымліваюць цудоўныя беларусы Бостану і Новай Англіі. Калі маеце магчымасць далучыцца данатам праз Facebook - спасылка на збор.

🎄 На падарунак кожнаму дзіцяці будзе выплачана 100 €.🎄
ВЯЧАСЛАЎ ПАДТРЫМАНЫ НА ПЕРЫЯД РЭАБІЛІТАЦЫІ ПАСЛЯ АПЕРАЦЫІ

Палітычны бежанец атрымаў прытулак у Польшчы і падтрымку ад беларусаў, перадае падзяку ўсім, хто дапамог.

«Ад усяго сэрца дзякуй вялікі ўсім неабыякавым беларусам і супрацоўнікам фонду BYSOL.

🔸Ведаю, што ўсім фінансава няпроста, але здараюцца выпадкі, калі ахвяраваная ў падтрымку незнаёмага чалавека нават невялікая сума грошаў можа падтрымаць яго ў экстэмальнай сітуацыі, а кагосці і выратаваць. У эміграцыі гэта адчуваецца асабліва востра.

🔸Ведаю, што дабро абавязкова вернецца таму, хто дае яго ад шчырага сэрца. І нягледзячы на тое, што адбываецца на Радзіме, беларусы застаюцца беларусамі па ўсім свеце, дзе бы мы не знаходзіліся. Менавіта таму добрыя ўчынкі кожнага з нас робяць нас тымі, кім мы успрымаемся ва ўсім свеце – Беларусамі – надзейнымі, спагаднымі і сардэчнымі.

🔸Нашая людзскасць у адносінах нават да незнаёмых людзей напаўняе сапраўдным зместам выраз “Беларус беларусу – беларус”!
Дзякуй усім, хто дапамог. Здароўя, поспехаў і фінасавага дабрабыту вам і вашым блізкім!»
Hard day’s night in Vilnius

Шмат думак пра тое, наколькі ўласная праекцыя свету не налазіць на рэальнасць. І якая стратэгія тут слушная - больш падладжвацца пад рэальнасць, ці больш уплываць на яе перамены?

Пакуль абіраю другі варыянт. Пакуль маю імпэт і сілы.
2024/12/04 21:57:40
Back to Top
HTML Embed Code: