«Усе філёзафы валодаюць тым агульным бракам, што яны грунтуюцца на сучасным чалавеку і хочуць прыйсьці да мэты праз аналіз апошняга. Міжволі ім падносіцца “чалавек” зусім, як нейкая aeterna veritas [вечная ісьціна], як заўсёднае ва ўсеагульнаю плыні, як надзейнае мерала рэчаў. Аднак усё, што філёзаф выказвае пра чалавека, ёсць, у існасьці, не што іншае, як сведчаньне пра чалавека вельмі абмежаванага прамежку часу. Брак гістарычнага пачуцьця ёсьць спадчынны брак усіх філёзафаў; шмат хто зь іх прымае нават найнавейшую форму чалавека, што паўстала пад уплывам пэўных рэлігій, порамі проста пад уплывам пэўных палітычных падзей, за трывалую форму, зь якой варта выходзіць. Яны не хочуць засвоіць таго, што чалавек ёсьць прадукт разьвіцьця, што і ягоныя пазнавальная здольнасць ёсьць прадукт разьвіцьця, тады як некаторыя зь іх хочуць нават вывесьці ўвесь сьвет з гэтай пазнавальнай здольнасьці. Але ўсё істотнае у чалавечым развіцьці адбылося ў першабытныя часы, задоўга да тых 4000 гадоў, якія мы прыблізна ведаем; у гэты апошні прамежак чалавек наўрад ці моцна зьмяніўся. Філёзаф жа бачыць “інстынкты” у цяперашным чалавеку й прызнае, што яны належаць да нязменных фактаў чалавечага жыцьця й ў гэтым сэнсе ўтвараюць нават ключ да разуменьня сьвету зусім: уся тэлеалёгія пабудавана на тым, што пра чалавека апошніх чатырох тысячагодзьдзяў кажуць як пра адвечнага чалавека, да якога ўсе рэчы ў сьвеце спрадвечна маюць прыроднае дачыненьне. Аднак усё паўстала; не існуе вечных фактаў, як і не існуе абсалютных ісьцін. Значыцца, пакуль ёсьць сьвет, патрэбна гістарычнае філёзафаваньне, а разам зь ім і ўчыннасьць сьціпласьці.»
Афарызм 2-і "Спадчынны брак філёзафаў" з «Чалавечае, занадта чалавечае», Фрыдрых Ніцшэ
#урывак #гістарычная_філязофія

Змора ад "ісьціных" сэнсаў жыцьця
... ці трагікамэдыя жыцьця
🔗АРТЫКУЛ👈 (пстрык і ўсё)
Гэта першае напісанае філязоўскае эсе, дзе я паспрабаваў паразмаўляць на тэмы сэнса жыцьця, іхняю клясыфікацыі, інстынктаў як прыроду сэнсаў, сілу волі ды волю да жыцьця й пра прарокаў ды рабоў.
Я звяртаўся да творчасьці спадара Ніцшэ, карыстаўся ягонымі выцемкамі. А вось мая ідэя прарокаў нечакана займела нешта агульнае зь ідэяй мэсыянізму спадара Канчэўскага (беларускі філёзаф Ігнат Канчэўскі, трэба ж ведаць ягонае эсэ "Адвечным шляхам").
Зьмест:
- Прадмова
- Частка 1. Клясыфікацыя сэнсаў жыцьця
- Частка 2. Прырода сэнсаў жыцьця ад інстынктаў
- Частка 3. Сіла волі, воля да жыцьця й валявы чалавек
#думкі #філязофія #гістарычная_філязофія

Telegraph
Змора ад "ісьціных" сэнсаў жыцьця
... ці трагекамэдыя жыцьця Прадмова У чым сэнс жыцьця? Адказаў проста зашмат, іх неаблічальная бяскрайнасьць, але актуальнасьць пытаньня нібы толькі расьце. Калі ў Антычнасьці пра сэнс жыцьця разважала толькі невялікая страта філёзафаў, то ў нашай сучаснаснасьці…
«Падобна таму як павялічваюцца ледавікі, калі ў экватарных краях сонца мацней за раньняе паліць мора, — так, магчыма, асабліва моцнае й рослае вальнадумства ёсьць сьведчаньне таго, што дзесьці надзвычайна ўзьюрыўся жар пачуцьця.»
Афарызм 232-і "Здагадка пра крыніцу вальнадумства" з «Чалавечае, занадта чалавечае», Фрыдрых Ніцшэ
#выцемка

«Філязофія адлучылася ад навукі, калі яна паставіла пытаньне: якое тое спазнаньне сьвету й жыцьця, пры каторым чалавек жыве найшчасьліва? Гэта зьдзейсьнілася ў сакратычных школах: пункт гледжаньня шчасьця затрымаў кровазварот навуковага дасьледаваньня — і затрымвае яго шчэ й дагэтуль.»
Афарызм 7-ы "Парушальнік спакою ў навуцы" з «Чалавечае, занадта чалавечае», Фрыдрых Ніцшэ

Адвечная думка - гэта канал, які прысвечаны соцыа-гуманітарным тэорыям і навукам. Тут можна знайсці даследаванні і артыкулы, якія прысвечаны вядомым і малавядомым мыслярам айчыннай і сусветнай культур, а таксама розныя разважанні аўтара канала.
Telegram
Адвечная думка
Філасофія⏳
Саацыяльныя навукі📝
Рэлігіязнаўства✝️
❗Канал апалітычны.
Саацыяльныя навукі📝
Рэлігіязнаўства✝️
❗Канал апалітычны.
Прадстаўляю вам сёньня крыху сьмешны афарызм на францускай мове, якую Ваш ведае, з кнігі «Прызнаньні й Праклёны» Эміля Чарана — францускага філёзафа. Даю на трох мовах.
«Былы палеантолаг, я некалькі месяцаў разважаў над гэтым шкілетам. Вынік — насілу некалькі старонак. Прадмет, папраўдзе гаворачы, не вымагаў шматслоўнасьці.»
«Paléontologue d'occasion, j'ai passé plusieurs mois à ruminer sur le squelette. Résultat: quelques pages à peine. Le sujet, il est vrai, n'invitait pas à la prolixité.»
«Палеонтолог-любитель, я несколько месяцев размышлял над скелетом. Результат — всего несколько страниц... По правде говоря, предмет не располагал к многословию.»
#выцемка #пераклад #нясьмешна

«Хрыстус быў назваў Сатану: «Князь сьвету гэтага», Сьвяты Павал, з ахвотай пераказыраць, трапна кінуў: «бог сьвету гэтага».
Калі ж такія аўтарытэты называюць па імю таго, хто намі дзяржавіць, ці можам мы гуляць у небаракаў?»
« Le Christ ayant appelé Satan : « Prince de ce monde », saint Paul, voulant renchérir, allait frapper juste : « dieu de ce monde ».
Quand de telles autorités désignent nommément celui qui nous gouverne, avons-nous le droit de jouer aux déshérités ? »
«После того как Христос назвал Сатану «Князем мира сего», святой Павел, желая его перещеголять, попал прямо в точку, назвав его «богом мира сего».
Как мы можем разыгрывать из себя обиженных, когда такие авторитеты откровенно называют имя того, кто нами правит?»
Эміль Чаран, «Прызнаньні і Праклёны»
#выцемка #пераклад

«Каб раззброіць зайсдросьнікаў, нам варта было б выйсьці на вуліцу з мыліцамі. Бо толькі відовішча нашага выраджэньня выклікае трохі чалавечнасьці ў нашых сяброў і злосьнікаў»
« Pour désarmer les envieux, nous devrions sortir dans la rue avec des béquilles. Il n’est guère que le spectacle de notre déchéance qui humanise quelque peu nos amis et nos ennemis. »
«Чтобы обезоружить завистников, нам следовало бы выходить на улицу на костылях. Только наш беспомощный вид может пробудить в наших друзьях и недругах хоть какую-то человечность.»
Эміль Чаран, «Прызнаньні і Праклёны»
#выцемка #пераклад
« Pour désarmer les envieux, nous devrions sortir dans la rue avec des béquilles. Il n’est guère que le spectacle de notre déchéance qui humanise quelque peu nos amis et nos ennemis. »
«Чтобы обезоружить завистников, нам следовало бы выходить на улицу на костылях. Только наш беспомощный вид может пробудить в наших друзьях и недругах хоть какую-то человечность.»
Эміль Чаран, «Прызнаньні і Праклёны»
#выцемка #пераклад
«Праўда, як бы глыбока яе ні закопвалі, у якія б віры ні тапілі, у якіх бы архівах ні хавалі, яна ўсё адно ўсплыве, вырвецца на волю й зьявіцца людзям у сваім першародным харастве.»
Іван Шамякін, «Сэрца на далоні»
#беларускае #выцемка
Іван Шамякін, «Сэрца на далоні»
#беларускае #выцемка
«Для сапраўднага мысьляра няма абсалютна слушных ці няслушных пунктаў гледжаньня. Недастаткова перад абліччам такіх цяжкіх праблем, як праблема часу ці шлюбу, зьвяртацца да ўласнага досьведу, да ўнутранага голасу, да розуму, да думкі папярэднікаў ці сучасьнікаў. Так можна пазнаць тое, што зьяўляецца праўдзівым для самога сябе, для свайго часу, але гэта яшчэ ня ўсё. Зьявы іншых культур кажуць на іншай мове. Для іншых людзей ёсьць іншыя праўды. Для мысьляра мусіць мець значэньне ці ўсё, ці нішто.»
Освальд Шпэнґлер, «Зьмярканьне Захаду»
#філязофія #выцемка
Освальд Шпэнґлер, «Зьмярканьне Захаду»
#філязофія #выцемка
На канале "Алхімія этэрных алеяў" вы знойдзеце рэцэпты на ўсе выпадкі жыцьця: ад стомы, стрэсу, для спакою, добрага настрою, працы, матывацыі, адпачынку. А таксама рытуалы з этэрнымі алеямі ды крыху магіі.
https://www.tgoop.com/aromaruta
https://www.tgoop.com/aromaruta
Telegram
Алхімія этэрных алеяў па-беларуску
Вітаю, я @Rutaazovska запрашаю ў сьвет этэрных алеяў, выпрабаваных рэцэптаў на ўсе выпадкі жыцьця
«У "чалавецтва" няма ніякай мэты, ніякай ідэі, ніякага пляна, гэтак жа як няма мэты ў віду матылёў ці архідэй. "Чалавецтва" — пустое слова… Я бачу фэномэн мноства магутных культураў, якія зь першабытнай сілай вырастаюць зь нетраў роднай ім краіны, да якой яны строга прывязаны на ўсім працягу свайго існаваньня, і кожная зь іх накладае на свой матэрыял — чалавецтва — сваю ўласную форму й у кожнай свая ўласная ідэя, уласныя пакуты, уласнае жыцьцё, жаданьні й пачуваньні й, нарэшце, уласная сьмерць.»
Освальд Шпэнґлер, «Зьмярканьне Захаду»
#выцемка #філязофія #гістарычная_філязофія

«Культурныя асаблівасьці й адрозьненьні меньш схільныя да зьменаў, чым эканамічныя й палітычныя, і ў выніку гэтага іх складаней вырашыць альбо зьвесьці да кампрамісу.»
«Рэлігія яшчэ ў большай ступені, чым нацыянальнасьць, прывязвае чалавека да пэўнага культурнага арэала: можна быць напалову французам і напалову арабам, але немагчыма быць напалову каталіком і напалову мусульманінам.»
Сэмюэль Хантынґтан, «Сутыкненне цывілізацый»
#філязофія #выцемка #гістарычная_філязофія

Forwarded from Адвечная думка
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Цывілізацыйны падыход да гісторыі й «Зьмярканьне Эўропы (Закат Эўропы)»
🔗АРТЫКУЛ (калі не працуе, глядзіце імгненны прагляд).
Пакуль гісторыя ішла, эўрапейскія мысьляры спрабавалі пэрыядызаваць гісторыю. Найплывовай і найвядомай тэорый стала тэорыя сацыяльна-эканамічных фармацый спадароў Маркса й Энґельса ў XIX ст. Менавіта тады думка пра абсалютную ўсясьветную адзіную гісторыю, як і меркаваньне пра непахісную карыстнасьці навукі, набыла поўную моц.
Але адбылася Першая Сусьветная вайна, якая запомнілася жахам ад першых танкаў, першага выкарыстаньня хімічнай зброі, сьмерцю чатырох імпэрый. Навука перастала здавацца чымсьці толькі чымсьці карысным і праґрэсыўным, але й спосабам чыніць боль, жах і зрубурэньні. Пазытывізм навукі й лёгікі, вобраз паступальнага гістарычнага разьвіцьця, зьмяніліся пэсымізмам, разьвіцём дэкадансу.
Пасьля вайны у 1918 годзе, адзін бедны нямецкі прафэсар матыматыкі, Освальд Шпэнґлер, напісаў кнігу, якая паспрабавала па-іншаму адказаць на пытаньні, паставіла на першае месца не матэрыальна-вытворчае разьвіцьцё, але духоўна-культурнае. Называлася кніга — «Зьмярканьне Захаду (Закат Эўропы, Der Untergang des Abendlandes)».

Livejournal
Цывілізацыйны падыход да гісторыі й «Зьмярканьне Эўропы (Закат Европы)»
Кантэкст: Доўгае XIX стагодзьдзе (1789-1918 гг. ) Трэба нямнога гістарычнага кантэксту. Пачалося XIX ст. зь Вялікай Францускай Рэвалюцыі й Напалеонаўскіх войнаў. Пасьля пайшла індустрыалізацыя й урбанізацыя, якія выклікалі вялікія зьмены ў грамадзкай маралі…
Я не чакаў
І не гадаў,
Бо жыў з адкрытаю душою,
Што стрэне лютая бяда,
Падружыць з допытам,
З турмою.
Прадажных здрайцаў ліхвяры
Мяне заціснулі за краты.
Я прысягаю вам, сябры,
Мае палі,
Мае бары, —
Кажу вам — я не вінаваты!
Міхась Чарот, 1937 год
#паэзія #беларускае
І не гадаў,
Бо жыў з адкрытаю душою,
Што стрэне лютая бяда,
Падружыць з допытам,
З турмою.
Прадажных здрайцаў ліхвяры
Мяне заціснулі за краты.
Я прысягаю вам, сябры,
Мае палі,
Мае бары, —
Кажу вам — я не вінаваты!
Міхась Чарот, 1937 год
#паэзія #беларускае
14 прыкметаў адвечнага фашызму
🔗АРТЫКУЛ👈 (здагацайцеся, нашто гэтыя «ï» ў тэксце)
Часта мы чуем словы фашыст і фашызм, шмат хто ïх і гаворыць, але, думаю, вельмі мала людзей ўпэўнена адкажа на пытаньне: «Чым ёсьць фашызм?»
Гэтыя некалі моцныя словы сталі палітычнымі цэтлікамі, звычайнымі абразамі кшталту даўн, аўтыст і г.д. Няхай мы ня будзе адказваць, чаму так сталася, давайце ж спачатку сапраўды адкажам, чым ёсьць фашызм, дзе ён, як выглядае, колькі яго ў нашым вялікім сьвеце.
Для гэтага я прапаную вам судейскі пераказ твора-эсэ «Адвечны фашызм (Fascismo eterno)» італьянца-пісьменьніка Умбэрта Эка, які вырас пры рэжыму Бэніта Мусаліні, каб вы падумалі пра фашызм:
Чым ёсьць? Дзе ёсьць?
Як выглядае? Колькі яго?
Ці мо адвечны фашызм ужо дзесьці побач?
#філязофія #гістарычная_філязофія

Гэтыя 14 прыкметаў для выдзяленьня фашызму як ідэялёґіï й сацыяльна-палітычнае зьявы вылучыў італьянскі вучоны, філёзаф і пісьменьнік Умбэрта Эка ў творы-эсэ «Адвечны фашызм (Fascismo eterno)» ў 1995 годзе. Твор меў на мэце азначыць, чым ёсьць фашызм праз…
«З усяго напісанага я люблю толькі тое, што напісана сваёй крывёю. Пішы крывёю, і ты будзеш ведаць, што кроў — гэта дух.»
Так сказаў Заратустра
Ёсьць у мяне такая хвароба — я так і не прачытаў ніводнай кнігі Ніцшэ цалкам. Бо Ніцшэ не прыгода, не салодкая прыдумка й ня кара заспакаяльная, а сьмерць чалавека й ягоная кроў. А як казаў Заратустра: «Хто піша крывёю й прыпавесьцямі, той хоча, каб яго не чыталі, а вучылі на памяць». Пакуль я только вучу яго.
«Так сказаў Заратустра» — гэта філязоўскі раман, у ïм крэпка сплецяны хаджэньне Заратустры й ягоныя прамовы, так падобныя на афарызмы Фрыдрыха Ніцшэ. Заратустра сусракае: кплівы натоўп, што забавы шукае; прапаведніка сна, якому жыцьцё не цікава; тагасьветных, што бягуць ад зямлі й цела; пагарднікаў цела, што жыць развучыліся й жыцьцё пагарджаюць.
Ïм Заратустра ў сэрцы адказвае, што чалавек — пераход, што сон — толькі альтэрнатыва бязглузьдзіцы, што чалавек абавязыны сваïм болем і шчасьцем свайму целу й зямлі, і гэта ня ўсё, што сказаў Заратустра.
Таксама ён сустракае: злачынца, што шукаў шчасьце нажа й стаў бледным ад вобразу ўласнага ўчынку; хлопчыка, што падымаецца ўгору, пераскоквая прыступкі й стаміўся ад вышыні, ненавідзе яе й зайздросьціць Заратустры, які ўзьняўся шчэ вышэй.
Кніга нагадвае Біблію, бо таксама напісаная прыпавесьцямі. «Так сказаў Заратустра» — гэта сапраўдная ніцшаўская Біблія. Яе нават цытаваць можна такім самым чынам, як рэлігійныя тэксты, напрыклад:
1 Кар 1:20: «Гдзе мудрэц? гдзе кніжнік? гдзе дасьледчык гэтага веку? Ці не ператварыў Бог мудрасьць сьвету гэтага ў вар’яцтва?». То бок гэта «Першае Пасланьне да Карыньцянаў Сьвятога апостала Паўлы», першы разьдзёў, дваццатая псальма. [1]
1 Прад 3:2: «Я дам вам навуку пра Звышчалавека. Чалавек — гэта штосьці, што трэба адолець. Што зрабілі вы, каб адолець яго?». То бок гэта Першая частка з «Так сказаў Заратустра», Прадмова, трэці разьдзёў, другі абзац. [2]
Я прыйшоў да высновы, што распавядаць пра Ніцшэ няма сэнсу, бо тады слухач ведае Ніцшэ толькі зь пераказаў яго, да сапраўднага ён не дасягае. Таму няма ніцшэанца, які не чытаў «Так сказаў Заратустра» падобна таму, як няма сьвятара, які не чытаў Біблію.
#філязофія #Ніцшэанства

«Калі краіна паміж вайною й сарамотаю абірае сарамоту, яна атрымае і вайну, і сарамоту.»
#Выцемка Ўінстана Чэрчыля, якую ён ніколі не казаў.