Telegram Web
💥 Край вольных і край дужых — самыя папулярныя прынты за ўсю гісторыю Symbal.by!

І цяпер у вас таксама ёсць магчымасць набыць рэчы з гэтымі ўжо легендарнымі дызайнамі. Цішоткі для дзетак, жанчын і мужчын. Світшоты і кепкі, торбы і заплечнікі ды яшчэ шмат іншых цікавых рэчаў.

Замаўляйце праз сайт Redbubble з дастаўкай па ўсім свеце!

👐Прыемны бонус! На першую замову можна атрымаць зніжку -20%. Рэгіструйцеся на Redbubble і прома-код прыйдзе на ваш е-мэйл!
🔥Старадаўняй літоўскай Пагоні не разбіць, не спыніць, не стрымаць!

Сабралі для вас 10(!) розных дызайнаў з нашым нацыянальным гербам. Цішоткі, світшоты, кепкі, магніты, чахлы для тэлефонаў і нават спадніцы. Усе гэтыя рэчы можна замовіць праз праз сайт Redbubble з дастаўкай па ўсім свеце.

💥Прыемны бонус. На першую замову можна атрымаць зніжку -20%. Рэгіструйцеся на Redbubble і прома-код прыйдзе на ваш е-мэйл!
Святлана Ціханоўская: «Сёння дзень народзінаў Паўла Белавуса. Чалавека, які заўсёды клапаціўся пра ўсё беларускае і сваімі дзеяннямі ствараў нацыянальную ідэю нашай краіны. Ён жыве мэтай – каб мы ўсе ведалі, што беларускамі і беларусамі быць годна. Але за сваю любоў да Беларусі ён зараз знаходзіцца за кратамі.

Аднойчы Павел сказаў: «Не трэба баяцца беларускіх дзяўчат у майках-вышыванках, страшней убачыць рускіх хлопцаў у кірзавых ботах і на танках!». Павел глядзеў далёка наперад і меў рацыю. Зараз, калі рэжым перапісвае гісторыю нашай краіны, забараняе кнігі беларускіх пісьменнікаў і рэпрэсуе за размову на роднай мове, – нам трэба яшчэ мацней бараніць сваё, беларускае.

Павел Белавус рабіў усё дзеля таго, каб у нас была магчымасць падкрэсліваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць насуперак прарасійскай палітыцы. Дык давайце разам працягваць яго справу – размаўляйце па-беларуску, падтрымлівайце кантэнт на роднай мове і ўпрыгожвайце сябе рэчамі з нацыянальнай айдэнтыкай. Шануйце сваё і сваіх!

Сёння я б хацела пазычыць Паўлу як мага хутчэй апынуцца побач з сям’ёй і працягнуць працу на карысць новай Беларусі».
Зусім хутка беларусы і беларускі па ўсім свеце будуць адзначаць Дзяды — дзень ушанавання памерлых. Але што рабіць, калі вы не дома?

Хочаце сачыць, дзе, як і калі беларусы ў вашым горадзе ці краіне будуць адзначаць святы і памятныя даты? Альбо даведацца пра новыя выставы, канцэрты і іншыя беларускія імпрэзы?

Заставацца на беларускай хвалі дапаможа тэлеграм-бот «Будзьма разам!» (https://www.tgoop.com/Budzma_razam_bot). Гэта ўнікальны інфарматар пра ўсе мерапрыемствы, што ладзяць беларусы ў розных краінах свету! 😍

Як карыстацца:

▫️выбірайце канкрэтны горад або хоць цэлую краіну,
▫️падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы
▫️ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы).
▫️А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

💫 Далучайцеся і дзяліцеся спасылкай на бот: https://www.tgoop.com/Budzma_razam_bot

🤍❤️🤍 Будзьма беларусамі і будзьма разам у любой кропцы свету!
2025/02/20 21:31:17
Back to Top
HTML Embed Code: