Telegram Web
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская сустрэлася з намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Усходняй Еўропы

«Сёння я сустрэлася ў Вільні з Крыстаферам Смітам. Спадар Сміт учора быў са «спецыяльнай аперацыяй» у Мінску – вызваліць нашых палітвязняў – Алену Маўшук і Андрэя Кузнечыка, а таксама грамадзяніна ЗША.

Я падзякавала спадару Сміту за яго намаганні, за ўзаемадзеянне і каардынацыю з Офісам, і перадала асабістую ўдзячнасць прэзідэнту Трампу і дзяржсакратару Рубіа: менавіта дзякуючы іх палітычнай волі гэта стала магчымым.

Я радая, што ў нас завязваюцца даверлівыя адносіны з новай амерыканскай адміністрацыяй, і ўчора мы пабачылі канкрэтныя вынікі гэтага супрацоўніцтва. Крыстафер Сміт запэўніў мяне, што ўчорашнія вызваленні былі зробленыя рэжымам аднабакова, без нейкіх саступак з амерыканскага боку.

Мы з ім абмеркавалі наступныя крокі па вызваленні іншых палітвязняў. Так, нашая мэта – каб усе выйшлі на свабоду, каб былі спыненыя рэпрэсіі. Гэта неабходная ўмова, каб мог пачацца нацыянальны дыялог. І я бачу, што з амерыканскага боку ёсць жаданне і гатоўнасць нам у гэтым спрыяць.

Са спадаром Смітам мы таксама прагаварылі іншыя пытанні: працяг Стратэгічнага дыялогу і ўзаемадзеянне на міжнароднай арэне, асабліва ў кантэксце бягучых перамоваў па Украіне. Нельга дапусціць, каб Беларусь стала «суцяшальным прызам» для Расіі, і трэба рабіць усё магчымае, каб вывесці Беларусь з вайны».
Святлана Ціханоўская: «Даведалася, што гэтай ноччу расійскі беспілотнік прабіў абарончы саркафаг над Чарнобыльскай АЭС.

Жудасна, якія бесчалавечныя ўчынкі здзяйсняе Расія ў гэтай вайне. Некалькі дзясяткаў гадоў таму мы ўсім светам рабілі ўсё магчымае, каб ліквідаваць жахі Чарнобыльскай трагедыі. Мы сачылі за кожнай навіной і шукалі магчымасці дапамагчы ахвярам. Але дыктатараў не хвалююць мірныя жыхары. У гэтую нядзелю расійскі «Шахед» цудам не ўляцеў у жылы дом у Хойніках. Сённяшняя атака магла стаць яшчэ адной страшнай трагедыяй у гісторыі нашага рэгіёна, наступствы якой пагражалі б не толькі нам, але і нашым дзецям і ўнукам.

Толькі сёння я казала на саміце па бяспецы: бяспека ў нашым рэгіёне – гэта бяспека Еўропы. І гэтай ноччу мы атрымалі чарговае пацвярджэнне гэтаму. Няма ніякай розніцы, як гэты ўчынак будзе абгрунтаваны: «памылка», «дыверсія» ці «стратэгічная атака». Адзіныя вынікі гэтай вайны – новыя смерці і разбураныя жыцці ні ў чым не вінных людзей. Таму мы робім усё магчымае, каб перамагчы дыктатуру – каб не было новых трагедыяў і новага Чарнобыля, які можа здарыцца з-за тых, хто ахвяруе людзьмі дзеля ўлады» .
❤️ Каханне – гэта…

Памятаеце жуйкі «Love is...», у якіх каханне – гэта самыя розныя рэчы ад рамантычных да зусім дзіўных для кагосьці ўчынкаў? Бо каханне для кожнага сваё!

У Дзень Святога Валянціна прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай дзеляцца, што для іх значыць каханне.
2025/02/15 03:04:36
Back to Top
HTML Embed Code: