Urban Hrodna - городская среда Гродно
На Ажэшкі паставілі кашпо з дрэвамі і кветкамі, а на Савецкай у аркі ўставілі кветкі Уздоўж вуліцы выставілі драўляныя скрыні з 6 пераплеценымі вербамі. Пад дрэўцы высадзілі кветкі, якія перагукаюцца з кветкавым плотам уздоўж парка Жылібера. Іх, дарэчы, закрывалі…
Частка кветак на арках на Савецкай аказаліся штучнымі 😳
Іх размясцілі на верхніх частках арак.
Першапачаткова гаворкі пра тое, што Савецкую "азеляняць" штучнымі кветкамі, не ішло - абяцалі сапраўдныя.
Магчыма, прычына ў тым, што сапраўды могуць быць праблемы з палівам - гродзенцы апасаліся, што вада будзе ліцца проста на галовы пешаходам. А можа, не хапіла жывых... У любым разе, азеляняць самую турыстычную вуліцу горада штучнымі кветкамі - сумнёўнае рашэнне🫣

🤣12🤬5🗿4
Вось такую абстрактную фігуру ў 5 м вышынёй за 35 тыс. рублёў паставяць у Ваўкавыску
Скульптура будзе з металакаркасу і шклапластыку
Што яна вам нагадвае?🤔
Скульптура будзе з металакаркасу і шклапластыку
Што яна вам нагадвае?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👎17🤯4👍3❤1🔥1🗿1
Дарогу ад кола ля Гібулічаў да раздарожжа на Альшанку (бетонку) зробяць чатырохпалоснай
◾️Само кола павялічаць амаль у два разы.
◾️Ад кола да Альшанкі будзе суцэльная раздзяляльная паласа без разрываў. Шмат працаў будзе звязана з выроўніваннем рэльефу дарогі.
◾️На чатырохбаковым скрыжаванні ля Паўднёвага і Малой Альшанкі паставяць прыпынкі грамадскага транспарту і зробяць рэгуляваны пешаходны пераход.
◾️Скрыжаванне ля Альшанкі пераробяць на кола.
📆Працы плануюць завяршыць да 7 лістапада. Падрыхтоўку ўжо пачалі.
Крыніца: "Гродна Плюс"

👍5❤1👎1
Гродназеленбуд запускае конкурс і акцыю - "Палі дрэва" - даўжынёй у лета. Прызам стане клумба 🌷 🚿
Удзельнічаць могуць сем'і, школьнікі, працоўныя калектывы прадпрыемстваў, суседзі ці проста неабыякавыя гараджане
Для гэтага трэба:
📸 зняць фота ці відэа, як вы паліваеце саджанцы або маладыя дрэўцы
📱 запосціць гэта ў Instagram ці TikTok з хэштэгамі акцы #поливВУ і адзначыць там @grodnozelenstroj
🗓Перыяд акцыі: 1 чэрвеня - 31 жніўня
Найлепшыя фота/відэа апублікуюць ў Telegram-канале Гродназелянбуда. Там зладзяць галасаванне сярод падпісантаў, якія вызначаць пераможцу.
Яму і падорацьклумбу - якім чынам, не ўдакладняюць🤔
Удзельнічаць могуць сем'і, школьнікі, працоўныя калектывы прадпрыемстваў, суседзі ці проста неабыякавыя гараджане
Для гэтага трэба:
📸 зняць фота ці відэа, як вы паліваеце саджанцы або маладыя дрэўцы
🗓Перыяд акцыі: 1 чэрвеня - 31 жніўня
Найлепшыя фота/відэа апублікуюць ў Telegram-канале Гродназелянбуда. Там зладзяць галасаванне сярод падпісантаў, якія вызначаць пераможцу.
Яму і падораць
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1🔥1
Крыху навін рэканструкцыі ў Гродне: стогадовы (былы) дзіцячы садок на Васілька знеслі, а фасад гістарычнага будынка на Вялікай Траецкай абваліўся проста на вуліцу 🧱
На Вялікай Траецкай падчас будаўнічых працаў абрынулася сцяна гістарычнага будынка №31 (кан. XIX ст., шмат гадоў там быў "Выраб ключоў"). Цэгла прабіла агароджу будоўлі і рассыпалася на праезную частку.
Дом выкупілі ў 2022 г. разам з домам №33. Будынкі былі ў аварыйным стане, там практычна адсутнічаюць падмуркі. Іх збіраліся аб'яднаць і аднавіць гістарычнае аблічча - дэталі дэкора, страчаныя ў савецкі час, балконы, а таксама вярнуць брамы, якія вялі з двара на вуліцу. Аварыйныя ўчасткі сцен збіраліся дэмантаваць і аднавіць з захаваннем габарытаў і вонкавага выгляду з «роднай» керамічнай цэглы. Дзверы і вітрыны будуць драўлянымі. Рэканструкцыя пачалася ў 2025 г. Там плануюць адкрыць рэстаран са сцэнай для канцэртаў, а ў падвале — пякарню.
Дом №31 першапачаткова быў нетынкаваны, меў карніз і міжпавярховы пояс аздобленыя сухарыкамі, вокны з лучковымі перамычкамі.
З двухпавярховым домам на Васілька, 5 (1911 г. пабудовы) іншая гісторыя. Яго выкупілі і мусілі рэканструяваць пад жылы дом. Хоць у 2018 г. там ужо пачынаў рэканструкцыю іншы ўласнік - дом рыхтавалі пад праваслаўны сацыяльны цэнтр - новы гаспадар вырашыў не вошкацца з узмацненнем сценаў для жылля, а проста знесці. Паводле праекта, у новым доме павялічыцца плошча. Мяркуючы па праекце, апублікааным перад абмеркаваннямі, ішла гаворка пра знос прыбудовы справа. Але ў выніку "рэканструкцыя" = "знос дома і адбудова наноў".

🤬22❤1👍1🔥1👏1😢1
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Крыху навін рэканструкцыі ў Гродне: стогадовы (былы) дзіцячы садок на Васілька знеслі, а фасад гістарычнага будынка на Вялікай Траецкай абваліўся проста на вуліцу 🧱 На Вялікай Траецкай падчас будаўнічых працаў абрынулася сцяна гістарычнага будынка №31 (кан.…
На Вялікай Траецкай: было - планавалася - пачалі разбіраць - стала пасля таго, як фасад абрынуўся
Паміж апошнімі двума здымкамі - літаральна пара дзён

🤬15😢8❤1👍1🔥1👏1
Для Гародні купілі рабатызаваную касільную машыну
Яна можа касіць траву на схіле. Больш за 80 га зямлі ў нашым горадзе - гэта схілы і адхоны.
Новая машына па эфектыўнасці замяняе 18 мотакосаў. Гарадзенскі робат-касілка - першы такога кшталту ў Беларусі.

👍9🤯4🤔1🤣1
У Гародні шукаюць інвестараў для праекта на пяці зямельных участках
Там разглядаюць магчымасць будаўніцтва аб'ектаў аховы здароўя - гэта могуць быць прыватныя медцэнтры:
👉 уздоўж праспекта Янкі Купалы, побач з гарадской бальніцай №4 (і праз дарогу якраз будуюць новую гарадскую бальніцу);
👉 у раёне вул. Кабяка - на пустцы за станцыяй пералівання крыві
👉 на скрыжаванні вуліц Уладзімера Караткевіча і Агінскага (ля прыпынку грамадскага транспарту «Вуліца Караткевіча»)
👉 на скрыжаванні вуліц Уладзіміра Караткевіча і Агінскага (ля прыпынку грамадскага транспарту «Сярэдняя школа № 39»)
👉Таксама ёсць магчымасць пабудовы камунальна-абслуговы аб'екта на зямельным участку па вул. Пучкова

👏6❤2
Рашэнне прынялі 26 чэрвеня 2025 г. на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.
Надаць будынку такі статус хацелі яшчэ ў 2024 г.
📖 Будынак драмтэатра пабудавалі ў 1984 г., на месцы кляштара бернардынак. Мае рысы неафутурызму і структурнага экспрэсіянізму. Перад уваходам усталявана скульптура Пегаса.
❗️Будынак лічыцца вяршыняй савецкага мадэрнізму ў Гродне, адзін з самых значных помнікаў усяго савецкага мадэрнізму і адзін з найлепшых узораў архітэктуры мадэрнізму ва Усходняй Еўропе.
📸 Instagram dramagrodno
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤12🤮6🤔5🗿5🤯1
❗️Прыпынак «Вуліца Гарнавых» закрыюць, а «Абласная філармонія» перанясуць
🚏«Вуліца Гарновых» на вул. Гарнавых закрыюць з 9.00 7 ліпеня да 17:00 25 ліпеня.
🚏«Абласная філармонія» на вул. Перамогі перанясуць на 50 м наперад па кірунку руху грамадскага транспарту з 9.00 7 ліпеня да 17:00 8 жніўня.
Прычына зменаў - рамонт дарогі.

❤3