Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
1724 - Telegram Web
Telegram Web
Небясьпечны самападман

Няма нічога горшага ў палітыцы, чым самападман і ілюзіі, якія прыводзяць да вельмі катастрафічных наступстваў, да памылковых рашэньняў і самазгубных стратэгій:

Да 2020 году розныя апазіцыйныя структуры і СМІ распаўсюджвалі ідэі, што рэжым слабы, праз 2-3 гады ен разваліцца, трэба пачакаць.

Лукашэнка хворы і раздражняе Маскву і таму, ягоны лес ўжо вырашаны Гэтае пюрэ ўсоўвалі ў голавы заходнікаў і ўласнага грамадства, атрымоўваючы ад першых патрымку, каб перачакаць 2-3 гады да перамогі.

Фактычна, тое ж самае адбываецца і зараз. Пачаўшы з 2020 году, калі новапаўстаўшыя ды і старыя дзеячы прасоўвалі традыцыйную лінію "ужо перамаглі - трэба пачакаць":

1. 2020-2021. Лукашэнка скончаны, ён сыдзе праз некалькі месяцаў. У восень 2021 яго ўжо дакладна не будзе. Мы перамаглі. Масква шукае замену, рыхтуе новыя выбары. Мы ўжо перамаглі;

2. 2022-2024. Лукашэнка хворы ўжо амаль памер, стаміўся і вось вось сыйдзе. На выбары ен не пойдзе;

3. 2024. Санкцыі працуюць, бо Лукашэнка пачаў выпускаць зьняволенных. (За 4 гады 100 чадавек з больш чым 2-4 тыс.)

4. На Лукашэнку давіць Кітай (цэнтр ціску перамясьціўся з Масквы ў Пекін), ен таму і выпускае людзей;

Гэтае памылковая ацэнка сітуацыі працуе выключна (і як мы пабачылі працавала) толькі супраць апазіцыі, беларускага грамадства, ды і Захаду:

- Чаканьне самаразвалу рэжыму і сьмерці Лукашэнкі прыводзіла да таго, што ў апазіцыі не было жаданьня разьвіваць свае структуры і ўплывы ў грамадстве. Навошта, калі само ўсе вырашыцца, галоўнае каб на Захадзе, ну і ў Маскве прызналі і прызналі А, Б ці С новым прэзідэнтам;

Менавіта такое мысьленьне панавала ў 2020 годзе. Мы ўжо перамаглі, Лукашэнка вось вось сыдзе, ен пакуе валізкі.

Як вынік: нам не патрэбна ніякая доўгатэрміновая стратэгія, нам не патрэбна ствараць і разьвіваць структуры, мабілізаваць людзей.

Нам не трэба дбаць пра ябсьпеку тых хто ў Беларусі. Людзі будзьце актыўнымі. Калі рэжым хутка заваліцца, то не страшна сесьці ў вязьніцу, навошта хаваць твары,, навошта супраціўляцца. "Аўтазак гэта проста машына".

У выніку дзесяткі тысяч людзей патрапілі пад рэпрэсіі, губляюць свае здароў’е і жыцьце ў вязьніцах.

Бо йм паабяцалі хуткі сыход дыктатара і крах рэжыму. Таксама не было патрэбы ствараць структуры, і інстытуты з улікам шматгадовай барацьбы. У сваю чаргу, людзі жыўшыя на энтузіязьме і верыўшыя ў "хуткую перамогу" пачалі проста сыходзіць. Адсутнасьць адэкватнай ацэнкі сітуацыі, кармленьне абяцаньнямі, прывяло да таго, што і электарат і "паплечнікі" разчараваліся і пачалі ўнутраную эміграцыю з апазіцыі, а магчыма і з сістэмы каштоўнасьцяў. Давер да апазіцыі, йх планаў цалкам падарваны і ўспрымаецца не сур’езна. Ды і самі планы выглядаўць як "тусовачныя";

В. Санкцыі і ціскі Кітаю, таксама з той жа сьферы. Санкцыі аслабляюць рэжым, там хутка пачнецца бунт і развал. Трэба чакаць і далей давіць, нават няхай цяжка будзе беларусам.

Эфект - ніякага інфраструктурнага развіцьця, ніякай стратэгіі, пагаршэньне сітуацыі палітычных зьняволенных, няспыннасьць рэпрэсій, маніпуляцыя рэчаіснасьцю, далейшая дэградацыя апазіцыі і якойколечы падтрымкі для яе.

Што тычыцца Кітаю, як і ў аспекце з Масквой - спроба шукаць ключы да Беларусі не ў Беларусі, а за мяжой. На пачатку гэта была Масква. І большасьць беларускіх "ліберал-дэмакратаў" шукалі падтрымкі ў Маскве, адкінуўшы нацыянальныя інтарэсы, кормячы сябе, грамадства і Захад дэмакратызацыяй з Масквы.

Чаканьні цудаў ад Паднябеснай, экспарт якой у краіны ЕЗ складае больш за 500 млрд., у год, прывядзе да такога ж выніку.
- Адсутнасьць аб’ектыўнага разуменьн сітуацыі ў Беларусі і ступені трываласьці рэжыму. Скіраванасьць на чаканьні;
- Адсутнасьці альтэрнатыўных, аператыўных стратэгій і падыходаў у пытаньнях вызваленьня палітычных зьняволенных;

- Звужэньне рэсурснай базы і раскладаньне структур. Імітацыя эфектыўнасьці. Дзейнасьць скіраваная на замацаваньне ўласных пазіцый на Захадзе коштам лесу Беларусі і беларусаў;
- Расчараванасьць грамадства і, а ў далейшым і Захаду ў апазіцыі. Грамадства будзе ўбудоўвацца ў новую рэчаіснасьць, Захад - шукаць кантактаў з Лукашэнкам ў абыход пазіцый і меркаваньняў апазіцыі;

Рэальнасьць наступная: санкцыі не прывядуць да вызваленьня палітычных вязьняў і зьмены сітуацыі ў краіне, не прывядуць да аслабленьня рэжыму. Гэта проста трэба разумець. Калі нехта кажа, што санкцыі працуюць, калі Лукашэнка выпусьціў 30 хворых, псіхалагічна і псіхічна вычэрпаных да стану зомбі, людзей гэта маніпуляцыя. Палітычныя сьпекуляцыі на гэтую тэму, патрэбны выключна, для захаваньня ўласных палітычных пазіцый і прыдуманай значнасьці і ні ў якай ступені не палепшаць сітуацыі тых, хто зараз церпіць у вязьніцах.

Калі нехта выступае за санкцыі, добра - вашая справа і вашая адказнасьць, але не кажыце, што яны прыносяць рэальны эфект. Санкцыі маюць толькі маральнае вымярэньне, "мы з тэрарыстамі не гандлюем", што па факце азначае ахвяраваньне (а не ратаваньне) жыцьцямі закладнікаў. То бок, "палітыкі" якія выступаюць за перапыннасьць ціску і "no trading with regime", павінны сказаць, што жыцьці людзей і йх здароў’е прыносіцца ў ахвяру працяглай барацьбе з невызначыным вынікам.

Калі гаворка вядзецца пра ратаваньне жыцьцяў і калі ёсьць магчымасьць вызваліць не дзесяткі, а сотні (пры гэтым рэжым не адмовіцца ад рэпрэсій), то чаму не паспрабаваць выкарыстоўваць іншыя падыходы і стратэгіі, прынамсі сыходзячы з аб’ектыўнай ацэнкі сітуацыі, што супрацьстаяньне з рэжымам Лукашэнкі можа зацягнуцца на некалькі год, і што за гэтыя гады "войска" апазіцыі цалкам зьнікне, а "лідэраў" будуць нелюбіць таксама моцна, як і Лукашэнку.
"Святлана Ціханоўская намінуе на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вольгу Зазулінскую". Зазулінская з’яўляецца кіраўніцай фонду "Страна для жизни".

Агульнае: Медиа-канал Тихановского - Страна для Жизни (200 тыс., подписчиков);
Фонд Страна для Жизни. Быў пад кіраваньнем блізкай да Ціханоўскай асобы М.Мароз. У выніку канфлікту з’ехала ў Варшаву дзе займаецца бізнэсам.

Зазулінская: былы прадпрымальнік (гандаль), кіраўнік фонду ў Беларусі, валанцер. Зараз пазіцыянуе сябе як праваахоўніца.

Якія высновы:

- Ніякіх рэформаў кабінэту і паляпшэньня яго структурна-інстытуцыйнай эфектыўнасьці;

- Абсалютная прывязка да ОСТ. Замацаваньне карпаратыўнасьці. Магчыма яшчэ і таму, што ніхто паза набліжаных да групы Ціханоўскай у Кабінет ісьці не хоча. Хаця як заяўляюць працоўнікі кабінету рэгулярна падаюцца дзесятак заявак на працу ў АПК + сотні людзей прашлі праз праграму кадравага рэзэрву, а людзей ужо няма;

- Абарона карпаратыўных інтарэсаў;

- Недапушчэньне альтэрнатыўных думак і падыходаў, унутранай крытыкі. Вольга Гарбунова была самастойным чалавекам у сваіх поглядах і падыходах, таму і сыйшла.

- Ідэалагічнае забясьпячэньне санкцыйнай палітыкі. Санкцыі любым коштам;

Нешта мне падказвае, што можа паўтарыцца сцэнар Зарэцкай.

Але зараз гэта ўжо не мае ніякага значэньня.
Як мне паведамілі. Кіраўніком Фонду СдЖ, зяўляецца С.Ціханоўская, як і Кіраўніком фонду Аб’яднаны Пераходны кабінет.
Памочніца Ціханоўскай "віцэсьпікер" КР.

Сваякі, фаварыты, супрацоўнікі ва ўсіх новапалітычных структурах.
З аднаго боку, гэта прыватызацыя палітычнай сьферы, а з іншага - палітычная карупцыя.
Так памерла беларуская дэмакратыя.
Зараз, мы, з Зянонам Станіслававічам у Кіеве. Завезьлі машыну ад беларускай дыяспары ў Бельгіі, іншую дапамогу і ахвяраваньні для ваяроў Палка імя К.Каліноўскага ад беларусаў замежжа. Плануецца шэраг сустрэч з беларускімі дабраахвотнікамі. Галоўная мэта падтрымаць пазітыўныя перамены ў ПКК, кансалідаваць рэсурсы скіраваныя на яго развіцьце. Таксама запланаваны шэраг іншых важных палітычных сустрэч.

Сеньня, дзякуючы прадстаўнікам ПКК наведалі Нацыянальны музей Украіны, паразмаўлялі з дырэктарам Юрыем Саўчуком. Вельмі шмат важных сучасных ваенных экспазіцый у тым ліку па Курскаму рэгіену.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
План Трампа, make a deal.
У леньце раней былі ўжо дыскусіі "хто лепшы для Украіны, Трамп, ці Харыс". Я стаўлюся скептычна да абодзьвух варыянтаў. Дэмакраты прадбачныя ў сваей павольнасьці і двузначнасьці. Рэспубліканцы (Трамп) непрадбачныя ў сваей непрадбачнасьці і адсутнасьці пазіцыі.
Прыхільнікі Трампа лічаць, што ў Трампа ёсьць план і ен будзе больш эффектыўны ў сваіх дзеяньнях.
Але такія выказваньні на жаль сьведчаць пра адваротнае.
Чамусьці пад час сваіх выступаў Трамп не выказваецца ясна і дакладна пра тое, што будзе падтрымліваць Украіну і будзе давіць на Пуціна, а дарадцы і сьпецыялісты ад міжнародных зносін не могуць паўплываць на ягоную пазіцыю.
Такія выступленьні і выказваньні з пэўным неукраінскім ухілам не дадаюць упэўненасьці.

І ў пазіцыі make a deal, не хапае вельмі шмат дэталяў.
Ніколі больш?

Зеркало ўзяло вялікае інтэрв’ю ў Васкрасенскага (!). Я так разумею, гэта звычайны меркантыльны падыход, "аб’ектыўнай журналістыкі і журналістыкі па-за палітыкай".

Але як жаж прынцып "ніколі больш", ігнор усім калабарантам сістэмы і г.д.

Урэшце, мы вяртаемся да пытаньня, "а чаму ж, сістыма трывала 30 год і трывае зараз?"

Адказ просты, "таму што вялікі сэгмэнт журналістыкі не быў нацыянальным, не быў незалежным, не быў палітычна прынцыповай (мы пляцоўка для ўсіх), была кан’юнктурнай (трэба выжваць, і нарошчваць прагляды, а ўжо потым мы станем нацыянальнымі і прынцыповымі). А як жа інакш, бо калі мы будзем іншай: нацыянальнай і прынцыповай, то страцім нашых чытачоў і аўдыторыю,бо ей пляваць на нацыянальнае і на прынцыпы? Таму мы будзем на расейскай мове і праводзіць расейскія наратывы, бо так добра для аўдыторыі, а значыць і для нас.
Таму ці павінна здзіўляць факт адсутнасьці нацыянальнага лідэрства і разуменьня нацыянальных інтарэсаў, ды ўвогуле разуменьне нацыянальнага. Як раз гэтыя чаты гады, электаральны імпэт трэба было выкарыстоўваць для перафарматаваньня яго ў нацыянальнае, і для ўмацаваньня палітычнага этасу.
Але, як бачым, усе вяртаецца да старых практык.

Мінула 4 гады, імпэт прынцыповасьці мінуў, ўзмацняецца настальгія па канфармізму і мягкай убудаванасьці ў сітэму і ідэадогію дзяржавы Лукашэнкі.

Зараз інтэрв’ю з Васкрэсенскім, заўтра з Мел’янцовым, потым з Эйсмант, Рыжанковым і Пяткевіч. А потым глядзіш: парадак і стабільнасьць.
Настрыфікацыя

Насколькі я ведаю, праблема прызнаньня беларускіх дыпломаў за мяжой (у прыватнасьці ў Варшаве) сістэмна не вырашана. З 1 кастрычніка пачынаецца акадэміцкі год, а шмат студэнтаў з Беларусі застаюцца ў падвешаным стане. Паступіўшы ў ВНУ пачаць вучобу не могуць, бо не праходзяць працэдуру настрыфікацыі. Не магу сказаць, ці беларусы сутыкнуліся з гэтымі праблемамі ў іншых краінах? (Калі так - пішыце).

Ёсьць пэўныя выключэньні для студэнтаў якія пацярпелі ад рэпрэсій, ці паходзяць з сем’яў рэпрэсаваных. Ці гэты механізм працуе дасканала, я не ведаю.

Па ідэі, прадстаўнікі "кабінэту" нейкім чына павінны трымаць гэтае пытаньне на кантролі і рэгулярна інфармаваць пра сітуацыю, пры неабходнасьці пільна сустрэцца з міністрам адукацыі.

Калі есьць нейкія рашэньні, дамоўленасьці, механізмы пераадоленьня праблемы, то інфармацыя пра гэта павінна быць і абнаўляцуа кожны дзень на "афіцыйных старонках кабінетаў і офісаў, на розных каналах.

Справа канкрэтная і датычыць інтарэсаў маладых беларусаў, асабліва хлапцоў, для якіх гэта адзіная магчымасьць не трапіць у лукашэнкаўскае войска, ды пад расейскую прапаганду.

Стварэньне умоваў для выезду і навучэньня беларусаў - гэта супольны інтарэс. Асабліва, калі Еўропа праводзіць палітыку санкцый ды ізаляцыі Беларусі і беларусаў, хаця ў заявах дэкларуюць, што падтрымліваюць беларускае грамадства.

У гэтай сітуацыі, калі "кабінет, рада, офіс", якія надзялілі сябе прадстаўнічымі функцыямі, не можа вырашыць праблему, і калі патрэбны дадатковыя высілкі, прапаную:
палітычным і грамадскім структурам беларусаў у Польшчы, а йх дзесяткі (таксама іншых краінаў) - супольна зьвярнуцца да міністра адукацыі, прэм’ер міністра Польшчы з прапановай хуткага і пазітыўнага вырашэньня птыньня прызнаньня дыпломаў, не гледзячы на разрыў дамоўленасьці па агульнаму прызнаньню дыпломаў.
Путин: "Кроме того, РФ оставляет за собой право применить ядерное оружие в случае агрессии против России и Беларуси как участника Союзного государства. Эти вопросы согласованы с беларусской стороной и лично с Александром Лукашенко.

В том числе если противник, используя обычное оружие, создает критическую угрозу нашему суверенитету.

То бок па факту, Расея ўжо зараз можа сягнуць па ядзерную зброю і нанесьці некалькі ўдараў. Бярэм пад увагу баявыя дзеяньні украінцаў у Курскай вобласьць (часткі Херсонскай, Запарожскай вобласьці, Данецкая і Луганская таксама абвешчаны тэрыторыяй расеі). Павялічэньне інтэнсіўнасьці ўдараў па тэрыторыі расеі.

Да гэтага, Масква можа адмыслова арганізаваць правакацыю ў памежным рэгіене Беларусі і Украіны, з тым каб менавіта ядзерны запуск адбыўся з мяжы Беларусі.

У дадзенай сітуацыі ўсе "чырвоныя і не чырвоныя" лініі перасечаны. Навошта такія заявы, якія ўжо гучалі, але зараз больш артыкуляваныя:
-Для ўнутранага спажыўца і джманстрацыі рашучасьці, бо нават Салаў’еў загаварыў пра магчымасьць адхіленьня галоўнакамандуючага. Не думаю, што ён асьмеліўся б казаць такія словы без "адмысловага даху";
- Падняць градус неўпэўненасьці ў Еўропе для ўзмацненьня прамірнай рыторыкі, як таксама і ў ЗША;
- Не дазволіць заходнім краінам даць зяленае сьвятло Кіеву выкарыстоўваць іх узбраеньні для ўдараў па тэрыторыі РФ;
- Змусіць Захад спалохацца і прытрымаць актаўнасьць Кіева ў дзеяньнях і атаках дронаў;

Ці пойдзе Пуцін на ўдар. Мне падаецца ў выніку пагроз для ягонай улады і ў крытычны для сябе момант - так. Але мне падаецца, што выкарыстае дзеля гэтага Беларусь у першаю чаргу.
Маніпуляцыі і вайна са здаровым сэнсам

Даўно вядома, што адным з простых механізмаў маніпуляцый у сучасных СМІ з’яўляюцца скандальныя загалоўкі. Яны будуюцца з вырваных з катэксту цытат публічных асоб.

У сваю чаргу чытачы з большага не маюць часу, ці не жадаюць чытаць (слухаць) увесь тэкст. "Правільна" сфармуляваны і паданы загаловак адразу фарміруе "патрэбнае" меркаваньне і хуткія рэакцыі аўдыторыі. Хаця сам арыгінальны тэкст скіраваны на зусім адваротныя праблемы і пытаньні.

Чым скандальней загаловак, тым больш клікаў і ўвагі, эмоцый і рэакцый, галоўным чынам негатыўных. І тым менш жаданьне і сіл 👉 удумліва чытаць увесь тэкст (і так усе зразумела).

Часам такія трукі проста звычайная камерцыя (nothing personal, just business), 💥 але з большага за гэтым скрываецца мэтанакіраваная маніпуляцыя:
☝️дыскрэдытацыя чалавека- паліьыка, ідэі, дзеяньня, стварэньне эмацыйнага напружаньня і канфлікту ў супольнасьці, перанакіраваньне ўвагі і гэтак далей.

За два апошнія дні, пакуль Зянон Пазьняк і я знаходзімся ў Кіеве, у "выданьні" НН 👈 з’явіліся два маніпуляцыйных загалоўкі (узятых з тэксту і інтэрв’ю Пазьняка) якія проста разарвалі беларускую інтэрнэт супольнасьць шквалам негатыўных, эмоцый.
👇
Зянон Пазьняк:
- Калесьнікава - палітычнае нішто.
- Хто можа замяніць Лукашэнку? Рэальна — ніхто.

( Ніхто-Нішто) 💥

Калі чалавек не прачытае ўсяго тэксту, (арыгіналу), то такія загалоўкі, без сумневу выклічуць (выклікалі) не тое, што адмоўную рэакцыю, але ненавісьць.

І гэтую першую рэакцыю ніякія доказы, пазіцыі, кантэкст, разважаньні, якія знаходзяцца ў самім тэксьце ўжо не пераб’юць і не зьменяць. ❌️

Ды і чытач не будзе нават глядзець тэкст. А эмоцыі застануцца ў падсьвядомасьці.


Аўтар маніпуляцыі ў НН не ставіў мэтай інфармаваць грамадства, але мэтанакіравана ўздзейнічаць на эмоцыі супольнасьці, узбуджаць ненавісьць і канфлікт.

Менавіта так дзейнічае лукашэнкаўская і расейская прапаганда.

Маніпулятар з усяго тэксту Пазьняка ад 20 верасьня ў ФБ, не ўзяў словы: "Усе палітвязьні павінны быць вызвалены". Падкрэсьлю - УСЕ. Менавіта ў гэтым быў галоўны сэнс тэксту.

Паказаць, што не гледзячы на крытычны падыход да палітычных пазіцый - жыцьце і свабода чалавекай найбольшая каштоўнасьць! Гэта канструктыўная, пазітыўная думка, але ці яна патрэбна маніпулятару?

Ці варта яе прасоўваць? Не.

А вось пра палітычнае нішто - гэта сенсацыя, гэта эмоцыі, ненавісьць, зьнявага, канфлікт. І менавіта ў гэтым задача, якая і была дасягнута, спарадзіўшы не толькі хвалю абурэньня ў публікі, але і вельмі прымітыўныя ганебныя рэакцыі у сеціве.


Другі маніпулятыўны загаловак больш яскрава паказвае тэхнікі дэструкцыі. Сутнасьць яго ў тым каб стварыць з Пазьняка прыхільніка рэжыму Лукашэнкі, ледзь не яго лабіста.

Рэакцыя публікі была імгненнай: Пазьняк падтрымлівае Лукашэнку, для Пазьняка Лукашэнка гарант незалежнасьці, Пазьняк працуе на рэжым і г.д.


Хаця сэнс тэксту (інтэрв’ю З.П.зусім пра іншае), але ж хто будзе гэта чытаць і тым больш думаць.

Але прывяду цытату:
👇
 «Хто можа замяніць? Рэальна — ніхто. Гледзячы якая будзе сітуацыя. Калі ён раптам, скажам, паляціць у космас, то замена будзе яшчэ горшай.

"Калі гэта ўпадзе (рэжым), і калі Расія будзе ў сіле — хаця б такой, як цяпер, — гэта значыць, што мы можам страціць незалежнасць. І на поўнач ад Украіны будуць расійскія войскі, расійскі рэжым».

Пазьняк разважае пра сытуацыю і сцэнары верагодных падзей ва ўмовах, калі Расея застаецца моцнай і кантралюе стратэгічную прастору Беларусі.

У выніку ягонай сьмерці, пры такой сітуацыі (на 26.09.2024 году) аб’ектыўна, хто можа зьмяніць рэжым, замяніць Лукашэнку? І тым больш вывесьці Беларусь са стану акупацыі?

Магчыма ОСТ-АПК-КР трыма дывізіямі на150 джыпах ўварвецца ў Беларусь з 3-х накірунках? (Але там нават стратэгіі ніякай няма).

Гэта азначае,што такімі расейскімі ўплывамі як зараз, сьмерць, ці зыход Лукашэнкі па факце нічога для краіны не зьмяняе, бо кантроль застаецца ў руках Масквы. Ці гэта трэба прынімаць у разлік? Так, трэба. Ці трэба пра гэта казаць? Так.
2024/10/09 10:23:18
Back to Top
HTML Embed Code: