Audio
🎙 У сённяшнім выпуску “Разважання да нядзельнага Евангелля” ксёндз Аляксандр Амяльчэня запрашае задумацца над роляй свецкіх вернікаў у Касцёле.
🌾 У Евангеллі гаворыцца пра тое, што “жніво сапраўды вялікае, ды работнікаў мала; таму прасіце Гаспадара жніва, каб работнікаў паслаў на жніво сваё”. Звычайна мы лічым, што гэтыя словы датычаць святароў, манахаў, сясцёр законных або свецкіх катэхетаў. Але ці абмяжоўваецца гэтае пакліканне толькі імі?
🙏 Аўтар заклікае задумацца над адказнасцю кожнага хрысціяніна і над тым, як важна дзяліцца сваёй верай з іншымі.

👍6❤1
Папа: на Божай ніве патрэбныя не эпізадычныя, а адданыя работнікі
Сёння няма недахопу ў "эпізадычных хрысціянах" – тых, хто час ад часу адчувае рэлігійны парыў ці ўдзельнічае ў асобных мерапрыемствах, але патрэбныя работнікі, якія гараць жаданнем штодня працаваць на Божай ніве, - адзначыў Папа 6 ліпеня 2025 года перад малітвай “Анёл Панскі”.

👍6❤4
Святы Айцец падзякаваў рэдакцыі ватыканскай "вулічнай газеты"
5 ліпеня 2025 года ватыканская “вулічная” газета “L'Osservatore di Strada” адзначыла сваю трэцюю гадавіну. Папа падкрэсліў асаблівае значэнне газеты, якая дапамагае глядзець на свет з перспектывы вуліцы і вучыць чуць галасы тых, у каго няма голасу.

👍5
Леў XIV: мір – гэта прагненне ўсіх народаў
6 ліпеня 2025 года пасля малітвы "Анёл Панскі" Святы Айцец звярнуўся да вернікаў з заклікам маліцца аб міры і выказаў шчырыя спачуванні сем’ям загінулых у ЗША.

🙏8
Audio
🎙 У сённяшнім выпуску рубрыкі "Філасофскія нататкі" ксёндз Раман Суша разважае над тым, што такое сапраўднае сяброўства. Ці дастаткова проста мець супольныя інтарэсы? Ці ёсць нешта глыбейшае, што злучае людзей?
🐦 🐦 🐦 З дапамогай байкі Грыгорыя Скаварады "Салавей, Жаўрук і Дрозд" аўтар раскрывае паняцце, якое філосаф называе “састрасьцем”, або па-грэцку – сімпатыя. Гэта слова азначае не проста, што хтосьці “падабаецца”, а значыць чалавек быццам “праходзіць праз тыя самыя перажыванні”.
🤝 Гэта значыць, што мы не проста адчуваем блізкасць, а мы падобныя ў жаданнях, упадабаннях і думках: у тым, што нас хвалюе, у тым, што любім, у тым, як шукаем праўду і Бога. Запрашаем паразважаць пра гэта разам!

👍6❤2
Пантыфік адправіўся на адпачынак у Кастэль-Гандольфа
6 ліпеня 2025 года, у другой палове дня, Папа Леў XIV накіраваўся ў сваю летнюю рэзідэнцыю ў Кастэль-Гандольфа. Наступныя два тыдні стануць для яго часам адпачынку.

👍4❤1
Папа распачаў летні адпачынак у Кастэль-Гандольфа
Леў XIV аднавіў традыцыю Рымскіх Пантыфікаў праводзіць летні адпачынак у Кастэль-Гандольфа, што ў 25 кіламетрах ад Рыма. Увечары 6 ліпеня 2025 года ён прыбыў у загарадную рэзідэнцыю, дзе яго сустрэла вялікая група вернікаў.

❤3👍2
Кастэль-Гандольфа: гісторыя, мастацтва, цікавыя факты
Леў XIV стаў шаснаццатым Папам, які будзе адпачываць у Кастэль-Гандольфа – мястэчку, якое служыць летняй рэзідэнцыяй Пантыфікаў з сярэдзіны XVII стагоддзя. Францішак тройчы наведваў Апостальскі палац, які ў 2016 годзе адкрыў для шырокай публікі, ператварыўшы ў музей. Музейны комплекс працягвае працаваць, у тым ліку і ў дні адпачынку Папы Льва XIV.

❤5🔥1
Audio
У новым выпуску праграмы “Касцёл і свет” прапануем вашай увазе падборку матэрыялаў, якія з’явіліся ў сусветных каталіцкіх выданнях на мінулым тыдні:
🙏 Кардынал Роберт МакЭлрой асудзіў міграцыйную палітыку ЗША, назваўшы яе маральна агіднай і нячалавечай.
⛪ У Амане ўрачыста адкрыўся новы душпастырскі цэнтр пры парафіі Святога Духа. Мясцовыя католікі лічаць падзею гістарычнай.
💻 Кенія прадставіла Нацыянальную стратэгію развіцця штучнага інтэлекту, якая мае на мэце зрабіць краіну лідарам у гэтай галіне на афрыканскім кантыненце.
🚶Колькасць пілігрымаў у Санцьяга-дэ-Кампастэла могуць у 2025 годзе дасягнуць рэкордных паўмільёна чалавек.
🚴 Афраамерыканскі католік Віктар Муні завяршыў 1000-кіламетровую велапілігрымку па Еўропе, прысвечаную памяці ахвяр Халакосту і барацьбе з антысемітызмам. У Рыме ён сустрэўся з Львом XIV і перадаў яму вымпелы свайго падарожжа.

👍4
Папа адклікаў дэлегата для Сіра-Малабарскай Царквы
Святы Айцец спыніў паўнамоцтвы архіепіскапа-епіскапа Кошыцкага Кірыла Васіля як папскага дэлегата па літургічных пытаннях для Сіра-Малабарскай Царквы ў Індыі.

👍2🤔2
Апублікаваны новы дакумент па рэалізацыі сінадальнага працэсу
Генеральны сакратарыят Сінода Біскупаў апублікаваў дакумент “Шляхі рэалізацыі Сінода на перыяд 2025-2028 гадоў”, які тычыцца цяперашняга этапу ажыццяўлення сінадальнага працэсу.

👍3❤2😁1
Зоркі і палітыкі на полі дзеля малых пацыентаў папскага шпіталя
15 ліпеня 2025 года ў італьянскім горадзе Акуіла адбудзецца 34-ы дабрачынны "Матч Сэрца", збор ад якога накіруюць на дапамогу сем'ям хворых дзяцей, што праходзяць лячэнне ў шпіталі “Bambino Gesù” (Дзіцятка Езуса).

🔥2❤1
Біскупы Беларусі запрашаюць Льва XIV наведаць краіну
Падчас галоўных урачыстасцей у санктуарыі ў Будславе каталіцкія біскупы Беларусі запрасілі Льва XIV здзейсніць апостальскі візіт у краіну.

❤14
Абвешчаны склад журы “Прэміі Заіда за чалавечае братэрства”
Шэсць міжнародных экспертаў, сярод якіх прадстаўнік Святога Пасада, былы кіраўнік Еўрапейскага савета і кіраўніца ЮНІСЕФ, вызначаць лаўрэатаў Прэміі вартасцю 1 мільён долараў.

👍3
Папа Леў XIV і свет вачыма дзяцей
Мінула два месяцы з моманту абрання Роберта Фрэнсіса Прэвоста на Пасад святога Пятра. За гэты час з’явіўся шэраг выяў, якія сімвалізуюць яго пантыфікат. На адной з іх новы Папа прысеў каля дзяўчынкі, якая падарыла яму малюнак. За гэтым простым жэстам стаіць моцнае пасланне: каб пабудаваць лепшы свет, трэба зірнуць на свет вачыма дзіцяці.

❤1
Audio
📜 Выйсце славутай сацыяльнай энцыклікі “Rerum novarum” Льва XIII у 1891 годзе выклікала не толькі энтузіязм, але таксама бурныя дыскусіі, непакой і нават пратэсты. 😮
📖 Французскі пісьменнік Жорж Бернанас у сваім знакамітым рамане “Дзённік сельскага святара” пісаў: “Вось вазьмі, напрыклад, славутую энцыкліку Льва XIII “Rerum novarum”. Вы цяпер чытаеце яе спакойна, нібы нічога і не было, праглядаеце, як звычайнае велікапоснае пасланне. А ў наш час, мой мілы, зямля дрыжэла пад нагамі!” 🔥
🎙️ У нашай сённяшняй рубрыцы “Сацыяльнае пытанне” гаворка ідзе пра рэакцыю на “Rerum novarum” у тагачаснай ліберальнай прэсе, якая бачыла ў рэвалюцыйных ідэях Святога Айца замах на асноўныя прынцыпы “класічнай эканомікі”.

👍1