Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
- Telegram Web
Telegram Web
Святы Айцец моліцца за ахвяр пажараў у ЗША

Па меншай меры 10 чалавек загінулі і каля 10 тысяч будынкаў было разбурана ў выніку пажараў, якія ахапілі захад ЗША. Францішак запэўніў насельніцтва рэгіёну ў сваёй духоўнай блізкасці і малітве.
Audio
🎙Ксёндз Аляксандр Амяльчэння прапануе разважанне да нядзельнага Евангелля, якое Касцёл прызначыў на свята Хросту Пана.

✝️ Хрост заклікае нас да развіцця дару Божага дзяцінства. Святы Людовік, кароль Францыі, казаў, што больш за катэдру, дзе яго каранавалі, ён цэніць капліцу ў палацы, дзе быў ахрышчаны. У катэдры ён стаў толькі каралём Францыі, а ў палацавай капліцы – дзіцём Божым, - нагадвае святар.

#ВатыканскаеРадыё #VaticanNews #БеларускаяРэдакцыяVaticanNews #БеларускаяРэдакцыяВатыканскагаРадыё #Евангелле #духоўнасць #разважанні #КаталіцкіКасцёл
18 кардыналаў увайшлі ў склад дыкастэрый Рымскай курыі

Святы Айцец прызначыў 18 кардыналаў чальцамі розных дыкастэрый Рымскай курыі, умацаваўшы прадстаўніцтва з розных кантынентаў у кіраўніцтве Каталіцкага Касцёла.
Паралін: справядлівы мір грунтуецца на міжнародным праве

Пасля кансэкрацыі касцёла Хросту Езуса ў Іарданіі, якая адбылася 10 студзеня 2025 года, кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін даў інтэрв’ю галоўнаму рэдактару СМІ Святога Пасаду Андрэа Тарніелі, у якім падзяліўся думкамі наконт розных міжнародных праблем.
Audio
Падкаст Vatican News 11.01.2025
Папа падчас хросту немаўлят у Ватыкане: вера – самы вялікі дар

У свята Хросту Пана, 12 студзеня 2025 года, Францішак узначаліў святую Імшу ў Сікстынскай капэле, падчас якой ахрысціў дзяцей супрацоўнікаў ватыканскіх устаноў. Сакрамэнт атрымалі 21 нованароджаны.
Байдэн узнагародзіў Папу Прэзідэнцкім медалём Свабоды

11 студзеня 2025 года Францішак размаўляў па тэлефоне з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Палітык паведаміў Папу пра рашэнне ўзнагародзіць яго Прэзідэнцкім медалём Свабоды з адзнакай – адной з дзвюх вышэйшых узнагарод ЗША для грамадзянскіх асоб.
Анёл Панскі з Пантыфікам: хрост – нашае новае нараджэнне

Дзень хросту – гэта той дзень, калі мы нарадзіліся да новага жыцця, - нагадаў Святы Айцец перад малітвай Анёл Панскі, якую 11 верасня 2025 года правёў у Ватыкане.
Францішак салідарны з ахвярамі войнаў у свеце і пажараў у ЗША

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі», якая адбылася 12 студзеня 2025 года ў Ватыкане, Папа запэўніў у малітве жыхароў ЗША, якія пакутуюць ад пажараў на захадзе краіны, і заклікаў не забывацца маліцца за мір.
Audio
🎧 У чарговым выпуску Філасофскія нататкі знаёмяць слухачоў з ідэямі Жана-Жака Русо, філосафа Асветніцтва, які стаў вядомым дзякуючы сваёй крытыцы цывілізацыі. Русо лічыў, што чалавек у сваім натуральным стане быў гарманічным і свабодным, але цывілізацыя, сацыяльная няроўнасць і імкненне да ўласнасці разбурылі гэтую гармонію.

📚 Ксёндз Раман Суша разважае пра ролю цывілізацыі ў жыцці чалавека, супярэчнасці ў ідэях Русо і іх наступствы для сучаснага грамадства. Асобная ўвага нададзена праблеме маральнасці, неабходнасці ахвярнасці і працы над уласнымі слабасцямі, якія Русо часта недаацэньваў. Запрашаем слухаць і разважаць разам!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У свята Хросту Пана, 12 студзеня 2025 года, Францішак узначаліў святую Імшу ў Сікстынскай капэле, падчас якой ахрысціў дзяцей супрацоўнікаў ватыканскіх устаноў. Сакрамэнт атрымалі 21 нованароджаны.
Audio
Падкаст Vatican News 12.01.2025
Набажэнства Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян пройдзе ў Заслаўі

У нядзелю, 19 студзеня 2025 года, у заслаўскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца экуменічнае набажэнства з нагоды Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. Святую Імшу перад ім узначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Аўтабіяграфія Папы: ад сям'і мігрантаў да Пасада Пятра

У новай аўтабіяграфіі пад назвай Spera Францішак распавядае пра цудоўнае выратаванне сваёй сям'і, роздумы пра значэнне гумару ў жыцці і глыбокія асабістыя перажыванні.
Святы Айцец цыганскаму народу: вы – умілаваныя дзеці Бога

Папа заклікаў цыганскую супольнасць Іспаніі распаўсюджваць радасць жыцця верай, надзеяй і хрысціянскай любоўю. Пасланне было прымеркавана да 600-годдзя прысутнасці гэтага народа на Іберыйскім паўвостраве, якое адзначаецца ў 2025 годзе.
Кардынал развітаўся з Даніэлем – бяздомным з ватыканскіх вуліц

У Рыме адбылося развітанне з Даніэлем – бяздомным палякам, які апошнія 15 гадоў жыў каля Ватыкана. Яго праніклівы позірк нагадваў вочы самога Хрыста.
Кардынал Паралін, "правая рука" Папы, адзначае 70-годдзе

Кардынал П'етра Паралін, Дзяржаўны сакратар Яго Святасці і “правая рука” Францішка, 17 студзеня 2025 года адзначае свой 70-гадовы юбілей. Больш за дзесяцігоддзе ён з'яўляецца галоўным дыпламатам Святога Пасада.
Audio
🎙У новым выпуску рубрыкі Касцёл і свет Марыя Валодзіна прапануе агляд матэрыялаў буйных каталіцкіх СМІ аб актуальных міжнародных падзеях 🌍🙏
 
Тэмы сённяшняй праграмы:

• Важныя прызначэнні мінулага тыдня: кардынал Роберт Макэлрой стаў арцыбіскупам Вашынгтона, а сястра Сымона Брамбіла – першай жанчынай-прэфектам ватыканскай дыкастэрыі
• Рух у падтрымку спісання даўгоў бедных краін
• 70-годдзе нямецкай рэлігійнай тэлепраграмы "Das Wort zum Sonntag", якая асвятляе падзеі з хрысціянскага пункту гледжання
• Заява італьянскіх біскупаў у сувязі з вызваленнем з іранскай турмы журналісткі Чэчыліі Залы
• 116-гадовая бразільская манахіня – найстарэйшы чалавек у свеце. Сакрэты яе даўгалецця
Audio
Падкаст Vatican News 13.01.2025
Кардынал Паралін сустрэўся з нунцыямі з краін Блізкага Усходу

Дзяржаўны сакратар Яго Святасці правёў 13 студзеня 2025 года важную дыпламатычную сустрэчу ў Амане з папскімі прадстаўнікамі, акрэдытаванымі ў чатырнаццаці краінах Блізкага Усходу.
2025/01/14 10:25:53
Back to Top
HTML Embed Code: