Forwarded from Kiera dy Hardź
Сьмерць распутніцы
⁹ І загалосяць, і заплачуць па ёй валадары зямныя… ¹⁰…«Гора, гора, горад вялікі Бабілён, горад магутны, бо ў адну гадзіну прыйшоў суд твой!» Адкрыццё 18:9-10
© Біблія Анлайн, 2003-2024.
Няволі час журбы паўсюднай,
Сыноў на сьмерць сваіх аддаў.
Так мысьліў раб зямлі магутнай,
Калі малітвы час каплана
На ўласны вочы назіраў.
Паганскі жрэц як прад Эўфратам
Мардука плачма ўпрашаў,
Ашураў цар каб, чортаў сябар,
Што зьнішчыў сьвет “сталіц сталіцы”
За ўсіх няшчасных адказаў!
“Пасьмеў хто вынішчыць вякамі
Абрана места, хай жыцьця
Ня ўспомніць водар за часамі
Пакутаў, здраднікаў і сьмерці,
Хай згіне ў нетрох забыцьця!”
Суд цяжкі выслухаў няшчасны,
Усю роспач чуўшы напалам.
А ў сэрцы бітва, — малачасны
Заход то, узыйдзе сонца, — плача месьціч,
— Божых Брам!..
09-10.2024
@kiera_dy_hardz
«Смерць саўсiм не страшыць, нават больш: яна жаданая госця. Пужае жах жыцця — жорсткi i няўломны, няўмольны. Я баюся пустаты i хаосу, а яны паўнаўладны. Песнi хаосу заўсёды з намi, чортавы, праклятыя песнi. Толькi на час праяснее неба нашага духоўнага свету, i здаецца (здаецца толькi) гармонiя. Ах! Як ё цяжка жыццё, якi велiзарны цяжар. Б’ешся ў iм, як муха ў павучэннi, i, мiтусячыся, толькi больш заблытваешся… але я ўсё ж адчуваю, што няшчасце i пакута заложаны не ў рэчах, а ў нас самiх. «Я», яго перажываннi твораць у нас i радасцi i пакуту. Ды ад такога ўяўлення не лягчэй. Безумоўна, гаспадару трудней, як парабку. I не пазайздрошчу я Богу. З сабой найцяжэй уходацца, утрымваць сябе i кiраваць.
Раб не ведае любовi — ён пахатлiвы. Мы — дзецi рабоў, атручаныя рабствам i зняверай.»
Уладзімір Жылка, «Дзённік».
15 сакавіка 1923.
#беларуская_думка
#філасофія
#урыўкі

«Дзейнасць, праламаная цераз прызму рамантызму, ужо не ёсць дзейнасць (карыстаючыся словам у разуменнi рэальнасцi), але «сутнасць рэчаў сама ў сабе невядомая» па Канту, а таму чым маё рамантычнае ўяўленне горшае за дзейнасць, уяўленую здаровым змыслам. Чаму, зусiм не разумею, ганяць рамантызм, насмiхаюцца над iм? Рамантызм, iдэалiзм — гэта тое, чым трымаецца наша зямля, тое, без чаго немагчымы быў бы жаданы поступ, без чаго iснаванне стала б немагчымым, цяжкiм i чадным.»
Уладзімір Жылка, «Дзённік».
6 мая 1923 г.
#беларуская_думка
#філасофія
#урыўкі
Уладзімір Жылка, «Дзённік».
6 мая 1923 г.
#беларуская_думка
#філасофія
#урыўкі
«Сярод вiленскiх знаёмцаў Уладзiмiра Жылкi трэба назваць i iмя Iгната Канчэўскага, чыя невялiкая кнiжачка «Адвечным шляхам: даследзіны беларускага светагляду» (1921), чыталася i абмяркоўвалася ў рэдакцыях «Беларускiх ведамасцяў» i «Беларускага звону», з якiмi Жылка наладзiў сталае супрацоўнiцтва. I хоць сведчанняў блiзкага сяброўства памiж iмi не засталося, у некаторых творах Жылкi (верш «мы любiм даўнiя паданнi…») уплыў фiлосафа на паэта прыкметна адчуваецца. Iгнат Канчэўскi таксама захварэў у маладым веку, немач зблiжала iх, падсвечваючы смутна-трывожным святлом iхнiя думкi. I Жылка, пэўна ж, знаходзiў сугучныя сваiм подумкам ноткi ў развагах Канчэўскага: “душа чалавечая, што прыходзiць у свет падзiвiцца з яго хараства, што прыходзiць адзiн раз у свет, нi да каго не падобная i адзiная на сваiм шляху i назаўсёды выходзiць з матар’яльнага жыцця, такая душа чалавечая павiнна чуць сваё права жыць i тварыць, як кажа яе сумленне…Чалавечая душа, што прыйшла ў свет адбiць радасць iгры жыццёвых косаў, напаiцца iх цяплом i ласкай, павiнна развярнуць усю моц свае творчасцi, каб злiцца ў творчасцi, каб злiцца ў творчым тэмпе сусветнага дыхання, сусветнай гармонii, прысутнасць якой адчувалi зорныя душы пiфагарэйцаў, каб потым у жыццёвым стамленнi схiлiцца ўзноў на ўлонне вялiкай маткi-матэрыi, маткi-нявы разнасцi, маткi-непачатасцi, поўнай сiлы i моцы, поўнай смутку i нераджонага жыцця”. Якія блізкія па настроі, па імкненні спасцігнуць патаёмны свет чалавечай душы да гэтых развагаў дзённікавыя запісы Жылкі!»
«Шукальнік хараства» Міхась Скобла
#беларуская_думка
#філасофія
#урыўкі
«Шукальнік хараства» Міхась Скобла
#беларуская_думка
#філасофія
#урыўкі
Forwarded from Rodnaja historyja
Менскія беларускія настаўніцкія курсы (другія)
Дзейнічалі ў Менску з 19 кастрычніка па 23 лістапада 1919 г.
Створаны Менскай беларускай школьнай радай для настаўнікаў школ Менскага павета. Фінансаваліся польскімі ўладамі. Выкладчыкі: Я. Лёсік, У. Ігнатоўскі, Я. Карскі, Я. Фарботка й інш. Навучалася каля 250 чал. Пры курсах слухачамі арганізаваны самадзейны тэатральны гурток, які паставіў на сцэне «Беларускай хаткі» некалькі спэктакляў.

Forwarded from Sudzilnia 📣 (Spadar-Sudździa)
Цывілізацыйны падыход да гісторыі й «Зьмярканьне Эўропы (Закат Эўропы)»
🔗АРТЫКУЛ aд «Sudzilnia» на LiveJournal (калі не працуе, глядзіце імгненны прагляд).
Пакуль гісторыя ішла, эўрапейскія мысьляры спрабавалі пэрыядызаваць гісторыю. Найплывовай і найвядомай тэорый стала тэорыя сацыяльна-эканамічных фармацый спадароў Маркса й Энґельса ў XIX ст. Менавіта тады думка пра абсалютную ўсясьветную адзіную гісторыю, як і меркаваньне пра непахісную карыстнасьці навукі, набыла поўную моц.
Але адбылася Першая Сусьветная вайна, якая запомнілася жахам ад першых танкаў, першага выкарыстаньня хімічнай зброі, сьмерцю чатырох імпэрый. Навука перастала здавацца чымсьці толькі чымсьці карысным і праґрэсыўным, але й спосабам чыніць боль, жах і зрубурэньні. Пазытывізм навукі й лёгікі, вобраз паступальнага гістарычнага разьвіцьця, зьмяніліся пэсымізмам, разьвіцём дэкадансу.
Пасьля вайны у 1918 годзе, адзін бедны нямецкі прафэсар матыматыкі, Освальд Шпэнґлер, напісаў кнігу, якая паспрабавала па-іншаму адказаць на пытаньні, паставіла на першае месца не матэрыальна-вытворчае разьвіцьцё, але духоўна-культурнае. Называлася кніга — «Зьмярканьне Захаду (Закат Эўропы, Der Untergang des Abendlandes)».

Livejournal
Цывілізацыйны падыход да гісторыі й «Зьмярканьне Эўропы (Закат Европы)»
Кантэкст: Доўгае XIX стагодзьдзе (1789-1918 гг. ) Трэба нямнога гістарычнага кантэксту. Пачалося XIX ст. зь Вялікай Францускай Рэвалюцыі й Напалеонаўскіх войнаў. Пасьля пайшла індустрыалізацыя й урбанізацыя, якія выклікалі вялікія зьмены ў грамадзкай маралі…
Беларускі філосаф і літаратуразнаўца Уладзімір Конан разам з Нілам Гілевічам у Вязынцы. 1992 г.
#філасофскіархіў
#філасофскіархіў
Forwarded from Я бачыў Бога (Smiiths)
Рэнэ Жырар Казёл адпушчэння🐐
Кранула мяне назва і ідэі, якія коратка агучыў на філасофскім кружку адзін хлопец дзесьці паўгады таму, і толькі нядаўна я пазнаёміўся асабіста з ідэямі Жырара.
У кнізе ён выявіў праблемы чалавецтва ў некалькіх аспектах, што агульная назваў канцэпцыяй казла адпушчэння. Яна ўключае:
- Мімесіс, або імітацыя. Ён кажа, што людзі імкнуцца пераймаць адзін другога, валодаць тым, чым валодаюць іншыя, што прыводзіць да канфліктаў.
- Ахвяра. Калі паміж людзьмі канфлікт даходзіць да кіпення, людзі выяўляюць "казлоў адпушчэння", на якіх скідаюць усе праблемы. Варта падкрэсліць , што ахвяра не абавязкова павінна сапраўды быць вінаватай. У прыклад ён прыводзіць яўрэяў, якіх прыгняталі ў 20 стагоддзі. Таксама ён прыводзіць прыклады з Ацтэкскага міфа і яшчэ некалькі з Бібліі. Ён заключае, што пасля гэтага, свет прыходзіць на міра і жыве далей.
- Прырода гвалту. Жырар на працягу ўсёй кнігі даказвае цыклічнасць гвалту і выхад яго праз "казлоў адпушчэння".
Усё гэта ён аналізуе і спрабуе давесці думку: варта перайсці гэта. На колькі я ведаю, гэта канцэпцыя была галоўнай на працяг усей яго творчасці. Відаць, як ён спрабуе менавіта даказаць сваю тэорыю (у кнізе ён шмат піша пра крытыкаў, якія не прызнавалі яго тэорыю з прычыны нейкіх недахопаў фактаў). Тым не менш мне здаецца гэтая тэорыя прынамсі цікавай. Калі задумацца, ёсць штосьці ў яго доказах цыклічнасці гвалту і сканчэння канфлікту праз "казла адпушчэння". Гэта можна ўбачыць і ў французскай рэвалюцыі, дзе народ таксама выявіў сваіх "казлоў". Ды і калі разбіраць іншыя рэвалюцыі, можна убачыць гэтая прыклады. Але пытанне, ці зможам мы перайсці гэта? Здаецца мне, што гэта канцэпцыя мае сваё месца ў дыскусіях.
Зараз свет знаходзіцца ў стадыі, калі вада поўнасцю закіпела. І мы можам ужо ўбачыць, каго імкнуцца зрабіць "казлом адпушчэння". І, калі верыць гэтай тэорыі, менавіта пакаранне ахвяры зможа выпусціць увесь пар, каб чалавецтва змагло яшчэ трохі пражыць без канфлікту, пакуль гэта зноў не паўтарыцца.

Ніколі зноў
Стук
Ноч
Сын і доч
Не мароч!
Куды ?
Далоў.
За што далоў ?
— Ніколі зноў!
Страх
Ноч
Сын ці доч ?
Куды абноч..?
Быстрээ кроч!
Няўжо то кроў..
— Ніколі зноў!
Плач
Ноч
Сын і доч..
Склепаў змроч
…
Да муру! Памоч ?!
Пусьціце дамоў..
— Ніколі зноў!
Жах
Ноч
Бывай сыне, доч
Дула напроч
“Прабач, Пане”, моў
Стрэлы далоў
Рэха муроў
— Ніколі зноў!
Ціш
Ноч
Адзін сын і доч
Ад жыцьцяў упроч
На болечы схоў
Чакае ўжо роў
Ня прыйдзем дамоў..
— Ніколі зноў!
Да 29.10.2024
@kiera_dy_hardzForwarded from Rodnaja historyja
Noč rasstralanych paetaŭ
U noč z 29 na 30 kastryčnika 1937 hodu ŭ sutareńniach mienskaj unutranaj turmy NKUS adbyŭsia rasstreł bolš za 100 pradstaŭnikoŭ biełaruskaj intelektualnaj elity — vybitnych dziejačoŭ kultury, mastactva j navuki, a taksama hramadzkich dziejačoŭ tahačasnaj BSSR.
Ноч расстраляных паэтаў
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУС адбыўся расстрэл больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячоў тагачаснай БССР.