Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
- Telegram Web
Telegram Web
🎨 ЖываPEACE — канал пра мастацтва і карціны як беларускіх, так і сусветных мастакоў!

Тут можна бліжэй пазнаёміцца са знакамітымі (і не толькі) беларускімі і замежнымі мастакамі і карцінамі, а таксама даведацца пра іх гісторыю, сэнс і значэнне ў сусветным мастацтве!

Раім падпісацца!
«Калі гаварыць пра сучасны стан беларускай філасофіі, дык ён, зразумела, пакідае жадаць лепшага. Пачну з ацэнкі грамадскай свядомасцю агульнага аўтарытэту філасофскай навукі. Не цяжка заўважыць, што на працягу не аднаго дзесятка апошніх год рэйтынг каштоўнасці філасофскага мыслення значна знізіўся. Філасофія на нейкім этапе згубіла адносіны да сябе як да інтэгратыўнага пачатку ў разуменні і асэнсаванні сутнасці чалавечага жыцця, грамадскага і дзяржаўнага ладу, сацыяльна-культурнага і прыроднага развіцця ў цэлым. Прычын гэтаму некалькі, але, можа, галоўная з іх знаходзіцца і ў самой філасофіі, якая забылася аб сваёй крытычнай функцыіі і стала падыходзіць да аналізу з’яў, асабліва сацыяльнага жыцця, з выкарыстаннем апалагетычных ці, у лепшым выпадку, абстрактных тэорый.
Крэн у філасофскіх даследаваннях быў зроблены ў бок філасофіі і метадалогіі навукі, праблем тэорыі навуковага пазнання, як больш нейтральнага накірунку ў адносінах да раскрыцця заканамернасцей сацыяльна-культурнага, а тым больш — грамадска-палітычнага і дзяржаўнага развіцця.

Аднак у пачатку 90-х гадоў і гэты накірунак даследаванняў пачынае губляць сваё значэнне з прычыны агульных крытычных адносін грамадскай свядомасці да навуковага светапогляду наогул і філасофскага — асабліва. На першы план выходзяць іншыя формы свядомасці, якія абумоўлены імкненнем чалавека знайсці пэўную нішу душэўнай супакоенасці сярод набягаючых праблем і розных жыццёвых цяжкасцей. У выніку атрымалася, што гэтыя цяжкасці аказаліся здольнымі дэтэрмінаваць пераважныя адносіны да другіх сістэм светапогляду, напрыклад, рэлігійнай, містычнай, міфалагічнай. Менавіта таму яшчэ і сёння папулярнымі з’яўляюцца розныя астралагічныя прадказанні, іншыя формы акультных ведаў, якія па ступені ўздзеяння на свядомасць маюць больш мабільны характар з прычыны іх адноснай прастаты, цяжкаватай верыфікацыі і ў сувязі з экзістэнцыяльнымі асаблівасцямі псіхікі чалавека.

Што датычыць сучаснай беларускай філасофіі, дык здаецца, што яна ўсё ж пачынае падымацца з каленяў. Знік налёт звыклай партыйнасці і дагматызму, абстрактных тэарэтычных схем і ўтапічных падыходаў. Дастаткова прыкметным з’яўляецца паварот да ўзмацнення прынцыпаў навуковасці, аб’ектыўнасці, гуманізму і лібералізму. Універсальныя чалавечыя каштоўнасці становяцца цэнтрам увагі філасофскага аналізу сумесна з пытаннямі нацыянальнага адраджэння і самасвядомасці, асаблівасцямі беларускай культуры, самабытнасці і дзяржаўнасці. Але мне здаецца, што гэта толькі першыя зрухі і наперадзе яшчэ вельмі шмат працы.

Зразумела, гэта праца не можа весціся на пустым месцы. Таму калі гаварыць аб нейкім патэнцыяле беларускай філасофіі для магчымага ўзнікнення новых накірункаў даследаванняў, новых ідэй, плыняў, крытычных тэорый, то я б тут выказаўся за выкарыстанне ўжо дасягнутых вынікаў, напрыклад, у вывучэнні гісторыка-філасофскай думкі Беларусі, тэорыі і метадалогіі навуковага пазнання, пытанняў сацыяльна-экалагічнага адраджэння. У гэтым параўнанні можа значна бяднейшым выглядае вопыт крытычнага аналізу сацыяльных працэсаў, грамадска-палітычных з’яў і асаблівасцей дзяржаўнага развіцця. Таму тут, мне здаецца, трэба абапірацца на агульнафіласофскія дасягненні, логіку і метадалогію навуковага аналізу і пошуку, індывідуальны вопыт крытычнага мыслення. Галоўнае, каб у гэтай справе на філасофію не ўскладваліся не адпавядаючыя ёй функцыі журналістыкі, паліталогіі, сацыялогіі.»


Анатоль Лазарэвіч «Крытычная функцыя філасофіі, крытычнае мысленне»

#філасофія
#урыўкі
З усяго, што прыносіць нам пакуты, толькі расчараванне можа падарыць нам адчуванне таго, што мы нарэшце дакрануліся да Ісціны.

Эміль Чаран «Прызнанні і праклёны»

#цытаты
#філасофія
«З людзей можна назваць Сакрата, чый прыклад натхняў не толькі стоікаў, але і кожнага смелага духам ва ўсе часы. Можна па-рознаму ставіцца да жыцця і вучэння гэтага чалавека; смерць яго лічыцца адной з самых найвялікшых падзей. Свет так уладкованы, што зноў і зноў забабоны і нізкія жарсці будуць прагнуць крыві, і трэба разумець, што гэта ніколі не зменіцца. Няхай аргументы і змяняюцца, але заўсёды глупства будзе склікаць свой суд. Спачатку да трыбуналу прыцягвалі тых, хто не паважаў багоў, затым тых, хто не прызнаваў дагматаў, і зараз ужо тых, хто грашыць супраць тэорый. Няма ніводнага вялікага слова, ніводнай высакароднай думкі, у імя якой не была б праліта кроў. Сакратычным ёсць веданне таго, што прысуд несапраўдны, прычым несапраўдны ў тым узвышаным сэнсе, які не залежыць ад чалавечых «за» і «супраць». Сапраўдны прысуд вядомы з самага пачатку: ён заключаецца ва ўзвялічванні ахвяры. Таму калі сучасныя грэкі даб'юцца перагляду вердыкту, то гэта стане не больш чым яшчэ адной бессэнсоўнай нататкай на палях сусветнай гісторыі, і гэта ў той самы час, калі кроў невінаватых льецца ракой. Гэтая цяжба доўжыцца вечна, і заўсёды знойдуцца пошлыя людзі, якія будуць у ім суддзямі, і сёння іх таксама можна сустрэць у кожным куце, у любым парламенце. Думка змяніць сітуацыю з даўніх часоў наведвае глупых людзей. Чалавечую веліч трэба заваёўваць зноў і зноў. Чалавек перамагае, адбіваючы напады пошласці ва ўласным сэрцы. У гэтым хаваецца сапраўдная існасць гісторыі, у сустрэчы чалавека з самім сабой, што значыць: са сваёй боскай сілай. Гэта трэба ведаць тым, хто жадае вывучаць гісторыю. Сакрат называў сваім дайманіёнам тое глыбокае месца, адкуль нейкі голас, які не карыстаецца словамі, раіў яму і накіроўваў яго. Гэта таксама можна назваць Лесам.

Што гэта значыць для сучасніка, калі ён пачне кіравацца прыкладамі тых, хто перамог смерць, прыкладамі багоў, герояў і мудрацоў? Гэта азначае для яго ўдзел у супраціве часу, і не толькі канкрэтнаму, але ўсякаму часу ўвогуле, а галоўная сіла любога часу - гэта страх. Усякі страх, да чаго б той ні ставіўся, у сваёй сутнасці ёсць страх смерці. Калі чалавеку ўдаецца адваяваць сабе гэтую прастору, тады ён будзе карыстацца свабодай і ў любой іншай галіне, якая кіруецца страхам. Тады ён разбурыць волатаў, чыя браня - жах. Менавіта так заўжды і паўтараецца ў гісторыі


Эрнст Юнгер «Сыход у лес»

#філасофія
#урыўкі
Жыццё - гэта безупыннае пераадоленне самога сябе. Паўтараю, безупыннае пераадоленне самога сябе, пераўзыходжанне сябе, то бок вызначэнне жыцця ў Ніцшэ супадае з вызначэннем волі да ўлады.

Воля да ўлады, ці звышчалавек, - гэта ёсць пераадоленне ў сабе таго, чым ты ёсць цяпер. Іншае. І там дзе няма гэтага пераадолення, - там няма жыцця.


Мераб Мамардашвілі
«Лекцыі па сучаснай еўрапейскай філасофіі»

#філасофія
#цытаты
Адвечная думка прэзентуе новую серыю допісаў, якія будуць прысвечаны адметным датам, розным педзеям і іншым цікавосткам у гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. Допісы будуць адзначацца хэштэгам #беларуская_думка, а змест складацца з апісанняў, тлумачэнняў, разважанняў, анатацый і падмацаваных артыкулаў, якія можна будзе пачытаць.

#філасофія
#беларуская_думка
#цікавосткі
ll_viaryha.pdf
468.2 KB
28 жніўня 1916г. памёр філосаф і этнограф, збіральнік беларускага фальклору, доктар філасофіі - Уладзіслаў Вярыга. (Болей падрабязна пра дзейнасць і творчасць У. Вярыгі(1868-1916) можна даведацца ў прымацаваным да допіса артыкуле)

Вярыга друкаваўся ў часопісе «Вісла». У 1889 годзе ў часопісе «Zbior wiadomosci do antopologii krajowej» («Збор звестак па айчыннай антрапалогіі»). Апублікаваў працу «Беларускія думкі з вёскі Глыбокае Лідскага павету Віленскай губерні, запісаныя ў 1885 годзе», якая змяшчае 45 беларускіх народных песень.

Калі казаць пра філасофскія погляды і даследаванні Вярыгі, то ў асноўным, ён быў зацікаўлены гнасеалогіяй і метадалогіяй навук. У сувязі з гэтым, ён пераконваў у неабходнасці супрацоўніцтва філосафаў з навукоўцамі іншых кірункаў і пастуляваў аб неабходнасці спецыяльных студыяў ва універсітэцкіх даследаваннях, мэтай які павінна мусіла б стаць вывучэнне філасофскіх і метадалагічных асноў розных навук і педагагічная дзейнасць у гэтых галінах.

#філасофія
#беларуская_думка
#цікавосткі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Філасофія Рэнэ Генона ‒ яркая з'ява ў інтэлектуальным жыцці XX ст., але, нягледзячы на ​​гэта, застаецца малавядомай шырокай публіцы. У філасофіі Рэнэ Генона мы сустракаем цікавыя тэмы, напрыклад, заняпад заходняй цывілізацыі, якія знайшлі сваё выяўленне ў іншых больш вядомых філасофіях. Дастаткова згадаць Фрыдрыха Ніцшэ, Освальда Шпенглера або Марціна Хайдэгера. Песімізм у стаўленні да будучыні выказвалі многія інтэлектуалы і Генон не выключэнне. Вядомы эзатэрык М. Вальзан казаў пра Генона: «З'яўленне Рэнэ Генона – самы вялікі інтэлектуальны цуд з часоў сярэднявечча». Выключнасць і своеасаблівасць Генона была не ў тым, што ён падверг жорсткай крытыцы нейкія прыватныя аспекты сучаснага свету – гэтым як раз займаліся многія, – а бязлітасна падкрэсліў усю сучаснасць як горшы перыяд гісторыі чалавецтва, супрацьставіўшы ёй адвечную велічыню традыцыі.

Метафізіка Рэнэ Генона – Telegraph
https://telegra.ph/Metaf%D1%96z%D1%96ka-Rehneh-Genona-%D1%96-yae-socya-pal%D1%96tychnae-vymyarehnne-08-30

#філасофія
Эстэтычная_думка_ў_Беларусі_традыцыі_і_пераемнасць_20240827_213056.pdf
2.6 MB
Мажліва, кагосці гэта здзівіць, але ў другой палове мінулага стагоддзя ў БССР існавала свая гісторыка-філасофская школа, якая займалася даследваннямі па гісторыі эстэтычнай (і не толькі) думкі Беларусі. Заснавальнікам гэтай метадалігчна-даследчай традыцыі быў Уладзімір Конан - вядомы беларускі філосаф, філолаг, культуролаг і фалькларыст. Яго асноўны ўнёсак вызначаўся імкненнем прасачыць значнасць эстэтычнай думкі на беларускіх землях і яе нацыянальную спецыфіку ў кантэксце сусветнай эстэтычнай думкі.
Таксама, у шэрагу вядомых беларускіх навукоўцаў-філосафаў, значнае месца займае Энгельс Дарашэвіч, які у сваіх тэкстах пераканаўча раскрываў асветніцкія асновы беларускай літаратуры і яе значнасць у дынаміцы нацыянальнага станаўлення эстэтычнай самасвядомасці беларускай нацыі. Пра гэтыя і іншыя дасягненні ў гісторыі гісторыка-філасофскіх даследаванняў па эстэтыцы было напісана ў супольным артыкуле беларускага філолага В. А. Максімовіча і даследчыцы культурологіі Т. У. Карнажыцкай.

#беларуская_думка
#філасофія
«Адрозненні ў рангах і парадак у грамадстве грунтуюцца на ўласцівай нам схільнасці мець сімпатыю і цягнуцца да заможных і моцных людзей. Наша павага да тых, хто вышэйшы за нас, часцей мае прычынаю захапленне іх становішчам, чым прыхаванае чаканне выгодаў ад дабразычлівасці іх стаўлення да нас

Адам Сміт
«Тэорыя маральных пачуццяў»

#філасофія
#цытаты
#урыўкі
Што шчыра хацеў сказаць гэты філёзаф, мастак, навуковец? Ці як можна разумець іх сёньня?

«Sudzilnia» — канал з свабоднаю думкай і мовай. Судзьдзя спрабуе адшукаць сэнсы без кайданоў непразорлівасьці й старонасьці.

Мы судзім, але не выракаем!

Аглядаюцца зьявы, творы й аўтары філязофіі, мастацтва, гістарыі ды іншай гуманітары.
ПАЎСТАНЬНЕ СУПРАЦЬ СЬВЕТУ ГЭНАГА: АД АНГСТУ ДА АГНЦА

Віншуем усех з пачаткам новага царкоўнага году. Гэны артыкуль, няхай ён даволі кароткі, рыхтаваўся даволі даўно. Мы паспрабавалі зрабіць максымальна простыя й зразумелыя ўводзіны ў той дыскурс, які плянуецца пашыраць на канале. Тым ня меней, варта заўважыць, што мы, напрыклад, наўмысна спросьцілі паняткі антынігілізм і лыцар веры, карыстаючы іх амаль як тоесныя, хаця між імі ёсьць вельмі заўважная розьніца. Гэтай самай розьніцы абавязкова прысьвецім новы артыкуль, які апублікуем у найбліжэйшым часе.

* * *

Се сказаў Я вам, каб вы мелі ў Імне супакой. У сьвеце будзяцё мець смутак; але будзьцё адважныя: Я перамог сьвет.
— Евангельле ад Яна, 16:33.

Сяньнішні змрочны час нярэдка вымушае чалавека заняпасьці ў стан, які нямецкія хвілёзапы (станк. — філёзафы) звыкла пазначаюць як ангст (ням. Angst — боязь, жах). Сёрэн К'еркэгар пад ангстам разумее экзістэнцыяльны жах, які няздольныя адчуваць жывёлы, паколькі, у адрозьненьне ад людзкіх істотаў, жывёлы пазбаўленыя душы. Гэткае пачуцьцё, напэўна, найбольш яскрава можа адлюстраваць нам, покуль знаходзімся ў гэным сьвеце, чым ёсьць пекла. Бо менавіта найбольшай сваёй аддаленасьцю ад Бога й жахлівае пекла; гэта й ёсьць найстрашнейшая пакута, якую адчувае грэшнік: згубленае блаславеньне Гасподняе. Выкліканае ня нечым канкрэтным матэр'яльным ці, прынамсі, зразумелым, а нейкай незагойнай ранай на душы, пачуцьцё жаху й уласнае неадвечнасьці — запраўдны стан жыцьця ў пекле ўжо тут, на гэнай зямлі.

[далей — у артыкулі]

Аўтор: Стары Ўлась
«Калі пажадана, дэмакратыя - гэта тое, што неабходна філасофіі ў пачатку, але тое, што ў яе дрэнна атрымліваецца ў канцы

Ален Бадзью «Загадкавая сувязь паміж палітыкай і філасофіяй»

#філасофія
#цытаты
Шаноўнае спадарства!

Прапануем канал "Rodnaja historyja" - гісторыя Беларусі ў спалучэньні з роднай мовай, а таксама цікавыя факты з культуры беларускага народа й края! Таксама можна знайсьці допісы на беларускай лацінцы!
Сардэчна запрашаем, перайсьці тут:
https://www.tgoop.com/historianinBelarus
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Гільдэгарда Бінгенская
(нямецкай: Hіldegard von Bіngen)


Нямецкая манахіня, аўтар містычных працаў, рэлігійных гімнаў і музыкі да іх, а таксама працаў па мэдыцыне. Яна была рэлігійнай рэфарматаркай, прызнана каталіцкім касьцёлам блажэннай. Гільдэгарда стала першай кампазытаркай, біяграфія якой дасканала й поўнасьцю дасьледавана.

Гільдэгарда прызналася, што з трох гадоў рэгулярна мае бачаньні, пад час якіх яна размаўляе з Богам, але з-за скромнасьці не расказвала аб гэтым раней. Толькі ў 42 гадовым узросьце, пасьля атрыманьня самай высокай царкоўнай пасады, якую магла атрымаць жанчына й атрыманьня значнага ўплыву ў асноўных біскупствах і пры папскім двары, яна пачала расказваць пра свае надзвычайныя здольнасьці.
Міхал Казіміравіч Валовіч (1806-1833) - філарэт, філамат, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў у Польшчы, Беларусі і Літве. Нарадзіўся ў маёнтку Парэчча Слонімскага павету, Гарадзенскай губерні.

М. Валовіч крытычна ацэньваў досвед паўстання 1830-31 гадоў, якое, на яго погляд, не мела «агульначалавечай мэты», паколькі адпавядала інтарэсам шляхты. У вызваленчай барацьбе асноўнай сілай мусяць быць народныя масы, пераважна сялянства. Выступаў за скасаванне прыгоннага права, за права кожнага народа на самастойнае развіццё. Сродкам дасягнення дэмакратычнага і справядлівага грамадскага ладу лічыў сацыяльную рэвалюцыю еўрапейскага маштабу. Вёў агітацыю сярод сялян, імкнучыся прывабіць іх радыкальнай сацыяльна-палітычнай праграмай у духу утапічнага сацыялізма.

#беларуская_думка
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2024/09/29 06:31:16
Back to Top
HTML Embed Code: