tgoop.com/viasna96/28563
Last Update:
84% беларусаў, што сутыкнуліся з катаваннямі з боку сілавікоў, зафіксавалі тое, што адбылося, для будучых разбораў
Пра гэта сведчыць справаздача «Як успрымаюць справядлівасць людзі, якія перажылі катаванні і/або жорсткае абыходжанне» прысвечаная таму, як успрымаюць справядлівасць беларусы і беларускі, якія сутыкнуліся з дзяржаўным гвалтам падчас і пасля масавых пратэстаў 2020 года.
Нагадаем, Крымінальнае заканадаўства прадугледжвае магчымасць прыцягнуць да адказнасці без тэрміну даўніны за злачынствы супраць бяспекі чалавецтва — а менавіта так у асноўным павінны кваліфікавацца дзеянні вінаватых у катаваннях і актах жорсткасці ў сувязі з палітычнымі перакананнямі.
✍️Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці [email protected]
🔹Апублікавана справаздача аб успрыманні справядлівасці тымі, хто перажыў катаванні ў Беларусі
BY Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Share with your friend now:
tgoop.com/viasna96/28563