tgoop.com/viasna96/28565
Last Update:
👩🏫Абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» і «абразе Лукашэнкі». Распавядаем, як у Беларусі пераследуюць выкладчыкаў
Паводле «Вясны», як мінімум 47 выкладчыкаў і настаўнікаў трапілі пад крымінальны палітычны пераслед у Беларусі.
Гэтых людзей судзяць як і па дыфамацыйных артыкулах, так і па такіх цяжкіх, як «здрада дзяржаве». Так, выкладчыку ваеннага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзмітрыю Пазнякову прысудзілі вялікі тэрмін за «здраду дзяржаве». За «змову з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам» выкладчыку БДУ Максіму Знаку і магістарцы паліталогіі Таццяне Кузінай прызначылі па 10 гадоў пазбаўлення волі.
Былую настаўніцу беларускай мовы Эму Сцепулёнак асудзілі да 2 гадоў калоніі па «справе Зельцэра» — у жодзінскай турме з 71-гадовай жанчыны здзекваліся супрацоўнікі ўстановы. Нядаўна стала вядома, што супраць пенсіянеркі распачалі новую крымінальную справу.
Спіс усіх выкладчыкаў, якія сталі фігурантамі крымінальных палітычных спраў у Беларусі, дасяжны па спасылцы
BY Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Share with your friend now:
tgoop.com/viasna96/28565