Telegram Web
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі YouTube-канал «revolutionofconsciousens», а таксама Telegram-старонкі «ЗВЫЧАЙНЫЯ ЛЮД3I» і «Беларусь Выборы 2025 BY».
❗️Палітвязня, які заплаціў уладам 31 біткоін кампенсацыі і зняўся ў фільме БТ, асудзілі яшчэ на 9 гадоў

Палітзняволенага айцішніка Аляксандра Зіязэтдзінава восенню 2022 года ўжо асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) да трох гадоў калоніі за перавод крыптавалюты ў BYPOL.

У сярэдзіне кастрычніка 2023 года яго знялі ў прапагандысцкім фільме, дзе ён распавёў, што пакрыў шкоду за новы выяўлены эпізод і напісаў на памілаванне. Але негледзячы на гэта, у лютым 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе яго зноўку пачалі судзіць. Айцішніка абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 290-1 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці).

Стала вядома, што суддзя Алена Шылько вынесла прысуд — дзевяць гадоў зняволення.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117431
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
За «здраду дзяржаве» пачынаюць судзіць мытніка

У Мінскім гарадскім судзе 14 лютага за «здраду дзяржаве» пачынаюць судзіць 29-гадовага мытніка Віктара Вараб'ёва. Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме пад старшынствам Сяргея Хрыпача.

Апроч ч. 1 арт. 356 КК, мужчыне таксама ставяць у віну «перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў» (ч. 1 арт. 426 КК), «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК), «удзел у экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК), «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (ч. 1 арт. 342 КК). Яму пагражае да 15 гадоў зняволення.

На старонцы Linkedin пазначана, што з 2018-га года Віктар працаваў старэйшым інжынерам сувязі на мытні. Верагодна, з гэтым і звязана крымінальная справа супраць мужчына за «перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117346

🗣Калі вам вядомая інфармацыя пра Віктара — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
💔3 гады і 7 месяцаў таму затрымалі Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча

14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

У пазамінулым сакавіку суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

Пазней праваабаронцаў унеслі ў «спіс экстрэмістаў».

💌Месца ўтрымання «вясноўцаў»:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Былому вайскоўцу Дзмітрыю Пазнякову збіраюцца ўзмацніць пакаранне

Дзмітрый — ураджэнец Узбекістана. Служыў у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе, потым працаваў намеснікам каменданта ў Брэсцкай ваеннай камендатуры, а таксама выкладаў на вайсковым факультэце БДУ. Яго затрымалі 9 жніўня 2023 года. Паводле прапагандыстаў, Пазднякоў быў завербаваны польскімі спецслужбамі. У лістападзе 2023-га палітвязня асудзілі за «здраду дзяржаве» да 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Адбываць тэрмін яго адправілі ў наваполацкую калонію № 1.

Паводле інфармацыі «Вясны», у калоніі палітвязня катавалі з ужываннем электрашокера, прымушалі падпісваць дакументы і пустыя аркушы. Акрамя гэтага, яго неаднаразова адпраўлялі ў штрафны ізалятар (ШІЗА) і памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Дома Дзмітрыя чакаюць жонка і двое дзяцей.

Сёння, 14 лютага, у Наваполацку адбудзецца суд па замене Дзмітрыю рэжыму на турэмны. Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Хрыпач.
spis_ekstremistau.pdf
5.2 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 18 чалавек — цяпер у ім 4948 прозвішчаў

14 лютага МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі блогерку Вікторыю Гусараву, а таксама затрыманую падчас «рэйду па салідарнасці» Алу Кісель.

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
❗️Аляксандра Францкевіча другі раз за год будуць судзіць за "непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"

У судзе Аршанскага раёна і г. Оршы 27 лютага над анархістам Аляксандрам Францкевічам адбудзецца другі запар суд паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Паўгода таму Аляксандра ўжо асудзілі да года пазбаўлення волі па гэтым артыкуле. Цяпер яму зноў могуць дадаць тэрмін зняволення. Акрамя гэтага, палітвязня некалькі месяцаў утрымлівалі ў рэжыме інкамунікада. 

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/117434
⚖️Шасцёра суддзяў Берасцейшчыны, якія судзяць палітвязняў амаль пяць гадоў

Па стане на 14 лютага 2025 года «Вясне» вядома не меней за 6619 асуджаных паводле крымінальных «пратэсных» артыкулах. Імёны некаторых суддзяў, якія датычныя да рэпрэсій, вядомыя з 2020 года, а некаторыя — яшчэ раней.

«Вясна» распавядае пра шасцёх самых рэпрэсіўных суддзяў Берасцейшчыны, якія ўжо амаль пяць гадоў вядуць крымінальныя палітычныя справы.

Яўген Брэган — мінімум 82 асуджаныя
• Аляксандр Семянчук — мінімум 60 асуджаных
• Вера Філонік — мінімум 46 асуджаных
• Андрэй Грушко — мінімум 40 асуджаных
• Святаслаў Каліна — мінімум 39 асуджаных
• Сяргей Маручак — мінімум 37 асуджаных

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117436
Палітзняволенага Кірыла Вавеля пачалі судзіць па новай крымінальнай справе

Мужчына працаваў на розных заводах і прадпрыемствах, якія займаюцца продажам прамысловага абсталявання. Таксама ў 2015 годзе ён заснаваў невялікую кампанію «Грыфком-вектар», якая прадавала камплектуючыя для канвеераў. Кірыл піша музыку і сцэнары для фільмаў. Ён таксама лічыцца ў рэестры нацыянальных праваўладальнікаў, піша «Наша Ніва»

У верасні 2024-га году яму прызначылі 3 гады калоніі за «заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» (арт. 361 КК).

У Мінскім гарадскім судзе 14 лютага пачаўся новы суд над палітвязнем. Цяпер Вевелю інкрымінуецца ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК), а таксама «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Суддзя — Жанна Брысіна.
⚖️Былы вайсковец, мытнік, маці палітвязня: каго судзілі на гэтым тыдні

З 10 па 14 лютага ў беларускіх судах разглядалі як мінімум 52 крымінальныя палітычныя справы, у межах якіх судзілі 66 чалавек.

Мінімум 11 судовых працэсаў праходзілі ў закрытым рэжыме. У палітычных судах у згаданы перыяд прымалі ўдзел мінімум 43 суддзі. Найбольш распаўсюджаным палітычным крымінальным артыкулам з'яўляецца «народны» 342 КК. Па ім судзілі 25 асобаў. За «заклікі да санкцый» на гэтым тыдні судзілі мінімум пяць чалавек. Агулам паводле дыфамацыйных артыкулаў судзілі 42 чалавекі.

Распавядаем пра палітычна матываваныя крымінальныя суды за мінулы тыдзень.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117437
😔«У турме сядзець лягчэй». Не менш за 33 чалавекі паводле палітычных матываў накіравалі на прымусовае лячэнне

Сярод іх — жонка забітага айцішніка Андрэя Зельцэра Марыя Успенская, асуджаная за дапамогу палітвязням Наталля Маныла, а таксама асуджаны за каментары пра Лукашэнку 77-гадовы Міхаіл Ляпейка, аб якім немагчыма нават даведацца, ці жывы ён наогул.

Асобы, якіх накіравалі на прымусовае лячэнне, трапляюць у асаблівы рэжым ў псіхіятрычных клініках: яны ўтрымліваюцца нявызначаны тэрмін, на іх не распаўсюджваюцца амністыя, датэрміновае вызваленне.

Разам з праваабаронцамі Паўлам Сапелкам з «Вясны», Сяргеем Драздоўскім з Офіса па правах людзей з інваліднасцю, Васілём Завадскім з установы «Лекары праўду і за справядлівасць» распавядаем, што такое прымусовае лячэнне, як яно выглядае на практыцы ў Беларусі і што вядома пра пераслед паводле палітычных матываў асобаў, якім дыягнаставалі псіхічнае захворванне.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117441
Кнігу Змітра Дашкевіча прызналі «экстрэмісцкай»

Гаворка пра выданне «Чарвяк» (Viesoji istaiga Gudu informacijos centras, Вільня, 2013). Адпаведнае рашэнне прынятае судом Заводскага раёну Мінска 11 лютага. Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс трапілі выданні Сяргея Навумчыка «Дзевяноста другi» і «Дзевяноста трэцi» — таксама па рашэнні суда Заводскага раёну Мінска.

Акрамя таго, у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі Telegram-каналы і чаты «ВЯЧОРКА», «Лукабек», «Паца-Ваца», «Вестник Михеева: Беларусь и мир», «ZMAHAR», Instagram-старонкі «vaganovtor», «zivebelarus2022», «minsk_new.s», TikTok-старонкі «тгк: сливовая долина», «brest-region».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
📝Human Rights Watch: шырокамаштабныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюць выходзіць на новыя ўзроўні

Міжнародная няўрадавая арганізацыя Human Rights Watch апублікавала штогадовы даклад аб становішчы з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі ў 2024 годзе. Праваабаронцы канстатуюць, што шырокамаштабныя рэпрэсіі дзяржавы ў дачыненні да мірных пратэстуючых і крытыкаў рэжыму працягваюць выходзіць на новыя ўзроўні.

У 2024 годзе міжнародныя і беларускія праваабарончыя арганізацыі, а таксама Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, адзначалі сталае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека.

У сакавіку Упраўленне ААН па правах чалавека паведаміла, што ў яго ёсць «усе падставы меркаваць, што злачынства супраць чалавечнасці ў выглядзе пераследу магло здзяйсняцца» службовымі асобамі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117451
2025/02/15 06:53:46
Back to Top
HTML Embed Code: