Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт для адпраўкі лістоў зняволенным
12 лістапада суд Партызанскага раёну Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт ініцыятывы «Письмо.бел», а таксама старонкі яе ў сацсетках.
«Письмо.бeл» дазваляе дасылаць лісты вязням «не адыходзячы ад кампутара ці тэлефона».
🔗Хроніка палітычнага пераследу

❗️У Беларусі не менш за 67 чалавек асудзілі за «змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады»
Па ўсёй Беларусі 31 кастрычніка і 1 лістапада прайшла чарговая хваля масавых затрыманняў. Супрацоўнікі КДБ затрымалі дзясяткі чалавек, правялі ператрусы па месцы іх жыхарства. У выніку частка людзей пасля допытаў выйшла на волю ў якасці сведкаў па крымінальнай справе, а некаторых змясцілі пад варту паводле арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады).
Крымінальны пераслед паводле арт. 357 КК выкарыстоўваўся рэжымам з 2020 года супраць актывістаў і палітыкаў. Агулам за чатыры гады за «замах на змову ці змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады» былі асуджаныя не менш за 67 чалавек, амаль палова з якіх — завочна. Цяпер у зняволенні ўтрымліваюцца 25 чалавек, пазбаўленых волі па гэтым артыкуле, яшчэ двое былі нядаўна памілаваныя Лукашэнкам.
«Вясна» распавядае, каго ў Беларусі асудзілі за «змову з мэтай захопу ўлады».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116712

У Расіі затрымалі беларуса, якога на радзіме абвінавачваюць у «рэабілітацыі нацызму» і «распальванні варожасці»
37-гадовага грамадзяніна Беларусі затрымалі раніцай 14 лістапада на вуліцы Кржыжаноўскага ў Санкт-Пецярбургу. Мужчыну ў Беларусі абвінавачваюць у «распальванні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці ці варажнечы» і «рэабілітацыі нацызму».
«З 2010 па 2020 год беларус праз сацыяльную сетку размяшчаў матэрыялы, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці, рэабілітацыю нацызму, даступныя для агляду неабмежаванаму колу карыстальнікаў, супраць народаў, якія жывуць на тэрыторыі Каўказа. 16 верасня яго аб'явіла ў вышук міліцыя Барысаўскага раёна», — паведамляюць расійскія СМІ.
Паведамляецца, што беларус дастаўлены ў дзяжурную часць аддзела паліцыі Неўскага раёна, піша «Люстэрка».

Хто, на вашую думку, павінен вызначыць тып і ступень адказнасці людзей, датычных да парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі?
Anonymous Poll
31%
Міжнародны суд альбо трыбунал
44%
Беларускі суд пасля змены ўлады
5%
Суд у іншай дэмакратычнай краіне ў межах універсальнай юрысдыкцыі
20%
Людзі, якія пацярпелі ад рук сілавікоў
«Сказалі, што ўсім, хто адмовіўся, будзе дрэнна». Як беларусаў прымушаюць падпісвацца за Лукашэнку і «альтэрнатыўных» прэтэндэнтаў
Іх гісторыі сабрала «Люстэрка».
🔹«Нас сабраў кіраўнік і сказаў па чарзе прыйсці з пашпартам у яго кабінет. Ён ніяк не палохаў, проста сказаў, што трэба, і ўсё. Прапаноўваў пакінуць подпісы за Лукашэнку і таго, які ідзе ад Камуністычнай партыі. Многія калегі добраахвотна распісваліся за першага, але за камуніста — не».
🔹«Нас усіх сабралі нібыта на нараду, дзе пераканаўча прасілі паставіць подпіс за Чамаданову, але пры гэтым сказалі, што прымусіць нас не могуць. Але насамрэч атрымалася так, што тых, хто подпіс не паставіў, выклікалі ў кабінет. Яшчэ казалі, што калі нам нешта не падабаецца, то мы можам з'яжджаць у Польшчу».
🔹«Я вырашыў не падпісвацца, пасля чаго да мяне падышлі людзі з праўлення нашага банка. Яны сказалі, што ўсім, хто адмовіўся, будзе дрэнна, што гэта дарога на выхад».
Калі вас прымушаюць падпісвацца, калі ласка, распавядзіце «Вясне» — @Viasnainfo

spis_ekstremistau.pdf
2.1 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 37 чалавек — цяпер у ім 4655 прозвішчаў
16 лістапада МУС зрабіла традыцыйны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі былога міліцыянта Вілена Тургунава, а таксама затрыманага па вяртанні ў Беларусь Аляксандра Камлёнка.
Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

❗️Мінчанку накіравалі на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне за дапамогу палітвязням
У Мінскім гарадскім судзе 14 кастрычніка паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) асудзілі 53-гадовую Наталлю Маныла.
Жанчыну судзілі як «асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне». Гэта значыць, што асабіста на судзе яна не прысутнічала – яе інтарэсы прадстаўляў законны прадстаўнік. Як стала вядома са «Спіса экстрэмістаў», Наталлі прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары са звычайным назіраннем. Рашэнне вынес Аляксандр Рудэнка.
Як пісала «Наша Ніва», Наталлю затрымлівалі па палітычнай адміністратыўцы ў снежні 2020 года. Цяпер ж яе судзілі за салідарнасць з палітвязнямі.

Сталі вядомыя прозвішчы некаторых вызваленых па памілаванні палітвязняў
7 лістапада стала вядома, што ў Беларусі памілаваны яшчэ 31 палітзняволены. Паведамлялася, што памілаваныя дзве жанчыны і 29 мужчын. Мы па-ранейшаму падтрымліваем інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуем прозвішчы вызваленых.
Прапагандысты 15 лістапада агучылі некаторыя імёны памілаваных — сярод іх Аляксандр Бойка, Аляксей Ярашэвіч, Кацярына Шаблінская-Іванова, Эдуард Ісаеў, Белямук (верагодна, Дзмітрый і Яўген, невядома, хто з іх на свабодзе).
Нагадаем, з 3 ліпеня 2024 года гэта пятая хваля памілавання палітзняволеных. Такім чынам, агулам вызвалена 146 чалавек.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116654
✍️Паведамляйце праваабаронцам пра вызваленых палітвязняў на @Viasnainfo

84% беларусаў, што сутыкнуліся з катаваннямі з боку сілавікоў, зафіксавалі тое, што адбылося, для будучых разбораў
Пра гэта сведчыць справаздача «Як успрымаюць справядлівасць людзі, якія перажылі катаванні і/або жорсткае абыходжанне» прысвечаная таму, як успрымаюць справядлівасць беларусы і беларускі, якія сутыкнуліся з дзяржаўным гвалтам падчас і пасля масавых пратэстаў 2020 года.
Нагадаем, Крымінальнае заканадаўства прадугледжвае магчымасць прыцягнуць да адказнасці без тэрміну даўніны за злачынствы супраць бяспекі чалавецтва — а менавіта так у асноўным павінны кваліфікавацца дзеянні вінаватых у катаваннях і актах жорсткасці ў сувязі з палітычнымі перакананнямі.
✍️Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці [email protected]
🔹Апублікавана справаздача аб успрыманні справядлівасці тымі, хто перажыў катаванні ў Беларусі

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️Палітвязня Сяргея Маўшука хочуць перавесці на турэмны рэжым
Нагадаем, палітзняволеныя Сяргей Маўшук і яго жонка Алена Маўшук — фігуранты «пінскай справы». У красавіку 2021 года суд Маскоўскага раёна Брэста асудзіў Сяргея да 6,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Алену — да 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму. На волі ў іх засталіся трое дзяцей. Вядома, што пазней ужо у калоніі Алену пазбавілі бацькоўскіх правоў. Мужа і жонку неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА.
Цяпер стала вядома, што 21 лістапада ў Оршы адбудзецца суд па замене Сяргею рэжыма ўтрымання на турэмны. Рашэнне будзе прымаць суддзя Іна Кахава.
💌Месца ўтрымання Сяргея: ПК №8, 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А
💌Месца ўтрымання Алены: ПК №24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць

👩🏫Абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» і «абразе Лукашэнкі». Распавядаем, як у Беларусі пераследуюць выкладчыкаў
Паводле «Вясны», як мінімум 47 выкладчыкаў і настаўнікаў трапілі пад крымінальны палітычны пераслед у Беларусі.
Гэтых людзей судзяць як і па дыфамацыйных артыкулах, так і па такіх цяжкіх, як «здрада дзяржаве». Так, выкладчыку ваеннага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзмітрыю Пазнякову прысудзілі вялікі тэрмін за «здраду дзяржаве». За «змову з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам» выкладчыку БДУ Максіму Знаку і магістарцы паліталогіі Таццяне Кузінай прызначылі па 10 гадоў пазбаўлення волі.
Былую настаўніцу беларускай мовы Эму Сцепулёнак асудзілі да 2 гадоў калоніі па «справе Зельцэра» — у жодзінскай турме з 71-гадовай жанчыны здзекваліся супрацоўнікі ўстановы. Нядаўна стала вядома, што супраць пенсіянеркі распачалі новую крымінальную справу.
Спіс усіх выкладчыкаў, якія сталі фігурантамі крымінальных палітычных спраў у Беларусі, дасяжны па спасылцы

💔4 гады і 2 месяцы за кратамі Марфа Рабкова
Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення і велізарнага штрафу.
Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.
💌Месца ўтрымання: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

🎊Дом творцаў аб'яўляе конкурс стыпендый для беларускіх творцаў!
Запрашаюцца творцы любых накірункаў, якія знаходзяцца ў Беларусі або выехалі за мяжу не раней за пачатак 2024 года.
Галоўны крытэр удзелу — праект, які немагчыма рэалізаваць у сённяшняй Беларусі або няма магчымасці для яго рэалізацыі за мяжой.
🔹 Удзельнікам забяспечваецца:
• пражыванне, харчаванне, транспарт і суткавыя
• набыццё неабходных матэрыялаў (абмяркоўваецца індывідуальна)
📋 Форма заяўкі тут
Дэдлайн: 25.11.2024
Тэрміны ўдзелу: снежань 2024 — студзень 2025
Падрабязнасці: @domtvorcau

📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹Апублікавана справаздача аб успрыманні справядлівасці тымі, хто перажыў катаванні ў Беларусі
🔹Больш за месяц невядомае месцазнаходжанне палітвязня Аляксандра Францкевіча
🔹Дыскрымінацыя ў сферы працы ў Беларусі: заканадаўчыя дэфекты і заганныя практыкі
🔹Алег Арлоў пра задушэнне свобод у Расіі, сваё вызваленне і палітзняволенага сябра Алеся Бяляцкага
🔹Выбары*2025. Аналітычная cправаздача аб утварэнні тэрытарыяльных выбарчых камісій
🔹За чатыры гады ў Беларусі знішчаны незалежны прафсаюзны рух: 17 актывістаў дагэтуль за кратамі
🔹Мінімум 1213 адміністрацыйна асуджаных: у Беларусі перад прэзідэнцкімі выбарамі ўзмацніліся рэпрэсіі
🔹«Вызваленне палітвязня — гэта радасць, але вярнуцца да нармальнага жыцця бывае няпроста...» Асноўныя парады
🔹Назвалі пераможцаў літпрэміі імя Аляхновіча. Праваабаронца «Вясны» Алена Лапцёнак атрымала спецыяльную адзнаку

💌Беларусы Масквы адправілі віншаванне з Днём Народзінаў палітзняволеннай Марыне Золатавай
6 лістапада галоўнай рэдактарцы TUT.ВY споўнілася 47 гадоў.

Маштаб рэпрэсій уражвае — у адной толькі Рэчыцы з пачатку восені як мінімум 98 адміністрацыйна асуджаных
У рэгіёнах Беларусі фіксуецца больш фактаў пераследу, чым у Мінску. Так, самай рэпрэсіўнай вобласцю з'яўляецца Гомельская — мінімум 337 чалавек былі асуджаныя ў адміністрацыйным парадку. Толькі ў Рэчыцы былі асуджаныя не менш за 98 чалавек.
На другім месцы — Брэсцкая. Там адбыліся мінімум 278 судоў, большасць з якіх разглядалася ў Брэсце. Менавіта там судзяць тых, каго затрымліваюць на мяжы па вяртанні ў Беларусь. Апроч гэтага, масава судзяць і жыхароў Баранавічаў — 56 выпадкаў.
Таксама людзей масава судзяць у Барысаве, Ваўкавыску, Глыбокім, Добрушы, Жлобіне, Лепелі, Мазыры, Наваполацку, Оршы, Пінску і іншых гарадах.
Агулам за апошнія два з паловай месяцы праваабаронцы зафіксавалі 1 452 факты рэпрэсій (затрыманні, ператрусы, адміністрацыйныя суды і г.д.).