Telegram Web
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹«Ты проста глядзіш, як жыццё, што ты будавала, рассыпаецца», — былая палітзняволеная пра тры гады няволі

🔹Былым палітвязням ставяць забароны на выезд з краіны — што рабіць у такой сітуацыі?

🔹«Канстытуцыя не абараняе жанчын ад дыскрымінацыі». Беларускія НДА выступілі ў ААН з дакладам

🔹Палітвязня Эдуарда Бабарыку зноў будуць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

🔹Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў студзені

🔹Двух беларусаў асудзілі да 12 і 23 гадоў калоніі за «падрыхтоўку дыверсіі пад Стоўбцамі» і «сувязі з украінскімі спецслужбамі»

🔹Катуюць, абвяшчаюць у вышук, заводзяць крыміналкі: як пераследуюць праваабаронцаў у розных краінах

🔹Эканаміста Паўла Данэйку завочна асудзілі да 12 гадоў калоніі па справе «Каардынацыйнай рады»

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
❗️Затрыманні на межах Беларусі працягваюцца

Праваабаронцам паведамляюць пра ўзмоцнены кантроль і затрыманні на межах Беларусі з Польшчай і Літвой. Як і раней, у людзей правяраюць тэлефоны: сярод іншага, сілавікі глядзяць гісторыю пошуку Google — іх цікавіць, якія пошукавыя запыты пісаў чалавек.

📝Нагадваем пра правілы бяспекі пры паездках у Беларусь

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У Віцебску асудзілі вядомага журналіста і культуролага

7 лютага ў раскладзе суда Першамайскага раёна з'явілася імя і прозвішча Георгія Каржанеўскага, журналіста і культуролага, які рабіў агляды мастацкіх падзей для розных рэгіянальных выданняў. Яго вінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмізму» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП) і «прапагандзе нацысцкай сімволікі» (ч. 2 арт. 19.10 КаАП).

Адміністрацыйную справу разбірала суддзя Кацярына Цыбульская. Вынік судовага пасяджэння высвятляецца, піша «Віцебская Вясна».
Сёння пачынаюць судзіць маці і цётку анархіста Францкевіча

Таццяну Францкевіч і Наталлю Лабацэвіч абвінавачваюць паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Сясцёр затрымалі 19 ліпеня 2024 года ў Наваполацку. Пакуль невядома, што дакладна ім ставіцца ў віну.

Іх справу сёння пачынаюць разглядаць у Віцебскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Галіна Бондал.

Нагадаем, Таццяна — маці палітзняволенага Аляксандра Францкевіча, асуджанага да 17 гадоў і 9 месяцаў калоніі. Наталля — маці экс-палітвязня Іллі Лабацэвіча, які адбыў паўтара года ў зняволенні.
📝Міжнародная платформа па адказнасці для Беларусі перадала ў Гаагу матэрыялы супраць рэжыму Лукашэнкі

Міжнародная платформа па прыцягненні вінаватых да адказнасці для Беларусі (IAPB) прадставіла доказы і юрыдычны аналіз у Канцылярыю пракурора Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) для папярэдняга вывучэння пытання аб тым, ці валодае Суд юрысдыкцыяй для расследавання і пераследу меркаваных злачынстваў супраць чалавечнасці, уключаючы дэпартацыю, пераслед і іншыя бесчалавечныя акты, здзейсненымі беларускімі высокапастаўленымі службовымі асобамі з першага траўня 2020 года.

Адзначаецца, што база дадзеных Платформы змяшчае больш за 29 000 дакументаў, якія маюць дачыненне да 2 600 апытаных, і больш за мільён архіваваных матэрыялаў з адкрытых крыніц.

Як адзначыла кіраўніца Платформы Андрэа Хубер, перадача Літвой справы ў МКС азначае сабой важную вяху на шляху да правасуддзя для пацярпелых ад злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117390
Сёння пачынаюць судзіць беларуса, які вярнуўся з Польшчы дадому

Руслану Зубкову 26 гадоў. Мяркуючы па сацсетках, ён у апошнія гады жыў і працаваў у Польшчы, піша «Наша Ніва».

У снежні 2023 года Зубкова ўнеслі ў спіс удзельнікаў экстрэмісцкага фармавання «Расія — гэта зло». Гэта невялікі тэлеграм-чат на 135 чалавек, дзе актыўныя цяпер толькі тры чалавекі. У лютым 2024 года Руслана аб'яўлялі ў вышук на тэрыторыі Беларусі і Расіі — гэта значыць, што на той момант ён яшчэ быў на свабодзе.

Калі Руслан быў затрыманы — таксама невядома. У першы раз яго судзілі ў чэрвені 2024 года за «абразу Лукашэнкі» ў Камянецкім раённым судзе. Прысуд невядомы.

Цяпер Зубкова пачынаюць судзіць зноў. Працэс пачынаецца сёння ў Брэсцкім абласным судзе. Хлопца абвінавачваюць па двух артыкулах — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК) і «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК). Судовы працэс прызначана весці Сянько Руслана.
👩‍🦰«Няма закона аб гендарнай роўнасці». Як у ААН крытыкавалі беларускія ўлады

У ААН прайшло 2124-е пасяджэнне Камітэта па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын (КЛДЖ, англ. CEDAW). Камітэт разгледзеў дзявяты перыядычны даклад Беларусі, які быў прадстаўлены паводле спрошчанай працэдуры прадстаўлення дакладаў. Беларусь як дзяржава-ўдзельніца Канвенцыі па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын адсправаздачылася ўпершыню за апошнія дзевяць гадоў.

«Вясна» паглядзела пяцігадзіннае пасяджэнне і ў трох частках (адпаведных раздзелам Канвенцыі) распавядае пра тое, як дакладчыкі Камітэта крытыкавалі беларускія ўлады ў сваіх выступах і якія пытанні задавалі.

Тут вы прачытаеце першую частку гэтых выступленняў (артыкулы з 1 па 6 Канвенцыі), у якой гаворыцца пра дыскрымінацыю ў адносінах да жанчын, гендарныя перадузятасці, гандаль жанчынамі і эксплуатацыю прастытуцыі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117394
​​«Маечка на брытэльках» ці «пінжак на голае цела». Былая палітзняволная распавяла пра ўмовы ШІЗА для жанчын

Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк за ўвесь час зняволення правяла ў штрафных ізалятарах 270 сутак. На прэс-канферэнцыі яна распавяла, што гэта такое:

«Калі тычыцца побатавых умоваў, гэта проста голае памяшканне, дзе няма нічога. Абсалютна нічона няма. Табе выдаюць нейкую такую форму, на спіне якой напісана "ШІЗА". Форма можа быць маленькая: пінжак на табе не зашпільваецца, спадніца на табе, прабачце, як у пэўных катэгорыях з нізкай маральнай адказнасцю. Яшчэ адміністрацыя можа гуляцца.

Калі ў ДВП напісана, што жанчына ў ШІЗА можа знаходзіцца ў кашулі з доўгім рукавом, але на "усмотрение начальника колонии", а ён угледзеў, што жанчына ў ШІЗА можа знаходзіцца увогуле ў маечцы на брытэльках. У шмат якіх людзей гэтых маечак няма — яны проста пінжак апрануюць на голае цела. Калі ты сядзіш месяц, ты не можаш змяніць гэтую форму. Ты месяц сядзіш у гэтай форме. Ты ў ёй ходзіш, спіш».


ШІЗА — камеры халодныя і вільготныя камеры без шпацыроў. У дзень даецца толькі 20 хвілін гарачай вады, у камеры адкрыты ўнітаз, абсалютнае пазбаўленне свежага паветра і сонца, 24/7 уключаныя відэакамеры, якія ў тым ліку закрануюць зону туалета. Матрац і коўдру не выдаюць — сон на голых драўляных дошках. Паліна называе ўмовы ў ШІЗА катаваннямі:

«Гэта і здзекі псіхічныя, і катаванні фізічныя».
Знікла сувязь з брэсцкім журналістам Алегам Супрунюком

Паводле сяброў і знаёмых, Алег перастаў адказваць на тэлефанаванні пасля 22 студзеня. Не з’яўляецца журналіст і ў сацыяльных сетках.

Спачатку калегі прытрымліваліся версіі, што ён можа быць затрыманы і асуджаны па адміністрацыйнай справе. Але прайшло ўжо больш за 20 дзён, а ў раскладах працы брэсцкіх судоў імя Супрунюка так і не з’явілася. Таму ёсць верагоднасць, што ён насамрэч затрыманы, але ў межах крымінальнай справы.

Падобным чынам брэсцкі журналіст быў затрыманы ўвечары 6 ліпеня 2021 года. Тады дома ў Алега Супрунюка правялі ператрус, забралі камп’ютарную тэхніку і іншыя лічбавыя носьбіты. Да наступнай раніцы ніхто нічога не ведаў пра далейшы лёс затрыманага. Назаўтра Супрунюка судзілі за распаўсюд «экстрэмісцкай інфармацыі» па ч. 2 арт. 19.11 КаАП і аштрафавалі на 20 базавых велічынь.

Крыніца: БАЖ
У Крычаве сёння за «экстрэмізм» судзяць дзейную натарыуску

У натарыяльнай канторы Крычаўскага раёна дзейнічаюць усяго два натарыусы, калі верыць спісу Беларускай натарыяльнай палаты.

Адну з іх — Ірэну Янаўну Разанцаву — сёння выклікалі ў суд Крычаўскага раёна з пратаколам па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі). Весці працэс прызначаная Вольга Салтыкова.

Як адзначае @vitebsk_info, у Ірэны Разанцавай на 14 лютага прызначаны выезд у аг. Чырвоная Буда, дзе яна будзе весці выязны прыём.
💔Палітзняволеных Алену Гнаук і Вікторыю Кульшу змясцілі ў ПКТ

Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк распавяла апошнія навіны пра жанчын:

"Пасля некалькіх тыдняў у ШІЗА яны
былі пераведзеныя ў ПКТ. Гэта 99%, што супраць іх зноў будуць фабрыкаваць 411-ы артыкул".

Таксама Паліна дадала:

«У Вікторыі Кульшы ўжо, напэўна, адмовілі ныркі. Яна трымала галадоўкі проста месяцамі, яна адмаўлялася ад вады і піцця. Яна ўскрывала сабе вены. Яе кідалі з гэтым у ШІЗА – яна ў ШІЗА ўскрывала сабе вены. Яна ў ПКТ трымала галадоўкі. Яна адмаўлялася ад дапамогі лекараў».


Нагадаем, Алена і Вікторыя адбываюць тэрміны ў жаночай калоніі № 24 у Зарэччы, адкуль днямі выйшла Шарэнда-Панасюк. Жанчын раней асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі". Увесь час адміністрацыя ўстановы жорстка цісне на палітзняволеных.
🇺🇳«Пытанні гендару — гэта праблема». Як у ААН крытыкавалі беларускія ўлады

Камітэт па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын разгледзеў даклад Беларусі, які быў прадстаўлены паводле спрошчанай працэдуры прадстаўлення дакладаў. Беларусь як дзяржава-удзельніца Канвенцыі па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын адсправаздачылася ўпершыню за апошнія 9 гадоў.

«Вясна» паглядзела 5-гадзіннае пасяджэнне і ў 3 частках (адпаведных раздзелам Канвенцыі) распавядае пра тое, як дакладчыкі Камітэта крытыкавалі беларускія ўлады ў сваіх выступах і якія пытанні задавалі.

Тут вы прачытаеце другую частку гэтых выступленняў, у якой гаворыцца пра роўнасць у ўдзеле ў палітычным і грамадскім жыцці краіны, пра права жанчын прадстаўляць свае ўрады на міжнародным узроўні і ўдзельнічаць у працы міжнародных арганізацый, а таксама пра пытанні грамадзянства.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117398

🔹«Няма закона аб гендарнай роўнасці». Як у ААН крытыкавалі беларускія ўлады
Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прысуд Вользе Радзівонавай

Вярхоўны суд 7 лютага разгледзеў апеляцыйную скаргу журналісткі Вольгі Радзівонавай на прысуд да 4 гадоў зняволення. У выніку судовая калегія пад старшынствам суддзі Эдгара Марцірасяна пакінула рашэнне першай інстанцыі без зменаў, піша «БАЖ».

10 снежня 2024 года суддзя Мінскага гарадскога суда Вера Галаўкова асудзіла Вольгу да 4 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Вольгу абвінавацілі паводле ч. 1 і 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), арт. 369–1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).

Радзівонава працавала да 2020 года ў KYKY.оrg, пераважна для рубрыкі «Боль», таксама супрацоўнічала ў якасці фрылансеркі з беларускімі і замежнымі медыя.
❗️Будзьце ўважлівыя: з'явілася фэйкавая рассылка аб нібыта новым тэлеграм-боце BYSOL

Пра гэта паведамляе @Grodno_grab.

У чатах распаўсюджваецца ілжывая інфармацыя аб нібы створаным боце BYSOL — паведамленні пра гэта з'яўляюцца ў розных чатах.

Сапраўдныя кантакты для сувязі з камандай BYSOL можна паглядзець у канале @bysol

🔗Хроніка палітычнага пераследу
З'явіліся фэйкавыя боты нібыта ад імя выдання «Флагшток»

Выданне адзначае, што яно не выкарыстоўвае ботаў для сувязі з чытачамі.

Адзіны канал для сувязі з «Флагштокам» у тэлеграме — акаўнт @fuckshtok.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
60-гадовую Наталлю Ладуцьку працягваюць судзіць за салідарнасць з палітвязнямі

Жанчыну затрымалі 23 студзеня 2024 году падчас масавага рэйду КДБ за дапамогу палітвязням. Наталлі прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Суд над ёй распачаўся 16 студзеня ў Мінскім абласным судзе. Справу разглядае суддзя Уладзімір Арэшка.
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі расійскага журналіста Аляксандра Няўзорава

Гаворка пра ягоны Telegram-канал, старонкі ў Instagram, Facebook, YouTube, «X». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёну Мінска 7 лютага.

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

📍Telegram-каналы і чаты «Połk Kalinoūskaha / Полк Каліноўскага», «Пул Францьй», «Глаза Минска - Юг», «Ямницкий флот»;
📍Instagram-старонкі «Беларуская кнiга | Жыветэка | Варшава», «Вольга Кавалькова», «Двiжбот», «ahdpusha»;
📍Старонкі праекту «UA Беглый в Украину»;
📍Старонкі ва «Укантакце» «ВОЛАТ», «Маргарита Левчук».
2025/02/21 00:14:57
Back to Top
HTML Embed Code: