У Гомелі затрымалі як мінімум 10 чалавек, двух — па крымінальнай справе
Як стала вядома «Флагштоку», большасць затрыманых дагэтуль утрымліваюць у заключэнні, прычым некаторых перавялі ў СІЗА і абвінавачваюць па крымінальных артыкулах. «Флагшток» не называе прозвішчы рэпрэсаваных і абвінавачанні, якія ім выстаўляю, але канстатуе, што было затрымана больш за дзесяць чалавек, сярод якіх ёсць былыя палітзняволеныя.
Большасць затрыманых — гэта людзі, якія не праяўлялі ніякай актыўнасці ў апошнія гады, але вядомыя як удзельнікі дэмакратычнага руху яшчэ да пратэстаў 2020 года.
Пакуль вядома як мінімум пра дзве крымінальныя справы і пра тое, што некаторым з затрыманых ужо тройчы запар прысуджалі адміністрацыйны арышт за «экстрэмісцкія» падпіскі.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

🟨10 снежня ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя музычнага альбома «Пазначаныя жоўтым»
Праваабарончы цэнтр «Вясна» запрашае 10 снежня на адкрыццё выставы «Пачуцці» ў Варшаве, дзе будзе прадстаўлена калекцыя малюнкаў, створаных палітычнымі вязнямі Беларусі ва ўмовах турэмнага зняволення. Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя музычнага альбома «Пазначаныя жоўтым» і сустрэча з яго стваральнікамі і стваральніцамі.
Альбом «Пазначаныя жоўтым» складаецца з шасці трэкаў, якія адлюстроўваюць шлях палітвязня ад затрымання да вызвалення. Ён з'яўляецца своеасаблівай дакументацыяй рэпрэсій Беларусі.
Слухаць альбом на розных пляцоўках 👉 linktr.ee/viasna96

Нягледзячы на забарону на палітычную агітацыю, святар у Талачыне благаславіў старт рэспубліканскай акцыі «За Беларусь адзіную!»
Акцыя заяўлена як дэкларацыя адзінства народа напярэдадні электаральнай кампаніі. І хаця проста ў яе праграме не заяўлена падтрымка Лукашэнкі, характар мерапрыемстваў не пакідае сумненняў у гэтым. Спікеры не раз выкарыстоўвалі ў сваіх прамовах фразы, якія адрасавалі да выказванняў Лукашэнку, падкрэслівалі «поспехі» дзейнай улады, піша @christianvision.
Стартавую акцыю наведаў благачынны цэркваў Талачынскага раёна, протаіерэй Аляксандр Лазука. Яму было дадзена слова, у якім ён заявіў, што згода наша павінна быць ва ўсім: у палітыцы, эканоміцы, культуры, духоўнай сферы.
Такія заклікі цалкам падыходзяць пад вызначэнне палітычнай агітацыі. Пры гэтым па беларускім заканадаўстве рэлігійныя арганізацыі не маюць права займацца ёй. Аб гэтым нядаўна нагадаў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак.

❗️У Беларусі +18 новых палітвязняў
Гэта Таццяна Кашчэева, Уладзімір Кашчэеў, Ігар Бацян, Ілля Нарышкін, Наталля Зайцава, Ян Карліёнаў, Алена Барысюк, Анатоль Шуляк, Анастасія Жыльская, Наталля Мікуліч, Ірына Мазоль, Дзмітрый Голуб, Таццяна Аляксейчык, Аляксандр Яцкевіч, Аляксей Сіленка, Таццяна Бадрэнка, Алена Марозава, Васіль Верамейчык.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/116789
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі старонкі ва «Укантакце» «Беларусь, за честные выборы» і «Free Zhlobin», старонка ў Instagram «kiryll atamanchyk», TikTok-акаунт «Вольны белару».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
У яго трапілі старонкі ва «Укантакце» «Беларусь, за честные выборы» і «Free Zhlobin», старонка ў Instagram «kiryll atamanchyk», TikTok-акаунт «Вольны белару».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
Уладальніка гродзенскага блога S13 Сяргея Чабоцьку адправілі яшчэ на 15 сутак арышту
Сяргея Чабоцьку судзілі 22 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Гродна за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт.19.11 КаАП). Яго адправілі яшчэ на 15 сутак адміністрацыйнага арышту — гэта яго трэці тэрмін, піша Hrodna.life.
Сяргея затрымалі 23 кастрычніка. Яго судзілі тройчы — за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і «несанкцыянаванае пікетаванне».
Рэсурс S13 з’явіўся ў Гродне ў 2005 годзе і першапачаткова працаваў як блог. Пазней ператварыўся ў Інфармацыйны партал — агрэгатар навін. Уласнага кантэнту на сайце было няшмат, але доўгія гады рэсурс быў адным з самых папулярных у горадзе. Напрыканцы кастрычніка стала вядома, што кантэнт парталу «s13» і яго сацсеткі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

💔Амаль два месяцы невядомае месцазнаходжанне палітвязня Аляксандра Францкевіча
У чэрвені ў судзе Ваўкавыскага раёна палітвязню, асуджанаму раней да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, дадалі яшчэ 1 год зняволення. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі).
Да разгляду апеляцыйнай скаргі яго ўтрымлівалі ў баранавіцкім СІЗА-6, адкуль напачатку кастрычніка этапавалі ў калоніі, але якую — невядома. З таго часу яго блізкія не атрымлівалі ад яго ні лістоў, ні паведамлення з папраўчай установы, куды яго накіравалі для адбыцця пакарання. Таму фактычна амаль два месяцы нічога невядома пра стан і месцазнаходжанне Аляксандра.
Маці палітвязня — Таццяна — цяпер таксама знаходзіцца ў зняволенні ў межах крымінальнай справы.
🔹Памілаванні, узмацненне пакаранняў, новыя крымінальныя справы: агляд навінаў пра палітвязняў за лістапад

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🔗Памілаванні, узмацненне пакаранняў, новыя крымінальныя справы: агляд навінаў пра палітвязняў за лістапад
Больш за чатыры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Перад чарговымі прэзідэнцкімі выбарамі сітуацыя значна пагоршылася: сілавікі ладзяць "рэйды" па гарадах Беларусі, выклікаюць на размовы, прэвентыўна затрымліваюць, у тым ліку былых палітвязняў. Таксама праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі, а таксама пра пагаршэнне здароўя зняволеных.
🔹Палітвязнямі за мінулыя тыдні былі прызнаныя 32 чалавекі.
🔹Стала вядома, што цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю не менш за 57 палітвязняў.
🔹Сем чалавек былі асуджаныя да пазбаўлення волі.
🔹Чатырох палітвязняў судзяць па новых крымінальных справах.
🔹Амаль два месяцы невядомае месцазнаходжанне Аляксандра Францкевіча.
🔹Марыя Калеснікава сустрэлася з татам у турэмнай бальніцы.
📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.

📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | [email protected];
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | [email protected];
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | [email protected].
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
‼️Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць
У судзе Шклоўскага раёна 11 снежня распачнецца разгляд чарговай крымінальнай справы супраць палітзняволенага журналіста і блогера Ігара Карнея, якога ў сакавіку гэтага года асудзілі да трох гадоў зняволення. Справу будзе разглядаць суддзя Аляксандр Тараканаў.
Ігара абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Вядома, што адміністрацыя шклоўскай калоніі № 17 змяшчала журналіста некалькі разоў у ПКТ. Фактычна, цяпер яго будуць судзіць у крымінальным парадку за "парушэнні", за якія ён ужо атрымаў спагнанні ад адміністрацыі. Журналісту могуць дадаць яшчэ адзін год пазбаўлення волі.
Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/116792

Палітвязня судзяць за каментары. У яго з жонкай, якая таксама пад вартай, спаганялі грошы праз суд на ўтрыманне дзяцей
У Мінскім гарадскім судзе разглядаюць справу Аляксея Зачапілы паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Сутнасць абвінавачвання невядомая, але, меркавана, справа тычыцца каментароў. Працэс вядзе Аляксандр Рудэнка.
Аляксея затрымалі разам з жонкай Людмілай Ліхачэўскай у сакавіку гэтага года. Іх змясцілі пад варту, негледзячы на тое, што ў пары трое дзяцей, адзін з іх — непаўналетні.
У ліпені ў судзе Маскоўскага раёна Мінска разглядалі пазоў ўпраўлення па адукацыі да Аляксея і Людмілы па спагнанні грошай на ўтрыманне дзяцей, пакуль бацькі пад вартай.

У Наваполацку працягваюцца суды за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020-м годзе
У судзе г. Наваполацку з 18 лістапада адбываецца групавы суд паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). За ўдзел у акцыях пратэсту судзяць Наталлю Казлову, Канстанціна Панамарова і Рамана Прыходзьку.
Іх справу разглядае Віталь Лапко.

🗣«Палітычны характар абвінавачванняў ужо відавочны», — праваабаронца пра справу Васіля Верамейчыка
20 лістапада стала вядома, што па запыце КДБ В'етнам выдаў Беларусі 34-гадовага былога добраахвотніка Васіля Верамейчыка. У фільме прапагандыстаў начальнік следчага ўпраўлення КДБ заявіў, што мужчына нібыта знаходзіўся ў крымінальным вышуку па крымінальнай справе па факце дзейнасці Палка Каліноўскага, прызнанага ў Беларусі «тэрарыстычнай арганізацыяй».
Але 27 лістапада праваабаронцы прызналі Васіля палітвязнем, дзе ў якасці выстаўленых ў Беларусі абвінавачванняў пазначылі арт. 366 КК (пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі).
З праваабаронцам «Вясны» Паўлам Сапелкам разбіраемся ў справе Васіля, а таксама размаўляем пра тое, якую практыку ў пытанні выдачы беларусаў параджае гэтая справа.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116793

За распрацоўку праграмнага забеспячэння для «Кіберпартызан» жыхара Барысава асудзілі на 4,5 года «хіміі»
У лістападзе Мінскі абласны суд разгледзеў справу супраць Максіма Нябожына паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Яго абвінавацілі ў перадачы праграмнага забеспячэння і інструкцый прадстаўнікам ініцыятывы «Кіберпартызаны», якая была прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем».
Суддзя Анжаліка Данілава прысудзіла Максіму чатыры з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ.
Паведамляецца, што мужчына цалкам прызнаў сваю віну падчас судовага працэсу. Суд таксама пастанавіў канфіскаваць ноўтбук мужчыны.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116797

У адной толькі Рэчыцы сёння разглядалі 7 адміністрацыйных спраў за «распаўсюд экстрэмізму»
Пра гэта паведамляе «Гомельская Вясна».
Суддзя Станіслаў Іванюценка разглядаў справы паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП у дачыненні да Васіля Прыймы, Віктара Дземідовіча, Цыры Прыймы, Ірыны Князевай. Суддзя Юліяна Лунцэвіч за гадзіну разглядзела адразу тры «экстрэмісцкія» справы — у дачыненні да Марыі Бенза, Таццяны Тужык і Наталлі Усціменкі.
Цягам восені Рэчыца стала лідарам па колькасці затрыманняў і судоў за «распаўсюд экстрэмізму». На сённяшні дзень вядома пра як мінімум 100 чалавек, асуджаных паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП.

Вярхоўны суд адмяніў прысуд у дачыненні да фігуранта справы «Рудабельскай паказухі» Аляксандра Чахоўскага — ягоную справу адправілі на перагляд
10 снежня ў Брэсцкім абласным судзе пачнуць разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да Аляксандра Чахоўскага. Раней яго судзілі разам з пяццю іншымі фігурантамі справы «Рудабельскай паказухі» — у справе фігуравала ажно 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
У выніку, Андрэй Павук быў асуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі, Вольга Павук — да 8 гадоў пазбаўлення волі, Маргарыта Ляўчук, Ілля Салянкоў і Уладзіслаў Наважылаў — ад 6 да 8 гадоў пазбаўлення волі. Аляксандр Чахоўскі быў асуджаны да 3 месяцаў арышту.
Стала вядома, што Вярхоўны суд адмяніў прысуд у дачыненні да Чахоўскага і адправіў ягоную справу на перагляд. Працэс будзе ўначальваць суддзя Сяргей Беразюк.

🎧«Пазначаныя жоўтым». Слухайце музычны альбом пра палітвязняў Беларусі на розных пляцоўках
Праваабарончы цэнтр «Вясна» з творчымі дзеячамі прэзентавалі музычны альбом пра палітзняволеных Беларусі — «Пазначаныя жоўтым». Над яго стварэннем працавалі паэты, акторы, музыкі, праваабаронцы і былыя палітзняволеныя.
Альбом складаецца з шасці трэкаў, якія адлюстроўваюць шлях палітвязня ад затрымання да вызвалення. Ён з'яўляецца своеасаблівай дакументацыяй рэпрэсій Беларусі.
10 снежня ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя музычнага альбома і сустрэча з яго стваральнікамі і стваральніцамі.