Telegram Web
На Віцебшчыне ўчора па палітычных матывах асудзілі не менш за 8 чалавек

Адміністрацыйныя справы паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) і арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) у раскладзе судоў заўважыў @vitebsk_info.

Сярод асуджаных дальнабойнік з Полацку Дзяніс Анцэн, супрацоўнік "Нафтану" Уладзіслаў Калтуноў, а таксама старшыня першаснай арганізацыйнай структуры ДТСААФ мотаклуба "Эндура-Полацк" Дзмітрый Радзькоў.

📸На фота: Уладзіслаў Калтуноў і Дзмітрый Радзькоў
⚖️Сёння ў Віцебску за "распаўсюд экстрэмізму" судзяць былую лекарку, 63-гадовую пенсіянерку Ірыну Атрашчонак

Пра гэта паведамляе @vicspring. У горадзе жанчыну ведаюць яшчэ і як удзельніцу вядомага танцавальнага ансамбля "Витебские девчата".

Судзяць жанчыну паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП у судзе Першамайскага раёна Віцебска. Справу разглядае суддзя Вольга Клімкова.
📍Кіраўніка Віцебскага рыэлтарскага агенцтва судзілі за "экстрэмізм"

У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска 9 кастрычніка адбыўся суд над кіраўніком рыэлтарскага агенцтва Барыса Аўлукава. Яго абвінавачвалі паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вынік суда невядомы, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю». Справу разглядаў суддзя Уладзімір Царыкаў.

Аўлукаў шмат гадоў займаецца рыэлтарскай дзейнасцю і з'яўляецца дырэктарам віцебскага агенцтва «Персанальны рыэлтар Нерухомасць».
Ксёндз Юры Бараўнёў з Крулеўшчыны арыштаваны на 10 сутак

Пра затрыманне пробашча парафіі Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне Докшыцкага раёна, ксяндза-каноніка Юрыя Бараўнёва стала вядома 7 кастрычніка. Пазней "Хрысціянская візія" паведаміла, што Каталіцкаму святару прызначылі 10 сутак па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Адзначаецца, што Віцебская вобласць з'яўляецца "лідарам" па затрыманнях каталіцкіх святароў. Усяго з 2020 года праз адміністрацыйныя арышты прайшоў 31 ксёндз — з іх 13 з Віцебскай дыяцэзіі.
У Браславе за "экстрэмізм" 23 кастрычніка судзілі чатырох мясцовых жыхароў

Як піша @vitebsk_info, гаворка ідзе пра Алега Даргеля, Алега Сяляха, Наталлю Баяр і Анжаліку Пілат.

Алег Сялях (першае фота) — вядомы на Браслаўшчыне паляўніцтвазнавец, які ў свой час узначальваў аддзел аховы жывёльнага свету ў Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры». Цяпер ён кіраўнік рэгіянальнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. З сям'ёй ён трымае аграсядзібу "Беражжа", на якой можна прадэгуставаць усе прыродныя прыгажосці тамтэйшага паазер'я.

Анжаліка Пілат (другое фота) — выпускніца факультэта беларускай філалогіі і культуры "машэраўкі", якая працуе цяпер спецыялістам па сацрабоце ў ТЦСАН Браслаўскага раёна.
Напачатку кастрычніка ў Горках судзілі ксёндза Андрэя Кеўліча

Паводле інфармацыі @christianvision, 8 кастрычніка ў судзе Горацкага раёна адбыўся суд над святарам і дэканам Магілёўскага дэканата Андрэем Кеўлічам. Суддзя Віктар Ясковіч разглядоў справу Андрэя паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вынік суда пакуль невядомы.

Нагадаем, ксёндза затрымалі 18 красавіка адразу пасля імшы ў касцёле ў Горках. Падставай для затрымання стаў рэпост з экстрэмісцкага канала. На Кеўліча тады склалі пратакол і потым выпусцілі з мясцовага РАУСа. Праз месяц яго асудзілі да 20 базавых велічыняў.
Блогера з Віцебска Андрэя Буку асудзілі за "пікетаванне ў інтэрнэце"

Як паведаміла "Віцебская Вясна", У судзе Шаркоўшчынскага раёна 28 кастрычніка Андрэю Буку прызначылі пяць сутак арышту паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП. Як паведамілі знаёмыя актывіста, прычынай абвінавачвання стала выява ў Telegram-канале.

З невядомай прычыны Андрэя Буку пакуль не адправілі за краты, а адпусцілі дадому.
📍Былога палітвязня Аляксея Федаркевіча ўчора судзілі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў"

Нагадаем, жыхара Салігорска затрымалі студзені 2021 года на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы. Адразу пасля вызвалення мужчына захварэў на кавід у вельмі цяжкай форме — да складанай пнеўманіі. У лякарні ён прабыў з студзеня па сярэдзіну траўня. У ліпені 2021 года яго асудзілі да двух гадоў "хіміі" за абразу начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ленінскага РАУС.

У верасні 2022 года палітвязню Аляксею Федаркевічу змянілі абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ на пазбаўленне волі. У сакавіку 2023 года палітвязень выйшаў на волю з віцебскай калоніі № 3 па заканчэнні тэрміну.

Цяпер стала вядома, што 30 кастрычніка ў судзе Салігораскага раёна разглядзелі справу Аляксея паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Працэс вёў суддзя Юрый Блоцкі. Вынік суда пакуль невядомы.
Былую палітзняволеную Ірыну Пярцову будуць судзіць за "распаўсюд экстрэмізму"

Ірына — выхавальніца ў дзіцячым садку, была затрымана напрыканцы верасня 2021 года па крымінальнай справе за перформанс на гарадскіх могілках, калі кампанія маладых людзей усталявала на магілу партрэт Лукашэнкі і адкаркавала шампанскае. Яе асудзілі да 2 гадоў калоніі.

Летась, па вызваленні з калоніі, жанчыну асудзілі паводле 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Тады ў судзе Першамайскага раёна суддзя Наталля Карабліна аштрафавала Пярцову на 1850 рублёў.

Сёння, 19 лістапада, над жанчынай адбудзецца новы суд паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), піша @vitebsk_info. Справу разгледзяць у судзе Першамайскага раёна Віцебска. Суддзя — Аляксей Макаранка.
‼️Больш за 5 800 асуджаных: вынікі адміністрацыйнага пераследу ў 2024 годзе

Мінулы год для Беларусі выдаўся яшчэ больш рэпрэсіўным, чым папярэднія два гады. Прызначаныя на студзень 2025 года чарговыя прэзідэнцкія выбары ўзмацнілі адвольны пераслед беларусаў. Рэйды па салідарнасці, хвалі масавых затрыманняў у маленькіх гарадах, звальненні з буйных прадпрыемстваў па палітычных матывах, затрыманні былых палітвязняў і тых, хто вяртаўся ў Беларусь з-за мяжы, — тое, чым адзначыўся 2024.

Агулам летась праваабаронцы «Вясны» зафіксавалі не менш за 8 895 фактаў рэпрэсій — значна больш, чым у 2023 годзе.

Па інфармацыі праваабаронцаў, у 2024 годзе па ўсёй Беларусі адбылося не менш за 5 890 судоў паводле палітычных адміністрацыйных артыкулаў. Гэта амаль на 2 000 судовых працэсаў больш, чым годам раней.

«Вясна» ў лічбах распавядае, як беларусаў пераследавалі ў 2024 годзе ў адміністрацыйным парадку, а таксама ўзгадвае самых рэпрэсіўных суддзяў Беларусі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117083
📍У Рэчыцы за “экстрэмізм”судзілі настаўніцу, якая раней уваходзіла ў склад выбарчай камісіі

У судзе Рэчыцкага раёна 8 студзеня адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы супрацаць Святланы Сашэнка, якую абвінавацілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Справу разгляаў суддзя Генадзь Шэвель. Вынік суда пакуль невядомы.

Праваабаронцы "Гомельскай Вясны" высветлілі, што Сашэнка да апошняга часу працавала настаўніцай гісторыі ў адной са школ Рэчыцкага раёна. У 2018 годзе падчас выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў яна была ў складзе выбарчай камісіі.
Мінімум 42 чалавекі за мінулы тыдзень асудзілі па палітычных адміністрацыйных справах у Брэсцкай вобласці

Па інфармацыі "Берасцейскай Вясны", кожны тыдзень у вобласці судзяць па некалькі дзясяткаў чалавек за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП).

У папярэднія тыдні было па 20-30 выпадкаў на тыдзень. Але, як вынікае з раскладу судоў, за 27-31 студзеня 2025 года ў вобласці за "экстрэмізм" асудзілі як мінімум 42 чалавекі. Толькі за адзін дзень, 28 і 31 студзеня, у судзе Брэсцкага раёна судзілі 2 сям'і: Васіля, Сцяпана, Людмілу і Паліну Кавальчукоў, а таксама Паўла, Аляксандра і Данііла Сцепанюкоў.

🌿Калі вам вядомыя вынікі судоў — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
Учора ў Шаркаўшчыне судзілі мясцовага журналіста Андрэя Буку

Супраць Андрэя склалі пратакол паводле ч. 3 арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне, здзейсненае паўторна цягам года), піша "Віцебская Вясна". Справу разглядала суддзя Аксана Табола. Вынік суда пакуль невядомы.

За "несанкцыянаванае пікетаванне" Буку судзілі 28 кастрычніка мінулага года. Тады ён быў асуджаны да арышту на 5 сутак, але адбываць пакаранне адразу актывіста не забралі.

У сакавіку 2023 года Буку судзілі паводле арт. 19.10 КаАП (Прапаганда або публічнае дэманстраванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі). Тая ж суддзя Аксана Табола пакарала мужчыну штрафам памерам 30 базавых велічыняў (на той час 1 110 руб). Перад гэтым у яго правялі ператрус і забралі ноўтбук.

15 траўня 2024 года суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" тэлеграм-канала Андрэя "Думкі ўслых".
2025/06/16 00:53:18
Back to Top
HTML Embed Code: