21 студзеня ў Чашніках зноў судзілі спартоўца-аматара Канстанціна Чарнова
❗️Гэта быў ужо пяты суд, калі жыхара Чашнікаў вінавацяць па палітычных адміністрацыйных справах. Судовы ціск распачаўся яшчэ ў снежні мінулага года:
6 снежня 2024 г. па ч. 2 арт. 19.11 КаАП мужчыну судзіла Ірына Кручыніна;
11 снежня 2024 г. па ч. 2 ст. 19.11 КаАП – яна ж ;
17 снежня 2024 г. справу па ч. 2 арт.19.11 КаАП разбірала суддзя А. С. Смирнова;
19 снежня 2024 г. ужо па ч. 1 арт. 24.23 КаАП мужчыну судзіла яна ж;
21 студзеня 2025 г. для разбору справы па ч. 2 арт.19.11 КаАП у судовым раскладзе было пазначана новае імя суддзі - М. В. Шырко.
Цягам апошніх месяцаў «экстрэмісцкімі» былі прызнаны старонкі Канстанціна Чарнова ў сацсетках, у тым ліку тройчы – яго акаўнт у ТікТок
Пра іншыя суды па палітычных «адміністратыўках, якія адбыліся 21 студзеня, гл. ніжэй

21 студзеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска ра «распаўсюд экстрэмізму» у інтэрнэце судзілі Аляксандра Жыгунова. Справу разбірала суддзя Алеся Кот.
Гэтая суддзя ўжо судзіла віцябляніна па тым самым артыкуле 19 снежня мінулага года.
У Лепельскім судзе 21 студзеня разбіралі адміністрацыйную справу, распачатую па ч.2 арт.19.11 КаАП супраць Ганны Траян. Жанчына служыць у вайсковай частцы ў Заслонава, яна - «продолжатель военной династии. С 2016 года служит фельдшером в пушечном самоходно-артиллерийском дивизионе артиллерийской бригады», пісаў пра яе ў 2021 годзе Тэлеграм-канал Міністэрства абароны.

Віцебскі ўрач Аляксандр Рандарэнка прызнаны палітвязнем
➡️ https://tinyurl.com/3656rj2e
Пад увагу сілавікоў 38-гадовы Аляксандр Рандарэнка трапіў пасля таго, як яго з сябрам «развялі на шчырасць» у відэа-чаце «Размовы з Палычам». Сёлета ў красавіку Аляксандр і яго сябар Дзяніс Саўчанка спярша былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за «прапаганду нацызму» (ч. 1 арт. 19.10 КоАП). Саўчанка пасля «сутак» выйшаў на волю, Рандарэнка – не. З красавіка па чэрвень у судзе Першамайскага раёна Віцебска па адміністрацыйных справах яго судзілі мінімум 5 разоў.
Летась 23 снежня Віцебскім абласным судом Аляксандр Рандарэнка быў прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы (па ч.1 арт.130 КК, ) а таксама ў наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму (па ч.1 арт.130-1 КК). Па сукупнасці злачынстваў шляхам складання прызначаных пакаранняў ён асуджаны да пазбаўлення волі на 4 гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

«Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны змест Youtube-канала "Народны дэпутат" ❗️
Рашэнне пра гэта прыняў 17 студзеня суд Кастрычніцкага раёна Віцебска.
Раней ў Рэспубліканскі спіс экстрэміскіх матэрыяаў на сайце Міністэрства інфармацыі ўжо былі ўключаны Telegram-канал Vtb.nardep.online і старонка vtb.nardep.online у Instagram.
Праект «Народны дэпутат» - гэта адкрытая онлайн-пляцоўка, на якой абмяркоўваюцца дзейнасць (або бяздзейнасць) уладаў, сацыяльныя, эканамічныя, культурныя праблемы Віцебска і Віцебскай вобласці

❗️Аднавіла працу група "Навіны Віцебска" у Facebook.
"Група зноў працуе. Зараз навін будзе менш. Або яны будуць з'яўляцца не кожны дзень. Кантэнт застаецца ранейшым. Ніякай палітыкі. Толькі краязнаўства, гісторыя, культура Віцебска", - піша заснавальніца і адміністратарка групы Таццяна Матвеева.
Самая шматлікая віцебская суполка ў Facebook (25,5 тыс. удзельнікаў) была часова "зачынена" 14 студзеня. Тады адміністратарка, не патумачыўшы прычын, напісала чытачам, што спыняе абнаўленні ў групе на месяц. Але зазначыла, што далейшыя перспектывы застаюцца няяснымі.
Паведамленне пра закрыццё групы было апублікавана на наступны дзень пасля таго, як перастаў адчыняцца сайт «Народныя Навіны Віцебска». Гэты інфармацыйны рэсурс быў заснаваны ў 2008 годзе, але сёлета 10 студзеня яго прызналі «экстрэмісцкай інфармацыйный прадукцыяй». Сайт і яго сацсеткі не працуюць і да сення.

10 лютага ў Віцебскім абласным судзе за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» будуць судзіць маці асуджанага на 17 гадоў анархіста Аляксандра Францкевіча
Разам з Таццянай Францкевіч будуць судзіць яе сястру Наталлю Лабацэвіч, абедзьвюх абвінавачваюць паводле арт. 361-4 КК. Судовы працэс будзе весці суддзя Галіна Бондал.
Таццяна і Наталля – жыхаркі Наваполацка. Іх затрымалі 19 ліпеня 2024 года. Нагадаем, Таццяна — маці палітзняволенага Аляксандра Францкевіча, асуджанага да 17 гадоў і 9 месяцаў калоніі. Наталля — маці экс-палітвязня Іллі Лабацэвіча, які адбыў паўтара года ў зняволенні.
Беларускія праваабаронцы таксама лічаць Таццяну Францкевіч і Наталлю Лабацэвіч палітычнымі зняволенымі.

23 студзеня суд Оршы і Аршанскага раёна абвясціў «экстрэмісцкай» старонку медыяпраекта «Orsha.Eu» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».
Іншыя рэсурсы гэтага праекта былі прызнаны «экстрэмісцкімі» раней, прычым некаторыя – неаднаразова.
Гэтым разам аршанскі суд прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі яшчэ і «візуальны матэрыял – выявы, лагатыпы, вадзяныя знакі з тэкстам "ORSHA.EU" на любых носьбітах, у тым ліку на фота, і ў друкаваных СМІ. ➡️ https://tinyurl.com/yey25swh
У той жа самы дзень, як было агучана судовае рашэнне, старонку медыяпраекта «Orsha.Eu» ўнеслі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.
Летась у жніўні інтэрнэт-рэсурсы Orsha.eu прызналі экстрэмісцкім фармаваннем.
Нагадаем, зараз сайт Orsha.eu часова не працуе па тэхнічных прычынах, але навіны Аршаншчыны па-ранейшаму можна чытаць у сацсетках праекта і ў Тэлеграм-канале.

«Экстрэмісцкімі» прызналі групы «Кобыляки. Расстреляны в Орше» у Facebook, "ВКонтакте" і "Одноклассниках".
Гэта групы, дзе выкладалася гісторыя даследаванняў сталінскіх рэпрэсій у рэгіёне. Матэрыялаў на іншыя тэмы там практычна няма. Назва, агульная для ўсіх, тлумачыцца проста: адно з месцаў пад Оршай, дзе ў гады сталінізму расстрэльвалі бязвінных савецкіх грамадзян, называецца Кабыляцкая гара. ➡️https://tinyurl.com/yey25swh
Групы «Кобыляки. Расстреляны в Орше» у розных сацсетках былі створаны яшчэ ў 2017-2018 гадах. У ліку ўдзельнікаў і падпісчыкаў – аматары і даследчыкі гісторыі, а таксама нашчадкі рэпрэсаваных з Оршы і іншых гарадоў.
Рашэнне прызнаць змест усіх трох груп «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй прыняў 23 студзеня суд Оршы і Аршанскага раёна.

У "экстрэмісцкі" спіс на сайце МУС унеслі імя і прозвішча палітвязня Валера Мефодзіенкі - прадпрымальніка з райцэнтра Сянно, асуджанага сёлета ўвосень за "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці" і фінансванне тэрыстычнай дзейнасці".
Ён прызнаны вінаватым паводле ч. 2 арт. 290-1 КК і частак 1 і 2 арт. 361-2 КК. Суд праходзіў у Віцебскім абласным судзе (суддзя Юрый Урбан) у закррытым рэжыме. 3 студзеня Вярхоўны суд разбіраў апеляцыйную скаргу па гэтай справе. У спісе "экстрэмістаў" на сайце ведамства пазначана, што асуджаны ўжо "адбывае пакаранне".
Валерый Мефодзіенка зарэгістраваны індывідуальным прадпрымальнікам, яго спецыялізацыя - тэхнічнае абслугоўванне і рамонт вылічальнай тэхнікі.

"Таямніца галасавання" у віцебскім радзільным доме.
26 студзеня тут прагаласавалі каля 100 пацыентак, піша газета "Віцьбічы", у дадатак да фотарэпартажу, дзе маладыя маці ўкідваюць бюлетэні ў скрынку з дзецьмі на руках. І з дапамогай медперсаналу.
А гэта - пра падрыхтоўку да сённяшняй падзеі 🤷♀️ ➡️ https://tinyurl.com/3xd8k7c8

Навіны і падзеі тыдня, якія вы маглі прапусціць:
- З невядомых прычын адбыўся збой на сайце orsha.eu - рэсурс перастаў адчыняцца нават праз vpn. Рэдакцыя прапануе сачыць за навінамі праз сацсеткі і Тэлеграм-канал выдання.
- 23 студзеня суд Оршы і Аршанскага раёна абвясціў «экстрэмісцкай» старонку медыяпраекта «Orsha.Eu» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».
- 25 студзеня ў Чашніках 5-ты раз судзілі спартоўца-аматара Канстанціна Чарнова. Зноў па палітычнай «адміністратыўцы».
- Віцебскі лекар Аляксандр Рандарэнка прызнаны палітвязнем.
- «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны Youtube-канала "Народны дэпутат"
- Аднавіла працу група "Навіны Віцебска" у Facebook
- «Экстрэмісцкімі» прызналі групы «Кобыляки. Расстреляны в Орше» у Facebook, "ВКонтакте" і "Одноклассниках". Гэта групы, дзе выкладаецца гісторыя даследаванняў сталінскіх рэпрэсій у рэгіёне.
- У "экстрэмісцкі" спіс на сайце МУС унеслі імя і прозвішча палітвязня Валера Мефодзіенкі – жыхара Сянна.

32 гады таму ўлады паабяцалі паставіць помнік ахвярам віцебскага гета. Яго так і няма
27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту. У Віцебску ахвотныя ўшанаваць памяць бязвінна закатаваных зноў сабраліся каля сімвалічнага камня з надпісам «Тут будзе ўсталяваны памятны знак у памяць вязьняў віцебскага гета — ахвяраў фашысцкага генацыду ў 1941–44 гадах». Гэты камень з'явіўся у далёкім 1993 годзе ў тым раёне, дзе існавала гета, Помніка там няма і дагэтуль.
Цяпер гараджанаў пераконваюць, што камень з таблічкай-абяцаннем – гэта і ёсць сімвал ушанавання памяці ахвяраў. І пра ідэю з помнікам проста не ўзгадваюць. ➡️ https://tinyurl.com/cesf55r5

27 студзеня Віцебскі абласны суд разбіраў справу Аляксандра Міхайлавіча Барысава, распачатую паводле арт. 358-1 КК РБ - Агентурная дзейнасць. 🔻
Падрабязнасці справы не вядомыя, суд праходзіў у закрытым рэжыме, судзіў мужчыну суддзя Яўген Буруноў.
Артыкул 358-1 даволі рэдка згадваецца ў раскладах віцебскіх судоў. Апошні такі выпадак - суд над Андрэем Шмаем, які працаваў рабочым па абслугоўванні будынкаў Віцебскага аблвыканкама. Прычым яго справу таксама разглядаў Яўген Буруноў. Шмая вінавацілі за тое, што ён нібыта выведваў у чыноўнікаў аблвыканкама нейкую інфармацыю і перасылаў яе свайму брату Руслану, які служыць у Чарнігаўскім аператыўным упраўленні "Поўнач".

Дуэт «Лукашолкі» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
Інфармацыя пра гэта 28 студзеня з'явілася на сайце МУС. У якасці асобаў, датычных да дзейнасці фармавання, згадваюцца дзве асобы: ураджэнка пасёлка Варапаева Пастаўскага раёну Ганна Федаронак і Ганна Канавалава, жыхарка Мінска, у якой дачка і зяць - палітычныя зняволеныя. Стваральніцы «Лукашолак» ужо некалькі год знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі.
«Лукашолкі» - гэта відэазборнік гумарыстычных і сатырычных міні-спектакляў, дзе галоўныя персанажы – дзве вясковыя жанчыны, якія каментуюць беларускія навіны «з тэлевізара» паводле ўласнага разумення. Атрымліваецца ў іх вельмі смешна, але часам ад гэтага надзвычай сумна. ➡️ https://tinyurl.com/4pz7ccnt

На Нобелеўскую прэмію міру вылучаны беларускі палітвязень Мікалай Статкевіч.
Пра гэта ў Facebook напісаў Яўген Вільскі, выканаўца абавязкаў старшыні партыі "Народная Грамада":
"Депутат Европейского парламента Пятрас Ауштравичус зарегистрировал лидера беларуской оппозиции Н. Статкевича кандидатом на присвоение Нобелевской премии мира.
Сумасшедшая работа в авральном порядке по сбору материалов была проведена командой Народной Грамады.
И мы успели до окончания срока приёма заявок".
Лідар "Народнай грамады" Мікалай Статкевіч асуджаны да 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму за " арганізацыю масавых беспарадкаў". Палітвязень адбывае пакаранне ў Глыбоцкай ПК_13, дзе яго амаль два гады трымаюць у рэжыме інкамунікада — без сувязі з роднымі і знешнім светам. ➡️ https://tinyurl.com/27rwet53
Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру за 2022 год быў прызнаны праваабаронца Алесь Бяляцкі. Ён атрымаў прэмію разам з расійскай арганізацыяй "Мемарыял" і Украінскім цэнтрам грамадзянскіх свабодаў.

У Шуміліне за «распаўсюд экстрэмізму» будуць судзіць загадчыка хірургічнага аддзялення ЦРБ Ігара Гудкова
Ігар Гудкоў – шматдзетны бацька, якога ледзь не вымусілі звольніцца з працы ў 2020-м годзе. Тады за яго ўступіліся землякі, накіраваўшы ў райвыканкам калектыўны ліст, які падпісалі пад тысячу чалавек. ➡️ https://tinyurl.com/4d885une
31 студзеня разбіраць адміністрацыйную справу, распачатую супраць лекара паводле ч.2 арт.19.11 КаАП, будзе старшыня Шумілінскага раённага суда Інна Грабоўская.

Віцебскі журналіст, рэдактар інтэрнэт-выдання "Витебский Kурьер News" Аляксандр Корнышаў просіць дапамогі
"8 лютага мяне чакая другая аперацыя па замене тазабедранага сустава. Першая нага, якую мне аперавалі ў траўні, зажыла. Я магу хадзіць! Вялікі дзякуй беларусам, якія дапамаглі мне мінулым разам. Але грошы маюць уласцівасць сканчваццаю Я не звяртаўся па дапамогу да апошняга, але зараз у мяне няма грошай на аплату кватэры, лекі і проста на жыццё. Перад аперацыяй, калі я буду ляжаць і не змагу працаваць, мае магчымасці будуць яшчэ больш абмежаванымі», - напісаў Аляксандр на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Апрача неабходнасці неяк утрымліваць сябе, ен піша і пра цяжкае матэрыяльнае становішча свайго выдання. Падтрымаць можна і чалавека, і яго справу. ➡️ https://tinyurl.com/mr736yfd

Тут будзе віцебскі аквапарк)
Паводле словаў старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксея Героева, новы "акватэрмальны комплекс" будзе створаны на месцы двух карпустоў завода "Віцязь" - былога флагмана савецкай індустрыі па выпуску каляровых тэлевізараў.
Ці карпусы былога тэлезавода знясуць, ці іх мадэрнізуюць пад новы аб'ект, уцямна ніхто не тлумачыць. Гараджане звяртаюць увагу на тое, што аквапарк абяцаюць размясціць якраз побач з новай Плошчай герба і сцяга з 69-метровым флагштокам🤷♀️
➡️https://tinyurl.com/re92w7tf
Плошчу яшчэ будуюць, а што да аквапарка, то Аляксей Героеў абяцаў, што змены "будуць заўважныя" праз два гады. Дарэчы, у лістападзе мінулага года старшыня гарвыканкама ўзяў шэфства над яшчэ адным "водным" аб'ектам у Віцебску - над гарадской лазняй, якую не могуць дабудаваць ужо 14-ты год.