tgoop.com/vitebsk_info/5969
Last Update:
Абнавіўся спіс расейскага вышуку. Паглядзелі, хто сярод нова даданых з Віцебшчыны
«Медыязона» абнавіла базу дадзеных па вышуку ў Расеі — за паўгады туды трапілі яшчэ 773 грамадзян Беларусі.
Хто ёсць з Віцебшчыны сярод новых пададзеных у вышук?
▫️аршанская актывістка, гаспадыня гарадзенскай крамы «Адметнасць» Вольга Верамеенка (яна з мужам да ад'езду ў эміграцыю жыла ў Гародні);
▫️стваральнік ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты» Ян Дзяржаўцаў;
▫️віцебскі актывіст Дзмітрый Карнеенка;
▫️віцебская актывістка Крысціна Мірсалімава (у спісе яна праходзіць разам з сястрой Нінай);
▫️журналіст пастаўскага паходжання, былы дэпутат Вярхоўнай Рады Беларусі Сяргей Навумчык;
▫️полацкі музыкант і паэт, фронтмэн гурта Sumarok Ігар Палынскі.
BY Витебск, я гуляю! | Новости Витебска

Share with your friend now:
tgoop.com/vitebsk_info/5969