Telegram Web
У справе вайны і міру
In matters of war and peace


У справе вайны і міру акупаваная на дадзены момант расейцамі Беларусь зьяўляецца найважнейшай крінай і найважнейшай стратэгічнай тэрыторыяй дзеля мірнай раўнавагі ў Эўропе. (Запрашаю зірнуць на мапу і ў гісторыю.)

In matters of war and peace, Belarus—currently occupied by the Russians—is the most crucial country and the most strategically important territory for maintaining peaceful balance in Europe. (Have a look at the map and history.)
zp
Ад сябраў Вольнай Беларусі

У Брусэлі ўзгадалі палітвязня Ігара Ледніка, які памёр у беларускай турме
20 лютага 2025 г.

Беларусы Бельгіі зладзілі хвіліну маўчаньня ў гонар памяці праваабаронцы, грамадскага актывіста і сябра Беларускай сацыял-лэмакратычнай партыі (Грамады) Ігара Ледніка.

У верасьні 2022 г. Ігар Леднік быў асуджаны на 3 гады калоніі за “паклёп” на Лукашэнку. У турме ў яго моцна пагоршылася здароўе, што і прывяло да сьмерці.

Прычынай да зняволеньня стаў артыкул ў часопісе БСДП “Пазіцыя” пра Будапешцкі мемарандум. Менавіта гэтая тэма была асноўная ў грамадска-палітычнай дзейнасьці Ігара Ледніка.

Можна адзначыць, Ігар Леднік ахвяраваў сваё жыцьцё за прынцыпы дакумента, які ў выніку апынуўся “паперкай без абавязальніцтваў”.

Паводле сацыял-дэмакрата, парушэньне Будапешцкага мемарандума пачалося ў 1996 г., калі Лукашэнка, дзякуючы расійскай падтрымцы захаваў уладу і разагнаў парламент, а Беларусь пачала дрэйфаваць у бок Расіі, крок за крокам ахвяруючы сваім суверэнітэтам.

Мы памятаем ❤️
"Дапамажыце Беларусі!" — беларускія палітвязьні заклікалі Эўропу перагледзець сваю палітыку

У Беларускім доме ў Варшаве адбылася канфэрэнцыя былых беларускіх палітвязьняў і сваякоў палітвязьняў для эўрапейскіх дыпляматаў і СМІ. Арганізатарам мерапрыемства выступіў рух “Вольная Беларусь”.

Асноўнай мэтай канфэрэнцыі стала асьвячэньне тэмы рэпрэсій у Беларусі і заклік да Эўропы выкарыстоўваць “гуманістычны падыход” дзеля вызваленьня людзей з турмаў. Асобна падкрэсьлівалася, што палітыка татальных санкцый супраць усяго насельніцтва Беларусі прадэманстравала сваю неэфектыўнасьць за апошнія 5 год.

На канфэрэнцыі выступілі з прамовамі былыя палітзьняволеныя Ірына Шчасная і Віктар Пархімчык, прадстаўніца “Асацыяцыі сваякоў і колішніх палітвязьняў” Сьвятлана Мацкевіч, жонка палітвязьня Дзяніса Івашына Вольга Івашына, беларускі адвакат, які непасрэдна працаваў з палітвязьнямі, а таксама лідар Руху “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк.

Прысутнічалі дыпляматы з Канады, Бельгіі, Нідэрляндаў, Нямеччыны, Францыі, Румыніі, Чэхіі, Латвіі, Літвы, а таксама шэраг польскіх СМІ.

Падрабязьней:
https://warta.media/2646
❗️Беларускія палітвязьні на канферэнцыі ў Варшаве заклікалі Эўропу змяніць сваю стратэгію ў дачыненьні да Беларусі

Набольшая ўвага надавалася неэфектыўнасьці санкцыйнай палітыкі, якая штурхае Беларусь у абдымкі Расеі і б'е па простых людзях. У той час, як вязьняў працягваюць катаваць і забіваць у турмах.

Відэа з канферэнцыі дасяжна на Варце:
https://youtu.be/6koKrLYUCS4
Экстремистское формирование «Вольная Беларусь»

Решение МВД от 21.02.2025 № 3ЭК «О признании группы граждан экстремистским формированием и запрете его деятельности»

Группа граждан из числа руководителей национально-освободительного движения «Вольная Беларусь» осуществляет экстремистскую деятельность в том числе посредством ряда сетевых ресурсов

Логотип в виде фотографического изображения акции протеста 2020 года, на котором запечатлены бело-красно-белые полотнища с символикой «Пагоня»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
21 лютага — Дзень роднай мовы
❗️СУБОТА, 22 ЛЮТАГА, ВАРШАВА

✍️БЕЛАРУСКАЯ ДЫКТОЎКА ДА МІЖНАРОДНАГА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ

Запрашаем на беларускую дыктоўку прымеркаваную да Міжнароднага Дня Роднай (Беларускай) Мовы.
Таксама будзе выступ Зянона Пазьняка пра Беларускую Мову і чытаньне вершаў беларускіх паэтаў і палітвязьняў.

📍ДЗЕ: Варшава, ul.Kryniczna,6, “Беларускі Дом”

КАЛІ: 22 лютага (субота), 14:00

Арганізатары: НВР "Вольная Беларусь", Беларускі Дом у Варшаве.
👥 У Варшаве адсвяткавалі Дзень роднай мовы

Імпрэзу арганізаваў нацыянальна-вызвольны рух «Вольная Беларусь».

https://racyja.com/by/kultura/u-varsave-adsvjatkavali-dzen-rodnaj-movy/
❗️Абвешчаны конкурс на памятны знак у гонар Кастуся Каліноўскага ў Кіеве

Размяшчацца знак будзе ў скверы імя Кастуся Каліноўскага.

Арганізатары конкурсу пішуць:
"У гонар Кастуся Каліноў‌скага, які быў аднім з суарганізатараў антыімперскага паўстаньня супраць Расіі 1863-1864 гг. мы ("Беларусы Кіева" — https://www.tgoop.com/beldom_ua і "Беларускі Грамадзянскі цэнтр") аб'яўляем конкурс на лепшы памятны знак у скверы Каліноўскага (Кіеў). З наступным вырабам і ўсталяваньнем яго ў дадзеным скверы.

Працэдуру па пераназваньні скверу прайшлі, рашэньне Кіеўскай адміністрацыі ёсьць.

Вы можаце прыняць удзел у дадзеным конкурсе альбо донатам альбо сваёй прапановай памятнага знака.

Абмежаваньняў няма (мінімальна 1 эскіз з памерамі і матэрыялам выгатаваньня), прапановы будуць прымацца да 27.02.2025, а абрана будзе шляхам галасаваньня на адным з незалежных медыя рэсурсаў.

Пераможцу будзе чакаць прыз, які наданацяць усе зацікауленыя"

Як можна падтрымаць і далучыцца?
1) Даслаць макет памятнага знака да 27.02.2025 на пошту [email protected]
2) Выслаць данат на рэквізіты https://zrzutka.pl/7e2pzx (на дадзеным этапе зьбіраем 1500 еўра для конкурсу)

«Мы можам прасіць гарадскую адміністрацыю Кіева дапамагчы з паляпшэньнем сквера, але ва Украіне ідзе вайна, і кожная грыўня ідзе на фронт. Калі гэта трэба Беларусам – мы самі павінны знайсці рэсурсы для нашай ідэі, для нашай гісторыі, для нашага героя! Мы можам сказаць гучна – нашы героі нам патрэбныя! Мы іх шануем і пра іх памятаем! На першым этапе нам неабходна сабраць 1500 еўра на конкурс для ўзгадненьня макета памятнага знака», – гаворыць арганізатар Валеры Сляпухін.

Аўтары конкурсу просяць падтрымаць ідэю распаўсюдам інфармацыі і данатамі.
КАНФЭРЭНЦЫЯ. ПЕРШЫЯ ВЫНІКІ.

20 лютага 2025 года, адбылася важная прэсавая Канфэрэнцыя НВР "ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ" для польскіх і замежных журналістаў з запрашэньнем супрацоўнікаў замежных амбасадаў. Задача "Вольнай Беларусі" — данесьці да палітыкаў Эўразьвязу гуманістычную пазыцыю выратаваньня палітычных закладнікаў рэжыму Лукашэнкі шляхам перамоваў з тэрарыстычным рэжымам аб вызваленьні іх з турмы ўзамен на скасаваньне шкодных для народа татальных эканамічных санкцыяў, выгадных Пуціну і Расеі.

На сёньняшні дзень такую добрую пазыцыю разумее і падтрымлівае новае прэзыдэнцкае кіраўніцтва Амэрыкі. (Шляхам непасрэдных перамоваў ужо вызвалілі некалькі вязьняў). Спадзяемся таксама на разумнае гуманнае рашэньнне Эўразьвязу, на станоўчае ўспрыняцьце нашай прапановы.
----------------------------

УДАР ПА ЭКСТРЭМІЗМУ

Першая рэакцыя на Канфэрэнцыю аказалася даволі кур'ёзнай і не з таго боку. 21-га лютага ў прасторы зявілася тэрміновая інфармацыя (працавалі, відаць, ноччу) ад лукашысцкага Міністэрства Унутраных спраў наступнага кшталту:

Решение МВД от 21.02.2025 № 3ЭК «О признании группы граждан экстремистским формированием и запрете его деятельности»

Экстремистское формирование
"Вольная Беларусь"

Группа граждан из числа руководителей национально-освободительного движения "Вольная Беларусь" осуществляет экстремистскую деятельность, в том числе посредством ряда сетевых ресурсов.

Далей пералічваецца 48 "сетевых ресурсов" (амаль палова зь якіх мне нават невядома) і асобы.

Здаецца дзіўным такі хуткі дэмарш, лукашызм у гэтых абставінах мог бы не сьпяшацца. Але, магчыма, вечарам пазванілі з Крамля (бо Маскве тое дрэнна), і ў Менску за ноч усё зрабілі.

Да ранейшай маёй крымінальнай спрвы дадалі "экстрэмізм". Зразумела, што гэта зроблена для тых, хто будзе ў Беларусі слухаць, глядзець і чытаць "Вольную Беларусь", каб кінуць іх за краты. Таму заклікаю быць разумна асьцярожнымі, ведаючы, што робіцца ў нашай краіне.

Што датычыць " апанэнтаў". Тут панове, гаспадары і таварышы, спадары і спадарыні і ўся засьведчаная шляхта на эміграцыйнай сцэне, -- хочаце верце, а хочаце -- не. Але далей цярпець нельга. Пракуратура "Вольнай Беларусі " ў асобе Генэральнага пракурора тройчы саветніка юстыцыі сп. В. Лысагорскага з пачуцьцём грамадзянскага абавязку ўсчала сьледзтва па факту тэрарыстычнай дзейнасьці арганізацыяў пад назовам "Міністэрства Унутраных Справаў Рэспублікі Беларусь", "Галоўнае Упраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй", "Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь", "Комитет Государственной Безопасности Республики Беларусь". Сьледчыя дзеяньні праводзяцца па факту групавога тэрарызму і ўдзеле ў ім з выкарыстаньнем дзяржаўных структур спадароў Кубракова Івана Ўладзімеравіча, Карпенкова Мікалая Мікалаевіча, Антоненкі Андрэя Валерыявіча, Тэртэля Івана Станіслававіча.

Клаўзула юрыспрудэнцыі: Нават калі некаторым набяжыць на пажыцьцёўку -- мужайцеся, бо суд будзе справядлівы.

ЗП.
21-02-2025.
2025/02/24 18:35:06
Back to Top
HTML Embed Code: