Telegram Web
Вільня, гэта было неверагодна! Дзякуй за гэты дзень Волі! Разам мы моц! Жыве Беларусь! ✌🏻
#дзеньволі2024
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Упершыню Вольны Хор загучыць у Даніі!

22/08 Капенгаген
23/08 Нюкёбінг Морс
24/08 Орхус

Няхай песні вольных людзей гучаць па ўсім свеце! Муры рухнуць!
#спяваемперамагаем #жывебеларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Год таму Алеся Пушкіна закатавалі ў турме, але мы працягваем справу змагання, мы не маўчым!

#тутбыўалесьпушкін #вольныхор #alespushkin #volnychor
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На адкрыцці выставы “Ales Pushkin. Afterlife”

“Дзе мой край?”
Словы Уладзіміра Караткевіча
Музыка Зміцера Вайцюшкевіча
Апрацоўка Галіны Казіміроўскай

#тутбыўалесьпушкін #alespushkin #volnychor #вольныхор
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З нагоды 9 жніўня, значнай даты для гісторыі нашай краіны, Вольны Хор прысвячае свой новы кліп Беларусі.

“Зорачкі”
Словы і музыка С. Новік-Пяюн
Апрацоўка Г. Казіміроўская

Прэм’ера кліпа 9 жніўня ў 00.00 па мінскім часе (Варшава, 8 жніўня 23:00) на нашым YouTube-канале

#9жніўня
Тры гады мы жывем у выгнанні.
Тры гады прагнем вярнуцца дадому.
Тры гады нясем беларускія песні па свеце і распавядаем пра наш край.
Беларусь! Мы прысвячаем табе гэту песню, мы спяваем для цябе. Ты ў нашых думках і сэрцах.
Мы вернемся!

https://youtu.be/rZEvXsHKRi0?si=_KMJeaZiWpSBg7g9
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Беларусь сёння» — адмысловая праграма Вольнага Хору, прысвечаная палітзняволеным, якія знаходзяцца за кратамі ў беларускіх турмах. Пад час выступу-перформансу мы апавядаем пра масавыя пратэсты і затрыманні, гвалт і катаванне беларускага народу, забойствы ў турмах і парушэнні правоў дзясяткаў тысяч людзей. Праз музыку, відэа і аповеды мы даносім актуальную інфармацыю і праўду пра нашу краіну, не даем забыцца пра Беларусь, адкрываем Беларусь.

З праграмай «Беларусь сёння» Вольны Хор упершыню выступіць у Капенгагене і на выспе ў Морсе.

Не маўчым, не спыняемся, не адракаемся Радзімы!
Вольны хор загучаў у Капенгагене з праграмай «Беларусь сёння».

Сёння спяваем і расказваем пра Беларусь у Морсе.

Не маўчым, не спыняемся!
Жыве Беларусь!
📸 @danishculturalinstitute
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вольны Хор - Вольная Беларусь!
Сёння ў Орхусе адбудзецца апошні канцэрт Вольнага хору ў межах Дацкага тура.

Няхай песні беларускія разлятаюцца па ўсім свеце і нясуць весткі пра Беларусь, праўду пра Беларусь, няхай адкрываюць і праслаўляюць наш край!
Нясем Беларусь! Спяваем Беларусь!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Хуткай перамогі незалежнай Украіне! ✌🏻
Са Святам!

🤍❤️🤍 МЫ РАЗАМ! 💙💛
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вольнаму Хору сёння спаўняецца чатыры гады.

Роўна чатыры гады прайшло з нашай першай акцыі ў гандлёвым цэнтры “Сталіца”, а зараз за плячыма Вольнага хору больш за 130 канцэртаў. Час імкненна рушыць наперад, мяняюцца краіны, гледачы, песні, мяняемся мы самі. Нязменнай застаецца толькі наша любоў да роднага краю і жаданне змагацца за Незалежную Беларусь.

Мы не збіраемся спыняцца!
Мы будзем спяваць!
Спяваць пра Беларусь!
Спяваць для Беларусі!
Спяваць да перамогі!

Жыве Беларусь! ✌🏻
Канцэртны тур Вольнага Хору ў Данію завяршыўся і мы выказваем вялікую падзяку дырэктару Лізавеце Дубінка, Дацкаму Інстытуту і яго камандзе за ідэю і рэалізацыю гэтага праекту. Вялікі дзякуй за магчымасць распавесці пра Беларусь, данесці беларускія песні і быць пачутымі.

Наша мапа пашыраецца і, дзякуючы вам, слова пра Беларусь далятае ў новыя куткі свету. Мы ўдзячны за вашу падтрымку і салідарнасць, і спадзяемся, што ў Даніі яшчэ не раз прагучаць беларускія песні!
Жыве Беларусь! ✌🏻
#volnychor #вольныхор #belarustoday
У памяць Ночы растраляных паэтаў 1937 года Вольны Хор выступіць з адмысловай праграмай твораў рэпрэсаваных беларускіх аўтараў у Беластоку! Канцэрт адбудзецца ў вельмі значным месцы — Музеі памяці Сібіры.

Прагучаць песні, вершы і апавяданні пра цяжкія лёсы беларускіх растраляных і рэпрэсаваных аўтараў у выкананні Вольнага Хору і беларускіх акцёраў.

Пасеклі Край наш папалам,
Каб панскай вытаргаваць ласкі.
Вось гэта - вам, а гэта - нам,
Няма сумлення ў душах рабскіх.
Мы не шкадуем мазалёў.
Мы за чужых праклёны робім,
Але без торгу і без слоў
Мы аддаем сваіх герояў.
(Алесь Дудар)

Muzeum Pamięci Sybiru
ul. Węglowa 1
Białystok

29 кастрычніка 2024 г., 18:00
Уваход вольны

Запрашаем ушанаваць памяць разам.
#ночрастраляныхпаэтаў
2024/11/17 04:07:26
Back to Top
HTML Embed Code: