Disney скарачае свае ініцыятывы ў галіне разнастайнасьці, роўнасьці і інклюзіі (DEI)
Як вынікае са штогадовай справаздачы мэдыя гіганта, спынена праграма Reimagine Tomorrow, у рамках якой асьвятляліся гісторыі людзей з «непрадстаўленых супольнасцяў».
Таксама Disney зьменіць фармулёўку папярэджаньня, якое зьяўляецца перад некаторымі старымі фільмамі студыі, напрыклад, «Дамбо» і «Пітэр Пэн». Цяпер у ім сказана, што фільм «утрымлівае негатыўныя вобразы і/або дрэннае стаўленьне да людзей або культур».
Новая вэрсія будзе гучаць так: «Гэтая карціна прадстаўлена ў тым выглядзе, у якім яна была створана арыгінальна, і можа ўтрымліваць стэрэатыпы або негатыўныя вобразы».
Гэта падзея адбываецца на фоне таго, што прэзідэнт Трамп узмацніў намаганьні па ліквідацыі праграм DEI на фэдэральным узроўні.
«Мая адміністрацыя прыняла меры для скасаваньня ўсяго гэтай дыскрымінацыйнай лухты пра разнастайнасьць, роўнасьць і інклюзію», — заявіў Трамп падчас выступу на Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе.
Шэраг буйных кампаній таксама зрабілі аналагічныя крокі ў апошнія тыдні, сярод іх Target (TGT), Meta (META), Walmart (WMT), McDonald's (MCD), Lowe’s (LOW), Ford (F), Tractor Supply (TSCO) і John Deere (DE).

Пры спрыяньні ЗША вызвалілі трох беларускіх палітвязьняў
На волю выйшлі журналіст «Радыё Свабода» Андрэй Кузьнечык, шматдзетная маці Алена Маўшук і неназваны грамадзянін ЗША.
47-гадовы Андрэй Кузнечык, які правёў за кратамі больш за тры гады, сёньня прыбыў у Вільню. Яго сустракалі жонка Алеся і дзеці — 5-гадовы Мацьвей і 11-гадовая Яніна.
Алена Маўшук таксама ўжо знаходзіцца ў Вільні. Яна правяла ў вязьніцы 4,5 гады.
Вядома, што да жанчыны ўжывалі фізічны і псіхалагічны гвалт, яна рэгулярна атрымлівала пакараньні ШЫЗА.
Алена ўваходзіла ў экстраны гуманітарны ліст палітвязьняў , бо мае сур’ёзныя праблемы са здароўем.
Падчас адбываньня зьняволеньня Алену Маўшук пазбавілі бацькоўскіх правоў.
Муж Алены — Сяргей Маўшук - асуджаны на 6,6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыма за “ўдзел у масавых беспарадках” .

Дзяржсакратар ЗША заклікаў вызваліць усіх беларускіх палітвязьняў
Марко Рубіа апублікаваў заяву з тытулам “Вітаючы вызваленьне грамадзян ЗША і палітычных зьняволеных з палону ў Беларусі“.
У заяве гаворыцца, у прыватнасці, што “моцнае кіраўніцтва прэзідэнта Трампа прывяло да вызваленьня амэрыканца, несправядліва затрыманага ў Беларусі, і двух палітычных зьняволеных“.
“Я хачу асабліва падзякаваць ураду Літвы за супрацоўніцтва і дапамогу — яны застаюцца сапраўдным саюзнікам і сябрам. Я таксама хачу падзякаваць сваім супрацоўнікам у консульскім аддзеле, офісе спецыяльнага пасланца прэзідэнта ў справах закладнікаў і Бюро ў справах Эўропы і Эўразіі за ўсю тую напружаную працу, якая была праведзеная для забеспячэньня гэтых вызваленьняў“, — заявіў Рубіа.
“Мы па-ранейшаму адданыя справе вызваленьня іншых грамадзян ЗША ў Беларусі і іншых краінах. Мы заклікаем вызваліць амаль 1.300 палітычных зьняволеных, якія застаюцца ў турмах па ўсёй Беларусі“, — адзначыў кіраўнік амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства.

У Беларусі масава зьнішчаюць карніцкія чырвона-зялёныя сьцягі
У Дзятлаўскім раёне беларус сарваў чырвона-зялёны сьцяг. СК распачаў крымінальную справу.
Як паведаміў СК, днём 27 студзеня з фасада крамы вёскі Сачыўляны Дзятлаўскага раёна невядомы сарваў чырвона-зялёны сьцяг. На месцы здарэньня працавала цэлая сьледча-аператыўная група. Пазьней карнікі затрымалі мужчыну, які нібыта гэта зрабіў — ім аказаўся 29-гадовы мясцовы жыхар.
Таксама на днях у Лепелі асудзілі беларуса да 1,5 года «хатняй хіміі» за сарваны лукашысцкі сьцяг.
Героем аказаўся 41-гадовы жыхар Лепеля Аляксей Маладык. Прысуд вынес суддзя Міхаіл Юрчанка.
Як сьцвярджае мясцовая газета, мужчына навідавоку ў людзей падскочыў і вырваў рукамі прымацаванае на сьцяне адміністрацыйнага будынка драўлянае дрэўка з "дзяржсьцягам". Пры гэтым ён сарваў кранштэйн з месца яго мацаваньня і пашкодзіў дрэўка.
Агулам у Беларусі паводле артыкула 370 КК ("здзек з дзяржаўных сімвалаў") асудзілі мінімум 215 чалавек.

Рупары фальшывай палітыкі
Вызваленьне з турмы Паліны Шарэнды-Панасюк стала сьветлай падзеяй для вольных беларусаў. Тым больш, што жанчыне ўдалося выехаць за мяжу і ўзьяднацца з сям’ёй у Летуве.
У першым жа публічным выступе ў Вільні П. Шарэнда-Панасюк заявіла, што “за чатыры гады ня вызвалілі ніводнага вязьня”, маючы на ўвазе правал стратэгіі санкцый і так званага “міжнароднага ціску на рэжым Лукашэнкі”. Аднак ужо ў наступных прамовах пад уплывам, як было відаць, Н. Радзінай і іншых асобаў з «Хартыі-97», яна зьмяніла рыторыку і аргумэнтацыю ды пачала заклікаць да “санкцый і ціску”.
Чытаць цалкам: https://warta.media/2623

WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя
Рупары фальшывай палітыкі - WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя
Вызваленьне з турмы Паліны Шарэнды-Панасюк стала сьветлай падзеяй для вольных беларусаў. Тым больш, што жанчыне ўдалося выехаць за мяжу і ўзьяднацца з сям’ёй у Летуве. Вядома, што ў грамадзтве кароткая памяць, і нямногія адзначылі важны факт. Вызваленьне…
Аналіз маніпуляцый і прапаганды ў дэмакратычных СМІ
Артыкул “БХД: Адзін з лідараў партыі Яўген Дудкін прызнаўся, што з’яўляецца даўнім агентам КДБ” выразна дэманструе ключавыя рысы прапагандысцкага матэрыялу: выкарыстанне эмацыянальных фармулёвак, стварэнне чорна-белага светаўспрымання і фарміраванне вобразаў ворага і героя.
Прапануем вашай увазе аналіз маніпуляцый СМІ на прыкладзе артыкулу “Нашай Нівы” гісторыкам і медыя-аналітыкам Натальляй Крывашэй (увага: лонгрыд!):
https://warta.media/2635

Аналіз маніпуляцый і прапаганды ў дэмакратычных СМІ - WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя
Што такое прапаганда? Паводле Валерыя Пісарка, прапаганда – гэта сістэматычнае і мэтанакіраванае ўздзеянне на грамадскую думку з мэтай фарміравання пэўных перакананняў і мадэляў паводзін. У сваёй працы “Język służy propagandzie” (“Мова служыць прапагандзе”)…
У еўрапейцаў і ўкраінцаў на складах са зброяй "нічога няма", — кіраўнік нямецкага абароннага канцэрна Rheinmetall
Гэта стала вынікам "дзесяцігоддзяў недастатковых інвестыцый у абарону", з-за гэтага Эўропа апынулася за "дзіцячым сталом" у перамовах аб будучыні Украіны.
"Калі вы не інвесціруеце, калі вы не моцныя, яны звяртаюцца з вамі як з дзецьмі. Эўрапейцам на працягу апошніх 30 гадоў было вельмі зручна гаварыць: добра, патраціце 1 працэнт [ВУП на абарону], гэта нармальна", — сказаў ён.

Зьявілася петыцыя ў падтрымку беларускай мовы на Amazon KDP
Беларускія актывісты зьвярнуліся да Amazon Kindle Direct Publishing з просьбай дадаць беларускую мову ў вядомы электронны сэрвіс для публікацыі і продажу кніг.
Kindle Direct Publishing – гэта платформа Amazon.com для публікацыі электронных кніг, якая дазваляе аўтарам і выдаўцам публікаваць свае кнігі без папярэдніх фінансавых укладаньняў, самастойна і любым накладам.
Amazon KDP – гэта амаль такі ж культурны прарыў, як вынаходніцтва друкарскага станка. Гэта платформа, якая робіць выданьне кніг даступным для ўсіх, акрамя беларускамоўных аўтараў, – адзначаюць аўтары петыцыі.
Падпісаць петыцыю можна на change.org

Сайт для беларускіх настаўнікаў nastaunik.info прызналі "экстрэмісцкім"
Абсалютна абсурднае, на першы погляд, рашэньне ўкладаецца ў рэчышча палітыкі генацыду, якую праводзіць антыбеларускі рэжым Лукашэнкі. На сайце няма ні намёку на "эсктрэмізм", "палітыку" альбо "тэрарызм". Адзінае, што магло прыцягнуць увагу рэжыму — тое, што старонка вядзецца цалкам на беларускай мове.
Сайт Nastaunik.info (зараз працуе па адрасе https://nastaunik.eu/) — грамадскі праект, створаны настаўнікамі і для настаўнікаў у 2005 годзе як пляцоўка для ўзаемадапамогі, абмену досведам, публікацыямі і педагагічнымі ідэямі.
Сайт прапануе сьвежыя навіны адукацыі, агляд новых тэхналогій і метадаў выкладаньня, распрацоўкі найлепшых беларускіх настаўнікаў і досвед калегаў з іншых краін. Урокі, школьныя святы, пазакласныя мерапрыемствы, падручнікі і метадычныя дапаможнікі, навучальныя відэа- і аўдыясродкі.

Forwarded from Беларускі Дом
📢 Запрашаем на беларускую дыктоўку да Міжнароднага дня роднай мовы!
🗓 22 лютага (субота)
⏰ 14:00
📍 Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6, Варшава)
💙 Беларуская мова – гэта больш, чым словы. Гэта наша гісторыя, культура і каштоўнасць.
Далучайцеся да нас, каб разам адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы!
👉 Што вас чакае?
✅ Сумеснае напісанне дыктоўкі, каб выпрабаваць сябе і адчуць прыгажосць беларускай мовы.
✅ Натхняльныя выступы пра ролю мовы ў жыцці беларусаў.
✅ Чытанні вершаў беларускіх паэтаў – ад класікаў да сучаснікаў.
✅ Утульная атмасфера, добрыя людзі і магчымасць правесці час сярод тых, хто любіць Беларусь!

Мінчукі заўважылі, што на маршрутах грамадскага транспарту стала больш рускай мовы
У прыватнасьці, аб’явы на рускай мове цяпер з’явіліся на маршрутах: №143 аўтобуса і №31 тралейбуса. Назіраньнямі беларусы падзяліліся ў сацсетках.
«Уважаемые пассажиры… На вашых маршрутах таксама загучала руская мова?» — занепакоіліся ўважлівыя мінчукі.
«У 143 аўтобусе так, учора загучала. Крыху непрывычна, скажу я вам».
«Тралейбус #31, сёньня, па-руску».
«Жах, цяпер увесь транспарт па-расейску будзе?» — засталіся неабыякавымі да моўнай «рэформы» ў транспарце людзі.
На пэўных маршрутах па-руску гучыць толькі дадатковая інфармацыя, аб’явы прыпынкаў засталіся па-беларуску.
На іншых — знаёмы ўсім зварот «Паважаныя пасажыры» ўжо загучаў на рускай мове.
Беларускамоўныя паведамленьні пакуль засталіся ў трамваях.
Крыніца: https://reformby.org

Forwarded from BKS Pahonia Warszawa
Калі ты плаціш падаткі ў Польшчы, можаш падтрымаць BKS Pahonia, пералічыўшы 1,5% свайго падаходнага падатку.
Як гэта зрабіць?
У сваёй падатковай дэкларацыі (PIT-37, PIT-36 і г.д.) укажы:
📌 KRS: 0000883672
📌 Фонд: Fundacja Centrum Białoruskiej Solidarności
📌 Мэта: BKS Pahonia
Твой унёсак дапаможа нам працягваць развіваць каманду, ладзіць матчы, трэніроўкi і прасоўваць беларускі спорт у Польшчы!
🤝Дзякуем Цэнтру Беларускай Салідарнасці за супрацу і падтрымку нашай ініцыятывы!
Разам мы мацнейшыя! Жыве Беларусь 🤍❤️🤍

"Дапамажыце Беларусі!" — беларускія палітвязьні заклікалі Эўропу перагледзець сваю палітыку
У Беларускім доме ў Варшаве адбылася канфэрэнцыя былых беларускіх палітвязьняў і сваякоў палітвязьняў для эўрапейскіх дыпляматаў і СМІ. Арганізатарам мерапрыемства выступіў рух “Вольная Беларусь”.
Асноўнай мэтай канфэрэнцыі стала асьвячэньне тэмы рэпрэсій у Беларусі і заклік да Эўропы выкарыстоўваць “гуманістычны падыход” дзеля вызваленьня людзей з турмаў. Асобна падкрэсьлівалася, што палітыка татальных санкцый супраць усяго насельніцтва Беларусі прадэманстравала сваю неэфектыўнасьць за апошнія 5 год.
На канфэрэнцыі выступілі з прамовамі былыя палітзьняволеныя Ірына Шчасная і Віктар Пархімчык, прадстаўніца “Асацыяцыі сваякоў і колішніх палітвязьняў” Сьвятлана Мацкевіч, жонка палітвязьня Дзяніса Івашына Вольга Івашына, беларускі адвакат, які непасрэдна працаваў з палітвязьнямі, а таксама лідар Руху “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк.
Прысутнічалі дыпляматы з Канады, Бельгіі, Нідэрляндаў, Нямеччыны, Францыі, Румыніі, Чэхіі, Латвіі, Літвы, а таксама шэраг польскіх СМІ.
Падрабязьней:
https://warta.media/2646