Яны існуюць! Angry birds у рэальным жыцці. 😅
📷 Дзякуем за фота звычайных чачотак Паўлу Сацуту.
Маеш забаўныя кадры птушак і звяроў? Дзяліся імі ў Тэлеграм-чаце "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota. Найлепшае апублікуем у нашых сацсетках.
#птушкажарт

✨ Незабыўны падарунак на Новы год!
Размалёўкі-энцыклапедыі ад арнітолагаў для ўсіх аматараў птушак – дзяцей і дарослых. Яны дапамогуць даведацца больш аб птушках Беларусі, вывучыць назвы птушак на рускай і беларускай мове, і адпачыць за прыемным заняткам.
🐦 Усе птушкі ў размалёўках тыя, якіх вы з дзіцём рэальна можаце сустрэць у нашай краіне. Разам вы пазнаёміцеся з 33 відамі нашых птушак, многіх з якіх вы, верагодна, і не ведалі.
🔹 Шчыльная, прыемная навобмацак папера.
🔹 Вялікія прыгожыя, натуралістычныя і някітчавыя малюнкі.
🔹 Цікавы факт пра птушку на кожнай старонцы.
🎁 Такія ілюстраваныя міні-энцыклапедыі – цудоўны падарунак для калег, родзічаў, суседзяў і іх дзетак.
Як можна інтэрактыўна выкарыстоўваць размалёўкі:
✔️ Прыдумляць творчыя заданні: напрыклад, папрасіць дзіця знайсці і размаляваць тую птушку, якая… (і даць адзін факт пра гэтую птушку).
✔️ Ускладняць заданні для старэйшых дзяцей: паглядзець каляровую карцінку, потым закрыць і па памяці размаляваць другую. А потым паглядзець, што ня так.
✔️ Можна падпісваць дату, калі ўбачылі нейкую птушку ў прыродзе, коратка апісаць, як і дзе гэта было – атрымаецца такі дзённік ці альбом натураліста.
📚 Размалёўкі ідуць у камплекце з 3 штук: птушкі ля кармушкі, драпежныя і вадаплаўныя птушкі. Кошт камплекту – 30 рублёў, для ўдзельнікаў Дзікага клуба – 24 рублі.
Заказвай свой камплект размалёвак!
Прыбытак ад размалёвак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. ❤️
Дзякуем за фота Ніне Каралевіч.

Я цябе запомніла!
Амерыканскія вароны, сваякі нашай птушкі года, могуць доўга помніць крыўду ад канкрэтнага чалавека.
🐦 17–гадовы эксперымент з амерыканскімі дзікімі варонамі паказаў, што ў іх добрая памяць на рысы твару людзей.
У 2006 годзе біёлаг з універсітэта Вашынгтон, прафесар Джон Марзлуф (John Marzluff), адлавіў і акальцаваў сем варон. Падчас адлову на яго твары была маска са свята Хэлаўін. Пасля кальцавання птушкі былі адразу выпушчаныя. Але яны не забылі крыўду і стараліся атакаваць людзей у такой жа масцы штораз, калі ён праходзіў там, дзе адбыўся адлоў.
🧠 Папярэднія даследаванні паказалі, што ў птушак ёсць участак мозгу аналагічны міндалепадобнаму целу сысуноў, які захоўвае негатыўныя асацыяцыі.
Адрозніваць гэтага небяспечнага чалавека навучыліся і іншыя вароны. Сорак сем птушак з 53 ва ўніверсітэцкім кампусе крыкамі давалі яму зразумець, што ведаюць пра яго небяспеку. Толькі праз сем гадоў, у 2013-м, колькасць сутычак з птушкамі значна зменшылася. А ўвосень 2023 году прафесар у масцы ўпершыню больш не пачуў крыкаў небяспекі варон падчас шпацыру праз кампус.
Паводле перакладу Дзмітрыя Вінчэўскага, https://birdwatch.by

Святы набліжаюцца, і многія запасаюцца петардамі і феерверкамі.
Мы з птушкай 2024 года заклікаем цябе наогул не купляць іх. 🙌
💥 Выбухі – стрэс для дзікіх птушак. Петарды і ракеты запускаюць звычайна позна ўвечары і ўначы, калі цёмна. Большасць птушак спіць у гэты час. Калі пачынаюцца выбухі, чароды ўздымаюцца, але кепска арыентуюцца і могуць разбіцца аб будынкі.
🐾 Церпяць ад выбухаў і свойскія жывёлы, і іх гаспадары. Шмат сабак збягаюць і губляюцца кожны год менавіта падчас зімовых святаў.
Калі піратэхніка ўжо закуплена і хочацца пастраляць ёй, лепш адысці далей ад дрэў і ад пустак з бур’янам, дзе могуць спаць дзікія птушкі, а зрабіць гэта недзе на асфальтавых плошчах ці заснежаных палях, дзе іх няма.
Калі ласка, дбай пра дзікіх і свойскіх жывёл, якія жывуць побач! ❤️
📷 Дзякуем за фота шэрай вароны Валеру Пясецкаму.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🐦 Каўкі (галки) – звычайныя ў гарадах птушкі. Узімку яны часта сустракаюцца побач са сваякамі – шэрымі варонамі і гракамі, асабліва падчас кармлення, начлегу і ў зімовых чародах.
Здаецца, што і вароны, і гракі, і каўкі аднолькава каркаюць. Але каўкі не каркаюць, як гракі ці вароны, а “каўкаюць” – адсюль і беларуская назва птушкі. Яны даволі крыклівыя, і часта можна пачуць іх гучнае “каў-каў” і болей мяккае “чак”.
А ты адрозніваеш голас кавак?
📷 Дзякуем за фота Іне Шкурко, Andrey Yu, Аляксандры Кудзінавай, Віталю Некрашэвічу, Лізавеце К.
#галасыптушак

У 74 гады яна памяняла мужа😱
Легендарная самка лайсанскага альбатроса Уіздам (англ. Wisdom - мудрасць) лічыцца найстарэйшай вядомай птушкай у свеце. Яна не гнездавалася на працягу чатырох гадоў - з таго часу, як знік яе партнёр Акеакамаі (з гавайскай - "аматар мудрасці"). Яны былі разам з 2010 года.
Гэтай восенню, як і кожны год, Уіздам вярнулася для размнажэння на гавайскі атол Мідуэй, але Акеакамаі так і не з’явіўся. Верагодна, ён загінуў.😞
І на гэты раз 74-гадовая Уіздам знайшла новага партнёра і адклала першае за 4 гады яйка.💚
Звычайна лайсанскія альбатросы жывуць 12-40 гадоў.
Усяго за сваё жыццё Уіздам знесла каля 60 яек і выгадавала больш за 30 птушанят.💪
Малюнак з групы Green Humour, Facebook.
#дзікіфакт #птушкажарт

Як зімуюць соні?
У лясах можна сустрэць некалькі відаў гэтых дробных грызуноў. Калі пашанцуе!
Ігару Адамчуку пашанцавала знайсці ў лесе шапку з заснулай арэшнікавай соняй (відам з Чырвонай кнігі)!
Да зімы соні накопліваюць тлушч. Часам нават падвойваюць масу цела.
Для зімоўкі яны выбіраюць сховішчы пад зямлёй – норы мышэй, кратоў, пустоты пад каранямі дрэў. Соні могуць зімаваць у чалавечых збудаваннях, у дуплах, вуллях, у сінічніках. Перад спячкай звяркі робяць сабе падсцілкі з моху, лісця, парахні.
У большасці відаў сонь сон бесперапынна працягваецца ўсе зімовыя месяцы.
Каб пераадолець нізкія зімовыя тэмпературы, звяркі паніжаюць тэмпературу цела – прыкладна з 38 да 4 градусаў, сардэчны рытм зніжаецца да некалькіх удараў у хвіліну, слых адключаецца. Амаль поўнасцю заміраюць усе жыццёвыя працэсы.
Але толькі вынослівыя соні, якія назапасілі дастаткова тлушчу, сустрэнуць вясну.
На фота 1 - арэшнікавая соня, вынутая з зімоўкі, аўтар Zoë Helene Kindermann, CC BY-SA 4.0, Wikimedia Commons; на фота 2, 3 - беларуская арэшнікавая соня, якая вырашыла зімаваць у пакінутай у лесе шапцы, аўтар Ігар Адамчук.

Навагодняя казка пра барсука Яся
🌲У густым лесе, які нават зімой здаваўся жывы і поўны жыцця, жыў мудры барсук Ясь. Звычайна ў снежныя месяцы Ясь спаў у сваёй глыбокай і ўтульнай нары, але гэты год быў адметны. Зіма прыйшла мяккая, без лютых маразоў, і ў навагоднюю ноч лес дыхаў цёплым спакоем.
Ясь прачнуўся, адчуўшы нешта асаблівае. Зоры зазірнулі ў яго нару, нібы запрашалі на шпацыр. "Хіба можна прапусціць такую ноч?" — падумаў Ясь і выбраўся на паветра.
❄️Лес сустрэў яго мірным і чароўным: снег мякка пакрываў зямлю, а бясконцае зорнае неба здавалася бліжэйшым, чым калі-небудзь. Ясь адправіўся на свой любімы пагорак, адкуль адкрываўся самы прыгожы від на лес.
Калі ён дайшоў да вяршыні, перад ім адкрылася чараўніцтва. Дрэвы, нібы зачараваныя, свяціліся адбіткамі зорак, і ў паветры лунала цішыня, напоўненая нейкім няўлоўным гучаннем — нібыта сама прырода спявала навагоднюю песню.
⭐ Ясь сеў на снег і пачаў глядзець на зоркі. У гэты момант адна з іх, самая яркая, нібы адгукнулася на яго позірк, сарвалася з неба і мякка апусцілася яму проста пад лапы.
— Добры вечар, Ясь! — прамовіла зорка тонкім, але цёплым голасам. — Ты прачнуўся ў гэтую ноч не выпадкова. Свята прынясе табе і ўсяму лесу шчасце і супакой. Але тваё сэрца — ключ да гэтай радасці. Раскажы ўсім жывёлам, што ёсць час для цудаў, каб ніхто не баяўся марыць.
🦡 Ясь усміхнуўся і пачаў сваё падарожжа па лесе. Ён сустракаў вавёрак, ліс, зайцаў і нават статак аленяў. Кожны, да каго ён звяртаўся з простымі словамі пра навагоднюю ноч, адчуваў у сэрцы цяпло і веру ў лепшае.
Калі ж ноч наблізілася да раніцы, Ясь вярнуўся на пагорак, паглядзеў у неба і ціха прамовіў:
— Дзякуй табе, зорка, за тое, што нагадала пра важнасць марыць і дзяліцца святлом з іншымі.
💫 І калі першыя прамяні сонца дакрануліся да зямлі, лес прачнуўся ў новым годзе, поўны спакою, радасці і ўдзячнасці за такую чароўную ноч. А Ясь, стомлены, але шчаслівы, вярнуўся ў сваю нару, каб зноў сніць сны пра зоркі і чароўны лес.

Сустракай птушку 2025 года – вялікага грыцука, прыгожага і элегантнага!
👍 Зараз беларускія вялікія грыцукі (большие веретенники) зімуюць у Афрыцы, і шлюць табе адтуль прывітанне. Убачымся з імі вясной, калі яны вернуцца на свае месцы гнездавання.
І калі ты яшчэ ні разу ў жыцці не бачыў_ла гэтых чырванакніжных птушак, то пастарайся зрабіць гэта сёлета. 😉
А мы цягам года будзем расказваць шмат цікавостак пра іх.
З новым годам, сябра, годам вялікага грыцука! 🧡
#птушка2025года

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Ці мерзнуць у мышэй хвасты?
Дзікія мышы, такія як мышы лясныя і палявыя, зімой вымушаны шукаць ежу нават у маразы. Але іх тонкія хвасты, якія амаль не пакрытыя поўсцю, пры гэтым не абмярзаюць. Як такое магчыма?
🔬 Польскія навукоўцы даследавалі гэты феномен у натуральных умовах. Яны ўсталявалі эксперыментальныя боксы з камерамі і тэрмометрамі, а каб прывабіць у гэтыя пасткі-лабараторыі мышэй, выкарыстоўвалі… арэхава-шакаладны крэм.
📉 Выявілася, што тэмпература хвастоў мышэй у марозныя дні можа апускацца да -5°C, не выклікаючы пашкоджання тканак. Калі тэмпература робіцца крытычнай, мышы інстынктыўна абгортваюць хвасты вакол цела, каб абагрэць іх.
Такі механізм адаптацыі дазваляе грызунам эканоміць энергію. Пры ўмераным холадзе яны не марнуюць рэсурсы на награванне хваста, паколькі страты цяпла ў гэтым участку мінімальныя.
❄️ Гэтыя назіранні — першы зафіксаваны выпадак, калі ў сысуноў, якія не гібернуюць, тэмпература перыферыйных частак цела апускаецца ніжэй за нуль. Гэта яшчэ адзін доказ геніяльнасці прыродных механізмаў выжывання.
Сачыце за намі, каб даведацца больш пра дзікую прыроду! 🌿
Паводле Ludwika Tomala, Nauka w Polsce
📷 Дзякуем за фота палявой мышы Віталю Некрашэвічу.
#Дзікіфакт

Птушка года: факт №1 з 10
🐦 Вялікі грыцук (большой веретенник) гняздуецца ад Ісландыі да Далёкага Усходу. У Беларусі вялікі грыцук уключаны ў Чырвоную кнігу.
Арнітолаг Наталля Карліонава ацэньвае беларускую папуляцыю птушак у 5-6 тысяч пар. Трэнд негатыўны.
📷 Шчыра дзякуем за фота Іне Шкурко! Яна першая павіншавала нас з годам вялікага грыцука і даслала шмат прыгожых фотаздымкаў. Калі ў цябе ёсць фота і відэа з грыцуком, дзяліся імі ў чаце @ptushkahoda.
На малюнку гнездавы арэал віда пазначаны цёмна-карычневым колерам, светлым – раёны міграцыі (з сайта iucnredlist org).
#птушка2025года #вялікігрыцук10фактаў

Навошта зімой косяць балота Дзікое?
Нацыянальны парк “Белавежская пушча” з верасня выкасіў 47 га балота і плануе расчысціць больш за 1000 га! 👍
🌿 Хмызняк, трыснёг, дрэвы і старая асака выцясняе вяртлявую чаротаўку (вертлявая камышовка) — самую рэдкую з пеўчых птушак кантынентальнай Еўропы, якой пагражае глабальнае знікненне.
🐦 Менавіта на асаковых балотах Беларусі гняздуецца адна з самых вялікіх у свеце папуляцый вяртлявай чаротаўкі. Але ў апошнія гады колькасць птушак скарачаецца праз зарастанне балотаў дрэвамі і хмызняком.
Касіць балота дазволена з 1 верасня па 1 сакавіка, а потым любая гаспадарчая дзейнасць забараняецца на час гнездавання птушак. Заказнік “Дзікое” быў некалі ўключаны ў нацыянальны парк дзякуючы грамадскім птушкаахоўным арганізацыям.
Рэспект нацыянальнаму парку і ўдалага гнездавання чаротаўкам! 💚
📷 Дзякуем за фота Сяргею Зуёнку

Ласка і гарнастай – як адрозніць?
Гэтыя юркія сваякі куніцы некалі сустракаліся па ўсёй тэрыторыі Беларусі. І зараз ласку можна сустрэць амаль паўсюль, але гарнастай у 2015 гаду трапіў у нацыянальную Чырвоную кнігу.
🐾 Ласка – самы маленькі прадстаўнік куніцавых. Даўжыня яе цела без хваста 11-23 см. Гарнастай можа быць і меншы за ласку, а таксама і буйнейшы амаль у тры разы – 17-32 см без хваста.
Восенню гэтыя віды мяняюць карычневую шубку на белую.
#Дзікіфакт: Адрозніць гэтых звяркоў у полі няпроста. Але ёсць верная адзнака – кончык хваста. У гарнастая ён заўсёды чорны, незалежна ад сезону.
❓ А ты сустракаў_ла гэтых звяркоў у дзікай прыродзе? Напішы від, год і раён, калі ласка.
📷 Дзякуем за фота Іне Субоцінай; Sasha Sanbith (памер фота зменены) CC BY-SA 4.0 Wikimedia Сommons.

А да цябе на кармушку прылятае таўстадзюб (дубонос)? 😅
📷 Дзякуем за фота Вользе Котавай.
Маеш забаўныя здымкі птушак і звяроў? Дасылай у чат @ptushkafota. Найлепшае апублікуем у нашых сацсетках!