Telegram Web
Дзякуючы вам пярліны Століншчыны апынуліся пад аховай

Згодна з рашэннямі Столінскага райвыканкама № 126 ад 25.01.2022, № 3720 ад 11.12.2024, № 1576 і № 1582 ад 26.05.2025 яшчэ 1.280 га прыродных тэрыторый атрымалі ахоўны рэжым.

Пад аховай апынуліся наступныя ўчасткі з рэдкімі раслінамі:

🌿 14 месцаў з крапівай кіеўскай,
🌿 10 месцаў з фіялкай багнавай,
🌿 2 месцы з парэлай пласкалістай (мох)
🌿 2 месцы з някерай перыстай (мох)
🌿 1 месца з ганадэрмай бліскучай (грыб).

Для рэдкіх жывёл выдзелена:

🔸 15 гнездавых участкаў чорнага бусла,
🔸 4 месцы з беласпінным дзятлам,
🔸 2 месцы з дзедкам рагатым (страказа),
🔸 2 месцы з нехаленіяй прыгожай (страказа),
🔸 2 месцы з вялікім дубовым вусачом,
🔸 1 гнездавы ўчастак арлана-белахвоста,
🔸 1 гнездавы ўчастак белай сініцы,
🔸 1 гнездавы ўчастак зімародка,
🔸 1 месца з балотнай чарапахай.

За апошнія гады нашы эксперты знайшлі сотні ўчасткаў з чырванакніжнікамі і аформілі ахоўныя дакументы для іх. Пад ахову райвыканкамы іх перадаюць не адразу – і не заўсёды. Знайсці, што перададзена, што не – не проста.

Пра тое, што нашымі высілкамі трапіла ў апошнія гады пад ахову – расказваем пад тэгам #ДзікіяЭкспедыцыі

👋 Хочаш падтрымаць ахову беларускай дзікай прыроды? Далучайся да Дзікага клуба, набывай кнігі і размалёўкі, кубкі і пляшкі з птушкамі https://dzikajapryroda.aqulas.me

Прыбытак мы накіроўваем на новыя экспедыцыі. ❤️

📷 На фота: арлан-белахвост Віктара Выскваркі; белая сініца Кацярыны Крупянковай; дзедка рагаты Сяргея Аднавала; балотная чарапаха Наталлі Бачурынскай; фіялка багнавая, някера перыстая Юрыя Янкевіча.
76😍19👏4🤩3👍2🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
👋 Прывітанне ад сыча-сіпеля!

#Дзікіфакт: Сыч-сіпель (домовый сыч) – паўднёвы від, які засяліў тэрыторыю Беларусі ў сярэднія стагоддзі, накіроўваючыся за распаўсюджаннем сельскай гаспадаркі на поўнач. І зараз у нас аддае перавагу паселішчам чалавека. Чырвоная кніга Беларусі.

🦉 Удзень любіць сядзець на гнездавой тэрыторыі і сачыць навокал. Часта селіцца на фермах, дзе ловіць грызуноў і буйных насякомых.

🎥 Цудоўнае відэа зняў Дзмітрый Астапковіч.
69🔥24👍6🎉1
Audio
“Какие лучшие научно-популярные книги белорусских авторов и издательств?” Отвечаем на ваши вопросы. 

Сегодня в мини-подкасте зоолог Александр Винчевский рассказывает: 

Почему мало белорусских научно-популярных книг про диких животных?
Почему нет особого смысла искать именно белорусские книги?
Актуальны ли советские издания сегодня?
Про онлайн-ресурсы с научной и научно-популярной зоолитературой.
Каких авторов можно порекомендовать?
“Зелёная серия” научпопа – где найти?

А если у тебя есть вопросы о дикой природе и об её охране – пиши в комментариях!

#подкаст #падкаст #ответынавопросы
👍32🔥72🤨1
Знайшоў дзіцянё кажана – не праходзь міма!

🦇 У чэрвені-ліпені ў калоніях кажаноў кожная самка нараджае 1-2 кажанят. Нярэдка малыя выпадаюць са сховішча калоніі і гінуць.

Калі знойдзеш кажаня на падлозе і ведаеш, адкуль яно выпала – акуратна падсадзі яго туды.

Калі не ведаеш, адкуль яно, чытай нашу інструкцыю, як вярнуць яго маці.

Захавай яе – і падзяліся с сябрамі.

☝️ Памятай: кажаны вельмі ўразлівыя і безабаронныя звяркі – не турбуй іх! Ад іх няма ніякай пагрозы. Усе іх віды ў Беларусі ахоўваюцца законам, а восем відаў уключаныя ў Чырвоную кнігу.

📷 На фота дзіцянё кажана позняга, са старонкі Цэнтра рэабілітацыі рукакрылых “Кажанаполіс”, Facebook.
58🥰14👍10
Камыш, тростник, рогоз… А ты различаешь эти растения?

🌿 Как на самом деле называются знакомые с детства растения у воды? Их названия обычно у нас путают и на русском языке, и на белорусском.

Проверь свои знания: напиши, где какое растение – 1, 2, 3 – и посмотри правильный ответ.

📗 Атлас-определитель “200 цветковых растений Беларуси” для начинающих натуралистов поможет разобраться, кто есть кто, узнать и русские, и белорусские, и латинские названия 200 видов растений.

👉 Заказать книгу можно по ссылке https://birdingbelarus.by/products/atlas

Поддержи охрану дикой природы Беларуси! 💚

Правильный ответ:

1. Тростник – трыснёг
2. Рогоз – пухоўка
3. Камыш – чарот
47🔥21
Чаму важна захоўваць пераходныя балоты? Смаргоншчына

🌿 Пераходныя балоты Беларусі – гэта экасістэмы, якія спалучаюць рысы нізінных і верхавых балот. Тут могуць расці і асокі, і сфагнумы, карлікавыя бярозкі і багун, а вада – сумесь грунтавой і дажджавой.

💧 Гэтыя балоты затрымліваюць вясеннюю ваду, змякчаючы наступствы засух і паводак, а іх торф назапашвае вуглярод, змяншаючы парніковы эфект. Захоўваць такія балоты не толькі важна, але і выгадна: яны даюць чыстую ваду, ягады і магчымасці для экатурызму.

Нядаўна да нас трапіла рашэнне Смаргонскага райвыканкама (№ 896 ад 25 кастрычніка 2022 года) – 26,2 га пераходных балот былі перададзены пад ахову.

За апошнія гады нашы эксперты знайшлі сотні ўчасткаў з тыповымі і рэдкімі біятопамі і аформілі ахоўныя дакументы для іх. Пад ахову райвыканкамы іх перадаюць не адразу і не заўсёды. Знайсці, што перададзена, што не – не проста.

У рубрыцы #ДзікіяЭкспедыцыі расказваем пра тое, што ў апошнія гады трапіла пад ахову нашымі высілкамі.

👉 Хочаш падтрымаць справу па ахове беларускай дзікай прыроды? Далучайся да Дзікага клуба, набывай кнігі і размалёўкі, кубкі і пляшкі з птушкамі.

Прыбытак накіроўваем на новыя экспедыцыі. 💚

📷 Пераходнае балота з фотаархіву Юрыя Янкевіча.
👍3120💯5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларусь на грани «енотового цунами»

🦝 Милый зверёк из Америки, известный по мультикам и рекламе, на самом деле – одна из серьёзнейших угроз для нашего биоразнообразия.

Почему енот-полоскун опасен для природы Европы?
Какие проблемы полоскун принес в Западную Европу?
Как быстро размножаются еноты?
Как они влияют на местные виды животных?
Какие болезни переносят еноты и какую угрозу представляют для человека?
Что делать?

👉 Читай  статью на нашем сайте (примерное время прочтения – 7 минут).

📷 На видео зоолога Вадима Сидоровича первая регистрация енота-полоскуна в Налибокской пуще в июле 2023 года, nalibokiforest.info.
😱48😢1510
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
А ты ведаеш, што суслік – сваяк вавёркі?

🧡 Рабы суслік (крапчатый суслик) – з сямейства вавёркавых. Ён крыху меншы за вавёрку, а яго хвост карацейшы амаль у 4 разы. А вось па вазе суслік увосень можа быць цяжэйшы за яе, бо ён усе свае зімовыя запасы ў выглядзе тлушчу носіць пад скурай.

#Дзікіфакт: На англійскай мове наш суслік завецца “земляная вавёрка” (ground squirrel).

У Беларусі засталося ўсяго тры пасяленні рабога сусліка. Усе – у Нясвіжскім раёне. Усе, дзякуючы працы энтузіястаў, перададзены пад ахову, а від мае глабальны крытычна пагражальны статус.

🎥 Цудоўнае відэа з рабым суслікам зняў Дзмітрый Астапковіч.
73👍14😱1
Хто гэта блішчыць?

🪲 Зараз на кветках можна ўбачыць шмат зялёных ці залацістых бліскучых жукоў – бронзавак, якія імі жывяцца. Тут на іх палююць грычуны і іншыя птушкі.

#Дзікіфакт: Адметная прыкмета бронзавак – іх асаблівы палёт. Яны лётаюць, прасоўваючы крылы ў шчыліны пад надкрыламі, а самі надкрылы застаюцца складзенымі.

🐛 Лічынкі жукоў развіваюцца ў раслінных рэштках: гнілой драўніне, кампосце, мурашніках, норах грызуноў, лясной подсцілцы і глебе.

Наступным разам, калі ўбачыш бронзаўку, звярні ўвагу на асаблівы спосаб палёту. Дзікая прырода ўражвае! 💚

📷 Фота Wilder Kaiser BY-SA 4.0 Wikimedia Commons (памер фота зменены).
59🥰7🎉5👍3
Аўтар малюнка Randy Glasbergen.

#птушкажарт
😁5513🤩6
Знізь хуткасць на дарозе ўначы!

За апошні тыдзень мы атрымалі тры паведамленні аб знойдзеных на трасе забітых барсуках.

🦡 Зараз у барсукоў ідзе рассяленне, дарослыя асобіны шукаюць лепшыя мясціны. Гэта адбываецца ўначы, калі і здараецца большасць ДТЗ з дзікімі жывёламі.

☝️ І для жывёл і для людзей бяспечней, калі машыны будуць рухацца не на максімальнай хуткасці, а павольней. І не толькі там, дзе стаіць дарожны знак “Дзікія звяры”.

Каб не стаць удзельнікам ДТЗ с дзікімі звярамі:

▪️Пазбягай ездзіць у прыцемках і ноччу.
▪️Уключай дальняе святло заўсёды па магчымасці, як толькі наперадзе няма машын.
▪️Будзь асабліва ўважлівым на дарогах праз нацпаркі, запаведнікі і заказнікі.
▪️Будзь асцярожны на лясных трасах з агароджай па баках, бо яна не дае капытным пакінуць дарогу.
▪️Не сігналь і не міргай фарамі – паводзіны жывёл могуць быць непрадказальныя.

Калі знойдзеш на трасе мёртвую дзікую жывёлу, адцягні на ўзбочыну, каб на яе не наехалі іншыя машыны і не трапілі ў ДТЗ.

Ні ў якім разе не забірай звера ці яго часткі з сабой – гэта правапарушэнне, за якое прадугледжана адказнасць.

Калі жывёліна цэлая – патэлефануй у абласны ці мясцовы музей: можа, ім патрэбны экспанат, няхай забяруць ды не забіваюць спецыяльна на пудзіла.

📷 На фота Аляксандра Вінчэўскага – барсук, які стаў ахвярай начнога ДТЗ з 4 на 5 ліпеня на Магілёўскай шашы, каля г.п. Смілавічы.
😢627😱5
У Белавежскай пушчы вяртаюць прыродны выгляд рацэ Нараўцы!

💧🌲 Гэта адна з галоўных водных артэрый Белавежскай пушчы. У нас яна даволі кароткая, бо пачынаецца на балоце Дзікі Нікар і праз мяжу ўваходзіць у польскую частку Пушчы.

Яшчэ ў 19 стагоддзі Нараўку зрабілі прамой, каб сплаўляць па ёй лес у балтыйскія порты. А ў 1960-х гадах, калі ў Беларусі ішла маштабная меліярацыя, рэчышча паглыбілі і каналізавалі. Гідралагічны рэжым моцна змяніўся, і ад гэтага пагоршыўся стан навакольных экасістэм.

Некалькі гадоў таму адна грамадская арганізацыя падрыхтавала праект рэнатуралізацыі Нараўкі, але не паспела яго рэалізаваць. Сёлета ў нацыянальным парку аднавілі і выканалі нарэшце праект па аднаўленні натуральных меандраў на сямі кіламетрах плыні Нараўкі на беларускім баку.

💧 Меандры – гэта натуральныя выгібы ракі, якія запавольваюць цячэнне і паляпшаюць якасць вады. Яны ствараюць месцы пражывання для рыбы, птушак і іншых жывёл, дапамагаюць утрымліваць ваду ў пойме, зніжаюць рызыку паводак і засухі.

У Польшчы ўжо паспяхова аднавілі меандры Нараўкі непадалёк ад мяжы, але там зямля знаходзіцца ў прыватнай уласнасці і ўзгадняць такія працы нашмат цяжэй.

#дзікіярэкі #свабодныярэкі #freerivers #wildrivers
72👍6💔3
Паглядзі, якія птушкі! Дзікія, свабодныя, натхняльныя…

🐦 Якая з іх твая: зграбны журавель, яркі гіль, велічны пугач, а можа мілы сыч-сіпель? Абяры сваю птушку і няхай яна стане тваім штодзённым напамінам пра прыгажосць прыроды.

Зрабі прыемны падарунак сабе або сябру ці родзічу, які захапляецца птушкамі і прыродай. 😍

Заказвай керамічны кубак ці алюмініевую бутэльку са сваёй птушкай тут!

Прыбытак пойдзе на ахову прыроды Беларусі. 💚
33🔥15
Працягваем расказваць пра рэзультаты нашых #ДзікіяЭкспедыцыі, дзякуючы якім прыродныя тэрыторыі атрымалі больш строгі ахоўны рэжым.

Нядаўна да нас нарэшце трапілі рашэнні № 490 і 797 Лельчыцкага райвыканкама ад 6 чэрвеня 2023 і 13 жніўня 2024 года – яшчэ 1.071 га прыродных тэрыторый апынуліся пад больш жорсткім рэжымам аховы.

У нацпарку “Прыпяцкі”гэта наступныя ўчасткі з чырванакніжнымі раслінамі:

🌿 8 месцаў з фіялкай багнавай,
🌿 4 месцы з мохам някерай перыстай,
🌿 3 месцы з зубніцай клубняноснай,
🌿 3 месцы з архідэяй чараўніком зеленакветкавым,
🌿 3 месцы з чамярыцай Лобеля,
🌿 2 месцы з вярбой чарнічнай,
🌿 2 месцы з плюшчом звычайным,
🌿 1 месца з дзеразой баранцом звычайным.

У эксперыментальнай гаспадарцы «Ляскавічы» нацпарку «Прыпяцкі» пад аховай апынуліся 13 тыповых біятопаў:

🔹 немаральныя шыракалістыя лясы з грабам (немаральныя – значыць растуць на ўмерана ўвільготненых землях),
🔹 лісцевыя лясы на празмерна ўвільготненых глебах і нізінных балотах,
🔹 хвойныя лясы на верхавых, пераходных і нізінных балотах,
🔹 бярозавыя лясы на пераходных балотах,
🔹 нізінныя і пераходныя балоты.

🤲 Калі ласка, падтрымай гэтую працу па ахове прыроды. Далучайся да Дзікага клуба, набывай кнігі і размалёўкі, кубкі і бутэлькі з птушкамі. https://dzikajapryroda.aqulas.me

📷 На фота Яўгена Місіюка – плюшч звычайны; зубніца клубняносная і баранец звычайны – з архіву Юрыя Янкевіча.
37👍6
2025/07/12 08:47:17
Back to Top
HTML Embed Code: