Telegram Web
❤️ Адкрыць дыскусію пра гендарную няроўнасць у адукацыі можна шматлікімі прыкладамі, але выпадкі ў беларускіх ВНУ ў 2023 годзе выклікаюць асаблівую занепакоенасць.

Аналіз прахадных балаў і асабістыя гісторыі студэнтак выяўляюць трывожныя тэндэнцыі, якія ўплываюць на будучыню моладзі краіны. А зменаў ў заканадаўстве, якія б выправілі гэтыя праблемы, недастаткова без зменаў у грамадскіх поглядах.

Падрабязней пра гэта чытай у картках👆
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚠️ Стан беларускай акадэміі ў 2023 годзе

Спойлер: усё дрэнна

Дзелімся вытрымкамі ніжэй, а цалкам справаздачу можна прачытаць па спасылках на беларускай і англійскай мовах.

У 2023 годзе беларускія ўлады працягвалі парушаць права чалавека ў дачыненні да беларускага студэнцтва і акадэміі. Сярод найбольш абмежаваных правоў у Беларусі, як і раней, аказаліся свабода слова, свабода ўдзелу у мірных сходах і свабода сумлення.

У 2023 годзе адміністрацыі беларускіх ВНУ увялі цынічны трэнд на выхаванне беларускага студэнцтва — выязныя судзілішча ў сценах універсітэта на вачах іншых студэнтаў_к і іх бацькоў.

У 2023 годзе ў Беларусі змянілі закон аб вайсковай службе. Вучоба за мяжой цяпер не з’яўляецца падставай для адтэрміноўкі. Гэта ўзмацніла адміністрацыйную і крымінальную адказнасць для студэнтаў, якія ўжо вучацца ў еўрапейскіх універсітэтах.

На працягу апошніх шасці гадоў у вышэйшай адукацыі назіраецца скарачэнне колькасці навучэнцаў_ак: з 2015 года студэнтаў_к стала меней на 108 тысяч чалавек.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚠️ Збіраем факты парушэнняў падчас выбарчай кампаніі

Калі цябе прымушаюць удзельнічаць ці не ўдзельнічаць у галасаванні падчас выбарчай кампаніі, звярніся да нас:

➡️ звяжыся з намі праз бот ЗБС @zbsunion_bot альбо бот МБ @moladzbel_bot
➡️ запоўні бяспечную гугл-форму

Памятай! Ніхто не можа прымусіць цябе ісці на выбары, калі ты гэтага не хочаш. Таксама цябе не могуць прымусіць галасаваць за канкрэтнага чалавека. Гэта ўсё з’яўляецца парушэннямі!

Калі ты маеш доказы, што чыесьці правы парушаюцца, падзяліся імі з намі. Да таго ж, ты можаш скарыстацца бясплатнай юрыдычнай дапамогай, калі сутыкнуўся_лася з праблемамі падчас выбарчага працэсу.

Беражыце сябе ❤️
2024/11/18 17:00:34
Back to Top
HTML Embed Code: