Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
- Telegram Web
Telegram Web
Васіль Быкаў быў ня толькі геніяльным пісьменьнікам, але і выбітным дзеячом беларускага адраджэньня, які змагаўся за волю і незалежнасьць беларускага народу.

Ён быў сябрам Беларускага Народнага Фронту ад самага яго ўтварэньня. Васілю Быкаву сымбалічна быў выпісаны партыйны білет за №1 (у Зянона Пазьняка быў за №2), што падкрэсьлівала яго асаблівую ролю ў дэмакратычным адраджэнскім руху.

Прапануем вашай увазе прамову Васіля Быкава на IV Зьездзе БНФ у 1995 годзе, пасьля прыходу да ўлады Лукашэнкі і правядзеньня антынароднага рэферэндума.

Вось невялікі урывак з гэтага актуальнага і сёньня выступу:
"Беларускі Народны Фронт — не звычайнае, хоць бы і дэмактарычнае, згуртаваньне, але і першы, самы карэнны асяродак нацыянальнай дэмакратыі, ад якога ідуць усе іншыя дэмакратычныя атожылкі. БНФ несумненна валодае ісьцінай. Ягоная ідэя адраджэньня, безумоўна, самая бясспрэчная і сьветлая ідэя нацыі. І не яго віна, што яна дасюль застаецца нерэалізаванай.
Мабыць, 7 год надта кароткі тэрмін, за які нельга зрушыць тое, што змёрзлася і скамянела за стагоддзі. Цяпер можна паставіць пытаньне так: ці варта было спрабаваць тое зрушыць? Так, трэба было! Трэба было ўчора, трэба сёньня і, як паказаў вопыт, трэба будзе заўтра і пасьлязаўтра. Іначай жыць нельга. І на гэта павінен разлічваць дыханьне і свае сілы Беларускі Народны Фронт"

https://youtu.be/vLIXpxUICyY
Пра Васіля Быкава - беларускага пісьменніка, удзельніка Другой сусветнай вайны, грамадскага дзеяча, пра яго праўдзівую творчасць і цкаванне з боку савецкай, а потым і лукашэнкаўскай улады, а таксама пра шлях да нацыянальнага адраджэння распавядае Зянон Пазняк. Выступ адбыўся 18 чэрвеня 2024 г. у Вітрыне Дому ўсходнега
Зянон Пазьняк наведаў мурал Васіля Быкава ў Варшаве

Мурал знаходзіцца ў падземным пераходзе каля Беларускага Дома. Аснова мурала – выява Васіля Быкава, падпісаная “Сумленьне нацыі”. Вакол выявы знаходзяцца актуальныя цытаты Васіля Быкава пра Беларусь, беларускі нацыяналізм, волю і незалежнасьць, мову і сьвядомасьць.

“Васіль Быкаў – вялікі мысьляр. Вось яго думкі, якімі мы і кожны малады беларус павінны кіравацца, каб Беларусь была вольнаю і шчасьліваю” – сказаў Зянон Станіслававіч, камэнтуючы перанесеныя на мурал цытаты клясыка.

https://www.youtube.com/watch?v=5TgwmjkUP_Q
❗️100 ГАДОЎ ПАМЯЦІ ВАСІЛЯ БЫКАВА

23 чэрвеня ў Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца юбілейная імпрэза ўшанаваньня памяці аб жыцьці і творчасьці вялікага беларускага пісьменьніка і грамадзяніна Васіля Ўладзімеравіча Быкава ў сувязі са стагоддзем зь дня нараджэньня.

Арганізатары: Беларускі Дом і сябры Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь".

У праграме: чытаньне ўрыўкаў з твораў В. Быкава; лекцыі аб творах і творчасьці пісьменьніка; успаміны сяброў і сучасьнікаў. Выступяць Зянон Пазьняк, Сяргей Навумчык, Галіна Пазьняк, Валеры Буйвал, Зьміцер Бартосік, Алег Лазоўскі і інш.

Будзе паказаны сьпектакль — " Суд Сумленьня", эпілог з п'есы В. Быкава "Апошні шанц".

Час: 23 чэрвеня – 14:00
📍 Адрас: ul. Kryniczna 6, Warszawa.
ГЭБ'Ё Ў БДУ

Кіберпартызаны зьмясьцілі матар'ялы (на маскальскай мове) пра гэбоўскія рэпрэсіі ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсітэце (з надзеяй, як вынікае з намёкаў, апраўдаць сваю віну за мінулагодні абвал вучэбнага працэсу нацыянальнага ўнівэрсітэта). Віна не здымаецца, бо была, але матар'ял пра ўнівэрсітэцкае гэб'ё надзвычайны, як кажуць цяпер у каляінтэлектуальных колах, -- шакуючы (значыцца, трасе чалавека сваім зьместам).

Жахлівая гэбоўская антыбеларуская гніль і агрэсія атабарылася ў нацыянальным унівэрсітэце, нішчыць і рэпрэсуе супрацоўнікаў і студэнтаў, даносіць у "ворганы", выключае з працы і вучобы. Усё гэта ўскрыта ў дакумантах, словах і дзеяньнях. Бачым іхнія фазіяноміі і справы.

Галоўнае потым каб не паўцякалі, не пахаваліся. Вызвалім палітвязьняў -- месца будзе дастаткова. Будуць сядзець у сваёй жа "амэрыканцы".

1). https://www.youtube.com/watch?v=eBpDgtIJyDc
2). https://www.youtube.com/watch?v=Ez3HvhACalY
Кожны ваяр - гэта частка свабоднай Беларусі. Таму мы так глыбока перажываем страту кожнага.

Пад час развітання жыхары ўкраінскага горада ўставалі на калені ў знак пашаны герою. Для нас ён назаўжды ў шыхце. Героі не паміраюць.
"Без нацыянальнай сьвядомасьці ніякія палітычныя зрухі немагчымыя"

Вельмі глыбокая і ёмістая прамова Васіля Быкава на 7-х угодках Беларускага Народнага Фронту. Васіль Уладзімеравіч разважае аб тым, ці мог перамагчы Зянон Пазьняк на выбарах і да чаго гэта магло б прывесьці, пра нацыянальную сьвядомасьць беларускага грамадства, пра важнасьць нацыяналізму, пра "радыкалізм Пазьняка", пра нацыянальную сымболіку і лукашысцкі сьцяг і пра тое, калі надыйдуць перамены.

https://www.youtube.com/watch?v=qPKmeDxjkRQ
У Варшаве ўшанавалі памяць Васіля Быкава

У Беларускім Доме Варшавы прайшло ўшанаванне памяці вядомага беларускага пісьменніка Васіля Быкава, якому 19 чэрвеня споўнілася б 100 гадоў. З уступным словам выступіў адзін са старэйшых палітыкаў, кіраўнік “Вольнай Беларусі” Зянон Пазняк. Пазняка і Быкава аб’яднала любоў да Радзімы і жаданне бачыць яе вольнай і дэмакратычнай. За што і ненавідзеў іх тыран са Шклова, кажа Зянон Пазняк:

– Гэта псіхалогія ненавідзець усё добрае. У Лукашэнку ўвасоблена псіхалогія зла, ён злы па сваёй прыродзе, чалавек без эмпатыі. Ён радуецца чужой бядзе, ён пагражае ўсіх знішчыць.

Шмат цікавага прагучала і ад іншых удзельнікаў імпрэзы, які ведалі і сустракаліся з Васілём Быкавым. Чыталіся ўрыўкі з твораў пісьменніка. Апафеозам вечарыны стаў невялікі спектакль “Суд сумлення” паводле эпілогу з твору Васля Быкава “Апошні шанс”. Гаворыць Зянон Пазняк, які граў ролю нямецкага афіцэра-злачынца Маера:

– Тут ёсць паралелі паміж нямецкімі злачынствамі і здраднікамі, а таксама тымі людзьмі, якія пад Лукашэнкам на Акрэсціна катуюць нашых людзей. Мы давалі відэа, як гэта адбываецца.

Зала Беларускага Дома, дзе праходзіла мерапрыемства, ледзь змясціла прысутных. Імпрэза прайшла на адным дыханні. Удзельнікі дзякавалі выступоўцаў дружнымі апладысментамі.

Беларускае Радыё Рацыя
ПРА ІМКНЕНЬНЕ НАРОДАЎ ДА НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ АД МАСКВЫ

14-15 чэрвеня прадстаўнікі НВР "Вольная Беларусь" З. Пазьняк, П. Усаў, В. Буйвал былі ў Вільні з нагоды Форуму прыгнечаных народаў Расеі. Віленская маскоўская агентура і мясцовыя палітычныя правінцыялы ашалелі ад страху (вельмі сьмешна). Адмовіліся прыняць нас на сэймавай пляцоўцы Форума, а на нашае спатканьне зь беларусамі Вільні прыслалі нейкага гопніка, які за ўжываньне нізкай лексікі быў выдалены з залі.

У нас адбыліся спатканьні з прадстаўнікамі Украіны (Алег Магалецкі), Чачэніі (А. Закаеў) і Інгерманляндыі (спадары Павел Мізэрын, Максім Кузахметаў).

Распад Расеі -- народзіць будучую новую Усходнюю Эўропу разам зь Беларусяй, Украінай, краінамі Балтыі (БЧС). Гэтая будучыня яшчэ не нарадзілася, але яна ўжо ідэйна пачынаецца.

Самай прывабнай ідэяй самавызначэньня з-пад Расеі зьяўляецца на сёньняшні дзень ідэя вольнай Інгрыі (Інгерманляндыі) і вольнай Смаленшчыны, прадстаўнікі якой ужо напісалі Канстытуцыю яе незалежнасьці і ў пэрспэктыве прадбачаць злучэньне зь Беларусяй. (Канфэрэнцыя прадстаўнікоў вольнай Смаленшчыны нядаўна адбылася ў Варшаве). Ніжэй прапаную паглядзець відэа пра ідэалёгію вольнай Інгрыі.

https://www.youtube.com/watch?v=lrB3pBTLTj4
ЗЯНОН.
М а с к а л і. (Менск, 1964 год).
("Зорькій", "Ізапанхром-65")
2024/06/29 02:16:49
Back to Top
HTML Embed Code: