Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
1173 - Telegram Web
Telegram Web
Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла сёння з калоніі пасля сканчэння адбыцця тэрміну

Пра гэта паведамляе яе муж.

19 траўня Паліна была этапаваная з калоніі, але куды і на якіх падставах інфармацыі няма. Па звестках, яна мусіла вызваліцца 21 траўня. Два тыдні таму над ёй устанавілі прэвентыўны надзор у судовым парадку.
❗️Магчымасьць набыць кнігі Зянона Пазьняка і Праграму "Вольная Беларусь" на Варшаўскім кніжным кірмашы!

З 23-га па 26-е траўня ёсьць магчымасьць набыць кнігі, выдадзеныя Зянонам Пазьняком, у тым ліку навінкі – сборнік п’ес “Грааль” (2023г) і сборнік беларускіх падземных выданьняў 70-80-х гг. “Самвыдат” (2024г).

Акрамя гэтага: "Развагі", "Цяжкі час" (3 тамы), "Гутаркі з Антонам Шукелойцам", "Тэрра Дэй", "Ojczyzna wieczna", папяровы варыянт Народнай Праграмы "Вольная Беларусь".

Запытвайцеся пра кнігі на стэндзе (№138) незалежных беларускіх выдаўцоў “Вольная Беларусь” (фундацыя Kamunikat.org, выдавецтва Янушкевіч) на Варшаўскім кніжным кірмашы!

Кірмаш працуе з 23 па 26 траўня.
Час працы:
23 траўня, чацвер: 10.00 – 18.00
24 траўня, пятніца: 10.00 – 19.00
25 траўня, субота: 10.00 – 19.00
26 траўня, нядзеля: 10.00 – 17.00

Месца: Варшава, Палац культуры і навукі, стэнд 138, Мармуровая зала.
Новая атака на Курапаты — камэнтар Зянона Пазьняка

Як паведамляюць СМІ, на мэмарыял у Курапатах распачалася новая атака: паламаныя вялікія крыжы на Гальгофе і на ўваходзе ў мэмарыял, а таксама апаганены абраз Маці Божай.

WARTA узяла каментар з гэтай нагоды ў Зянона Пазьняка — адкрывальніка і даследьніка Курапатаў.

https://www.youtube.com/watch?v=rNztnWo_Qgk
«Наш Быкаў». Зянон Пазьняк: «Нацыянальнае адраджэньне і лёс Айчыны сталі зьместам ягоных думак, трывог і разважаньняў»

Сёньня сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца Зянон Пазьняк, дэпутат Незалежнасьці, палітычны лідэр нацыянальна-вызвольнага руху «Вольная Беларусь».

https://smarturl.click/RAVED
🇺🇦Украінскі блогер Аляксандар Балаганаў падзяліўся відэа перадачы вялікай партыі дронаў палку Кастуся Каліноўскага.

✈️😉 На відэа Павал “Дзядзька” Шурмей дзячыць беларусам за дапамогу.

15 красавіка украінскі блогер Аляксандар Рыкаў “Балаганаў” абвесьціў у сваіх сацсетках аб вялікім зборы на дроны для Каліноўцаў. Планавалася сабраць кошты на 100 дронаў. Ужо на раніцу 16 красавіка "Балаганаў" аб'явіў аб завяршэньні збору.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
А вы ведалі, што Гугл не дазваляе ствараць рэкламу па-беларуску?

На жаль, гэта так. І гэтую сітуацыю варта выправіць.
Падпішыце петыцыю, складзеную беларусамі да карпарацыі Гугл: https://www.change.org/p/google-add-belarusian-language-to-google-ads

Петыцыя заклікае да вырашэньня асноўных двух праблем, зь якімі сутыкаюцца беларускамоўныя карыстальнікі:

1) Google Ads не дазваляе рэкламаваць бізнес на беларускай мове. Больш за тое, нават не дазваляе выкарыстоўваць у рэкламе гіперспасылкі на беларускамоўныя сайты;

2) Вельмі цяжка ці немагчыма прайсьці мадэрацыю ў сэрвісе платнай рэкламы Google Ads для відэа на YouTube з беларускамоўным запісам.

На дадзены момант петыцыю падпісала 33,695 чалавек.
"Была страшэнная рэакцыя з боку Масквы, яны проста ашалелі! Яны проста зразумелі, чым ім гэта пагражае".

Лідар руху "Вольная Беларусь" Зянон Пазняк распавядае аб Міжмор'і і ідэі стварэньня Балта-Чарнаморскай супольнасьці Беларусі, Украіны, Летувы ды Латвіі.
https://www.youtube.com/watch?v=_pcSd4ImLdM
“Тыя білі па галаве і крычэлі: "атвечай па -чэлавечэскі!" і абзывалі бруднымі словамі” – Зянон Пазьняк падзяліўся інфармацыяй пра забойства Алеся Пушкіна

Зянон Пазьняк у сваім Фэйсбуку апублікаваў зьвесткі, якія атрымаў з лукашысткай турмы, аб катаваньні і забойстве палітвязьня Алеся Пушкіна:

Нашага знакамітага мастака Алеся Пушкіна вертухаі і наглядчыкі катавалі кожны дзень. Яны задавалі яму бязглуздыя пытаньні і патрабавалі адказу. Калі Алесь пачынаў адказваць, яны білі яго палкамі па галаве і крычалі: "атвечай на нармальнам языке!"
Часам Алесь нават зьбіраўся ім адказваць па-маскальску, але галава балела так, што ня мог успомніць маскальскіх слоў. А тыя білі па галаве і крычэлі: "атвечай па -чэлавечэскі!" і абзывалі бруднымі словамі.
Асабовасьці гэтых падонкаў вядомыя. Трэба запісаць прозьвішчы на паперы (каб ня зьніклі) і пачакаць адплаты. Яна будзе для іх асаблівая.
Уцёк

Нядаўна я даведаўся зь нямецкай інфармацыі, што перастаў жыць нямецкі разьведчык Ганс Вік. Вельмі сумная навіна. Яго доўгажыхарства давала надзею, што пасьля ўпадку мордара і лукашысцкага рэжыму, мы ўсё ж прыцягнем яго ды суду і схаваем за краты. Але Вік выкруціўся. Гэта была самая шкодная для Беларусі істота, якая дзейнічала з боку немцаў пад выглядам падтрымкі "дэмакратыі".
Назіраньне. Апошнім часам "Раймон" (Лябедзька) пачаў называць сябе "Дэпутатам Незалежнасьці". Даведка. \\\\\\\\\ Дэпутатамі Незалежнасьці называюцца і зьяўляюцца дэпутаты Апазыцыі БНФ, г.зн. тыя, хто змагаліся за Незалежнасьць і здабылі Незалежнасьць. Камуністы і камсамолец Лябедзька за Незалежнасьць не змагаліся. Лябедзька быў у выбарчай групе Лукашэнкі, які выступаў супраць Незалежнасьці (і за Незалежнасьць не галасаваў). Дэпутатам Незалежнасьці сп. Лябедзька не зьяўляецца.

Нядаўна сп. Лябедзька ўступіў у відэа-дыскусію ў Інтэрнэце са спадаром Усавым. (Тут ён і назваў сябе прыналежным да Незалежнасьці). Гледачы, што назіралі дыскусію, падтрымалі Усава. Лябедзька, відаць, пакрыўдзіўся. У гэты час у сейме Летувы павінна была адбыцца канферэнцыя "Форум свабодных народаў пост-Расеі", і арганізатары з Сэйму раптам засумняваліся, каб спадар Усаў і я выступілі і ўдзельнічалі на Форуме народаў у парляманце. Ай-ды малайцы! Ай-ды дэмакраты!

Крыніца: Ivan Viktarovič
2024/10/01 15:14:55
Back to Top
HTML Embed Code: