Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
- Telegram Web
Telegram Web
З ГІСТОРЫІ ПРАМАСКОЎСКАЙ АНТЫБЕЛАРУСКАЙ ПАЛІТЫКІ

(ИНФОРМАЦИОННО-АНАЛИТИЧЕСКИЙ БЮЛЛЕТЕНЬ
ОБЪЕДИНЕННОЙ ГРАЖДАНСКОЙ ПАРТИИ,
№ 2 (4) (ФЕВРАЛЬ 2002).
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: НЕ ПУСКАЦЬ НА ПАРОГ

Апошнім часам расейцы і прарасейскі лукашысцкі рэжым ў інфармацыйнай вайне супраць беларусаў ўсё больш выкарыстоўваюць мэтад дэзінфармацыйнага ахайваньня і адміністрацыйнага вынішчэньня імёнаў вялікіх людзей нацыі. Мэтадалёгія 1930-х гадоў. Знакавыя людзі творчай клясыкі, гісторыі і сучаснасьці аб'яўляюцца "экстрэмістамі", "тэрарыстамі" (у 1930-х -- "ворагі народа"), творы і здабыткі іх забараняюць і зьнішчаюць, памяць ахайваюць.

Такая мэтодыка другаснага генацыду ў культуры разам з адміністрацыйнай забаронай ужываецца "канторай" найперш дзеля ўплыву на маладое пакаленьне (якое ня памятае 90-х гадоў).

Мэтады "энтузіястаў" ў эміграцыі такія самыя, толькі з дэманстрацыяй крытыкі рэжыму. За мяжой гэтым займаецца такі Аляксандар Чайчыц. Гэта "не зусім беларус" з Масквы, выхадзец з партыйна-намэнклятурнага расейскага асяроддзя. У Беларускую эміграцыю ён увайшоў даволі пасьпяхова, апынуўся ў Радзе БНР і нават у яе Прэзыдыюме. Але паводзіў сябе неасьцярожна, быў заўважаны і выдалены з Рады (што, дарэчы, вельмі рэдкая зьява для Рады БНР).

Дзеяньнем у адказ стала сістэмнае публічнае ахайваньне Старшыні Рады БНР спадарыні Івонкі Сурвілы. Наступны крок -- ахайваньне ўсёй знакамітай ваеннай і паваеннай беларускай эміграцыі. Далей Аляксандар Чайчыц выступіў з ахайваньнем імя Васіля Быкава (дарэчы выраблена, з капаньнем у інтыме).

Апошняе агрэсіўнае хамства "канторы" супраць Быкава было зафіксавана 30 гадоў таму. Тады ў намэнклятурным друку выступіла такая вядомая сярод сваіх манкурцкая асоба нехта Уладзімер Сеўрук (быў намесьнікам загадчыка Аддзелу прапаганды і агітацыі ЦК КПСС). Гэты Сеўрук абазваў Бакава "літаратурным паліцаем" (тады ў "канторы" такое было ў модзе, наконт мяне, напрыклад, "раскапалі", што я быў "нямецкім паліцаем").

Лукашысцкі рэжым ненавідзеў Быкава ўвесь час (прысьпешыў яго сьмерць), але адкрыта брахаць на класіка ў друку не рашыўся. Разумелі, што эфэкт можа быць адваротны. Асабліва калі расьпішуцца асобы тыпу Азаронка, Тура, Маркава ці іншых "сьпецоў".

Тут (за мяжой) гэтую справу вольна выканаў Чайчыц. Прытым сістэмна, склаў ужо некалькі допісаў супраць Быкава.

На гэтым "праца", відаць, ня спыніцца. За мяжой бар'ераў не існуе. На чарзе Народны Фронт, Дэпутацкая Апазіцыя БНФ, Незалежнасьць Рэспублікі Беларусь, Полк Каліноўскага і інш. (Супраць мяне ён яшчэ пісаў няшмат, папрасіўся сфатаграфавацца). Такіх як Аляксандар Чайчыц цяпер ў эміграцыі хапае. Асабліва сярод "дэмсмі". Тут ім вальней, чым у Беларусі. Можна насіць назву "апазыцыі", інтэлектуала, беларуса і гадзіць на лепшых беларусаў беспакарана і сьмела. Свабода.

Прапаганда тут не забаронена. Шмат дазволена. Але беларусам трэба ведаць пра асобаў, якіх нельга пускаць ў дом, нават ў прыхожую, нават на парог, у прыстойнае таварыства. Сеўрукам лепш быць асобна, а беларусам -- асобна, бо ёсьць межы, якія не парушаюцца.

14 верасень 2024 г.
Зянон Пазьняк
‼️На вэб-сайце крамы Vyraj.pl папаўненьне кніг Зянона Пазьняка❗️

Зараз колькасьць кніг у каталозе налічвае 18 штук!

Кнігі можна набыць анлайн з дастаўкай па ўсім сьвеце (акрамя Расеі).

https://vyraj.pl/kategoria-produktu/zianon/
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А вось як у 1991 годзе ў Менску на ўрадавых будынках усталёўвалі афіцыйны дзяржаўны гэрб Рэспублікі Беларусь — Пагоню.

Паўторым? 😏
Беларусь да лукашысцка-расейскай акупацыі

Дзяржаўныя Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня на урадавых будынках ў Менску, на форме міліцыянтаў і ваенных, на спартовых спаборніцтвах, на дакументах, на памежных слупах — паўсюль.
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПРА ПАЛІТЫКУ І ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ

Гісторыя паказвае, што ў інфармацыйным грамадзтве, якое карыстаецца сістэмай усеагульных выбараў, ва ўладу можа быць выбрана, у прынцыпе, любая асоба, кожнага полу, інтэлекту, псіхічнага стану здароўя, сацыяльнага статусу, адукацыі, маральнага ўзроўню і разумовага разьвіцьця, -- ад навукоўца, пісьменьніка, прафэсара да прастытуткі (напрыклад, Чычаліна) і вар'ята (такіх шмат).

У 2020 годзе у час выбараў прэзыдэнта Беларусі Крэмль, ФСБ і іхны "кашалёк" Газпрам адпрацавалі спробу зьмяніць Лукашэнку на іншага больш залежнага стаўленьніка ў сувязі з падрыхтоўкай да вайны і планаваньнем акупацыі Украіны. (Масква хацела мець цалкам разьвязаныя рукі ў Беларусі.)

План ня ўдаўся з прычыны нацыянальнага характару масавых беларускіх пратэстаў, якія вышлі з-пад кантролю Масквы і напалохалі Крэмль, і з прычыны адчайных дзеяньняў Лукашэнкі па захаваньні сваёй улады.

У выніку стаўленьніка Масквы дырэктара Белгазпрамбанку В. Бабарыку і яго памагатых Лукашэнка замкнуў у турму. Супраць беларускага народа (пры дапамозе Расеі) рэжым распачаў масавыя рэпрэсіі. А сам Лукашэнка трапіў у поўную залежнасьць ад Пуціна і ад палітыкі Расеі.

Такім чынам, трайны канфлікт выглядае так: беларускі народ выступіў супраць улады Лукашэнкі за вольную Беларусь; стаўленьнік Масквы Бабарыка выступіў супраць улады Лукашэнкі за ўваходжаньне Беларусі ў Расею; Лукашэнка выступіў супраць народа (пачаў замыкаць беларусаў за краты) і адначасна кінуў у турму Бабарыку з пасобнікамі. Усе тры суб'екты палітыкі ёсьць ворагамі адзін аднаму.

ЧЫТАЦЬ ЦАЛКАМ: https://www.bns-volnayabelarus.org/post/pazniak-pra-palitviazniau
Зянон Пазьняк у эфіры украінскага “5 Каналу”

“Полк Каліноўскага павінен быць не проста звычайнай баявой адзінкай, а нацыянальнай арміяй з палітычнай задачай вызваленьня Беларусі.
Украінскае ваеннае кіраўніцтва павінна дазволіць сфармавацца Палку як беларускай збройнай нацыянальнай адзінцы, што змагаецца на палях Украіны супраць расейцаў, набывае вопыт і з гэтым баявым вопытам, калі трэба будзе, увойдзе ў Беларусь”


https://youtu.be/PTP8L_r5ytQ
❗️Ініцыятыва па вытворчасьці FPV-дронаў для Палка Каліноўскага

Беларускія майстры валантэры, сябры Руху “Вольная Беларусь” наладжваюць у Варшаве вытворчасьць дронаў FPV, так неабходных на фронце (падтрымаць сродкамі можна тут — https://zrzutka.pl/7hcp5x).

На гэты момант за свае сродкі беларусы закупілі камплектуючыя, сабралі і адправілі некалькі дронаў. Сабраныя дроны атрымалі ваяры батальёна “Літвін” і батальёна “Волат”.

Яшчэ два дроны былі перададзены ваярам ПКК асабіста лідарам Руху Вольная Беларусь Зянонам Пазьняком.
Ініцыятыва па зборцы дронаў зараз толькі на пачатку свайго развіцця, валантэраў натхняе вялікая матывацыя дапамагаць ваярам.
Далучаймася да ўзбраеньня нашых адважных герояў!

Пераходзьце па спасылцы (https://zrzutka.pl/7hcp5x) ці скануйце QR-код (у відэа) ды ахвяруйце, хто колькі зможа!

Таксама ёсьць магчымасьць папоўніць валантэрскі шэраг і далучыцца да вытворчасьці.

Набліжайма нашую Перамогу!
Слава Украіне!
Жыве Беларусь!

Збор сродкаў: https://zrzutka.pl/7hcp5x
Кантакт: ruchvb_drones@proton.me

https://www.youtube.com/watch?v=2Uoe4uba3Hw
Сёньняшнія дарадцы Ціханоўскай у мінулым вазілі саветніку Пуціна “аналітычныя матэрыялы” па Беларусі і сустракаліся з расейскім фашыстам Рагозіным

Гэтыя факты вынікаюць з інфармацыйнага бюлетэню партыі АГП №1 за лістапад 2001 году. Тады сёньняшнія дарадцы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька і Аляксандр Дабравольскі ездзілі з візітам у Маскву. І, як вынікае з тэксту, асабіста перадалі саветніку Пуціна “аналітычныя матэрыялы па палітыцы і эканоміцы” ў Беларусі. У той час пасаду саветніка займаў Андрэй Іларыёнаў.

Таксама адбылася сустрэча з кіраўніком Народнай партыі РФ і старшынём Камітэту па міжнародных справах Дзярждумы РФ Дзьмітрыем Рагозіным. Сёньня ён вядомы найперш сваёй праваеннай, фашысцкай пазіцыяй. Як адзначалася ў прэс-рэлізе, “контакты с пропрезидентской Народной партией — это новое направление деятельности ОГП в России”.

Сам Анатоль Лябедзька тады гэтак каментаваў вынікі паездкі:
«По некоторым позициям результат даже превзошел ожидания. Мы завершаем переход от хаотичности нашей работы в России к системности. Не случайно Москва стала первым пунктом, который мы посетили после президентских выборов в Беларуси».

Адбылася падзея 1 лістапада 2001 году. Удалося адшукаць і некалькі фота з той паездкі.

Падрабязнасьці па спасылцы:
https://warta.media/2414
2024/10/01 15:22:22
Back to Top
HTML Embed Code: