Telegram Web
Сябры! А 13-ай гадзіне (па польскім часе) чакайце абнаўлення інфармацыі адносна матча. І хутка распаўсюдзьце гэтую інфармацыю сярод тых, хто плануе наведаць стадыён.
Вось і надышоў той самы дзень Х, калі мы павінны выступіць адзіным механізмам і нагадаць свету, што ў Беларусі ўсё яшчэ пануе сапраўдны змрок

У нас не атрымалася здзейсніць усе свае планы па сумеснаму сектару, таму ўсіх запрашаем выказаць сваю пазіцыю са сваіх месцаў на стадыёне. Няхай увесь свет пачуе нашы галасы

Увесь фанацкі актыў, з якім была асобная сувязь, запрашаем далучыцца да нас на ўваходзе D1 і быць там у 17.45

❗️ Нагадваем яшчэ раз! Гэта не матч падтрымкі футбольнага клуба!!! Трэба быць поўным ідыётам, каб «заўзець» у такія моманты. Таму, калі нехта з вас збіраўся ісці менавіта з такімі думкамі – лепш заставайцеся дома… А ўсе годныя людзі – не забудзьце ўзяць з сабой БЧБ-сімволіку і атрыбутыку

Таксама на трыбуне будзе адно важнае правіла: ніякіх здымкаў i вiдэа! Не забывайце пра ананімнасць і канспірацыю
Forwarded from БЕССМЕРТНЫЙ (Бессмертный)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гэта тоже не пакажуць па белТВ. 📺
Ну што, спадары, вось і прайшоў матч, у якім мы выступілі адзіным голасам вольнай Беларусі!

У першую чаргу, выказваем падзяку ўсім, хто далучыўся да дадзенага мерапрыемства і не застаўся сядзець дома, змагаючыся з сістэмай у інтэрнэце. Падзяка не толькі хлопцам з сектара і з розных Рухаў, але і Беларусам, якія прыйшлі на астатнія трыбуны стадыёна

На жаль, з нагоды некаторых абставін не ўдалося рэалізаваць усё задуманае. Але тым не менш, мы былі ўбачаны і пачуты! Яшчэ раз асобнае прывітанне додзікам з рб. Вядома, як і чакалася, не абышлося і без правакацый. Але, па праўдзе кажучы, гэта было нават смешна

Пераапранутыя курыца, якая не можа звязаць і двух слоў, і такі ж дурань, які скача каля яе. Самой сабой, пасля "ідэалагічнай" гутаркі і "канфіскацыі" анучы (якія ў наступным былі спалены), гэтая салодкая парачка рэціравалася
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На сектары аб'явіліся 2 нецвярозыя персанажы, якія паводзілі сябе абуральна і правакацыйна. На неаднаразовыя просьбы аб належных паводзінах на трыбуне, былі атрыманы адмоўныя адказы і дэманстратыўна і падбухторліва працягнуліся правакацыйныя дзеянні. Такім не месца на сектары

Афіцыйна сектар быў зачынены для праносу якіх-небудзь матэрыялаў. Таму, прыйшлося крыху скрэатывіць. У працэсе размовы з адным са сцюардаў, прыйшлі да рашэння аб тым, што аддамо ім для выгляду 1-2 часткі, каб яны паказалі бачнасць сваёй працы і на сектар не ўвайшла паліцыя і ўсё нашае мерапрыемства на гэтым не скончылася. Пасля матча гэтыя элементы нам вярнулі назад

Жадаем выказаць падзяку Беларускаму Дому ў Варшаве, які даў магчымасць выкарыстоўваць іх пляцоўку для падрыхтоўкі матэрыялаў на гульню

Dziękujemy przedstawicielom Legii za pomoc w kwestiach organizacyjnych i wsparcie na trybunach

Нагадваем важнасць падтрымкі нашых пабрацімаў ​​на франтах Украіны і ўсяго Ўкраінскага і Беларускага народа ў барацьбе супраць маскалёў
Сення хлопцы з Леўскі Сафія падтрымалі барацьбу беларускага народа за Вольнасць! Дзякуем балгарскім братам!
Жыве Беларусь!
България над всичко!
Фанаты менскага Дынама цалкам падтрымліваюць пазіцыю нашых сяброў. Маладзечанцы заўсёды былі сапраўднымі фанатамі і шчырымі патрыётамі

Заява hooligans&ultras Molo

Сапраўдныя фанаты Маладзечна віншуюць клюб!!! Наша падзяка трэнеру і камандзе за поспех, за гісторыю. Жадаем перамог у вышэйшай лізе!!!

P.S. Нажаль мы не можам падтрымліваць вас у сучасных рэаліях. Фанатызм - гэта не субкультура, гэта стыль жыцця!!!
Байкот працягваецца, ніхто яго не спыніць, пакуль не будуць пакараныя, тыя, хто адказны за смерць нашага сябра!!!
Сектар 12 заўсёды з Вамі, паважайце наш Горад, Клюб, Колеры, Радзіму!!!
Спадарства! Момант чэмпіёнства заўсёды быў доўгачаканай і вельмі радаснай падзеяй. І мы ніколі б не падумалі, што настануць часы, калі ад гэтага не будзе ніякай радасці! «Дынама» вярнула тытул і абараніла яго, але дзесяткі нашых паплечнікаў за кратамі, вайна, якая забівае нашых хлопцаў, і падмочаная рэпутацыя клуба не дазваляюць нам атрымліваць асалоду ад гэтых поспехаў.

Дэмакратычныя СМІ ніколі не ставіліся да нашага Руху і нашага клуба станоўча. Зразумела чаму — нашы погляды на свет і яго лад, як костка ў горле для ўсіх бакоў: адны хочуць як мага хутчэй легчы пад «рускі свет», другія — праводзіць больш «вясёлкавых шэсцяў». І адным, і другім вельмі страшная ідэя Беларускай Нацыі як чагосьцi моцнага!

Мы не будзем спрачацца і абвяргаць сучасныя наратывы: «кабінетны чэмпіён…», але яшчэ раз хочам звярнуць увагу на тое, што на дадзены момант «Дынама» — гэта МЫ! І сёння, далёка ад Радзімы, гісторыю клуба пішам менавіта МЫ!

Куды больш нас непакоіць, што апошнім часам ідэолагі і прыстасаванцы рэжыму выкарыстоўваюць клуб у рознага кшталту палітычных акцыях. З гэтай нагоды хочацца звярнуцца да футбалістаў, трэнераў і супрацоўнікаў «Дынама». Мы ведаем, што сярод вас застаюцца годныя людзі. Не давайце гэтым мярзотнікам запляміць сябе і імя клуба. Як у 1940-50-я дынамаўскія футбалісты гулялі не за Цанаву, так і цяпер вы гуляеце не дзеля вусатай пачвары, а за тысячы заўзятараў. Не забывайцеся на гэта!

Напрыканцы звяртаемся да нашых паплечнікаў, якія знаходзяцца ў Беларусі. Мы ведаем, што ў хвіліны поспеху хочацца быць побач з клубам, як ніколі раней. Аднак, на жаль, актыўны сапорт у краіне цяпер немагчымы. Арганізатары так званага «новага сектара» – Рэвалюцыйная 3 і Казлова 6а. Пачвары з гэтых будынкаў катуюць і забіваюць нашых хлопцаў, але хтосьці лічыць магчымым шызіць пад іхную дудку. Заклікаем не асацыяваць гэтае смецце з нашым рухам. Памятайце пра сваё сумленне!

Разам і назаўжДы! Жыве Беларусь!
⚪️🔵 Фанаты менскага Дынама ў чацвер у Афінах
Шаноўныя прадстаўнікі нашага Руху! Усе тыя, хто дагэтуль сумленна адданы сваім прынцыпам і ідэалам! Каму добрай іскрай прыходзяць успаміны пра нашу Вялікую Гісторыю! Мы звяртаемся ў гэтым паведамленні да Вас!

Папярэдні год ужо ў мінулым і ён не стаў лягчэй для нас і для ўсёй нашай нацыі. Але наша вера застаецца непахісная! Мы верым і жадаем кожнаму з Вас, каб Новы Год паставіў кропку ў гісторыі вусатага непаразумення ва ўладзе! Каб кожны яго ёлупень панёс заслужаную кару за ўсе дзеянні супраць нашай Роднай Краіны

Асабліва хочам павіншаваць усіх нашых пабрацімаў, якія зараз са зброяй у руках абараняюць брацкую нам Украіну! І заклікаць кожнага Беларуса не забываць пра нашых загінуўшых Герояў, а таксама славіць тых, хто жывы!

⚪️🔵 Браты, і галоўнае, памятайце - Дынама - гэта Мы!

⚪️🔴⚪️🤝🔵🟡
Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне!
2025/01/29 02:22:00
Back to Top
HTML Embed Code: