Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
- Telegram Web
Telegram Web
📈 Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ў Беларусі ў студзені выраслі на 13,8 працэнта

У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 64,9 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) — 22,2 працэнта, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7,7 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 5,2 працэнта.

ℹ️ Даныя аб рэальных наяўных грашовых даходах прадстаўлены за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.


zviazda.by
📊 Пасажыраабарот у Беларусі ў студзені — лютым вырас на 6,8%

Паслугамі пасажырскага транспарту скарысталіся 272,5 млн чалавек, або 101% да студзеня — лютага 2024 года.

Грузаабарот у студзені — лютым склаў 10,8 млрд тона-кіламетраў, або 97,3% да адпаведнага перыяду мінулага года.

zviazda.by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава🇧🇾 праводзіць сустрэчу з 🇺🇿Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Рахматулой Назаравым🇺🇿
💸 Расійскі рубель падаражэў, долар і юань патаннелі на таргах 17 сакавіка

Долар патаннеў на Br0,0318 – яго курс склаў Br3,1158.

Курс юаня стаў ніжэй на Br0,0213 і склаў Br4, 2917 за 10 юаняў.

Курс расійскага рубля павысіўся на Br0,0077 і склаў Br3, 6229 за 100 расійскіх рублёў.

zviazda.by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мілыя навіны з Гомеля: там супрацоўнікі МНС выратавалі сабаку 🐕

Аб тым, што чатырохногі праваліўся ў тэхнічны калодзеж ратавальнікам паведамілі ўчора днём. Работнікі МНС, не губляючы часу, пры дапамозе вяроўкі і карабіна дасталі пушыстага з глыбіні 3 метраў цэлым і здаровым.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Падлетак памёр пасля курэння вейпа 😱

Трагедыя адбылася ў Дзяржынску. Дзяўчынка-падлетак страціла прытомнасць і пасля гэтага так і не прачнулася.

❗️Штогод фіксуюцца сітуацыі, калі дзяцей дастаўляюць у бальніцу пасля таго, як яны ўдыхнулі пары вейпаў. Але смерць зафіксавана ўпершыню.

zviazda.by
Японскага шпіёна прыгаварылі ў Мінску да сямі гадоў калоніі

☝🏻Наканісі Масатосі прызначана пакаранне ў выглядзе сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 500 БВ (Br21 тыс.).

На падставе прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд прызнаў абвінавачанага вінаватым у супрацоўніцтве замежнага грамадзяніна са спецыяльнай службай, органам бяспекі і разведвальным органам замежнай дзяржавы, спалучаным з дзеяннямі, загадзя накіраванымі на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, пры адсутнасці прыкмет іншых больш цяжкіх злачынстваў супраць дзяржавы.

zviazda.by
10 медалёў заваявалі беларускія барцы на Чэмпіянаце Еўропы 🏆

У традыцыйным аглядзе «Звязды» — самыя цікавыя спартыўныя навіны.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Аршанка Аксана Ражанская страціла магчымасць хадзіць, але набыла крылы

Да 20 гадоў Аксана вяла звычайны лад жыцця, які характэрны ўсім маладым дзяўчатам: вучылася, займалася вакалам, танцавала. Яе жыццё перавярнуў усяго адзін дзень, які падзяліў далейшае існаванне на «да» і «пасля»: дзяўчына, мыўшы акно, выпала з дзявятага паверха.

Сусед, які стаў сведкам трагедыі, аператыўна выклікаў хуткую дапамогу, урачам удалося выратаваць Аксану. Аднак з бальніцы праз чатыры месяцы яна выйшла не на сваіх нагах, а на інваліднай калясцы…

💬Акрамя магчымасці хадзіць, дзяўчына страціла і памяць, але праз некаторы час тая паступова вярнулася. Як і ўсведамленне таго, што жыццё больш ніколі не будзе ранейшым, трэба звыкацца з новай рэальнасцю,

Як змянілася жыццё нашай гераініЧытайце на zviazda.by
Чым адметны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі?

📍Вялікую Айчынную вайну Іван Дзенісенка сустрэў на Чэрыкаўшчыне, добраахвотна ўступіў у рады Чырвонай Арміі. Аднак воінскае фарміраванне, дзе служыў, было разбіта, і ён вярнуўся дадому.

На радзіме ўстанавіў сувязь з такім ж, як ён, патрыятычна настроенымі акружэнцамі, якія пасля разгрому іх часцей засталіся ў навакольных вёсках, а таксама з былым настаўнікам Наркаўскай школы Іванам Марозавым, які пачынаў арганізоўваць падполле.

Падрабязней на zviazda.by
У чым карысць рапсавага алею?

▫️Промапраект «Калегі па Амезе» стартаваў 17 сакавіка і працягнецца да 20 красавіка. У гэты перыяд у гандлёвых аб’ектах краіны будзе арганізавана звыш 50 дэгустацый розных відаў рапсавага алею.

▫️Вытворцы як дзяржаўнай, так і прыватнай формаў уласнасці правядуць прэзентацыі рапсавага алею сваёй вытворчасці, спецыялісты раскажуць спажыўцу аб яго карысці. У крамах будзе арганізавана шырокая выкладка гэтага прадукту.

Падрабязней на zviazda.by
Чым багатыя беларускія нетры

📍Калісьці ў нетрах зямлі шукалі золата, потым — нафту. Сёння і першае, і другое па-ранейшаму ў цане, але даражэй за золата і нават за «чорнае золата» з азвіццём тэхналогій сталі рэдказямельныя металы, пошукамі якіх кіраўнік дзяржавы даручыў заняцца беларускім геолагам.

На zviazda.by разбіраемся, чаму яны настолькі каштоўныя, ці ёсць такія ў беларускай зямлі і што яшчэ можна знайсці ў нашых нетрах 👈🏻
Адносіны Беларусі і Расіі — узор раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага міждзяржаўнага супрацоўніцтва 🇧🇾🇷🇺

Першы афіцыйны візіт беларускага лідара пасля выбрання на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў здзейснены ў Расійскую Федэрацыю, што вельмі знакава. Гучныя заявы і рэзанансныя выступленні ў Савеце Федэрацыі і СМІ пачулі, без перабольшання, на ўсёй планеце 🔝

Яскравым завяршальным акордам візіту стала нефармальная сустрэча прэзідэнтаў Беларусі, Расіі і Таджыкістана — Аляксандра Лукашэнкі, Уладзіміра Пуціна і Эмамалі Рахмона, а таксама іх сумесная тэлефонная размова з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым.

Якія вынікі можна падвесці пад гэтым візітамzviazda.by спытала ў экспертаў 👈🏻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Што чакае пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд?

☝🏻Заключны этап універсітэцкіх алімпіяд у рэгіянальных вышэйшых навучальных установах завершаны. Удзел у ім узялі 3,6 тысячы чалавек і гэта на 500 больш, чым у 2024 годзе.

❗️У пераможцаў ёсць магчымасць стаць студэнтамі яшчэ да пачатку ўступнай кампаніі. Летась у рэгіянальныя ўніверсітэты было залічана 375 пераможцаў алімпіяд вышэйшых навучальных устаноў.

Якія спецыяльнасці найбольш запатрабаваныя ў абітурыентаў-алімпіяднікаўРазбіраемся на zviazda.by
Надвор'е: Холад са скандынавіі адпусціць, але паступова 🌡

Сакавік — месяц зменлівы. Бывае, што пачнецца анамальным цяплом, а потым засыпае снегам, на які ўжо ніхто не разлічваў.

Чаго чакаць ад надвор'я на гэтым тыдніЧытайце на zviazda.by 🌥
2025/03/17 23:06:55
Back to Top
HTML Embed Code: