tgoop.com/BelarusScience/1133
Last Update:
Выйшла кніга пра дыпламата Ульянава, які займаўся «разлажэннем» беларускай палітычнай эміграцыі
У выдавецтве «Беларуская навука» выйшла манаграфія гісторыка Вольгі Бароўскай «Алесь Ульянаў: старонкі жыцця (1901 - 1937)». У 1920-х ён знаходзіўся на дыпламатычнай працы ў Польшчы (у тым ліку быў в.а. пасла СССР). Займаўся «разлажэннем» беларускай палітычнай эміграцыі, арганізоўваў вяртанне ў БССР дзеячаў нацыянальнага адраджэння.
Удзельнічаў у падрыхтоўцы Другой Усебеларускай канферэнцыі ў Берліне ў 1925-м, на якой прынялі рашэнне пра роспуск ураду БНР і прызнанне Мінску адзіным беларускім культурным і палітычным цэнтрам. Ульянаў таксама супрацоўнічаў з ГПУ, з'яўляўся «спецыялістам» па інтэлігенцыі. Арыштаваны 24 траўня 1937 году.
На 305 старонках манаграфіі праз біяграфію асобы Ульянава робіцца спроба паказаць асаблівасці ўнутрыпалітычнага развіцця Савецкай Беларусі, яе ўзаемаадносіны з Польшчай, Заходняй Беларуссю. Упершыню ўводзяцца ў навуковы ўжытак 192 дакументы.
BY De facto. Беларуская навука

Share with your friend now:
tgoop.com/BelarusScience/1133