Telegram Web
100 гадоў памяці Васіля Быкава

23 чэрвеня (нядзеля) – 14:00
📍 ul. Kryniczna 6, Warszawa

23 чэрвеня ў Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца юбілейная імпрэза ўшанавання памяці аб жыцці і творчасці вялікага беларускага пісьменніка Васіля Быкава ў сувязі са стагоддзем са дня нараджэння.

У праграме: чытанне ўрыўкаў з твораў В. Быкава; лекцыі аб творах і творчасці пісьменніка; успаміны сяброў і сучаснікаў. Выступяць Зянон Пазьняк, Сяргей Навумчык, Галіна Пазьняк, Зміцер Бартосік і інш.

Будзе паказаны спектакль — " Суд Сумлення", эпілог з п'есы В. Быкава "Апошні шанц". Шчыра запрашаем!
Сёння спаўняецца 100 год са дня народзінаў Васіля Быкава. 

Беларускі Дом запрашае ў нядзелю на вечарыну памяці Васіля Быкава.

23 чэрвеня (нядзеля) – 14:00
📍 ul. Kryniczna 6, Warszawa


23 чэрвеня ў Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца юбілейная імпрэза ўшанавання памяці аб жыцці і творчасці вялікага беларускага пісьменніка Васіля Быкава ў сувязі са стагоддзем са дня нараджэння.

У праграме: чытанне ўрыўкаў з твораў В. Быкава; лекцыі аб творах і творчасці пісьменніка; успаміны сяброў і сучаснікаў. Выступяць Зянон Пазьняк, Сяргей Навумчык, Галіна Пазьняк, Зміцер Бартосік і інш.

Будзе паказаны спектакль — « Суд Сумлення», эпілог з п’есы В. Быкава «Апошні шанц». Шчыра запрашаем!

Мурал знаходзіцца ў падземным пераходзе каля Беларускага Дома
Запрашаем на сустрэчу ў рамках Форуму Вольнага Беларускага Ўніверсітэту, якая адбудзецца 28 чэрвеня ў Беларускім Доме.

Госця сустрэчы - Анаіс Марэн, доктар філасофіі, незалежная экспертка па Беларусі. З 2018 года яна з'яўляецца навуковым супрацоўнікам праграмы «Расія і Еўразія» ў Chatham House. Мае мандат Спецыяльнага дакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Арганізатары сустрэчы: Беларускі Вольны Ўніверсітэт і Беларускі Дом.
Тэма сустрэчы: «6 гадоў мандату спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі: вынікі і высновы»
Дэталі мерапрыемства:

🗓Дата: 28 чэрвеня
🕧Час: 18:00
📍Месца: Беларускі Дом у Варшаве (офлайн)
Для тых, хто не зможа прысутнічаць асабіста, будзе арганізаванай анлайн-трансляцыя праз ZOOM.

Мова сустрэчы - ангельская з перакладам на беларускую.

Далучайцеся да нас, каб атрымаць магчымасць асабіста пазнаёміцца з вядомым экспертам і задаць свае пытанні!
⚡️18-21 ліпеня ў Лодзі пройдзе медыя трэнінг "Fighting Fake News". Заяўкі можна падаць да канца дня 30 чэрвеня!

Беларускі Дом запрасіў розных экспертаў, сярод якіх - Дзяніс Кішынеўскі (журналіст Current Time TV), Аляксей Бурносенка (TEDx коўч і трэнер), Паўлюк Быкоўскі (медыя эксперт).
Не прапусціце магчымасць прыняць удзел у медыя трэнінгу з удзелам трох экспертаў!

🙋‍♀️Каб прыняць удзел, запоўніце АНКЕТУ
ДЗЕ? - у Лодзі (Польшча)
КАЛІ? - 18-21 ліпеня
Працоўныя мовы: беларуская, расейская

У трэнінгу змогуць удзельнічаць беларусы, якія на дадзены момант жывуць у Польшчы, цікавяцца працай медыяў, актыўна вядуць сацыяльныя сеткі/ працуюць ці хочуць працаваць у беларускіх медыях/навучаюцца зараз (альбо ўжо скончылі) факультэт журналістыкі. Мы разам з запрошанымі экспертамі разгледзім такія тэмы як аналіз і дэканструкцыя прапагандысцкіх наратываў, Fact-checking: прыёмы і інструменты, правядзенне відэа-трансляцый у сацыяльных сетках і mobile reporting і інш.
Вольгу Скрашчук затрымалі на наступны дзень пасля публікацыі каментара ў Тэлеграме. За “распальванне сацыяльнай варожасці” яна адсядзела 2 гады ў калоніі.

💬Першыя 50 дзён ў турме мне не давалі спаць, не было сродкаў гігіены, я нічога не ела акрамя турэмнай ежы… смярдзючай квашанай капусты, пахам якой прапітана ўся турма… Калі я выйшла, то даведалася, што маё васьмігадовае дзіцё ў рэанімацыі. Сын захварэў вельмі моцна. Мы з мужам забралі яго пад паху са шпіталя, сабралі валізкі і адразу з’ехалі ў Грузію”, — узгадвае Вольга.

Беларускі Дом хадайнічаў за сям’ю Вольгі аб атрыманні польскіх гуманітарных візаў у Грузіі, а па прыездзе ў Польшчу падтрымаў фінансава. Пакрысе ўся сям’я вяртаецца да ранейшага жыцця, спрабуе пераадолець траўму.

🇨🇿Рэалізацыя гэтай дапамогі стала магчымай дзякуючы падтрымцы Міністэрства Замежных Спраў Чэхіі і Амбасады Чэхіі ў Польшчы.

🙏Ты таксама можаш падтрымаць сем’і былых беларускіх палітвязыняў - далучайся да ахвяраванняў!
⚡️Беларускі Дом у Варшаве шукае менеджера/ку!

🙋‍♀️Абавязкі:
- кіраванне рознымі працоўнымі працэсамі ў арганізацыі
- арганізацыя мерапрыемстваў
- адміністрацыйныя задачы;
- удзел у рэалізацыі новых ініцыятыў па развіцці арганізацыі
- трыманне сувязі з партнёрскімі ініцыятывамі і арганізацыямі


🔍Што чакаем ад кандыдатаў:
- досвед працы ў менеджменце
- добрае валоданне беларускай і польскай мовай, валоданне англійскай мовай прынамсі на сярэднім узроўні
- добрая арыентацыя ў грамадска-палітычных пытаннях у Беларусі
- добрая арганізацыя працы, уменне кіраваць часам
- прафесійны падыход да выканання заданняў.


🧑‍💻Што прапануем:
- поўны працоўны дзень;
- прыстойны заробак;
- umowa o pracę/ umowa zlecenia/ B2B - у залежнасці ад узаемных пагадненняў;
- працу на карысць палітычна рэпрэсаваных беларусаў.


Як падацца на вакансію:
Дашліце калі ласка сваё CV і запоўненую анкету (спампуйце і запоўніце) на пошту [email protected] з пазнакай “Праца ў БД”.
🇨🇿 Беларускі Дом у супрацоўніцтве з Міністэрствам Замежных Справаў Чэхіі і Амбасадай Чэхіі ў Польшчы працягвае актыўна падтрымліваць беларускіх палітвязняў.

Марыя Бабовіч — былая палітвязынка, валанцёрка, праваабаронца і актывістка, якая ўцякла ад лукашэнкаўскай турмы ва Ўкраіну, а пасля ад пуцінскіх бомбаў у Польшчу.
Гісторыя Марыі з’яўляецца напамінам трагічнага лёсу Аляксандра Тарайкоўскага, якога 9 жніўня 2020 года каля станцыі метро Пушкіна ў Менску забілі сілавікі. Людзі неслі кветкі і свечкі да стыхійнага народнага мемарыяла памяці Аляксандра, а наша гераіня абнавіла фарбу на тратуарным надпісе: "Не забудзем!", за што атрымала 1,5 гады "хатняй хіміі" і стала адной з першых жанчын, асуджаных па крымінальным артыкуле пасля выбараў 2020 года. Праз нейкі час яе эвакуавалі ва Ўкраіну, дзе яна пасля пачатку вайны разбірала завалы ў Бучы і Ірпені.

🙏Ты таксама можаш падтрымаць былых беларускіх палітвязыняў, далучыўшыся да збору сродкаў
На мінулым тыдні мы правялі неверагодны медыя-трэнінг "Барацьба з фэйкавымі навінамі"! 18 удзельнікаў з Варшавы, Познані, Вроцлава і Лодзі, 3 эксперты, 2 дні навучання, групавыя заданні, сімуляцыйныя гульні, інтэграцыя і гарачыя дыскусіі - усё гэта зрабіла наш трэнінг незабыўным.

Што мы рабілі?
Абмяркоўвалі праверку фактаў і даведваліся новыя метады і інструменты.
Вучыліся праводзіць відэатрансляцыі ў сацсетках і мабільныя рэпартажы.
Разбіралі метады прапаганды і дэканструкцыю прапагандысцкіх наратываў.
Казалі аб ролі СМІ ў свеце і фотаверыфікацыі.

Практыка? Вядома!
🔹 Групавыя тэматычныя заданні.
🔹 Практыка ўдзелу ў дэбатах.
🔹 Інтэрактыўныя і сімуляцыйныя гульні, дзе ўсё актыўна ўдзельнічалі.

Гэтыя два дні былі насычанымі і вельмі прадуктыўнымі. Мы не толькі вучыліся, але і добра бавілі час разам!

Сачыце за нашымі старонкамі, каб не прапусціць наступныя магчымасці ад БД!
📣Каманда Беларускага Дома цешыцца, што можа не только непасрэдна дапамагаць (былым) палітвязням, але таксама з'яўляцца іх голасам для міжнароднай супольнасці.

На мінулым тыдні мы арганізавалі сустрэчу былых палітвязняў з журналістам папулярнага інфармацыйнага радыё RMF24.pl.

💬"Было вельмі холадна, мы па чарзе спалі на гэтых металічных ложках без пасцелі. Калі нехта з людзей папрасіў матрац, нас вывелі з камеры. Была ноч, мінус 25 градусаў. Мы былі распранутыя, без абутку, без нічога. У нас былі толькі плястыкавыя пантофлі, якія выдалі ахоўнікі. Каля дзвюх гадзін мы прастаялі на марозе з рукамі ў кайданках за спіной" - распавядала былая палітзняволеная Мія Міткевіч, якой дапамагаў Беларускі Дом.

🗣Усе гэтыя гісторыі павінны пачуць як мага больш людзей у Еўропе, Злучаных Штатах і іншых краінах, таму Беларускі Дом працягвае актыўна працваць у сферы адвакацыі для абароны правоў беларускіх палітзняволеных.
⚡️Беларускі Дом інфармуе аб тым, што з 1 ліпеня Цэнтр Дапамогі Палка ім. К. Каліноўскага спыніў сваю дзейнасць у офісе па адрасе вул. Крынічная 6.

З моманту свайго стварэння 28 лютага 2022 Цэнтр Дапамогі дасягнуў значных поспехаў у гуманітарнай падтрымцы дзейнасці палка. За гэты час Цэнтр перадаў больш за 200 транспартных сродкаў, якія значна падтрымліваюць лагістычную і аперацыйную дзейнасць беларусаў, якія змагаюцца за незалежнасць Украіны. Акрамя таго, праз Цэнтр было дастаўлена больш за 50 тон гуманітарнай дапамогі ў Украіну, уключаючы прадукты харчавання, адзенне, гігіенічныя сродкі, медыцынскае абсталяванне і іншыя неабходныя рэчы для выратавання жыцця і здароўя людзей ва Украіне.

❤️‍🩹Уся наша каманда ганарыцца вынікамі дзейнасці Цэнтра Дапамогі Палка ім. К. Каліноўскага, якія сталі магчымыя дзякуючы беларусам з усяго свету!

👏Асобна мы хочам падзякаваць Паўлу Кухце за адданую працу на карысць жыццяў і здароўя беларускіх ваяроў ва Украіне!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Аб ролі Беларускага Дома у Варшаве

З першых дзён вайны Беларускі Дом падключыўся да дапамогі Палку. Усе 2,5 гады арганізацыя была цэнтрам прыцягнення добраахвотнікаў і валанцёраў для гуманітарнай дапамогі нашым абаронцам і Украіне. Мы шчыра дзякуем камандзе Беларускага Дому за сумесную працу і падтрымку, якія зрабілі магчымым дасягненне многіх пастаўленых мэтаў. ПКК вельмі цэніць усе намаганні і ўклад кожнага, хто спрыяў нашай справе.

Дзякуючы падтрымцы Беларусаў Свету, мы змаглі аказаць істотную дапамогу тым, хто ў гэтым меў патрэбу. Разам мы салідарнасць! Жыве Беларусь! Слава Украіне! Niech Żyje Polska!
⚡️20-23 верасня ў Друскінінкай пройдзе медыя трэнінг "Fighting Fake News". Спяшайся падаць заяўку! Колькасць месцаў вельмі абмежаваная!

Беларускі Дом запрасіў для вас розных экспертаў, сярод якіх - Дзяніс Кішынеўскі (журналіст Current Time TV), Аляксей Бурносенка (TEDx коўч і трэнер). Не прапусціце магчымасць прыняць удзел!

Каб прыняць удзел, запоўніце АНКЕТУ

📍Трэнінг пройдзе - у Друскінінкай (Літва)
🗓КАЛІ? - 20-23 верасня
Працоўныя мовы: беларуская, расейская

🙋‍♀️У трэнінгу змогуць удзельнічаць беларусы, якія на дадзены момант жывуць у Літве і Польшчы (прыарытэт будзе аддавацца студэнтам), цікавяцца працай медыяў, актыўна вядуць сацыяльныя сеткі/ працуюць ці хочуць працаваць у беларускіх медыях/навучаюцца зараз (альбо ўжо скончылі) факультэт журналістыкі.
⚡️Беларускі Дом у Варшаве шукае менеджера/ку!

🙋‍♀️Абавязкі:
- кіраванне рознымі працоўнымі працэсамі ў арганізацыі
- арганізацыя мерапрыемстваў
- адміністрацыйныя задачы;
- удзел у рэалізацыі новых ініцыятыў па развіцці арганізацыі
- трыманне сувязі з партнёрскімі ініцыятывамі і арганізацыямі


🔍Што чакаем ад кандыдатаў:
- досвед працы ў менеджменце
- добрае валоданне беларускай і польскай мовай, валоданне англійскай мовай прынамсі на сярэднім узроўні
- добрая арыентацыя ў грамадска-палітычных пытаннях у Беларусі
- добрая арганізацыя працы, уменне кіраваць часам
- прафесійны падыход да выканання заданняў.


🧑‍💻Што прапануем:
- поўны працоўны дзень;
- прыстойны заробак;
- umowa o pracę/ umowa zlecenia/ B2B - у залежнасці ад узаемных пагадненняў;
- працу на карысць палітычна рэпрэсаваных беларусаў.


Як падацца на вакансію:
Дашліце калі ласка сваё CV і запоўненую анкету (спампуйце і запоўніце) на пошту [email protected] з пазнакай “Праца ў БД”.
💪З нагоды 4-х угодак Праграмы дапамогі рэпрэсаваным беларусам, дзякуем кожнаму з нашай каманды за плённую працу і неабыякавасць!

Дзякуем кожнаму за ахвяраванні. Дзякуем ад 6 492 беларусаў, якія атрымалі прамую дапамогу! А гэта, дарэчы, насельніцтва гарадка Свіслач

💥3 664 беларуса было выратавана ад турмы, дзякуючы нашай візавай дапамозе

💥453 рэпрэсаваных беларуса атрымалі фінансавую дапамогу ў першыя месяцы эміграцыі

💥326 беларусаў з цэнтраў бежанцаў па ўсей Польшчы адчулі узаемападтрымку ад іншых беларусаў, дзякуючы нашым наборам з прадуктамі харчавання, сродкамі гігіены і абуткам

💥265 рэпрэсаваных пачалі размаўляць і навучыліся пісаць на польскай мове

💥256 рэпрэсаваных беларусаў не засталіся сам-насам, дзякуючы нашай індывідуальнай і групавой псіхалагічнай падтрымцы

💥171 пакалечаных рэпрэсаваных прайшлі рэабілітацыю ў санаторыях Польшчы альбо атрымаў медыцынскую дапамогу

💥161 пасылку з прадуктамі харчавання і сродкамі гігіены атрымалі палітвязынкі ў турамах і калоніях рэжыму

Жыве Беларусь!
❗️ Беларускі Дом запрашае на бясплатны офлайн-курс польскай мовы ў Варшаве!

🔹 Курс, у першую чаргу, накіраваны на асобаў, якія вымушана з'ехалі з Беларусі ў Польшчу па палітычных прычынах, былых палітвязняў. Калі застануцца месцы, мы запросім на заняткі ўсіх жадаючых.

🔹 Цягам 2-х месяцаў вы будзеце вывучаць граматыку польскай мовы, актуальную лексіку, звязаную з паўсядзённым жыццём.

🔹 Курс складаецца з 15 лекцый па 90 хв. Наведванне ўсіх заняткаў абавязковае. Навучанне будзе адбывацца 2 разы на тыдзень (аўторак-чацвер у 17:00 на вул. Крынічнай, 6). Меркаваны пачатак заняткаў — 10-12 верасня.

🖊 Папярэдне адабраным удзельнікам мы дашлем тэст на вызначэнне моўнага ўзроўню. Папярэдне мяркуем, гэта будзе ўзровень А2-А2+.

🔗 Каб трапіць у спіс жадаючых на бясплатны курс польскай мовы, трэба да 30 жніўня запоўніць АНКЕТУ

📩Мы звяжамся з адабранымі кандыдатамі праз email. Правярайце сваю пошту і спам, куды можа трапіць наш ліст.

Падпісвайцеся на @BelaruskiDom, каб быць у курсе ўсіх падзеяў!
Шаноўныя мамы і таты дзетак і падлеткаў, якія пражываюць у Варшаве!

🎨Беларускі Дом у Варшаве запрашае вашых дзяцей і падлеткаў прыняць удзел у мастацкім адукацыйным праекце «Творы перададзеныя ў сэрцах». Цягам некалькіх месяцаў вашыя дзеці пад будуць наведваць практычныя мастацкія заняткі на беларускай мове, даведаюцца як нашыя продкі стваралі вакол сябе прыгажосць праз апрацоўку дрэва, малюнак, гліну і вышыўку, перадавалі адно аднаму сакральныя веды праз вобразы.

🗓КАЛІ: з 15 верасня ў нядзелі а 16:00 (6 заняткаў + выпускны)
🙋УДЗЕЛЬНІКІ: 8-12 гадоў
📍ДЗЕ: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)
УДЗЕЛ: бясплатны па запісе праз АНКЕТУ
❗️ДЭДЛАЙН: падачы заявак: 4 верасня

Па выніках курсу дзеці сфармуюць дакладнае ўяўленне, якімі тэхнікамі беларусы стваралі народныя мастацкія творы, будуць умець самастойна стварыць свой выраб з розных матэрыялаў і выкпрыстоўваць розныя тэхнікі.

Падпісвайцеся на @BelaruskiDom, каб быць у курсе ўсіх падзеяў!
2025/03/26 15:11:09
Back to Top
HTML Embed Code: